contrast version
Гарэцкі Максім Іванавіч

garecki

Гарэцкі Максім Іванавіч (1893-1938) - класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытык, літаратуразнаўца, лексікограф, мастак арыгінальнага, самабытнага таленту, вядомы прадстаўнік беларускай думкі, грамадзкі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Уся яго творчасць прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці.

Жыццёвая і літаратурная біяграфія Максіма Гарэцкага тыповая для пісьменніка-дэмакрата, які прыйшоў у літаратуру з сялянскіх нізоў. Ён нарадзіўся 6(18) лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў беднай сялянскай сям'і. У гэтым глухім кутку Магілёўшчыны прайшло яго маленства. Тут ён вучыўся ў пачатковай школе, а потым у Вольшынскай царкоўнапрыходскай двухкласнай школе (1903—1905), у настаўніцкіх класах у Вольшы (1905—1908). Максім быў здольным, дапытлівым хлопчыкам. Любіў кнігі, шмат чытаў. Ад роднай маці, з вуснаў родных і блізкіх людзей слухаў народныя песні, казкі, легенды. У Максіма, як успамінаў брат Гаўрыла Гарэцкі, вядомы вучоны-геолаг, была добрая музычная памяць. Ён любіў выдумляць нешта сваё, імправізаваць, добра іграў на скрыпцы, балалайцы. Любоў да мастацкага слова абудзілася ў яго рана, у школьным узросце. Літаратура стала яго прызваннем, вызначыла ўвесь яго далейшы жыццёвы шлях.

Дапамагаючы бацькам у працы па гаспадарцы, Максім Гарэцкі марыў аб далейшай вучобе. У 1909 г. ён паступіў у Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча ў 1913 г. быў накіраваны ў Віленскую землеўпарадчую камісію. Працаваў каморнікам. У Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, Лявонам Гмыракам.

Подробнее...

Васіль Быкаў

 bikau

Нарадзіўся Васіль Уладзіміравіч Быкаў 19 чэрвеня 1924 г. у невялічкай вёсачцы Бычкі на лясной і азёрнай Ушаччыне. Яго бацькі -- звычайныя сяляне, адметныя хіба што беларускай цягавітасцю і жыццёвай учэплівасцю. Маці -- Ганна Рыгораўна -- была ціхмяна-памяркоўная і душэўна далікатная. «Дужа мяккая і жаласлівая», -- скажа пра яе пісьменнік. Зямная дарога Ганне Рыгораўне выпала вельмі нялёгкая, але працяглая. Жанчына развіталася з белым светам на дзевяностым годдзе жыцця (восенню 1984 г.).

Бацька -- Уладзімір Фёдаравіч -- трохі не дацягнуў да васьмідзесяці. Ён нарадзіўся ў 1888 г., а памёр у 1966-м. Прымау удзел у першай сусветнай, а потым і грамадзянскай войнах, быў у нямецкім палоне, працаваў тады ў баўэра. Рабіць даводзілася шмат, але той сялянскай работы, да якой прывык змалку. I карміў гаспадарліны немсц нармальна. Потым, ужо ў калгасныя чаеы, на радзіме ў гэтым сэнсе было куды горш. Дык бацька, прыгадваў пісьменнік, часта ўспамінаў таго немца, яго не вельмі разнастайнае, але сытнас харчаванне.

Дзяцінства было ў Васіля Быкава, па яго словах, “скупое на радасці і труднае, як і ўвесь той час. Часта жылося ў непаладках, нястачы”. Даводзілася і галадаць: «Трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць».

Подробнее...

 Янка Купала

kupala

Нарадзіўся 07 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласці) у сям'і арандатара. Сапраўднае імя - Луцэвіч Іван. У 1898 г. скончыў Беларуцкую народную навучальню. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым - хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Менскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладэчаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905-1908), супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б. Л. Даніловіча (Вільня, 1908-1909). У 1909-1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. С. Чарняева ў Пецярбургу. З кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914-1915). У верасні 1915 г. выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. У студзені 1916 г. прызваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Менску, Полацку, а таксама ў Смаленску, дзе сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 г. пераехаў у Менск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1927-1929), сябрам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1940 г.). Акадэмік АН БССР, АН УССР. Сябра СП СССР з 1934 г. Народны паэт БССР (1925). Узнагароджаны ордэнам Леніна. Трагічна загінуў 28.06.1942 г. у Маскве. Урна з прахам перавезена ў Менск у 1962 г.

Подробнее...

Якуб Колас

kolas

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя - Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902—1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904—1906). За рэвалюцыйную прапаганду ў 1906 годзе быў пераведзены з Пінкавічаў у Верхменскую народную вучэльню Ігуменскага павету. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе 10 ліпеня 1906 года быў звольнены. Зімой 1906—1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У траўні-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню. У 1908 годзе — праца ў прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёну. 15 верасня 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходзкай навучальні ў Пінску.

У час першае сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскаё губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 у чыне падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуяваны ў горад Абаянь на Куршчыне, дзе жыла ягоная жонка з дзецьмі. Працаваў там настаўнікам, школьным інструктарам. Паводле дэкрэту Савецкага ўраду ў пачатку 1918 звольнены з войска як настаўнік.

Подробнее...

Багдановіч Максім

bagdanovich

Максім Багдановіч — паэт з рэдкім мастацкім дарам, самая яркая зорка пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа на небасхіле беларускай паэзіі. Памёр ён зусім маладым, на 26 годзе жыцця, у самым росквіце свайго таленту, не паспеўшы ажыццявіць многіх творчых задум. Але і за такі кароткі век паэт здолеў узбагаціць сваёй творчасцю родную літаратуру, пакінуў беларускаму народу багатую спадчыну.

Маленства Максім Адамавіч Багдановіч нарадзіўся ў Мінску 9 снежня (27 лістапада старога стылю) 1891 г. Бацькі паэта былі інтэлігентнымі, высокаадукаванымі людзьмі. Адам Ягоравіч Багдановіч — педагог, дэмакрат па сваіх перакананнях — прымаў актыўны ўдзел у народніцкім руху, быў членам мінскай арганізацыі партыі «Народная воля». Усё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню культуры і быту народа, вуснай народнай творчасці. Маці — Марыя Апанасаўна Мякота — працавала настаўніцай, любіла літаратуру і нават сама спрабавала пісаць апавяданні.

Ранняе маленства Максіма прайшло ў Гродна, куды сам'я пераехала ў чэрвені 1892 г. 3-за хваробы Адам Ягоравіч прымушаны быў пакінуць настаўніцкую працу і паступіць на службу ў Гродзенскі сельскагаспадарчы банк. Тут, у Гродна, хлопчык спазнаў вялікае гора: смерць маці. Яна памерла на дваццаць восьмым годзе жыцця ад сухотаў. Страта маці — дарагога і любімага чалавека — вострым болем адбілася ў сэрцы Максіма, пакінула ў яго дзіцячай душы, а пазней і ў творчасці глыбокі след.

Подробнее...