contrast version
Урок сорак першы   Агульныя правілы напісання слоў праз злучок

Уводзіны. Напісанне слоў праз злучок (дэфіс) выма-гае ад носьбіта мовы асаблівай увагі і ўменняў прымяняць яго там, дзе межы самастойнага слова губляюцца і яно патрабуе "падтрымкі" — яшчэ нейкага элемента. Напрык-лад, як лаканічна перадаць інфармацыю пра тое, што кі-раўнікі дзвюх краін абмеркавалі праблемы без іншых асоб і прэсы? Часта ў газетах сустракаем такі выраз: "Сустрэ-ча праходзіла сам-насам..." Напісанне апошняга слова выклікае цяжкасць і мае шмат памылковых варыянтаў. Сам-насам, крыж-накрыж, раз-пораз, бокам-скокам, а таксама пусці-павалюся, гуляй-вецер — словы, якія пі-шуцца праз злучок. I менавіта злучок у іх выконвае асаблі-вую нагрузку, бо інтэгруе два ці нават тры словы ў адно сэнсавае цэлае.

Читать далее

Урок трыццаць дзявяты Вялікая і малая літары ў назвах з двукоссем

Уводзіны. Правапіс чуйна рэагуе на перамены ў гра-мадстве, бо з'яўляецца інструментам рэгулявання пісьмовых зносін і павінен заўсёды быць напагатове "прыняць" той ці іншы моўны факт у свае нормы. Часам гэта адбываецца адразу ж, іншым разам зацягваецца на дзесяцігоддзі. Напрыклад, з'яўляецца новы факт, а зна-чыць, і новая назва, адразу паўстае пытанне пра яе напі-санне. Калі рэч становіцца попытнай, набываецца шмат-лікімі людзьмі, адразу актуапізуецца пытанне, як пісаць яе найменне. Асабліва выразна гэта прасочваецца ў наш дынамічны час, калі даступнымі сталі разнастайныя тава-ры, машыны розных марак. На вуліцах замест савецкіх "жыгулёў", "масквічоў", "Волгаў" сталі звыклымі "опелі", "таёты", "мерседэсы", "кадылакі", "хонды", "міцубісі", "фольксвагены", "вольва", БМВ і інш.

Читать далее

Урок трыццаць восьмы Вялікая літара ў назвах сімвалаў, рэліквій і іншых найменнях

Уводзіны. Вялікая літара пішацца ў назвах дзяржаў-ных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узна-гарод, прэмій, грамат, прызоў, дакументаў, іх зводаў, уні-кальных прадметаў, твораў, знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў.

Паміж мінулым і будучым. Вылучэнне з мноства рэчаў, якія ўшаноўваюцца і беражліва захоўваюцца, час­цей за ўсё звязваецца з гістарычнымі ці рэлігійнымі падзеямі мінулага. Такія найменні пішуцца з вялікай лі-тары.

Читать далее

Еще статьи...

Детям и родителям