contrast version
Урок трыццаць першы Агульныя правілы ўжывання вялікай і малой літар

Уводзіны. Правапіс вялікай і малой літар у беларус-кай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу і запамінан-ня. Справа ў тым, што падобныя правілы не маюць кан-крэтных фанетычных залежнасцей, а вызначаюцца тра-дыцыяй.

Як ужо адзначалася, значная частка алфавітаў свету не мае вялікай літары. Некалі мы абыходзіліся без яе і словы пісалі разам. Гэта зараз мы выкарыстоўваем пра-бел для іх асобнага напісання.

Як можа пазначацца падзел на словы? Прабел як інтэрвал паміж літарамі, што абазначае межы слова, — параўнальна нядаўняе вынаходства. Ён адсутнічае ў ста-ражытных славянскіх помніках (як у кірыліцы, так і ў гла-голіцы). Для словападзелу ў пісьме, якое не мае ці ў якім рэдка выкарыстоўваецца прабел, прымяняліся і прымя-няюцца розныя прыёмы: асаблівыя формы літар для па-чатку і (або) канца слова, спецыяльныя дыякрытычныя знакі, якія ставяцца пры першай і (або) апошняй літары слоў, дабаўленне да пачатку або канца слова невымаў-ляльных літар. Падзел на словы можа пазначацца кроп-кай пасярэдзіне або двукроп'ем ці вертыкальнай рысай і інш. Уявіце сабе, наколькі няпроста было чытаць стара-жытныя тэксты.

Паэксперыментуем. Паспрабуем зразумець сучас-ны сказ без прабелаў і вялікіх літар:

уневялікімэкскурсеўгісторыючытачыпачатковайшко-лызмогуцьзнайсціцікавыяфактыдлянаступнагавыкарыс-таннянаўрокупароднаймове.

Цяжкаватачытаецца... Нашы продкі зрабілітак, каб як мага зручней было ўспрымаць напісаны тэкст.

Пра скасаванне і пашырэнне вялікай літары. Не раз у гісторыі пісьма выказваліся прапановы скасаваць вялікую літару, а былі і такія аматары вялікай літары, што выступалі за яе пашырэнне на ўсе назоўнікі, як у нямец-кай мове. Што датычыць першай прапановы, заўважым адно: сёння гэта зрабіць немагчыма ды і не патрэбна. Вя-лікая літара ўвайшла ў сацыяльную памяць славян, стала культурнай традыцыяй і духоўнай каштоўнасцю. I наконт пашырэння. Мноства вялікіх літар перастае рабіць іх вялі-кімі. Бо яны павінны выдзяляцца, выконваць сваю адмыс-ловую функцыю. I калі бачыш іх у тэксце зашмат, то крыху губляешся.

Вялікая літара як выяўленчы прыём. У той жа час

вялікая літара можа стаць выяўленчым прыёмам, які пе-радае аўтарскую задуму. Напрыклад, у вершы У. Карат-кевіча "Вуліцы" чытаем:

Колькі год давялося мне класці

У муры вашы цэглу звычайную,

Вулка Вуснаў і Вулка Шчасця,

Вулка Здрады і Вулка Адчаю?

Вулка Першага Верша і Слова

(I Апошняга Верша Крывавага), Вулка Бацькаўшчыны і Мовы, Вулка іхняй Зіхоткай Славы.

Традыцыйны прынцып напісання. Такім чынам, правапіс вялікай літары не мае нейкіх фанетычных ці сло-ваўтваральных заканамернасцей, а вымушаецца трады-цыяй. А гэта прыводзіць да таго, што падобныя правілы не паддаюцца дакладнай упарадкаванасці і цяжка ўніфі-куюцца, залежаць ад спецыфікі ўжывання таго ці іншага слова і нават стылю. У гэтым плане даволі паказальнае дыпламатычнае пісьмо, дзе вялікая літара — своеасаблі-вая формула этыкету.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" з'явіліся параграфы, якія датычаць напі-сання найменняў асоб, звязаных з рэлігіямі, найменняў пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазна-чэнняў і інш.

Параўнаем. Як адзначалася, вялікая літара выдзя-ляе слова з шэрагу іншых і надае яму асаблівае стыліс-тычнае гучанне. Агульныя правілы напісання вялікай і ма-лой літар не памяняліся. Калі параўнаць правапісныя зво-ды, то заўважаецца: у §§ 112—134 раздзела "Ужыванне вялікай літары" "Правіл" (1959) утрымлівалася 36 заўваг аб напісанні малой літары, што нагадвала выключэнні. Ха-ця напісанне вялікай літары хутчэй з'яўляецца своеасаб-лівым "выключэннем", бо слоў, якія пішуцца з малой літа-ры, значна больш.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" агульныя правілы напісання вялікай і малой літар маюць універсапьны характар і датычацца сінтаксісу: пачатку сказа, абзаца, іншых фрагментаў пісьмовага тэк-сту. Пры актуалізаванай функцыі пастаноўкі вялікай літары іх распазнае і камп'ютар. Аднак ёсць пэўныя асаблівасці ў паэтычных, драматургічных і спецыяльных тэкстах.

3 вялікай літары пішуцца:

• першае слова ў сказе: Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш ты, стары, ці не? (Я. Колас);

• першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зва-ротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа: Зямля Бе-ларусі! Табой мы сагрэты, ніколі не сходзіш ты з на-шых вачэй (П. Броўка);

• першае слова ва ўстаўных сказах-рэмарках, якія па-даюцца ў дужках у пачатку тэксту і пасля кропкі, клічні-ка, пытальніка і шматкроп'я ў канцы сказа: Гарлахвац-кі. Не толькі сакрэт, а дзяржаўная тайна. (Ідзе ў свой кабінет.) (К. Крапіва). Я размяк. (Душа ў паэта чулая.) (П. Панчанка).

Па традыцыі з вялікай літары пачынаецца кожны новы радок (першае слова) у вершаваных тэкстах незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці знакаў прыпынку ў канцы папя-рэдняга радка:

Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве,

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.

У. Караткевіч

Увага! Аднак гэта прадпісанне не заўсёды вытрымлі-ваецца. Дапускаецца пачынаць новы радок і з малой літа-ры, што павінна матывавацца рытмікай і сінтаксічнай структурай верша. Напрыклад:

Ёсць цудоўнае паданне, як на свята, на Купалле, ад паўночы да світання Кветку Шчасця ў нас шукалі. У. Дубоўка

3 вялікай літары пішацца першае слова пасля дву-кроп'я:

• у пачатку простай мовы: Ён падумаў: "Ніхто цябе не бачыць, ніхто не ведае, якая ты слаўная і мілая, — іда-даў: — Дурні яны!" (Я. Колас);

• у пачатку цытаты, якая з'яўляецца самастойным ска-зам: П. Глебка з поўнай падставай пісаў: "Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў" (ЛіМ);

• у сцвярджальнай частцы пастановы, рэзалюцыі, пра-такола, акта і іншага рашэння.

Напрыклад: Пастанавілі:

Зацвердзіць справаздачу рэвізійнай камісіі аб фінан-савай дзейнасці прафкама (з пратакола прафсаюзнага сходу).

3 арыгіналам згодна:

Сакратар выканкама (подпіс) (з копіі дакумента) Увага! Калі цытата ўключаецца ў просты ці склада-ны сказ у якасці яго граматычнай часткі, тады яна пачы-наецца з малой літары: Паводле глыбокага пераканан-ня Дубоўкі, моўныя скарбы — у народзе, "настаўнікаў, мудрэйшых, чым народ, не бывае" (Беларуская мова : энцыкл.).

Пішуцца з малой літары:

• першае слова пасля шматкроп'я, калі яно стаіць у ся-рэдзіне сказа і абазначае прыпыненне ў маўленні: Зямля... зямля... туды, туды, брат, будуйяе... ты дай ёйвыгляд... (Я. Колас);

• першае слова ў сярэдзіне сказа пасля шматкроп'я, якое абазначае, што частка гэтага сказа апушчана: 3 невялікай і чыстай крыніцылірычнага пачуцця... па-чынаецца раман-паэма аб жыцці беларускага про-стага люду (А. Адамовіч);

• першае слова пасля клічніка, калі ён стаіць у сярэдзі-не сказа: / кожны, хто мяне спытае, пачуе толькі адзін крык: што хоць мной кожны пагарджае, я буду жыць! — бо я мужык! (Я. Купала);

першае слова пасля выклічніка, які стаіць у сярэ-дзіне сказа і закрываецца клічнікам: / ляцім жа, браткі, э-эх! ляцім!.. Даганяй — не дагоніш... (М. Лынькоў);

• першае слова ў словах аўтара, якія ідуць пасля про-стай мовы з клічнікам, пытальнікам або шматкроп'ем: "Надзя! Надзейка!.." — кліча жалейка (П. Броўка);

• першае слова ў рэмарках да слоў дзейнай асобы, калі рэмарцы не папярэднічаюць кропка, клічнік, пытальнік ці шматкроп'е: Гарлахвацкі. А можа, і праўда бландзінка. Значыць, яна гэтае самае (кру-ціць рукой каля валасоў) пабландзінілася, а я і не заўважыў (К. Крапіва).

Увага! Напісанне малой літары ў большасці пераліча-ных выпадкаў пры камп'ютарным наборы з актуалізаванай функцыяй пастаноўкі вялікай літары вымагае карэкціроўкі.

 

Детям и родителям