contrast version
Урок трыццаць чацвёрты Правапіс вялікай і малой літар у геаграфічных, астранамічных назвах

Уводзіны. Гісторыя захоўваецца ў імёнах і назвах. Бывае, што горада ці дзяржавы даўно няма, а назва за-стаецца. Напрыклад, у XIII—XVIII стст. існавала Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (кароткая на-зва — Вялікае Княства Літоўскае), што стала набыткам гісторыі, а генезіс і акалічнасці ўтварэння дзяржавы за-стаюцца прадметам навуковых і ідэалагічных спрэчак.

Вялікае Княства Літоўскае. Паказальна, што напі-санне назвы нашай прарадзімы паводле новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" памянялася. Раней другое слова пісалася з малой літары (Вялікае княства Літоўскае). На сёння аднесена да нормы напісан-не, калі з вялікай літары пішуцца ўсе знамянальныя словы ў афіцыйных уласных назвах дзяржаў і іх аб'яднанняў: Рэ-спубліка Беларусь, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Слова княства можа адносіцца да родавых наймен-няў, як у выпадках Тмутараканскае княства, Мурама-Ра-занскае княства. Агульнымі абазначэннямі выступаюць і іншыя словы: графства Сусекс (Англія), дэпартамент Верхнія Пірэнеі (Францыя), штат Паўднёвая Караліна (ЗША), акруга Калумбія (ЗША), зямля Бадэн-Вюртэмберг (ФРГ), прэфектура Хакайда (Японія), правінцыя Сычуань (КНР).

Афіцыйныя назвы дзяржаў, якія пачынаюцца сло-вам княства, пішуцца з вялікай літары: Княства Андора, Княства Ліхтэнштэйн, Княства Манака. Дапускалася, што асобныя словы ў афіцыйных назвах могуць ужывац-ца з малой літары: Вялікае княства Фінляндскае, Вялі-кае герцагства Люксембург, а таксама ў гістарычных найменнях: Вялікае княства Маскоўскае, Вялікае княс-тва Цвярское, Вялікае княства Разанскае і інш.

Новае прачытанне імя ўласнага сярэднявечнай дзяр-жавы, якое існавалаў розныя часы на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Украіны і Расіі (Смаленшчына, Браншчы-на), тлумачыцца тым, што Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім называлася не тэрытарыяльная час-тка краіны, а сама дзяржава. Дарэчы, абрэвіятура ВКЛ адцяняла гэта.

Мова зямлі. Гісторыку I. Філевічу належаць надзвы-чай трапныя словы: "...Зямля ёсць кніга, дзе гісторыя ча-лавечая запісваецца ў геаграфічных назвах". "Мова зям-лі, — пісаў даследчык, — значыць для нас больш, чым творы старажытных і сярэднявечных аўтараў, больш, чым сведчыць пра сваю гісторыю сам народ... Яна не падда-ецца фальсіфікацыі. Тут нічога не прыдумаеш. Мінулыя эпохі, зніклыя народы і культуры даверылі "мове зямлі" берагчы памяць пра сябе. I яна свята і сумленна зберагла і пранесла яе праз вялікія перасяленні, праз стагоддзі эвалюцый і трансфармацый, праз зрушэнні і пераваро-ты". Такія назвы абуджаюць памяць, клічуць да новых ад-крыццяў.

Маленькая Венецыя. Географы, этнографы, сацы-ёлагі, гісторыкі, археолагі і прадстаўнікі іншых навук вель-мі часта звяртаюцца да анамастыкі (з грэч. опотазііке — майстэрства даваць імёны, опотазіікоз — які адносіцца да імя) — раздела мовазнаўства аб сукупнасці ўласных імён. Часам уласнае імя можа дапамагчы вызначыць тое, што зараз нават не ўяўляецца. Паводле звестак, сучасная назва Венесуэлы звязана з Венецыяй. У свой час іспанцы на беразе лагуны пабачылі вёску, пабудаваную на палях. Яны яе так і назвалі — маленькая Венецыя (Венесуэла), што пазней стала Баліварыянскай Рэспублікай Ве-несуэла.

Назва можа ўказаць, дзе праходзіла мяжа паміж сушай і морам удалёкім мінулым. Так, італьянскі горад Адрыя, які даў мору сваё імя, быў важным портам. Па меры таго як дэльта По забівалася глеем, мора адступала, і для тран-спарціроўкі судна ў Адрыю пракладваліся каналы. 3 цягам часу горад стаў сухапатным і аддаліўся ад мора на 25 км.

Назвы — гэта сапраўдная гісторыя зямлі...

 

Детям и родителям