contrast version
Урок трыццаць дзявяты Вялікая і малая літары ў назвах з двукоссем

Уводзіны. Правапіс чуйна рэагуе на перамены ў гра-мадстве, бо з'яўляецца інструментам рэгулявання пісьмовых зносін і павінен заўсёды быць напагатове "прыняць" той ці іншы моўны факт у свае нормы. Часам гэта адбываецца адразу ж, іншым разам зацягваецца на дзесяцігоддзі. Напрыклад, з'яўляецца новы факт, а зна-чыць, і новая назва, адразу паўстае пытанне пра яе напі-санне. Калі рэч становіцца попытнай, набываецца шмат-лікімі людзьмі, адразу актуапізуецца пытанне, як пісаць яе найменне. Асабліва выразна гэта прасочваецца ў наш дынамічны час, калі даступнымі сталі разнастайныя тава-ры, машыны розных марак. На вуліцах замест савецкіх "жыгулёў", "масквічоў", "Волгаў" сталі звыклымі "опелі", "таёты", "мерседэсы", "кадылакі", "хонды", "міцубісі", "фольксвагены", "вольва", БМВ і інш.

Сучасная практыка. Паводле сучасных слоўнікаў (Лопатнн, В. В. Как правмльно? С большой буквы млм с маленькой? : орфограф. словарь / В. В. Лопатмн, М. В. Нечаева, Л. К. Чельцова. — М., 2002) назвы марак машын заключаюццаўдвукоссі і пішуццаз вялікай літары: аўтамабіль "Масквіч-412", "Волга", "Вольва", самалёты "Боінг-707", "Руслан", трактар "Беларус" (раней "Бела-русь"). Аднак назвы саміх машын пішуцца ў двукоссях з малойлітары: "кадылак", "масквіч", "таёта". Калі ж назвы супадаюць з імёнамі ўласнымі, то пішуцца з вялікай літа-ры: "Волга", "Ака". Мусім заўважыць, што і тут ёсць вы-ключэнне: з малой літары пішуцца, хаця супадаюць з імё-намі ўласнымі, словы "жыгулі", "мерседэс". У побытавым ужыванні слоўнікі дапускаюць напісанне назвы транспар-тных сродкаў без двукоссяў: марыць пра кадылак, прадаў свой старэнькі масквіч, прыехаў на ўазіку, маленькі фор-дзік. Як правіла, абрэвіятурныя назвы пішуцца без дву-коссяў: МТЗ-80, ЗІЛ, ВАЗ, КамАЗ.

Назвы, напісаныя лацініцай і кірыліцай. Назвы, напісаныя лацініцай, у двукоссі не заключаюцца: аўтама-білі Тоуоіа Уагі8, Реіідеоі 306, Оаешоо Маііг, Зкоба РаЫа, Еаба Ргіога. Неаднаслоўныя назвы, якія складаюцца з маркі і мадэлі аўтамабіля і напісаны на кірыліцы, пішуцца праз злучок, пры гэтым усе часткі наймення пішуцца з вя-лікай літары: "Лада-Прыёра", "Таёта-Карола", "Рэно-Ме-ган", "Нісан-Тэана", "Хёндай-Гетц", "Нісан-Альмера-Кла-сік", "Судзукі-Гранд-Вітара", але: "Фольксваген-жук" (агульны назоўнік "жук" ужыты ў пераносным значэнні).

Правільна ўжываць! Такім чынам, пры напісанні ў якасці назвы вытворчай маркі машыны правільна ўжы-ваць: аўтамабіль "ВАЗ-2106", аўтамабіль "Газэль", аўта-мабіль "Фольксваген-жук", але як назва самой машыны:

ВАЗ-2106, "газэль", "фольксваген-жук". Грувасткія рэ-камендацыі выкліканы стракатай маўленчай практыкай.

Новая рэдакцыя "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" рэгламентуе напісанні такога кшталту. 3 вялікай літары пішуцца ў двукоссі аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах арганізацый: адкрытае акцыянернае таварыства "Камунарка", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Мінскі трактарны завод", установа "Рэдакцыя газеты "Рэспубліка", кінатэатр "Пе-рамога", гасцініца "Юбілейная", рэстаран "Журавінка", кафэ "Світанак", кандытарскі магазін "Ласунак", кнігарня "Слова", рэспубліканскаеўнітарнае прадпрыемства "Вы-давецтва "Адукацыя і выхаванне", спарткомплекс "Раўбі-чы", санаторый "Крыніца", турбаза "Дняпро", медыцын-ская служба "Хуткая дапамога", Беларускірэспубліканскі фонд "Узаемаразуменне і прымірэнне", студыя "Сябры", установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўні-версітэт імя Максіма Танка".

Увага! Памылка! Звернем увагу на адну даволі рас-паўсюджаную памылку: пісаць з вялікай літары пры на-звах раённых газет адносныя прыметнікі (вілейская, дра-гічынская, добрушская і інш.). 3 вялікай літары пішуцца аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных назвах перыядычных выданняў, кніг, атласаў, карт і інш.: часопіс "Полымя", газета "Звязда", вілейская раённая газета "Шлях Перамогі", добрушская раённая газета "Добрушскі край", драгічынская раённая газета "Драгічынскі веснік", інфармацыйны бюлетэнь "Беларусіка", летапіс "Хроніка Быхаўца", даведнік "Правілы беларускай арфаграфіі і пун-ктуацыі", кніга "Літоўскі статут", перыядычнае даведачнае выданне "Летапіс друку", карта "Рэспубліка Беларусь".

3 вялікай літары пішуцца:

■ аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных на-звах літаратурных, публіцыстычных, навуковых тво-раў, твораў розных галін мастацтва і інш.: паэма Яку-ба Коласа "Новая зямля", камедыя Янкі Купалы "Паўлінка", верш М. Багдановіча "Слуцкія ткачыхі", песня "Ой, рэчанька", кінафільм Э. Клімава "Ідзіігля-дзі", карціна В. К. Бялыніцкага-Бірулі "Зазелянелі бе-ларускія бярозкі", габелен Г. Ю. Юзеевай-Шаблоў-скай "Жанчыны Палесся", акварэль М. Л. Тарасікава "Букет бэзу", опера А. В. Багатырова "У пушчах Па-лесся", танец "Лявоніха", казка "Сцяпан — вялікі пан";

■ аднаслоўныя назвы і першае слова ў састаўных на-звах прадметаў побыту, прамысловых і прадуктовых тавараў: набор мэблі "Вязынка", зубная паста "Ляс-ная", пральны парашок "Ветразь", хлеб "Водар", сыр "Нарач", цукеркі "Беларускія ўзоры".

Назвы вытворчых марак тэхнічных вырабаў (машын, механізмаў, прылад, збудаванняў і інш.) бяруцца ў дву-коссе і пішуцца з вялікай літары: аўтамабіль "Жыгулі",

камбайн "Ніва", трактар "Беларус", тэлевізар "Гарызонт", іанізатар "Аніён-40Т", радыёпрыёмнік "Селена-403". На-звы саміх вырабаў (акрамя назваў, што супадаюць з аса-бовымі і геаграфічнымі назвамі) пішуцца ў двукоссі з ма-лой літары: "масквіч", "вольва", "боінг" (самалёт), "гары-зонт" (тэлевізар); але: "Мінск" (халадзільнік), "Волга" (аўтамабіль).

 

Детям и родителям