contrast version
Урок трыццаты  Агульныя заўвагі пра напісанне вялікай і малой літар

Уводзіны. Чалавек узвялічваецца талентам, подзві-гам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік, акцёр, сябра, майстар) з вялікай літары. Такім чынам вы-казваем сваё захапленне, хочам ушанаваць выдатнага чалавека. Зрабіць гэта нам дапамагае вялікая літара.

Усходнеславянская традыцыя. Сучасніку, можа, і няўцям, што нашы продкі да Францыска Скарыны не рас-пазнавалі вялікую і малую літары, а значыць, не вылучалі такім чынам адзінку з мноства, не маглі надаць некаму ці нечаму асаблівую ўвагу, ушанаваць. Вось адкуль захава-лася традыцыя пісаць на старажытнай усходнеславян-скай мове ўсе словы вялікімі літарамі.

Вялікая і малая літара ў мовах свету. Вялікай літа-рай мы перадаём паважлівае стаўленне (ветлівы зварот Вы), падкрэсліваем гістарычную значнасць рэліквій ці знамянальнасць падзеі, свята (Востраў Слёз, Крычаў-скае паўстанне, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Бела-русь), індывідуальнасць (Уладзімір Караткевіч), унікаль-насць (Дзявятая сімфонія Бетховена). Аднак далёка не ўсе мовы маюць вялікую літару. У шматлікіх алфавітах лі-тары не падзяляюцца на малыя і вялікія. Да іх адносяцца арабскі, яўрэйскі, грузінскі, карэйскі, глаголіца, тайскі, індыйскія алфавіты і інш. Падзел на вялікія і малыя літары характэрны грэчаскаму алфавіту і ўзніклых на яго аснове лацініцы і кірыліцы, а таксама армянскаму пісьму.

Вялікая літара ў нямецкай мове. У некаторых мо-вах вялікая літара больш распаўсюджана, чым у славян-скіх. Напрыклад, у нямецкай мове ўсе назоўнікі пішуцца з вялікай літары, і паводле новага нямецкага правапісу (2007) яе ўжыванне пашыраецца на субстантываваныя прыметнікі (якія перайшлі ў назоўнікі, напрыклад уагуль-ным і цэлым: старое напісанне — іт дгоіЗеп ііпсі дапгеп і новае напісанне — іт СгоВеп ішс! Сапгеп).

Англійскае "I" і беларускае "Вы". Вялікая літара — гэта часцінка менталітэту народа, у якой выражаецца вобраз мыслення, светаўспрыманне, духоўная культура. Нам зусім не ўласціва падкрэсліваць сваё "я", тады як у англійскай мове асабовы займеннік "I" (я) пішацца толь-кі з вялікай літары. Мы ж аддаём перавагу ў выбары напі­сання вялікай літары займенніку 2-й асобы "Вы". Хіба гэ-та не нацыянальная асаблівасць народа, якая выража-ецца ў мове?

"Барометр" жыцця. Так склалася, што вялікая літа-ра аказваецца асаблівай, "моцнай" літарай, бо яна выдзяляе слова з шэрагу іншых і можа надаць яму спе-цыфічнае гучанне. Гэта спецыфіка праяўляецца і ў ста-годдзях. Напрыклад, у атэістычны савецкі час слова Бог згубіла сваю выключнасць і было падпарадкавана агуль-наму напісанню з малой літары, аднак сёння яно набыло іншае ўспрыманне. У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" адзначаецца: з вялікай літары пішуцца найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Саваоф, Алах, Яхве, Шыва, Вішну; Госпад (Гасподзь), Усявышні, Уладыка Ня-бесны, Усемагутны Бог, Святая Тройца, Бог Айцец, Бог Сын, Божы (Боскі) Сын, БогДух Святы, Святы Дух, Пра-святая Тройца, Божая (Боская) Маці, Прачыстая Улады-чыца Нябесная, Прасвятая Дзева Марыя, Царыца Нябес-ная, Месія.

У роднай мове вялікая літара часта адыгрывае духоў-на-эстэтычную ролю і, вобразна кажучы, з'яўляецца ба-рометрам жыцця. Што адбываецца ў жыцці, тое адбіва-ецца і на мове.

Як пісаць слова ІНТЭРНЭТ? Прасочваючы дынаміку развіцця чалавецтва, можам канстатаваць, што эвалю-цыя даіндустрыяльнага грамадства, дзе ўмовы жыцця людзей вызначаліся адносінамі з прыродай, у індустры-яльнае, дзе вызначальнае месцаўжыцці займалатэхніка, у XXI ст. абазначана грамадствам інфармацыйным, дзе інфармацыйныя тэхналогіі сталі дамінуючымі ў жыццеза-беспячэнні чалавека. Колазварот інфармацыйнай дзей-насці чалавекастаўнастолькі непрадказальным, што спа-радзіў у часткі грамадства страх перад будучыняй. "Шок будучыні", "футоршок", "выклікі часу", "эмержэнтная эва-люцыя", "тэхналагічная сінгулярнасць", "нанатэхналагіч-ная катастрофа" і іншыя ўстойлівыя словазлучэнні сім-птаматычна перадаюць адчуванне сучасніка ў свеце на-на- і інфатэхналогій.

Да пэўнага часу эфект "футоршоку" мела слова інтэр-нэт. Яно настолькі хутка ўвайшло ў наша жыццё, што інтэрнэт пазначыў сабой амаль усе сферы чалавечай дзейнасці. Таму яго напісанне, напрыклад, па-руску і па сёння выклікае шмат дыскусій.

Інтэрнэт (з англ. Іпіегпеі, ад /пгёгсоппесіесі Л/еАлюгке) — аб'яднаныя сеткі, глабальная тэлекамуні-кацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсур-саў. Калі сёння мы ўжываем гэтае слова, то хутчэй за ўсё маем на ўвазе сусветнае павуцінне і даступную ў ім інфармацыю, а не саму фізічную сетку. Адсюль разна-бой у напісанні.

Лічыцца, што напісанае слова іпіегпеі з малой літары абазначае проста аб'яднанне сетак (англ. іпіегсоппесіесі пеішогкв) праз маршрутызацыю пакетаў даных. У гэтым выпадку не маецца на ўвазе глабальная інфармацыйная прастора. Аднак крыніцы паказваюць, што ў неангламоў-ным або нетэхнічным асяродку гэтыя паняцці не адрозні-ваюцца.

Расійскі прафесар У. Лапацін адзначае: "Мнтернет — хоть самая распространенная м, естественно, обіде-пзвестная сінформацмонная сеть, но далеко не едмн-ственная. Суідествуют, в частностм, ОТНК (Обшерос-смйскмй технмческмй мнформацмонный канал), сеть ТМКОРП (Телекоммунмкацмонная ннформацмонная корпорацня), сеть "ТВ-Мнформ", сеть Мнфострмм — все онм являются в настояшее время действуюшпмн м носят глобальный характер. Перспектнвны также сетм У5АТ (меньшего масштаба, но тоже работаюшяе на основе спутнкковых каналов связп; в частностм, у нас УЗАТ-сеть развертывается в качестве корпоратмвной сетн, способной охватмть все регмоны Россмм) м сеть ЯІІЫМет, созданная в рамках программы "Уннверспте-ты Россмм" м тоже основанная на спутннковых каналах связм. М хотя все названные ннформацмонные сетн го-раздо менее мзвестны м популярны, чем Ннтернет, онм достаточно обшнрны м автономны. Налмчме такнх се-тей нм в коем случае не позволяет счмтать Мнтернет на-рмцательным названмем мнформацмонной сетм. Сле-довательно, это слово необходммо по-прежнему пм-сать с пропнсной буквы".

Апошнім часам такая рэкамендацыя не вытрымліва-ецца. Яшчэ ў 2000 г. часопіс "Мнтернет" пачаў шырока-маштабную кампанію па напісанні свайго варыянта — нн-тернет. Было абвешчана, што з 20-га нумара рэдакцыя пераходзіць на напісанне слова з малой літары. Рэдак-цыю падтрымалі інфармацыйнае агенцтва АІдогітт Месііа, кампанія Агі. І_еЬес1еу (Згоцр, АІдогітт Огоіір, "РО-ЦМТ", "Кантэнт-лабараторыя", "Вэбпланета" і інш. Нека-торыя расійскія выданні і парталы лічаць, што імя ўласнае сусветнага павуціння стала агульным, і пішуць "мнтернет" з маленькай літары. Да іх адносяцца, напрыклад, "Ком-мерсанть", Яндэкс і інш.

Паводле акадэмічнага рускага арфаграфічнага слоў-ніка, падрыхтаванага пад кіраўніцтвам таго ж У. Лапаці-на, напісанне ннтернет з малой літары выкарыстоўва-ецца ў якасці першай часткі складаных слоў і пішацца праз злучок: ннтернет-завнснмость, ннтернет-про-странство і інш.

УПравілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", зацверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г., слова "інтэрнэт" ва ўсіх выпадках пішацца з ма-лой літары. Гэтаму ёсць абгрунтаванне. Слова "інтэрнэт" стала ўспрымацца як электронны сродак сувязі, від СМІ. Яно мае высокую частотнасць ужывання, што таксама ўплывае на напісанне гэтага слова. Такі ж лёс чакае і на-звы айчыннай і рускамоўнай частак сусветнай сеткі інтэр-нэта — байнэт, рунэт, якія належаць да нацыянальныхда-менаў.

 

Детям и родителям