contrast version
Урок сорак другі  Правапіс складаных назоўнікаў

Уводзіны. Ці можна палічыць словы? На першы по-гляд, зрабіць гэта даволі проста: дастаткова зірнуць у тлумачальны слоўнік. Аднак сюды, як правіла, трапляе не ўся лексіка, а толькі тая, што адносіцца да літаратурнай. Неўключаюццадыялектызмы, аказіяналізмы, неалагізмы і іншыя словы, якія адносяцца да сферы пасіўнага ўжытку.

Ёсць меркаванні, што ў германскіх мовах, такіх як ня-мецкая або шведская, агульная колькасць слоў большая, чым у раманскіх, — перш за ўсё за кошт словаскладання. Натуральна, у такі слоўнік трапляе шмат складаных слоў.

I ўсё ж словы ў мове нельга палічыць, бо адны з іх зні-каюць, другія нараджаюцца. Незлічоная колькасць слоў пацвярджае ісціну: мова любога народа бязмежная. Што рабіць чалавеку ў гэтым моўным акіяне? Ці павінен ён ведаць сотні тысяч слоў або можна абысціся ўсяго некалькі-мі тысячамі?

Колькі слоў мы ведаем? Для адукаванага чалавека лексічны запас ацэньваецца ў сярэднім у 5—10 тысяч слоў. Але і тут ёсць свае вяршыні. Таленавіты пісьменнік можа выкарыстаць значна больш слоў, чым звычайны чалавек. Так, у "Слоўніку мовы Пушкіна" ў 4-х тамах (М., 1956—1961) зафіксаваны непераўзыдзены паказ-чык — прыблізна 24 тысячы. Ёсць таксама звесткі, што гэты рубеж мог пакарыць "Слоўнік мовы У. I. Леніна", які доўга рыхтаваўся, але так і не быў выдадзены. Паводле некаторых звестак, у ім павінна было змяшчацца ля 30 тысяч слоў. Зараз, пры адсутнасці абяцанага слоўні-ка, цяжка меркаваць, чаго ў чаканых рэкордах было больш — "лексічнай" геніяльнасці ці ідэалогіі.

Як бачым, колькасць існуючых слоў і слоў, якімі карыс-таецца чалавек, вельмі розная. Таму, адказваючы на па-стаўленае пытанне, заўважым: чалавеку неабвязкова ве-даць усе словы, але ўмець правільна запісаць любое пачу-тае слова ён павінен, бо гэта справа гонару, для чаго і існуе арфаграфія, якая ахоплівае максімальную колькасць пра-віл напісання. У ёй асаблівае месца займаюць складаныя назоўнікі, якія могуць пісацца разам ці праз злучок.

Напісанні праз злучок. Увогуле дэфісныя напісанні з'явіліся толькі ў XVIII ст. у выпадках, калі цяжка было ўстанавіць мяжу слова і адназначна прыняць адзін з двух спосабаў напісання: асобна ці разам. Вядома, што ўвя-дзенне злучка мела шмат апанентаў. Напрыклад, А. Су-марокаў катэгарычна пратэставаў: "Выдумалм ставнтм новомодные нлн паче новоскаредные палочкм, напрм-мер, о-рт, на-воду іл проч.". Аднак паступова нялітарны знак увайшоў у сістэму кірыліцы, які спачатку называлі проста "рысачкай", а запазычанае "дэфіс" выкарыстоўва-лі толькі як друкарскі тэрмін.

Функцыі злучка. Напісанні праз злучок не выпадко-ва называюць паўзлучнымі. Менавіта гэтым падкрэсліва-ецца здольнасць дэфіса выконваць адначасова і злучаль-ную, і раздзяляльную функцыі. Так, у словах па-беларус-ку, па-за, светла-зялёны злучок перш за ўсё раздзяляе часткі аднаго слова, а ў спалучэннях гора-пісьменнік, сі­ні-сіні, ледзь-ледзь, горача-горача, хто-хто, ён-ён, хадзі-лі-хадзілі выконвае функцыю злучэння двух слоў у скла-дзеадной намінацыі, "узмоцненага" значэння. Спаянасць значэння дэманструецца ў спецыяльна ўтвораных у фальклоры характарыстыках тыпу жар-птушка, прыдума-ных мянушках герояў мастацкіх твораў: Алік-у-Акулярах (А. Куваеў), Апошні-Хто-Яшчэ-Памятае (А. Крон), дзе складнікі мянушак дэманструюць семантычную спа-янасць і сэнсавую непадзельнасць. Іншыя словы пішуцца разам. Напрыклад, Пакацігарошак і яго кампанія — Кру-шыгоры і Вырвідуб.

Як бачым, утвараць складаныя назоўнікі проста, таму што славянскія мовы маюць здольнасць спалучаць два, тры кампаненты ў адно слова. Дапамагаюць гэта рабіць ці злучальныя галосныя (чалавекалюбства), ці злучок (папа-раць-кветка).

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" пададзены нормы, якія ахопліваюць усе формы складаных назоўнікаў, г. зн. акрэсліваецца пра-вапіс наяўных і магчымых форм слова. Пра некаторыя нормы напісання складаных назоўнікаў і пагаворым.

Такім чынам, пішуцца разам:

■ склэданыя назоўнікі з дзвюх і больш асноў, якія спалу-чаюцца пры дапамозе злучальных галосных о(а),е (я)\ конезавод, ільнозавод, далягляд, землетрасенне, птушкагадоўля, бульбакапалка, хлебапякарня, свіна-гадоўля, старадрук, чарназём, гарналыжнік, сама-лёт, патолагаанатам, медыкапсіхолаг;

■ складаныя назоўнікі, у якіх першай часткай з'яўля-ецца дзеяслоўная форма загаднага ладу на -; (-ы). вярцішыйка, сарвігалава, вярнідуб, прайдзісвет, па-кацігарошак; але: перакаці-поле;

■ складаныя назоўнікі ад'ектыўнага тыпу скланення, калі яны з'яўляюцца навуковымі тэрмінамі: галавано-гія, бруханогія;

■ складаныя ўласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай нова- (нава-), стара-, верхне- (верхня-), ніжне- (ніжня-), сярэдне- (сярэдня-) і інш.: Новалу-комль, Наваполацк, Навасады, Навагрудак, Старако-жаўка, Верхнядзвінск, Ніжнявартаўск, Сярэдняборск, Краснаполле, Крутагор'е, Светлагорск.

Пішуцца праз злучок складаныя назоўнікі:

■ у якіх скланяюцца ўсе словы: папараць-кветка, вагон-рэстаран, лётчык-касманаўт, член-карэспандэнт;

■ у якіх скланяецца толькі апошняе слова: жар-птушка, сон-трава, стоп-сігнал, дызель-матор, генерал-ма-ёр, прэм'ер-міністр, норд-ост;

ш з аднаслоўным прыдаткам: лён-даўгунец, заяц-ша-рак, нявеста-красуня, дзед-мароз, горад-герой. Пры адваротным парадку назоўніка і аднаслоўнага пры-датка злучок не пішацца: красуня дзяўчына;

ш са значэннем цэласнай адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр-гадзіна, самалёта-вылет, ча-лавека-дзень; але: працадзень;

ш якія называюць прадстаўнікоў палітычных і іншых гра-мадскіх рухаў: ліберал-дэмакрат, нацыянал-патрыёт, сацыял-дэмакрат;

ш з пачатковымі часткамі арг-, віцэ-, вэб-. лейб-, мак-сі-, міні- обер- унтэр-, штаб- (штабс), экс-, прэс-, блок-: арт-галерэя, віцэ-прэм'ер, вэб-ста-ронка, лейб-гвардыя, максі-прэс, міні-матч, обер-майстар, унтэр-афіцэр, штаб-ротмістр, штабс-капі-тан, экс-чэмпіён, экс-прэм'ер, прэс-сакратар, блок-сігнал; але: блокпост.

 

Детям и родителям