contrast version
Урок дваццаць дзявяты  Правапіс суфіксаў у розных часцінах мовы

Уводзіны. Каламутны Ліверпуль. Здараецца так, што паміж напісаннем і вымаўленнем узнікае надзвычай вялікі разрыў, амаль бездань. Так адбылося, напрыклад, з англійскай арфаграфіяй. Англічане пішуць, як у часы Джэфры Чосера, а вымаўляюць абсалютна інакш. На гэта спатыкаецца кожны, хто пачынае вывучаць англійскую мову. Нездарма жартуем: пішацца Ліверпуль, а чытаецца Манчэстар. Вось ужо дзе сапраўды "каламутны вадаём" (з англ. Нуегрооі *- Нцегрці). Ствараецца ўражанне, што пачатковец павінен вывучаць, так бы мовіць, дзве англій-скія мовы: вусную і пісьмовую.

Што аб'ядноўвае Чосера і Пушкіна? Чаму лінгвісты ўзгадваюць менавіта Чосера, які жыў ажно ў XIV ст.? Таму што слыннага паэта англійскага сярэднявечча Джэфры Чосера (каля 1343 — 1400 гг.) слушна называюць "баць-кам англійскай паэзіі", адным са стваральнікаўанглійскай літаратуры. Менавіта ён надаў зграбнасць і вытанчанасць літаратурнай мове англічан. Пасля Чосера англійскія ды-ялекты, якія да гэтага былі распаўсюджанымі, згубілі сваю запатрабаванасць. Ён жа першым стаў пісаць і про-зу на роднай мове, а не на латыні, як гэта было да яго.

Традыцыйнасць арфаграфіі. У такім выпадку гаво-раць пра традыцыйную арфаграфію: англічане пішуць так, як пісалі раней, па традыцыі. Добра гэта ці кепска? 3 аднаго боку, добра. Бо шматлікія пакаленні выкарыс-тоўваюць адзін правапіс, перадаючы яго стагоддзямі па спадчыннасці. 3 другога боку, кепска. Бо падобнае напі-санне стварае безліч нязручнасцей, якія вобразна пера-даюцца згаданым афарызмам.

3 гісторыі. Беларускае пісьмо вылучаецца тым, што шматлікія арфаграфічныя выпадкі перадаюцца ў адпа-веднасці з вымаўленнем. Мушу заўважыць: старажытнае рускае пісьмо было больш фанетычным, чым зараз. Сён-ня мы не зусім усведамляем, як, напрыклад, з весьде атрымалася везде, а з естьлі/і — есліл. Навідавоку дзе-янне фанетычнага прынцыпу: у першым выпадку адбыло-ся азванчэнне зычнага [с] перад звонкім [д], а ў другім — выпадзенне "непропзносмтельного согласного" [т]. Чаму так адбываецца, пытанне цікавае. Можна дапусціць, што і рускае пісьмо магло б развівацца так, як і беларускае, ка-лі б першаму не перашкодзіла трывалая кніжна-пісьмо-вая традыцыя.

Дзеянне фанетычнага прынцыпу (напісанне наблі-жаецца да вымаўлення) у роднай мове выразна выяўля-ецца пры напісанні суфіксаў на стыку з утваральнай асно-вай. Такім чынам, працягнем размову пра напісанне су-фікса -ск-.

Паводле новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", калі ўтваральны назоўнік за-канчваецца на літары ск, то суфікс -ск- зліваецца з імі: Пінск — пінскі, Гпуск — глускі, Новасібірск — новасібірскі, Дамаск — дамаскі, этруск — этрускі, Сан-Францыска — сан-францыскі; але: баск — баскскі (напрыклад, баскская мова народа Краіны Баскаў).

Калі аснова назоўніка заканчваецца на с з папярэд-няй зычнай, то перад суфіксам -ск- адно с апускаецца: Рэймс — рэймскі, Уэльс — уэльскі, Гельсінгфорс — гель-сінгфорскі, Тамерфорс — тамерфорскі, Даўгаўпілс — даўгаўпілскі). У рускай мове тры апошнія прыметнікі скла-даюць выключэнні з правіла і пішуцца: Гельсннгфорс — гельсннгфорсскнй, Таммерфорс — таммерфорсскнй, Даугавпнлс — даугавпіллсскілй.

Калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на т, ц, ч, а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні гс, цс, чс на пісьме перадаюцца праз ц згодна з вымаўленнем: агенцтва, балцкі, брацкі, адвакацкі, салдацкі, лабаран-цкі, парламенцкі, брэсцкі, бейруцкі, па-фармалісцку, па-інтэлігенцку, выдавецтва, кравецкі, івянецкі, пры-пяцкі, суэцкі, па-спажывецку, па-купецку, ткацкі, бара-навіцкі, парыцкі, грэцкі (арэх), скрыпацкі, чытацкі, па-дзявоцку.

Увага! Сюды ж варта аднесці: пфальцкі (Пфальц), канстанцкі (Канстанца), майнцкі (Майнц); суэцкі (Суэц), горыцкі (Горыца), дваржэцкі (Дваржэц), грацкі (Грац), мецкі (Мец), ніцкі (Ніца), абруцкі (Абруца).

У рускай мове напісанне адрозніваецца. У Разента-ля чытаем: "В прмлагательных, образованных от геогра-фмческмх названмй с основой, оканчмваюшейся на ц, пм-шется: а) -ц-скнй, еслн перед ц стонт согласная (кро-ме ц), напрммер: Констанца — констанцскнй, Пфальц — пфальцскнй; б) -ц-кнй, еслн перед ц стомт гласная, на-прммер: Елец — елецкілй (мскл.: Грац — грацскілй, Мец — мецскнй); в) -цц-куій, еслм перед ц стопт тоже ц, напрн-мер: Ннцца — ннццкнй". Калі мець на ўвазе, што падво-еных літар у запазычаных словах у роднай мове амаль не

назіраецца, апошні пункт пра напісанне прыметнікаў тыпу ніцкі для беларускага правапісу не актуальны.

У роднай мове значныя фанетычныя працэсы адбы-ліся ў словах тыпу птаства, хараство, мноства. Як ужо адзначалася, у слове птаства з ранейшых дзесяці гукаў засталося сем. Спрашчэнне груп зычных фіксуецца і на пісьме.

Калі ўтваральная аснова заканчваецца на ж, ш, х (у тым ліку пры чаргаванні [г] — [ж], [х] — [ш]), а суфікс па-чынаецца зычным с, то спалучэнні жс, шс у агульных на-звах перадаюцца толькі адной с: таварыш — таварыства, харошы — хараство, мног/множ — мноства, убог/убож — убоства, бог/бож — боскі, птах/пташ — птаства, наш — на-скі, а таксама княжыць — княства. У некаторых выпадках напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку, чаргаванне [г] — [ж], [х] — [ш] адсутнічае: Буг—бугскі, Гэага — гаагскі, Катанга — катангскі, казах — казахскі, Цюрых — цюрыхскі, Карабах — карабахскі, фелах — фелахскі, шах — шахскі, ніўх — ніўхскі, Пецярбург — пецярбургскі.

Каб захаваць празрыстасць уласных імёнаў і на-зваў народаў пры ўтварэнні ад іх прыметнікаў, спалучэнні жс, шс перадаюцца нязменна: Нясвіж — нясвіжскі, Су-раж — суражскі, Парыж — парыжскі, Балхаш —балхашскі, латыш — латышскі, чуваш — чувашскі, Волг/Волж — вол-жскі, чэх/чэш — чэшскі, Праг/Праж — пражскі, вараг/ва-раж — варажскі.

Даволі цікавую гісторыю мае постфікс -ся, які ў роднай мове на стыку марфем перайшоў у -цца, а ў рус­кай мове захаваўся. Параўн.: учнться, мыться, стараться і вучыцца, мыцца, старацца. У адаптаваным да сучаснага разумення выглядзе прачытанне такіх дзеясловаў на-ступнае: вучыць сябе. Яны ўтварыліся аб'яднаннем, зліц-цём дзеяслова і займенніка сябе ў вінавальным склоне (ся), які змяніўся амаль да непазнавальнасці.

Яшчэ ў "Беларускай граматыцы для школ" Б. Та-рашкевіча адзначалася: "Некаторыя дзеясловы зраста-юцца з зваротным займеннікам ся: мыцца (мыць-ся), вясьці-ся і г. д. Пры спражэнні -ся дадаецца да слова: мыюся, мыешся, мыецеся. Толькі ў 3 асобе і ў неазна-чальніку (неазначальнай форме дзеяслова — В. I.) кан-чатак ць-ся зьліваецца ў -цца: ён мыецца, яны мыюцца, мыцца" (Тарашкевіч, Б. Беларуская граматыка для школ. — Вільня, 1929. — С. 95). Спрацаваў фанетычны прынцып напісання.

Падвоенае цц пішацца:

■ у інфінітыве зваротных дзеясловаў: змагацца, брац-ца, купацца, вучыцца, прасіцца, імчацца;

■ у 3-й асобе адзіночнага і множнага ліку зваротных дзеясловаў: змагаецца, змагаюцца, бярэцца, бяруц-ца, купаецца, купаюцца, вучыцца, вучацца, просіцца, просяцца, імчыцца, імчацца;

■ у лічэбніках адзінаццаць — дваццаць, трыццаць і вы-творных ад іх: адзінаццаты, дваццатка, пятнаццаці-гадовы.

 

Детям и родителям