contrast version
Урок сорак пяты Напісанне складаных прыметнікаў праз злучок

Уводзіны. У нашым жыцці сустракаюцца рэчы, якія не паддаюцца аднаслоўнаму апісанню. Свае пачуцці мы таксама не заўсёды можам выказаць простымі словамі. Нават нанізванне характарыстык не можа перадаць та-го, што хочам выразіць. У такім выпадку звяртаемся да складаных прыметнікаў, у якіх аб'ядноўваем тое, што, на першы погляд, не падлягае аб'яднанню.

Вочы ёсць люстэрка душы. Складаныя прыметні-кі часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў мастацкай літара-туры, з іх утвараюцца эпітэты, надзвычай важныя для апісання таго ці іншага прадмета, пачуцця і інш. Асаблі-ва багаты на такія апісанні назоўнік вочы. Нездарма мы называем іх люстэркам душы. У вачах адлюстроўва-юцца асаблівасці характару, вопыт, інтэлектуальныя здольнасці чалавека, перадаюцца ўнутраныя перажы-ванні, у іх адбіваюцца найтанчэйшыя адценні эмацы-янальнага стану і мімалётных настрояў. Адсюль такі ка-ларыт эпітэтаў у іх апісанні. У "Слоўніку эпітэтаў бела-рускай мовы" прафесара Н. Гаўрош (Мінск : Вышэйшая школа, 1998) знаходзім: 1) аксамітна-чорныя, блакітна-прамяністыя, васількова-блакітныя, вільготна-цёмныя, вішнёва-чорныя, жаўтавата-карыя, залаціста-зялёныя, светла-блакітныя, сінявата-шэрыя, чысцютка-сінія, шэ-ра-сінія, ясна-сінія, млява-блакітныя; 2) безабаронна-сінія (аўт.), гасцінна-вясёлыя, даверліва-радасныя, дзі-кавата-цікаўныя, задуменна-пяшчотныя, закахана-раў-нівыя (аўт.), зіхотка-радасныя (аўт.), радасна-пакутныя (аўт.), задзірыста-насмешлівыя, лісліва-мітуслівыя, на-іўна-легкадумныя, насцярожана-недаверлівыя, пакут-на-няўцямныя, палахліва-здзіўленыя, разгублена-дзі-кія, саркастычна-пагардлівыя, хітравата-пагардлівыя (аўт.), шэра-халодныя (паэт.).

Фармальныя і семантычныя фактары напісання складаных прыметнікаў. Напісанне прыведзеных скла-даных слоў адносіцца да розных арфаграфічных выпад-каў. У першым говорка вядзецца пра колер вачэй, у дру-гім — больш багатым на семантычныя нюансы — пра вы-ражэнне пачуцця, стану, характару чалавека. Якраз апошні і выклікае больш пытанняў. Напрыклад, "Глаша глядзіць на мяне, вочы вялікія, безабаронна-сінія..." (А. Адамовіч); "3 яго [афіцэравай] няскладнай постаці не зводзілі позіркаў багата сялянскіх вачэй, насцярожана-недаверлівых і ліслівых, спалоханых і хітравата-пагар-длівых..." (I. Чыгрынаў).

Правапіс складаных прыметнікаў залежыць як ад фармальных фактараў, так і ад семантычных, калі важна, якое значэнне ўкладваецца ў словы.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" прыведзены асноўныя нормы, якія даты-чаць найбольш тыповых правапісных сітуцый ужывання прыметнікаў праз злучок. Яны адпавядаюць "Правілам" (1959), але ўдакладнены і дапоўнены новымі ілюстрацы-ямі. Напрыклад, у навуковых тэкстах сустракаем: "Мена-віта Т-падобная структура малекулы можа праяўляцца ў зніжэнні даступнасці Ы-канца Рс-фрагмента..." Такія напі-санні таксама патрабавалі рэгламентацыі.

Новай рэдакцыяй вызначана, што пішуцца праз злу-чокскладаныя прыметнікі:

• утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: генерал-губернатарскі, унтэр-афіцэр-скі, ліберал-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, санкт-пецярбургскі і інш.;

• часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпавед-най прыкметы: прыродна-гаспадарчы, жыллёва-бу-даўнічы, аграрна-сыравінны, лячэбна-працэдурны, таварна-грашовы, электронна-вылічальны, навуко-ва-тэхнічны, грамадска-палітычны, сусветна-гіста-рычны, народна-вызваленчы, сярэдне-верхні, пры-тарна-салодкі і інш.;

• часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: рабо-ча-сялянскі, руска-беларускі;

• часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разна-роднай якасці: кісла-салодкі, жоўта-зялёны, горка-салёны, гучна-пявучы і інш.;

• часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэн-ні: паўночна-заходні;

• якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачат-ковай часткай Усходне-, Заходне-, Паўднёва Паўночна- Цэнтральна- і інш.: Паўднёва-Афрыкан-ская Рэспубліка, Заходне-Сібірская раўніна, Цэнт-ральна-Азіяцкі рэгіён і інш.;

• пачатковай часткай якіх з'яўляюцца лічба або літара любога алфавіта: 1000-гадовы, 5-павярховы, Т-па-добны.

Увага! Праз злучок пішуцца словы тыпу альфа-па-добны (альфа-подобная актыўнасць у жывёл). Да апош-няга выпадку адносяцца і напісанні з "вісячым" злучком: альфа-, бэта-, гама-актыўны ці о>, 6-, у-актыўны.

Ёсць напісанні, якія стаяць асобна і патрабуюць запа-мінання. Да іх адносяцца наступныя: ваенна- {ваенна-медыцынскі, ваенна-хірургічны, ваенна-юрыдычны), ма-сава- (масава-палітычны, масава-спартыўны, масава-інфармацыйны, але: масава адключаныя паслугі), народна- (народна-дзяржаўны, народна-паэтычны, народна-рэвалюцыйны, але: народнагаспадарчы); наву-кова- (навукова-даследчы, навукова-папулярны, навуко-ва-тэхнічны), вучэбна- (вучэбна-дапаможны, вучэбна-метадычны, вучэбна-вытворчы).

 

Детям и родителям