contrast version
Урок трыццаць шосты Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый

Уводзіны. Вялікая літара выконвае асаблівую ролю ў назвах дзяржаўных органаў, якія па прыналежнасці да адгалінаванняўулады падзяляюцца на заканадаўчыя, вы-канаўчыя і судовыя. Традыцыйна іх найменні пішуцца

вялікімі літарамі. Аднак назіраюцца выключэнні ў напісан-ні як назваў палат парламента, так і саміх парламентаў.

Дума: з вялікай ці з малой? У 90-я гады XX ст. сярод палітыкаў і мовазнаўцаў даволі моднай тэмай для абмер-кавання было пытанне аб напісанні наймення ніжняй па-латы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Яе піса-лі па-рознаму: Дзяржаўнаядума і Дзяржаўная Дума. Раз-набой захаваўся і па сёння. Так, найбольш аўтарытэтны даведачна-інфармацыйны партал дгатоіа.ш прадпісвае: "В названнях органнзацмй, учрежденмй, органов властм с пропмсной буквы пмшется только первое слово п входя-ш,не в состав названмя ммена собственные, поэтому ор-фографпческм правмльно было бы пмсать Федеральное собранне, Государственная дума (но Совет Федерацнн, здесь Федерацня — ммя собственное, т. к. выступает вместо сочетанмя Росснйская Федерацня). Однако в офпцмальных текстах (а на практмке — в современной пмсьменной речн вообіде), вопрекм орфографмческнм нормам, прмнято напмсанме Государственная Дума м Федеральное Собранне".

Арфаграфічная эквілібрыстыка. Аўтару гэтых рад-коў таксама давялося ўдзельнічаць ва ўзгаданай дыскусіі. Адбывалася гэта ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава падчас навукова-практычнай кан-ферэнцыі "Журналістыка — 1997", у рамках якой право-дзілася пасяджэнне рэдкалегіі часопіса "Журналістыка і культура маўлення". Меркаванні розніліся, прычынай ча-го былі як правапісныя фактары, так і знешнелінгвістыч-ныя. Створаныя ў 90-я гады найвышэйшыя органы зака-надаўчай улады не падпалі пад арфаграфічна правільнае іх афармленне. I ў беларускім, і ў рускім, і ва ўкраінскім правапісах існавала норма, паводле якой у назвах нова-створаных найвышэйшых органаў заканадаўчай, выка-наўчай і судовай улады ўсе словы пісаліся з вялікай літа-ры: Вярхоўны Савет СССР, Савет Міністраў БССР, Вяр-хоўны Савет УССР і інш. Аднак у прынятых канстытуцыях гэтых краін назвы як парламентаў, так і палат былі зафік-саваны па-рознаму, што прывяло да арфаграфічнай не-стабільнасці напісанняў.

Дзеючыя "Правнла русской орфографнм н пункту-ацнн" 1956 г. прадпісваюць: "В названмях высшнх пар-тнйных, правмтельственных, профсоюзных учрежденнй органнзацмй Советского Союза пмшутся с пропі-існой буквы все слова, входяідме в состав названмя, кроме слу-жебных слов м слова лартмя". Устарэлая фармулёўка ў рускіх даведніках замяняецца сучаснай: "Прнмечанне 2. Но в напмсанмм некоторых новых названмй наблюдаются колебанмя, напрммер: Федеральное собранне (Феде-ральное Собранне), Государственная дума (Государ-ственнаяДума), Констнтуцнонный суд (Констнтуцнонный Суд)" (Розенталь, Д. Э. Справочннк по правопнсанню, промзношеншо, лнтературному редактнрованмю / Д. Э. Розенталь, Е. В. Джанджакова, Н. П. Кабанова. — М. ; ЧеРо, 1999). Варыянтнасць у напісанні найменняў найвышэйшых органаў відавочная.

Новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфагра-фіі і пунктуацыі" такога тыпу напісанні ўпарадкаваны: з вялікай літары пішуцца ўсе словы ў найменнях найвы-шэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Бе-ларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная Дума Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Нацы-янальны Кангрэс (у Злучаных Штатах Амерыкі), Усекітай-скі Сход Народных Прадстаўнікоў; але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацы-янальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Адкуль выключэнне? Натуральным выглядае пытанне пра зробленыя выключэнні, якіх так намагаліся пазбавіцца распрацоўшчыкі закона. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь назвы заканадаўчага органа і яго ніжняй палаты былі арфаграфічна зафіксаваны менаві-та такім чынам: "Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прадстаўнічым і зака-надаўчым органам Рэспублікі Беларусь. Парламент складаецца з дзвюх палат — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі" (арт. 90). Каб пазбегчы юрыдычных казусаў, было прынята рашэнне пакінуць напісанне слоў сход і прадстаўнікоў з малой літары. Меркавалася, што з-за ўдакладнення ў напісанні назвы беларускага парламента неабходна будзе ўнесці змены і ў канстыту-цыю. Хаця трэба прызнаць, што выключэнні не зусім глядзяцца на фоне адпаведных напісанняў: Нацыя-нальны Сход Францыі, Нацыянальны Сход Арменіі, Па-лата Прадстаўнікоў Нацыянальнага Кангрэса ЗША, Па-лата Прадстаўнікоў Аўстраліі, Палата Лордаў Вяліка-брытаніі і інш.

У новай рэдакцыі рэгламентаваны і іншыя выпадкі правапісу найменняў рэспубліканскіх органаў дзяржаўна-га кіравання. 3 вялікай літары пішуцца: ■ першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністэр-ства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларус-кі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (Белтэлерадыёкампанія), Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Мінскі абласны (гарадскі, раённы) выканаўчы камі-тэт, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Нова-лукомская дзяржаўная раённая электрастанцыя, На-цыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз), Сусветны паштовы са-юз, Міжнародны алімпійскі камітэт, Міжнародная аві-яцыйная федэрацыя; ш простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацы-янальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Бе-ларусь, Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа, Парламенцкая асамблея Савета Еўро-пы, Таварыства Чырвонага Крыжа, Савет Бяспекі Арга-нізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), Міжнародны суд Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Арганізацыя Паўночна-атлантычнага дагавора (НАТА); ш слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Саветдэпутатаў, сельскі Саветдэпутатаў; але: сель-савет;

ш словы Дом, Палац, якія пачынаюць найменне ўста-новы: Дом культуры, Дом народнай творчасці, Па-лац спорту, Палац мастацтваў; але: Зімовы палац, дом адпачынку.

Трэба звярнуць увагу на новы параграф у "Праві-лах" (2008): з малой літары пішуцца найменні аддзелаў і іншых падраздзяленняў навуковых і адукацыйных уста-ноў, іх органаў кіравання, а таксама словы тыпу калегія. вучоны савет, навукова-метадычны савет, савет па аба-роне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група: вучоны савет факультэта журналістыкі Беларускага дзяр-жаўнага ўніверсітэта, савет па абароне дысертацый, ка-легія Міністэрства культуры, кафедра беларускай мовы. але: Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук Бела­рус/, Аддзяленне аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 

Детям и родителям