contrast version
Урок трыццаць восьмы Вялікая літара ў назвах сімвалаў, рэліквій і іншых найменнях

Уводзіны. Вялікая літара пішацца ў назвах дзяржаў-ных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узна-гарод, прэмій, грамат, прызоў, дакументаў, іх зводаў, уні-кальных прадметаў, твораў, знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў.

Паміж мінулым і будучым. Вылучэнне з мноства рэчаў, якія ўшаноўваюцца і беражліва захоўваюцца, час­цей за ўсё звязваецца з гістарычнымі ці рэлігійнымі падзеямі мінулага. Такія найменні пішуцца з вялікай лі-тары. Сярод рэліквій розных рэлігій знаходзім, напры-клад, Дзіду Лёсу, Сцяну Плачу, Чорны камень Каабы, Зуб Буды, сярод гістарычных — Крыж Ефрасінні Полац-кай, Слуцкае Евангелле, Шапку Манамаха і інш. Кожная з гэтых рэліквій мае надзвычай важную для таго ці інша-га этапу развіцця грамадства гісторыю. Для сучаснасці таксама. Яны ўтвараюць масты паміж мінулым і буду-чым. Згубленыя рэліквіі — гэта надламаны лёс пакален-няў. Нездарма вяртанне рэліквій на радзіму ці аднаўлен-не іх у гістарычнай памяці можа ўзбагаціць духоўную культуру народа, абудзіць новыя пакаленні на пера-асэнсаванне рэчаіснасці.

"Аблічча" эпохі. Сімвалы таксама нясуць на сабе адбітак свайго часу, яскрава адлюстроўваюць асаблівас-ці таго грамадства, якое іх узаконіла. У гістарычных, ва-енных, культурных сімвалах поўна і наглядна выражана "сацыяльнае аблічча" ўсёй эпохі, а таксама паказаны ню-ансы канкрэтнага гістарычнага часу. Па тым, наколькі для грамадства гэтыя атрыбуты важныя, наколькі яны рас-паўсюджаны, можна меркаваць пра ўзровень развіцця самога грамадства.

Магіла Невядомага Салдата. У XX ст. пасля закан-чэння Першай сусветнай вайны з'явілася традыцыя ўстанаўліваць помнік салдатам, якія загінулі дзеля вы-звалення народа і незалежнасці краіны і чые астанкі не былі ідэнтыфікаваны. Такім помнікам, што сімвалізуе па-мяць, ушаноўвае безыменных герояў, і з'яўляецца Магі-ла Невядомага Салдата. Яна ёсць у шматлікіх краінах свету: Аргенціне (Буэнас-Айрэс), Бельгіі (Брусель), Бал-гарыі (Сафія), Балівіі (Ла-Пас), Венесуэле (Карабоба), Інданезіі (Бандунг), Італіі (Рым), Канадзе (Атава), Літве (Каўнас), Новай Зеландыі (Велінгтон), Польшчы (Вар-шава), Партугаліі (Баталья), Расіі (Масква, Петраза-водск), Румыніі (Бухарэст), Сірыі (Дамаск), ЗША (Філа-дэльфія, Білоксі, Місісіпі), Украіне (Адэса), Францыі (Па-рыж) і інш. Трэба заўважыць, што ў нас няма падобнага манумента, хаця пытанне аб яго стварэнні не раз узды-малася ветэранамі.

Здараецца так, што помнікі становяцца каменем спа-тыкнення, прадметам жорсткіх дыскусій, як гэта адбыло-ся ў Таліне, калі помнік Воіну-Вызваліцелю Таліна ад ня-мецка-фашысцкіх захопнікаў ператварыўся ў Манумент Паўшым у Другой сусветнай вайне, у рэшце рэшт стаўфі-гурай "Бронзавага салдата" і быў перанесены з цэнтра Таліна на Вайсковыя могілкі. Напісанне перайменаванняў акрамя сэнсавых трансфармацый выразна люструецца і ўжываннем вялікай і малой літар...

Новая рэдакцыя "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" не ўтрымлівае такіх правапісных хістанняў. У ёй выведзены стандартныя для абазначэння ўсіх сацы-яльных феноменаў правілы. Такім чынам, з вялікай літа-ры пішуцца:

■ усе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ва-енных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы, Курган Бессмя-ротнасці, Востраў Слёз, Помнік Перамогі, Магіла Не-вядомага Салдата, Помнік Воіну-Вызваліцелю;

■ усе словы ў поўных назвах ордэнаў і медалёў (акра-мя слоў медаль, ордэн і ступень): медаль "Залатая Зорка" Героя Савецкага Саюза, медаль "Залатая Зорка" Героя Сацыялістычнай Працы, ордэн Айчы-ны I (II, III) ступені, ордэн Маці, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны, ордэн Ганаровага Легі-ена (Францыя), Георгіеўскі Крыж; але: ордэн Друж-бы народаў;

ш першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, дзяр-жаўных і міжнародных прэмій, грамат, прызоў і інш.: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная прэмія Рэ-спублікі Беларусь, Ганаровая грамата Нацыяналь-нага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міжнародная прэмія Міру, Нобелеўская прэмія, Кубак свету, Ку-бак федэрацыі, Каралеўскі кубак. Новая рэдакцыя адлюстроўвае напісанне з вялікай

літары некаторых дакументаў, якіх у 50-х гадах XX ст. не

існавала. Гэта датычыць перш за ўсё такіх актаў, як указы,

распараджэнні, пастановы. 3 вялікай літары пішуцца:

■ аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаў-ных назвах важнейшых дзяржаўных і міжнародных да-кументаў, пагадненняў, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Бе-ларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іх зводаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэ-спублікі Беларусь "Аб адукацыі", Указ Прэзідэнта Рэ-спублікі Беларусь "Аб узнагароджанні мнагадзетных маці ордэнам Маці", Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб су-даўладкаванні і статусе суддзяў, Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Статут Вялікага Княства Літоўскага, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, Літоўская метрыка; апе: распараджэнне (пратакол даручэнняў) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастанова Савета Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь;

ш аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаў-ных назвах прадметаў мастацтва і іншых адзінкавых і ўнікальных прадметаў, твораў, іх зводаў: Дзявятая сім-фонія Бетховена, Венера Мілоская, Янтарны пакой, Алмазны фонд, Біблія, Стары Запавет, Каран, Талмуд. Увага! 3 малой літары пішуцца агульныя назвы сты-

ляў у мастацтве і архітэктуры: барока, ракако, готыка,

ампір, мадэрн.

Паводле новай рэдакцыі зменіцца напісанне на-

зваў Першай і Другой сусветных войнаў. У ёй жа рэ-

гламентуецца напісанне назваў рэлігійных святаў. 3 вялі-

кай літары пішуцца:

■ аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаў-ных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох: Варфаламееўская ноч, Адраджэнне, Рэфарма-цыя, Крыжовыя паходы, Лядовае пабоішча, Крычаў-скае паўстанне, Супраціўленне, Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна;

ш аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаў-ных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублі-кі), Новы год, Дзеньжанчын, Свята працы, Дзень Кас-трычніцкай рэвалюцыі, Нараджэнне Хрыстова, Дзень памяці, Дзень беларускай навукі, Дзень ведаў, Ушэс-це Гасподняе, Уваскрэсенне Хрыстова, Вялікая су-бота, Таццянін дзень, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купалле, Дабравешчанне, Наўроз, Рамадан. Звернем увагу! 3 малой літары пішуцца назвы ро-даў і відаў знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш.: імперыялістычная вайна, лю-таўская рэвалюцыя, паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, кай-назойская эра, неаліт, эпоха феадалізму, капіталістычная фармацыя, перыяд аднаўлення, залаты век, высакосны год, дзень адчыненых дзвярэй, санітарны дзень, месяч-нік дарожнай бяспекі.

 

Детям и родителям