contrast version

 

ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ

„ГУЧЫ, РОДНАЕ СЛОВА!"

Гучыць першы куплет песні „У бацькоўскім кутку", словы Н. Гілевіча, музыка І. Лучанка.

У выкананні чытальнікаў  гучыць верш „Беларусь..." (М. Пазнякоў)

 

Першы чытальнік:

Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Сеюць бульбу, жыта, лён...

Другі чытальнік:

Тут Дняпро бяжыць прывольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,

Вілля, Піна, Буг, Дзісна...

Першы чытальнік:

Тут крыштальныя азёры –

Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір.

Полацк - наш найпершы горад,

Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір...

Другі чытальнік:

Тут умельцы вырабляюць

Слаўны трактар „Беларусь",

Тут ствараюцца БелАЗы –

Трохсоттонны везці груз...

Першы чытальнік:

Тут сыны лятуць у космас,

Песні матчыны пяюць...

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць.

 

Першы вядучы: „Бедны той, хто... не мае скарбаў вечных -скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, - гэта любоў да бацька.ўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы... (Цётка).

 

Подробнее...