contrast version
Урок дваццаць чацвёрты Правапіс суфіксаў -ава-, -іва- і -ва-

Уводзіны. У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" напісанню складанага дзеслоў-нага суфікса -ірава- (-ырава-) адведзена прыярытэтнае месца, што выклікана яго пашырэннем у маўленчай практыцы. Хаця нават расійскія вучоныя С. Абнорскі, Л. Берг, П. Кузняцоў прадказвалі недаўгавечнасць функцыянавання запазычанага суфікса ў рускай мове і выцясненне гэтай марфемы суфіксам -ова-. Прапаноўвалася нават абмяжоўваць яго выкарыстанне. Так, акадэмік Берг дзея-словы з суфіксамі -ирова- назваў "уродлмвымп" і прапа-ноўваў замяняць іх "правильными, русскими", г. зн. дзея-словамі з суфіксам -ова-.

Прагрэсуючы суфікс. Аднак суфікс не толькі пра-цягвае сваё існаванне, але і прагрэсуе. Паводле манагра-фіі прафесара М. Васілеўскага "Дзеяслоўнае словаўтва-рэнне", выдадзенай у 1985 г., у рускай мове слоў з суфік-сам -ірава- на той час налічвалася каля 800 адзінак, ва ўкраінскай — каля 110, у беларускай — больш за 300. На сёння колькасць іх значна павялічылася. Напрыклад, у роднай мове такіх слоў і словаформ больш за 900, пры-чым яктолькі яны становяцца агульнаўжывальнымі, выхо-дзяць з рамак вузкатэрміналагічнай лексікі, то лёгка за-мяняюцца суфіксам -ава- {-ява-): акамадзі'раваць і акамадаваць, акампаніраваць і акампанаваць.

Даўняе паходжанне. Справаўтым, что суфікс -ава-(-ява-) мае даўняе паходжанне і, паводле знанага лінгвіс-та XX ст. француза Антуана Мэе (Мейе, А. Обшеславян-скмй язык. — М., 1951. — С. 183), яго карані трэба шукаць у індаеўрапейскіх мовах. Суфікс шырока ўжываецца ва ўсіх славянскіх мовах, з'яўляецца прадуктыўным. У бела-рускай мове пры яго дапамозе ўтвараюцца дзеясловы ад назоўнікаў (аванс — авансаваць, апека — апекаваць, ба-ланс — балансаваць, друк — друкаваць, гора — гара-ваць, група — групаваць, зімаваць, галасаваць, гарта-ваць, паласаваць, асігнаваць, густаваць, дыскантаваць, дэсантаваць, каласаваць, кватараваць, мышкаваць, ну-мараваць, сабараваць, чараваць, шпіталяваць, патэн-таваць, тытулаваць, дакументаваць, дэбютаваць, дып-ламаваць, анансаваць, аргументаваць, арнаментаваць, лагарыфмаваць, нерваваць, пульсаваць, стымуляваць, стэнаграфаваць, фінансаваць, франкаваць, цытаваць, дняваць, летаваць, брашураваць, брукаваць, брыкета-ваць, гнездавацца, каксаваць, мураваць, рубцаваць, руй-наваць, сіласаваць, сціртаваць, тарцаваць, цітраваць, фальцаваць, фастрыгаваць, цюкаваць, шлюзаваць, штрыхаваць, шыхтаваць, штабеляваць) і прыметнікаў (ласы — ласаваць, люты — лютаваць, марны — марна-ваць, пусты — пуставаць, гатаваць, мілаваць, маца-ваць, радаваць, раўнаваць, светлаваць, свежаваць, злаваць, ленавацца, любавацца, мудраваць, пільна-ваць, пуставаць, сердаваць, сумаваць, хітраваць, ціка-ваць, шчыраваць, шчадраваць).

М. Васілеўскі адзначаў, што ў беларускай мове наліч ваецца каля 600 дзеяслоўных лексем з суфіксам -ава-(-ява-); з іх каля 280 адзінак з іншамоўнай асновай, якія рускай мове ўжываюцца з суфіксам -ирова- (Васілеў скі, М. С. Дзеяслоўнае словаўтварэнне. — Мінск, 1985. С. 10). На сёння ў беларускай мове колькасць апошк значна паменшылася, бо яны замяніліся формамі  -ава- (-ява-), але слоўнікі папоўніліся новымі лексема на -ірава-, якіх у 80-я гг. мінулага стагоддзя не было якія ўжываліся рэдка.

Даволі паказальная гісторыя. Гісторыя суфік -ава- (-ява-) даволі паказальная: з ім словы то ўзніка юць, то знікаюць. Сёння мала каму вядомы ўключаныя слоўнік I. Насовіча гістарызмы і архаізмы: аплікава аплікант 'вучань пры адвакаце'), бахусаваць бах 'п'яніца'), войтаваць войт 'афіцыйная асоба ў гар дах Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, заснаваных магдэбургскім праве'). Дынаміка словаўжывання п казвае на прыдатнасць і высокую прадуктыўнасць с фікса ў роднай мове.

Семантыка суфікса. Суфікс -ава- (-ява-) мо мець розныя значэнні. Гэтым вымяраецца яго словаўтва-ральная функцыя. Пры дапамозе марфемы могуць утварацца дзеясловы, якія паказваюць на прафесію або спецыяльнасць таго, хто выконвае дзеянне, а таксама хграктарызуюць людзей паводле іх паводзін, сацыяльнагг становішча, узаемаадносін, занятку: сталяраваць, маг-страваць, крытыкаваць, карэспандаваць, патруляваць. пілатаваць, віжаваць, джыгітаваць, катаваць, махлявао^ прэтэндаваць, шпегаваць, эквілібраваць, каваляваь, казакаваць, блазнаваць, бібікаваць (ад біць бібікі 'лена-вацца, гультаяваць'), гарэзаваць, гультаяваць, паразіта-ваць, псіхаваць, сімуляваць, шальмаваць, байбусаваьх варагаваць, гасцяваць, жабраваць, калегаваць,  панаваць, рэкрутаваць, слугаваць, сябраваі^. таварышаваць, цараваць, дзеваваць, дзедаваць, мужа-ваць, нянькаваць, юнакаваць. Сярод іх ёсць і наватворэ якія становяцца набыткам літаратурнай мовы: зухавал 'праяўляць спрыт, ліхасць' (Я. Брыль), праракавал (К. Чорны), шпікаваць (I. Навуменка) і інш.

Прадуктыўным ва ўтварэнні дзеясловаў з'яўляецца суфікс -ава- (-ява-) са значэннем 'выконваць дзеянне пры дапамозе чагосьці': аркестраваць, арфаваць, баль-замаваць, баранаваць, бінтаваць, бічаваць, вапнаваць, веславаць, габляваць, галынаваць, дыскаваць, калан-драваць, каранаваць, каркаваць, картаваць, кітаваць (кіт — замазка), клеймаваць, лугаваць (луг — раствор), мармураваць, пампаваць, пемзаваць, прасаваць, руста-ваць, салетраваць, свідраваць, свінцаваць, склюдаваць, сталавацца, траляваць, трыераваць, тушаваць (туш — фарба), фарбаваць, флейцаваць, флюсаваць, фугаваць, футраваць, харчаваць, ціраваць (цір — смала), чаранка-ваць, шабраваць, шаляваць, шапкаваць, швартаваць, шліхтаваць (шліхта — клей), шнураваць, шпрыцаваць, шпутнаваць, шрубаваць, шрэдэраваць, штампаваць, шуфляваць, шыфраваць і інш. Дзеясловы тыпу азанаваць, баластаваць, бетанаваць, кампаставаць, пігментаваць, таршанаваць, ферментаваць, хлараваць, цэментаваць, асфальтаваць у рускай мове ўжываюцца з суфік-сам -нрова-.

Наватворы. 3 гэтай семантычнай групы назіраем уз-нікненне шматлікіх наватвораў: васількаваць (К. Камей-ша), венкаваць (В. Дранчук), дзеразавацца (В. Адамчык), люстраваць (П. Пестрак), апылкаваць (А. Асіпенка), шыльдавацца (В. Зуёнак). Некаторыя з іх уваходзяць у актыўны ўжытак.

Увага! "Правакацыя"! Ёсць словы, якія "правакуюць" неспакушанага носьбіта мовы на няправільнае напісанне. Да іх можам аднесці формы тыпу даследаваць, камандаваць, пакутаваць, Часта яны ўжываюцца без -а-. Назіраем распаўсюджаную памылку: даследваць (трэба: даследаваць).

Новая рэдакцыя рэгламентуе напісанне слоў з су-фіксамі -ава- (-ява-) наступным чынам.

Суфікс -ава- (-ява-) пішаццаў неазначальнай форме і формах прошлага часу тых дзеясловаў, якія ў 1 -й асобе адзіночнага ліку губляюць гэты суфікс і заканчваюцца на -ую (-юю); галасую — галасаваць, галасаваў, галасава-ла, галасавалі, начую — начаваць, чаргую — чаргаваць, малюю — маляваць, камандую — камандаваць, пакутую — пакутаваць, даследую — даследаваць, будую — будаваць, рэкамендую — рэкамендаваць, характарызую — характарызаваць.

Суфікс -іва- (-ыва-) пішацца ў неазначальнай форме і асабовых формах цяперашняга часу дзеяслова, а такса-ма ў формах прошлага часу незакончанага трывання па-сля збегу зычных, апошні з якіх л, р або н: падкрэсліваць, падкрэсліваю, падкрэсліваў, падкрэслівалі; падтрымлі-ваць, адыгрываць, выветрываць, запэўніваць, адрозні-ваць. Яны не могуць мець форм 1 -й асобы адзіночнага лі-ку на -ую (-юю). Няправільна: падкрэслюю, падтрым-люю... Правільна: падкрэсліваю, падтрымліваю, адыгрываю, выветрываю, запэўніваю, адрозніваю.

Суфікс -ва- пішацца ў астатніх выпадках: выконваць, выконваю, выконваў, выконвалі; адказваць, вымешваць, адмерваць, заканчваць, загадваць, адорваць, разбэ-шчваць, падстрэльваць, раздумваць, заваёўваць, заця-рушваць, дагульваць, размяркоўваць, забінтоўваць, рас-пілоўваць.

Не памыліцеся! У гэтых выпадках трэба перасцера-гацца памылкі ва ўжыванні дзеясловаў з -ы-. Няправіль-на: прытанцовываць (трэба: прытанцоўваць), угавары-ваць (трэба: угаворваць), раздумываць (трэба: раз-думваць), заваёвываць (трэба: заваёўваць), што выклі­кана інтэрферэнтным уплывам (веданнем рускай мовы). Гэтыя формы падсвядома пераносяцца ў беларускае маўленне, бо рускай мове ўласцівы формы прнтанцовы-вать, уговарнвать, раздумывать, завоевывать...

У дзеясловах выйграваць і прайграваць пішацца суфікс -ава-. У 1-й асобе яны маюць формы выйграю, прайграю, а не выігрываю, праігрываю. У беларускай мове пры дапамозе націску адрозніваюцца формы цяпе-рашняга і будучага часу: што зраблю? — выйграю і што раблю? — выйграю.

 

Детям и родителям