contrast version
Урок сорак чацвёрты  Напісанне складаных прыметнікаў разам

Уводзіны. Наша маўленне бязмежнае, у ім могуць спалучацца самыя розныя словы. Аб'яднанне іх у адно мае на мэце назваць ці ахарактарызаваць прадмет, пад-крэсліць рысу чалавека. У такім выпадку словы набыва-юць "новаежыццё", бо, аб'яднаўшыся, нясуцьусабе сэн-савую нагрузку, багацейшую за тую, якую маюць паасоб-ку. Да гэтага часта прыбягаюць паэты. Напрыклад, у па-эме Янкі Купалы "Курган" пры дапамозе зліцця блізкіх па значэнні назоўнікаў перадаецца дынаміка і напеўнасць твора: вяселле-разгул ("На вяселле-разгул наплыло, як на сход"), гусляр-старына, пацеха-забава ("Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну Для дружыны пацеху-забаву: Загадаў ён пазваць гусляра-старыну, Гусляра з яго веда-май славай"), дудар-званар ("Вакол гэтай думы дудара-званара"), пушча-лес, салавей-птушка, рыба-плотка ("Пушча-лес не шуміць, белка, лось не бяжыць, Салавей-птушка ў той час сціхае; Паміж вольхаў рака, як штодзень, не бурліць, Паплаўкі рыба-плотка хавае"). У фальклорнай традыцыі пясняр паўстае як абагульнены вобраз усяго прыгнечанага беларускага народа. Ці, напрыклад, знахо-дзім у А. Лойкі "спаконвяковых баразён", дзе прыметнік утвораны ад словазлучэння спакон веку. Эпітэт спаконвя-ковы адмыслова перадае думкі аўтара пра спрадвеч-насць пачуццяў да роднай зямлі.

Часам тыя ці іншыя паняцці, прыметы абазначаюцца не адным словам, а двума, трыма ці нават больш, на-прыклад правабярэжназаходнябугскі. Складанае слова ўтрымлівае ажно чатыры асновы і ёміста называе вызна-чаную тэрыторыю.

Арфаграфічная праблема. Напісанне складаных прыметнікаў — арфаграфічная праблема, якая не мае ад-назначнага вырашэння, бо ўтрымлівае шмат умоўнасцей. Бывае даволі цяжка размежаваць спалучэнне прыслоўя з прыметнікам і складанае слова. Адзінага правіла, пры-датнага для ўсіх выпадкаў, не існуе. У газетах можам знайсці: "Да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна асу-джаны няўдачлівы рыбак", "У яго было права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне..." Як бачым, спалучэнні са словам ўмоўна пішуцца па-рознаму. Размежаваць такое напісанне часам дапамагае фармальны крытэрый. Калі другая частка спалучэння — дзеепрыметнік, то пішам асобна, калі ж — прыметнік, то трэба пісаць праз злучок: умоўна-бясплатны, але ўмоўна накіраваны. Правіла агульнае для роднай і рускай моў. У апошняй могуць узні-каць цяжкія выпадкі: здоровьесберегаюшмй. Карэктна менавіта такое напісанне. I ў беларускай мове — зда­роўезберагальны, што залежыць яшчэ і ад сферы ўжытку слова. Такім чынам, важна ведаць, да якой часціны мовы адносіцца другое слова: вынікова арыентаваны прынцып, лінейна падпарадкаваныя падраздзяленні (дзеепрымет-нік), вынікова-заліковая сесія, лінейна-матрычныя прын-тары (прыметнік), а таксама ў якой галіне — навукі, тэхні-кі — яно выкарыстоўваецца.

"Правілы" (2008). Спынімся на правілах напісання складаных прыметнікаў разам, адлюстраваных у новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі".

Пішуцца разам складаныя прыметнікі:

• якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пі-шуцца разам: чарназёмны (чарназём), водаправод-ны (водаправод), мастацтвазнаўчы (мастацтвазнаў-ства), іншаземны (іншаземец), радыёфізічны (радыё-фізіка), жалезабетонны (жалезабетон), самаходны (самаход), хваляводны (хвалявод);

• якія суадносяцца са словазлучэннямі з падпарадка-вальнай сувяззю: каменнавугальны (каменны ву-галь), народнапаэтычны (народная паэзія), агульна-адукацыйны (агульная адукацыя), меднарудны, цэн-тральнаеўрапейскі, уласнаручны, цвёрдапаліўны, круг-лагадовы, чырванабокі;

• якія суадносяцца са словазлучэннямі дзеясловаў з назоўнікамі: дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), масларобны (рабіць масла), мукамольны (малоць му-ку), касцярэзны, кветкаводчы, водазаборны, ільноце-рабільны, лесанарыхтоўчы, лёсавызначальны;

• якія суадносяцца са словазлучэннямі назоўнікаў з лі-чэбнікамі і прыслоўямі адноснай меры колькасці, аб'ёму, прасторы і інш.: двухразовы (два разы), трох-колавы, двухтысячагадовы, сямісотпяцідзесяцігадо-вы, саракаградусны, пяцідзесяціпрацэнтны, сарака-тонны, шматразовы, мнагалюдны, усемагутны;

• першай часткай якіх з'яўляюцца прыслоўі: моцнадзе-ючы (моцна дзейнічаць), лёгкапаранены (лёгка пара-ніць), цяжкаўспрымальны (цяжка ўспрымаць), нізка-рослы, высокаадукаваны, слабасалёны, добраўпа-радкаваны, малапрыкметны; але: дыяметральна про-цілеглы (супрацьлеглы), чыста беларускі, яскрава вызначаны, выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзара-ны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, свое-часова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбо-кі, матэрыяльна зацікаўлены;

• складаныя прыметнікі з дзвюх і больш лексічных час-так, якія служаць для абазначэння навуковых і тэхніч-ных паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі, права-бярэжназаходнябугскі, старабеларускамоўны, інда-еўрапейскі.

Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаныхулас-ных імёнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуц-ца разам: заісыккульскі, перадцяньшанскі.

Увага! Ваенна-. Звернем асаблівую ўвагу на праві-ла, якое патрабуе ўдакладнення. У новай рэдакцыі адзна-чаецца, што "складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам: ваеннапалонны, ваеннапалявы, ваеннаабавязаны". Патэхнічным недаглядзе прапушчана слова, ад якога мяняецца сэнс правіла. Трэба: Склада-ныя субстантываваныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам: ваеннапалонны, ваеннаабавя-заны, ваеннакамандуючы. Маюцца на ўвазе прыметнікі, якія перайшлі ў разрад назоўнікаў, а значыць згубілі ўлас-цівасць пазначаць прымету. Складаныя прыметнікі з ваенна- павінны пісацца праз злучок: ваенна-палявы, ваенна-спартыўны.

 

Детям и родителям