contrast version
Урок трыццаць трэці Правапіс вялікай і малой літар у рэлігійных і іншых найменнях

Уводзіны. Пісьмо адлюстроўвае быццё чалавека, з'яў-ляецца формай захавання ведаў пра рэчаіснасць. Тое, што адбываецца ў жыцці, абавязкова адаб'ецца на маўленні і пісьме. Дастаткова зірнуць на пісьмовы тэкст, каб перака-нацца ў прыярытэтах таго ці іншага часу. Асаблівым выраз-нікам іх [прыярытэтаў] з'яўляецца вялікая літара. Яна вылу-чае слова з аднароднай сукупнасці, можа паказаць, як лю-дзі ставяцца да тых ці іншых з'яў або каштоўнасцей. Яскра-вай ілюстрацыяй такога стаўлення можа служыць ужыванне вялікай і малой літар у рэлігійных найменнях.

У "Правілах" (1959) не гаварылася пра напісанне слоў, звязаных з рэлігіяй. Словы Бог, Божы і інш. было прынята пісаць з малой літары. "Атэістычная" рыса пра-вапісу адцяняла вартасці тагачаснага грамадства, у якім адвяргаўся тэізм (вера ў Бога). Аднак колькі б у XX ст. ні прыкладапася намаганняў на знішчэнне цэркваў, веры, рэлігійнай свядомасці, ваяўнічы атэізм на зломе стагод-дзяў адступіў.

3 ласкай Божай. Парадаксальна гучыць, але заўзя-тыя атэісты і ў савецкі час амаль кожны дзень звярталіся да Бога. Ім няўцям было, што, дзякуючы, жадалі вырата-вання Божага. Рускае слова спаснбо ўтварылася ад сло-вазлучэння "спасм Бог" і стала часціцай, якая выражае ўдзячнасць. Сёння назіраем вяртанне да хрысціянскіх каштоўнасцей, да Бога. Аднаўляюцца і будуюцца новыя храмы, людзі вяртаюцца да каранёў. Змены ў жыцці не маглі не адбіцца на правапісе.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" з'явіўся § 26 "Вялікая і малая літары ў най-меннях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў", у якім рэгламентуецца правапіс рэлі-гійных найменняў, а таксама ўтвораных ад іх прыметнікаў.

Паводле "Правіл" (2008) з вялікай літары пішуцца:

• найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлі-гійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Саваоф, Алах, Яхве, Шыва, Вішну; Госпад (Гасподзь), Усявышні, Уладыка Нябесны, Усемагутны Бог, Святая Тройца, БогАйцец, Бог Сын, Божы (Боскі) Сын, БогДух Свя-ты, Святы Дух, Прасвятая Тройца, Божая (Боская) Маці, Прачыстая Уладычыца Нябесная, Прасвятая Дзева Марыя, Царыца Нябесная, Месія;

• прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм, Божая (Боская) міласць, Бо-жая (Боская) ласка. Сюды ж адносім: Гасподняя воля, на ўсё воля Божая (Боская), храм Божы (Боскі), Божая (Боская) літургія, але ў пераносным значэнні: божая кароўка.

Займеннік з вялікай літары. У царкоўна-рэлігійных тэкстах (мапітвах, пропаведзях і да т. п.) з вялікай літары пішуцца займеннікі, што замяняюць словы Бог, Божы: I закончыў Богда сёмага дня ўсе дзеі Свае, якія Ён учыняў.

Увага! Кантэкст! У некаторых выпадках выбар напі-сання залежыць ад кантэксту: калі, напрыклад, вымаўля-ючы "Слава Богу!", мы дзячым Госпаду Богу. Іншым разам выкарыстоўваем мадальную канструкцыю: На гэты раз, слава богу, усё абышлося! Пры наяўнасці адмоўнай часці-цы не вялікая літара немагчыма: Уяго ўсё не слава богу!

Святы Павел. 3 вялікай літары пішуцца асабовыя імёны (і ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных назваў) заснавальнікаў рэлігійных вучэнняў, а таксама біблейскіх асоб (апосталаў, прарокаў, святых і інш.): ІсусХрыстос, Буда, Брахма; ІаанХрысціцель, Свя-ты Павел, Сава Асвяшчэнны.

Культавыя кнігі. Асаблівай увагі патрабуюць назвы культавых кніг, пра што ў новай рэдакцыі гаворыцца ў § 31 "Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў". Заўважым толькі: пішуц-ца з вялікай літары словы Біблія, Свяшчэннае Пісанне, Евангелле, Стары Запавет, Новы Запавет, Псалтыр, Ка-ран, Тора (Кніп Майсеевы), Талмуд, Веды, Самхіты, Брах-маны, Араньякі, Упанішады і інш.; назвы абразоў, калі слова абраз не з'яўляецца родавым паняццем і ўвахо-дзіць у саму назву. Напрыклад, Улахернскі абраз, Уладзі-мірскі абраз, але: абраз Божай Маці.

3 вялікай літары таксама пішуцца:

• імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў: Антэй, Зеўс, Тытан, Венера, Фурыя, Дажбог, Жы-жаль, Пярун, Цмок, але як агульныя назвы: пярун — удар грому, іуда (юда) — здраднік, цмок — змей, ты-тан — волат, фурыя — злосная істота;

• уласныя назвы ўяўных і казачных істот, герояў літара-турныхтвораў: Папялушка, Чырвоная Шапачка, Кала-бок, Снягурка, Дзед Мароз, Баба Яга, Пегас, Буцэ-фал, Атлант, але як агульныя назвы: дзед-мароз — ёлачнае ўпрыгожанне, баба-яга — агідная старая, бу-цэфал — стары конь, атлант — у архітэктуры;

• агульныя назвы істот, а таксама з'яў і прадметаў, калі яны персаніфікуюцца, выступаюць у ролі імён герояў літаратурных твораў (у казках, байках і інш.): Мя-дзведзь, Воўк, Ліса (Ліска), Заяц (Зайка), Асёл, Каза-дзераза, Коцік-варкоцік, Варона, Сарока-белабока, Певень, Бусел-клекатун, Карась-лежабок, Сонца, Праўда, Крыўда і інш.

Пераход імён уласных у агульныя су праваджаецца напісаннем іх з малой літары. Гэта датычыць і слова Бог, калі ў складзе фразеалагізмаў, выклічнікаў яно набывае мадальнае значэнне.

Такім чынам, з малой літары пішуцца:

• слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах, звяза-ных з выказваннем розных пачуццяў у прастамоўі, а не са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднас-ці і ўяўленняў: богяго ведае, божа (божачка) ты мой, божа збаў, дай божа, крый бог (божа), не давядзі бог (божа, госпадзі), ратуй божа, дзякаваць (дзякуй) богу (табе, госпадзі), богз табой (з ім, з вамі), алахзім;

• слова бог з агульным значэннем боства ў спалучэнні з асабовай назвай або з назоўнікам з агульным зна-чэннем у родным склоне: старажытны славянскі бог Пярун, бог сонца Дажбог, Сварог — бог неба, бог Апалон, багі вайны, багі Алімпа;

• назвы царкоўных службаў і іх частак: вячэрня, ютрань, літургія, хрэсны ход, усяночная, імша;

• агульныя назвы ўяўных істот: архангел, анёл, херувім, фея, муза, дамавік, лясун, русалка, гном, троль, здань, хохлік і інш.; архангел Гаўрыіл. 3 малой літары пішуцца словы апостал, прарок, святы, вялебны, па-кутнік: вялебны (прападобны) Неафіт Пустэльнік.

 

Детям и родителям