contrast version
Урок дваццаць пяты  Правапіс літары й перад суфіксам -ва-

Уводзіны. Пры дапамозе суфіксаў утвараюцца но-выя словы ці іх формы. Гэта датычыць усіх часцін мовы: назоўнікаў (зіма — зімовы, зімаваць, зімна), прыметнікаў (чорны — чарната, чарнець, чорна), дзеясловаў (вазіць — возчык) і г. д. Часта суфіксы не ўдзельнічаюць ва ўтварэн-ні новага слова, а служаць для выражэння пэўнага грама-тычнага значэння. Такім чынам утвараюцца формы за-кончанага і незакончанага трывання дзеясловаў: (што зрабіць?) засвоіць, выдаткаваць — (што рабіць?) засвой-ваць, выдаткоўваць.

Читать далее

Урок пяцідзясяты Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў

Уводзіны. Маўленне чалавека даволі шматграннае. Ім раскрываецца навакольны свет, перадаецца душэўны стан, эмацыянальныя і валявыя рэакцыі на рэчаіснасць. Аднак гэта адбываецца не толькі пры дапамозе паўназ-начных слоў, якія маюць канкрэтнае значэнне і замацава-ную ў сказе сінтаксічную функцыю. Існуе лексічная група, якая належыць да эмацыянальнай сферы мовы, не вало-дае самастойнымі значэннямі і ўжываецца па-за сувязямі з іншымі словамі. Маюцца на ўвазе выклічнікі. Пры іх да-памозе мы можам перадаць радасць і боль, здзіўленне і пагарду, грэбаванне, кпіны, здзек, агіду, прыкрасць, да-кор, ганьбу, пагрозу, пратэст, асуджэнне, раздражненне, спалох, засмучэнне, разгубленасць, незадаволенасць, недавер, выклік, збянтэжанасць, спачуванне, абурэнне, гора, смутак, маркоту, журбу, клопат, захапленне, тры-умфаванне і інш.

Читать далее

Урок сорак дзявяты Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў

Уводзіны. Наша мова ўпарадкавана так, што мы не можам абысціся без службовых слоў, якія выконваюць дапаможную функцыю і, вобразна кажучы, абслугоўва-юць знамянальныя часціны мовы. Службовыя словы вы-карыстоўваюцца даволі часта і складаюць ля 25 % ад агульнай колькасці ўжытых слоў у маўленні. 3-за сваёй актыўнай паўтаральнасці злучнікі, часціцы, прыназоўні-кі прымушаюць нас не адзін раз задумвацца над тым, як правільна іх пісаць. Сюды трэба дадаць яшчэ той факт, што гэтыя словы часцей за ўсё маюць складанае пахо-джанне: утварыліся шляхам зліцця з іншымі часцінамі мо-вы: звыш, насустрач; прычым, затое; усё-такі, так-так.

Читать далее

Еще статьи...

Детям и родителям