contrast version
Урок шаснаццаты Правапіс мяккага знака

3 гісторыі. Мяккі знак у гісторыі беларускага пісьма займае асаблівае месца. Часам ён станавіўся аб'ектам кпінаў за сваю "нікчэмную паўсюднасць", а часцей узво-дзіўся ў абсалют, становячыся сімвалам адраджэння роднай мовы. Полюсныя меркаванні прыдавалі свое-асаблівы смак: тэма абрастала палітычнымі матывамі, узбройвала аргументамі як апанентаў адмены ь, так і заў-зятараў дарэформеннага правапісу (1933).

Рэформай правапісу 1933 г. прадпісвалася выкарыс-тоўваць ь толькі для абазначэння спрадвечнай мяккасці, якая назіраецца і перад цвёрдымі: Кузьме — Кузьма, на пісьме — пісьмо. Напісанне мяккага знака пры так званай суседняй мяккасці (вымушанай гукавой пазіцыяй, на-прыклад сьціпласьць) адмянялася. Паводле новага пра-вапісу сталі пісаць снег, звер, дзверы.

Читать далее

Урок трынаццаты Правапіс ў нескладовага і у складовага Помнік літары Ў.

7 верасня 2003 г. у геаграфічным цэнтры Еўропы — горадзе Полацку — быў устаноўлены помніклітарыў(унескладовае, укароткае). Ён зроблены

ў выглядзе стэлы, на гранях якой размешчаны рэль-ефныя выявы літары. Помнік можа служыць сонечным га-дзіннікам. Пры яго адкрыцці, што адбывалася падчас святкавання Дня пісьменнасці, гаварылася пра ўнікаль-насць літары "ў", сцвярджалася, што такой літары няма ў іншых алфавітах свету распавядалася пра непаўторную меладычнасць і мяккасць гука, пазначанага ёй.

Читать далее

Урок чатырнаццаты Правапіс літары й

Уводзіны. У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" напісанне літары й вызначаецца ў параграфе "Нескладовае й". Хаця пытанні напісання яе рэ-гламентуюцца яшчэ двума параграфамі: "Прыстаўкі", "Спалучэнні галосных у запазычаных словах". Апошні, яко-га не было ў праекце НАН Беларусі, быў вымушаны распаў-сюджанасцю ў запазычаных словах спалучэння й + галос-ны (йо, йе, йа), што ў беларускай мове перадаецца праз ё', е, я: маёр, ёд, езуіт, більён, фае, Мая і інш. Праігнараваць даволі распаўсюджаную з'яву было нельга.

Читать далее

Еще статьи...

Детям и родителям