contrast version
Урок трыццаць другі  Вялікая і малая літары ў асабовых назвах

Уводзіны. Імя вылучае чалавека з мноства людзей, дазваляе яму адчуць сябе асобай. Таму ў шэрагу краін на заканадаўчым узроўні забаронена даваць бязглуздыя імёны. Хаця жыццё паказвае, што нямала ёсць дзівакоў, якія спрабуюць у своеасаблівай форме звярнуць на сябе ўвагу, выказаць сваё захапленне некім, нечым і робяць гэта, забываючыся на спрадвечнае: даў імя — даў лёс.

Мода на імёны. Для розных часоў характэрна мода на "дзіўныя" імёны, якія падкрэсліваюць фанатычнае стаўленне да каго- ці чаго-небудзь. Так, вядомы факт, ка-лі ў XVII ст. англічанін па прозвішчы Бірбон перайменаваў сябе ў І^-СпгізМіао'-поІ-сІіеа'-^ог-аІІ-уоц-зпоцІа'-пауе-Ьееп-сіатпеа' (Калі б Хрыстос не памёр за ўсіх, ты быў бы пра-кляты). У ЗША сёння можна сустрэць Лексуса, Фанту або Армані, з пачатку XX ст. распаўсюдзіліся імёны Голд (зо-лата), Сільвер (срэбра), Б'юці (прыгажосць). Як водгук на модныя для свайго часу лацінаамерыканскія серыялы ў нас сталі з'яўляцца імёны Ізаўра, Сільвія, Хасэ Ігнасіа, Хуан. Паўабаронца "Рубіна" назваў сваю дачку ў гонар іспанскай футбольнай каманды Барселонай... У Закар-пацкай вобласці нарадзіўся хлопчык, якому далі імя Яну-ковіч, у Паўднёвым Казахстане бацька назваў сына Дагдарыс, што ў перакладзе з казахскай мовы азначае "крызіс"... Такімі звесткамі стракаціць інтэрнэт-прастора.

Дзіўная залежнасць. Цікава, што чым больш вы-чварныя імёны, тым ніжэйшыя бацькоўская адукава-насць, узровень агульнай культуры. На адным з партапаў чытаем: "Колькі разоў прыходзілася ў гэтым пераконвацца пры наведванні з міліцыяй сем'яў алкаголікаў: глядзіш — вакол бруд, смурод, бутэлькі валяюцца, а па хаце бегае нямытае, занядбанае дзіця, якое завуць капі не Аскольд, дык Эсмеральда".

Ізаіда не дачакалася Бужыторка. Мода на пэўныя імёны можа выклікацца і грамадска-сацыяльнымі з'явамі, падзеямі. Напрыклад, і зараз фіксуюцца рускія імёны тыпу Бужнторк (Будем жмть прм торжестве коммунмзма!), Вы-кразнар (Выше Красное знамя революцмн!), Даздраперма (Да здравствует Первое мая!),Долонеграма (Долой негра-мотность!), Даздрасмыгда (Да здравствует смычка города м деревнм!), Догнат-Перегнат (Догнать н перегнать Амерм-ку), І/Ізанда (Пдн за Мльнчем, детка), Вннун (Владммнр Нль-мч не умрет нмкогда), Крармня (Красная Арммя), Юралга (Юрш Алексеевмч Гагармн), Ватерпежекосма (Валентмна Терешкова — первая женідмна-космонавт), Кукуцаполь (Кукуруза — царпца полей) і інш. Такіх імён каля 400.

Як з'явіліся імёны ў беларусаў? Імёны маюць даў-нюю гісторыю. Вядома, што ў беларусаў яны з'явіліся яшчэ ў паганскія (язычніцкія) часы і былі хутчэй за ўсё мя-нушкамі. Людзі называліся па самых розных характарыс­тыках: па пэўнай рысе характару (Маўчун, Калатун, Дабрыня, Туляга і да т. п.), па падабенстве з аб'ектамі на-вакольнага асяродку (птушкай, зверам, раслінай: Зязю-ля, Мядзведзь, Заяц), па знешнасці (Віславух, Поўх, Руды). Сёння гэта наглядна бачым у прозвішчах: Воўк, Волк, Вовк. Нягледзячы на агульную лексічную аснову, яны яскрава перадаюць усходнеславянскія карані і нацы-янальную прыналежнасць іх носьбітаў.

"Па імю павінна быць і жыццё наша..." Пасля пры-няцця хрысціянства славяне сталі карыстацца іменасло-вам. Хрысціян вучылі паважаць сваё імя, якое са "свят-цаў" выбіраў звычайна свяшчэннік. Так нарадзілася тра-дыцыя кожнаму, хто прымаў хрышчэнне, даваць імя свя-тога. Гэтым падкрэслівалася, што адзіным сапраўдным прызначэннем чалавека ёсць святасць. Носячы імёны святых, мы павінны ўсведамляць далучанасць да іх подзвігаў і дабрачынных дзеянняў, якімі яны ўславілі Бога і дасягнулі святасці. Па веры стараемся пераймаць іх учынкі, просячы аб дапамозе і малітоўным заступніцтве. "Па імю павінна быць і жыццё наша" (Іаан Кранштацкі). 3 таго часу распаўсюдзіліся кананічныя імёны, якія прыйшлі да нас з грэчаскай, лацінскай, скандынаўскіх і іншых моў.

Рускі Іван? Мы не заўсёды задумваемся над значэн-нем свайго імя. Не ведаючы паходжання, лічым яго спрадвечным. Напрыклад, распаўсюджана думка, што Іван — імя славянскае, хаця гэта зусім не так. Яно ёсць у славян: балгар, беларусаў, македонцаў, рускіх, сербаў, славенцаў, украінцаў, харватаў. Замацавалася ва ўстой-лівых словазлучэннях: І/Іван, не помняіцнй родства; рус-кі Іван (так называлі, напрыклад, асілка Паддубнага). Па традыцыі імя Іван атаясамліваюць з рускім чалавекам, як, напрыклад, імя Томі асацыіруецца з англічанінам, Ганс, Фрыц — з немцам. Аднак Іван — з біблейскага яўрэй-скага Ёханан ('Бог змілаваўся') — мае шырокае распаўсю-джанне ў свеце. Хуаны, Жаны, Жуаны — гэта тыя самыя Іва-ны, бо ў іншых народаў гэтаму імю адпавядаюць: Ян (у род-най мове, нідэрл., польск., чэшск.), Вано (груз.), Джавані, Джані (італ.), Джон (англ.), Жан (фр.), Жуан (партуп), Енс (швед., нарв.), Ёнас (літ.), Аванэс (арм.), Ханс, Ганс, Ёган, Ёхан (ням.), Юхан (фін., эстон.), Яні (балг.), Яніс (лат.).

Славянскія імёны, як правіла, маюць празрыстую семантыку. Часта складаюцца са слоў, часткамі якіх з'яўляюцца -слаў, -мір. свята-. света-. Па іх можна зра-зумець, якім хацелі бачыць сваё дзіця бацькі: Бажэн (жа-даны чалавек), Баляслаў (прагнучы славы), Барыслаў (змагар за славу), Баян (казачнік, апавядальнік), Браці-слаў (браць славу), Браніслаў (бараніць славу), Брачы-слаў (бразгаць славай), Будзімір (абуджаць мір), Вадзім (вадзіцца, сварыцца), Ваіслаў (слаўны воін), Вячаслаў (больш слаўны), Гоыміслаў, Дабрамір, Дабраслаў, Дра-гамір, Ждан (чаканае дзіця), Ісціслаў (услаўляючы ісціну), Мілаван, Міраслаў, Навамір, Перасвет (надзвычай свет-лы), Рагвалод (добры гаспадар), Радамір (радасць міру),

Расціслаў (парастак славы), Ратмір (мірная раць), Раці-бор (ратная барацьба), Свеціслаў (светлы славай), Све-тазар (народжаны на золку), Святагор (святая гара), Свя-таполк, Святаслаў, Уладзімір, Уладзіслаў, Усяміл, Уся-слаў, Ціхамір, Яраполк, Яраслаў (народжаны вясной).

То з вялікай, то з малой. Як бачым, імёны, прозві-шчы, мянушкі маюць сваю гісторыю, з'яўляюцца важным выразнікам менталітэту народа, падкрэсліваюць індыві-дуальнасць чалавека. У абсалютнай большасці яны пі-шуцца з вялікай літары, аднак ёсць выпадкі, калі імя ўлас-нае становіцца характарыстычным найменнем групы лю-дзей. Арфаграфічныя правілы адлюстроўваюць гэта.

Паводле новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" з вялікай літары пішуцца:

• імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мя-нушкі, а таксама дадатковыя азначэнні пры гэтых на-звах: Іван, Янка, Ясь, Яська, Ваня; Канстанцін Міхай-лавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала), Алаіза Пашкевіч (Цётка), Сымон Якаў-левіч Баранаў (Сымон Баранавых); Алесь Булавешка, Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Казімір Чацвёрты Ягелончык, Іаан Багаслоў, Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі; Віктор Гюго, Джэк Лондан, Вольфганг Ама-дэй Моцарт; Дон Кіхот, Дон Жуан, Нестар Летапісец;

• кожнае імя ў састаўных імёнах і прозвішчах, калі яны пішуцца асобна або праз злучок: Эрых Марыя Рэ-марк, Іаган Себасцьян Бах, Джон Ноэль, Ханс Крысці-ян Андэрсен, ДжаваніДжакома Казанова, Жак ІўКус-то, Марыя-Луіза-Жазэфіна; Вікенцій Дунін-Марцінке-віч, Марыя Складоўская-Кюры;

• прозвішчы, а таксама імёны ў множным ліку, калі яны выступаюць як назва роду, групы асоб ці ўжываюцца ўзначэнні агульнай назвы; Міцкевічы, братыГарэцкія, маёнтак Тышкевічаў, род Радзівілаў, абодва Жукі, бязродныя Іваны; Гагарыны, Заслонавы;

• часткі састаўных асабовых імёнаў кітайцаў, карэйцаў, в'етнамцаў, бірманцаў, інданезійцаў, тайландцаў, цэйлонцаў, японцаў: Ань Лушань, Ван Янмінь, Сунь Ятсен, Таа Юаньмінь, Цзян Гуанцы (Кітай); Ан Чхан Хо, Чхве Чхі Вон, Пак Ін Но (Карэя); Нгуен Фук Ань, Нгуен Чай (В'етнам); Пі Маў Нін, Такін Кода Хмайн (Бірма); Сутан Такдыр Алішахбана, Прамудзья Анан-та Тур, Утуі Тутанг Сантані (Інданезія); Кулаб Сайпра-дыт, П'я Тасін (Тайланд); Карахара Карахіта (Японія);

• пачатковыя часткі Ібн, Бен, Шах-, Мак-, Сан-, Сант-, Сен-, Сент-, Тэр- у іншамоўных асабовых імёнах, якія пі-шуцца асобна, разам або далучаюцца да іх праз злучок, а таксама пачатковыя О', Д', якія пішуцца праз апост-раф: Ібн Сіна, Бен Алі, Шах-Джахак, Мак-Доўэл, Мак-Кінлі, Сан-Мартын, Сант-Эліё, Сен-Жуст, Сент-Эцьен, Тэр-Петрасян, О'Генры, Д'Аламбер, Д'Артаньян;

• мянушкі жывёл, птушак і іншых істот: конь Варанок, карова Красуля, сабака Рэкс, кот Кузя, курыца Рабка, папугай Гоша;

• прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асабовых імён і мянушак жывёл пры дапамозе суфіксаў -ов-, -оў(-ав-, -аў), -ёв-, -ёў(-ев-, -еў), -ын-, -ін-\ Скары-навы выданні, Багдановічаў верш, Міхасёвы прыгоды, Васілёў голас, Зосьчыны бацькі, Рагуліна малако;

• адносныя прыметнікі, утвораныя ад імён і прозвішчаў, псеўданімаў, калі такія прыметнікі ўваходзяць у склад састаўных уласных назваў: Купалаўская прэмія (прэ-мія імя Янкі Купалы), Нобелеўская прэмія, Коласаў-ская стыпендыя (стыпендыя імя Якуба Коласа), Га-рэцкія чытанні (чытанні, прысвечаныя Максіму Гарэц-каму), Варфаламееўская ноч (гістарычная падзея ў Парыжы ў ноч святога Варфаламея), Маркаўскія рады (тэрміналагічная назва ў матэматыцы).

а таксама ў некаторых выпадках у прозвішчах і імёнах пішуцца з вялікай літары: Дзі Віторыё, Дэ Лонг, Ван Гог, Эль Гоэка, Ла Баэсі;

• часткі ага, ад, ал, ас, ар, аш, бей, бек, задэ, аглы, уль, зуль, кызы, аль, паша, хан, шах, эд, эль і некаторыя іншыя ў іншамоўных асабовых назвах, якія падаюцца звычайна пасля назвы або перад ёй і пішуцца праз злучок: Ібрагім-ага, Амар аш-Шарыф, Ібрагім-бей, Амад-задэ, Турсун-задэ, Кёр-аглы, Мамед-аглы, Сейф уль-Іслам, Зульфія-кызы, Амад эд-Дзін, Седах зуль-Факар, Сулейман-паша, Махамед эль-Куні і інш.

 

Детям и родителям