contrast version
Урок сорак другі  Правапіс складаных назоўнікаў

Уводзіны. Ці можна палічыць словы? На першы по-гляд, зрабіць гэта даволі проста: дастаткова зірнуць у тлумачальны слоўнік. Аднак сюды, як правіла, трапляе не ўся лексіка, а толькі тая, што адносіцца да літаратурнай. Неўключаюццадыялектызмы, аказіяналізмы, неалагізмы і іншыя словы, якія адносяцца да сферы пасіўнага ўжытку.

Читать далее

Урок саракавы Агульныя правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна

Уводзіны. Сучаснае пісьмо, у якім словы аддзяля-юцца адно ад аднаго, — вялікае культурнае і навуковае дасягненне. Да XVI ст. нам не было вядома асобнае напі-санне, а ў рукапісах амаль да XVIII ст. словы пісаліся ра-зам, адно за адным, без прамежкаў. Старажытныя тэксты чляніліся на больш буйныя сэнсавыя адрэзкі, паміж якімі маглі ставіцца крыжык, кропка, розныя камбінацыі кропак і інш. Калі ж мы сталі аддзяляць словы, актуалізавалася пытанне пра іх напісанне: асобна, разам ці праз злучок. Заўважым, што правілы даволі складаныя і маюць шмат выключэнняў.

Читать далее

Урок пятнаццаты Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных  Уводзіны.

У беларускай мове некаторыя гукі могуць падаўжацца (вяселле, насенне, падарожжа), а літары на стыку марфем падвойвацца (гадзіннік, ссекчы). Першы працэс вызначаецца як фанетычны, другі — як марфала-гічны.

Як было ў "Правілах" (1959). У "Правілах" (1959) падаўжэнне і падваенне не адрознівалася і падавалася ў адным параграфе "Падоўжаныя зычныя", што прыво-дзіла да змешвання розных моўных з'яў. Услед за гэтым у некаторых падручніках сталі выдзяляць падаўжэнне марфалагічнае і фанетычнае.

Читать далее

Еще статьи...

Детям и родителям