contrast version
Урок дваццаць першы Правапіс прыставак на з-, с-

Уводзіны. У роднай мове напісанне падвоеных (не падоўжаных!) зычных рэгламентавана асноўным правілам: яны могуць узнікаць толькі на стыку марфем. Гэта даты-чыць як уласнабеларускіх слоў, так і запазычаных. Нагада-ем, што існуе толькі невялікая група слоў іншамоўнага па-ходжання, у якіх пішацца дзве аднолькавыя літары: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і некаторыя іншыя. I калі задацца мэтай правільна напісаць па-беларуску агульнавядомы сказ, якім правяраюць веданне рускай арфаграфіі, то для беларуса зрабіць гэта намнога прасцей. Сканструяваны ён спецыяльна, хаця хто-ніхто прыпісвае яго А. Чэхаву. Сказ мае шмат варыянтаў.

Прывядзём адзін з іх: Надош,а-той террасе, блнз коноплянма, небезызвестная вдова коллежского асессора Агрілппнна Саввнчна нсподтш-ка потчевала Фаддея Аполлоныча сэкономленной ветчн-ной, вннегретом н другнмн яствамн под аккомпанемент внолончелн. Запісаць выдзеленыя словы па-беларуску лёгка, калі ведаць, што ў запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падво-еныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, ка-лектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэры-торыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кі-рыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца.

Калі параўнаць правапісныя зводы... У "Правілах" (1959) правапіс прыставак і суфіксаў часткова разгляда-ецца ў пятым раздзеле "Зычныя на стыку марфалагічных частак слова". Як ужо адзначалася, у новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" гэтым пы-танням прысвечана глава 5 "Правапіс некаторых мар-фем". Яе назва вымушана тым, што гаворка вядзецца пра марфемы, напісанне якіх часцей за ўсё выклікае пытанні: прыстаўкі і суфіксы. Хаця існуе пэўная колькасць іншых афіксаў: постфіксы, інтэрфіксы, конфіксы (цыркумфіксы), прэфіксоіды, суфіксоіды, уніфіксы, інфіксы і да т. п. Пры-стаўка і суфікс — найбольш частыя ўтваральнікі новых слоў ці форм слова. Таму ім у правапісе надаецца асаблі-вая ўвага.

Стык прыстаўкі і кораня. Засталіся нязменнымі правілы напісання аднолькавых літар на стыку прыстаўкі і кораня: калі апошняя зычная літара прыстаўкі і першая лі-тара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве літары (адда-ча, аддалены, Наддзвінне, наддаць, бяззорны, ззаду, ззелянелы, ссадзіць, ссівелы, бессардэчны, паддопыт-ны, рассыпаць, раззлавацца, рассаднік (тое, што з'яўля­ецца крыніцай чаго-небудзь), уссаджваць). Сюды дада-дзены ілюстрацыі: контрразведка, звышштатны, транссі-бірскі.

Русізм рассаднік падаецца ў такім напісанні толькі ў пераносным значэнні: тое, што з'яўляецца крыніцай, школай, канцэнтрацыяй чаго-небудзь. Напрыклад, Сты-хійныя рынкі — невыкараняльны рассаднік хвароб і лёг-кай нажывы (з газет), але: расаднік кветак. Сучасныя слоўнікі фіксуюць напісанне гэтага слова ў залежнасці ад значэння. У новай рэдакцыі з некаторым удакладненнем засталося старое выключэнне: у словах расол, расольнік, расада, расаднік (месца, скрынка для вырошчвання ра-сады) адбылося сцяжэнне гукаў, і таму яны пішуцца з ад-ной літарай с.

У словах-тэрмінах іншамоўнага паходжання часткова захоўваецца напісанне дзвюх аднолькавых лі-тар на стыку марфем, асабліва тады, калі ёсць словы і без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых кара-нёў: сюррэалізм, аддукцыя (рэалізм, індукцыя). У "Пра-вілах" (1959) у якасці адпаведных ілюстрацый дадавалі-ся словы аннігіляцыя, іннервацыя. У новай рэдакцыі яны аднесены да невытворных: у некаторых выпадках, калі слова ўспрымаецца як невытворнае ў беларускай мове, літары не падвойваюцца: інавацыя, ірыгацыя, ірэальны, іміграцыя, акамадацыя, карэляцыя, аперцэпцыя, дысі-дэнт, імартэль, анігіляцыя, інервацыя, акорд, карэс-пандэнт. Напісанне такіх слоў-тэрмінаў вызначаецца па слоўніку.

У новай рэдакцыі засталося ранейшае правіла напі-сання прыставак на з-, але зроблены некаторыя дапаў-ненні і ўкладненні. Быў рэгламентаваны правапіс прыста-вак дыз- і дэз-. "Правіламі" (2008) прадпісваецца: да прыставак на з- адносяцца: з-, із-, уз-, раз-, без-, не-без-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дыз- \дэз-. У пэў-ных пазіцыях літара з замяняецца літарай с.

У прыстаўках з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз- літара з пішацца перад звонкімі, санорны-мі зычнымі і ётаванымі галоснымі (перад апострафам): збіць, здаць, знесці, ізноў, узняць, узбіцца, розгалас, бяз-межны, небеззаганны, небязгрэшны, абезгалосець, абязгрошыць, празмерны, цераззерніца; раз'есці, раз'езд, абяз'ёдаваны, з'інець, раз'юшаны, без'языкі, бяз'ядзерны, з'ялчэць, з'явішча, уз'юрыцца. У слове ра-зявіць і вытворных ад яго, а таксама ў словах узлаваць і ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] прыстаўкі і [з] кораня.

У гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літа-ра с перад глухімі зычнымі: скінуць, схапіць, іспыты, усхваляць, раскідаць, роспіс, беспадстаўны, небеска-рысны, абяскровіць, абясшкодзіць, цераспалосіца, рос-шукі, росчырк.

Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з-пішацца прыстаўка с-: сарганізаваць, сумысна, сэкано-міць, сыграць; але: зымправізаваць, зыначыць. Нягле-дзячы на тое, што гэтая норма была зафіксавана і ў "Пра-вілах" (1959), словы тыпу сэканоміць, сарганізаваць мелі самае рознае напісанне: з'эканоміць, зэканоміць, с'эка-номіць і інш., што трэба лічыць няправільным. Як бачым, паводле новай рэдакцыі ў такой сітуацыі толькі два словы маюць прыстаўку з-: зымправізаваць, зыначыць.

У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, пры-стаўкі на з- пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння;

чым, родная мова прынцыпова адрозніваецца ад сва-іх суседак і ў гэтым пытанні, бо канчатак -а ці -у з'яўля-ецца ў назоўніках другога скланення ў залежнасці ад сэн-су: няма пропуску заняткаў і няма пропуска (дакумента), сёмага лістапада (назва месяца) і няма ранняга лістапа-ду (ранняга ападзення лістоў з дрэў).

Займальныя гісторыі. У беларускай граматыцы да пэўнага часу існавала выключэнне, якое датычылася слоў т. зв. рэвалюцыйнага паходжання: назоўнікі II скланення, якія пазначаюць грамадскія фармацыі, сацыяльна-палі-тычныя і навуковыя плыні, навуковыя тэорыі і інш., у род-ным склоне пішуцца з канчаткам -у: капіталізму, феада-лізму, матэрыялізму, дарвінізму, рэалізму, прагматызму, рэлятывізму, фаталізму, меркантылізму, фармалізму, футурызму, рамантызму, класіцызмуі інш. Выключэнне з гэтай групы слоў складаюць словы камунізм, сацыялізм, марксізм, ленінізм, якія па традыцыі ўжываюцца з канчат-кам -а (камунізма, сацыялізма, марксізма, ленінізма). 3 выключэння пайшлі гумарыстычныя гісторыі, якія рас-паўсюджваліся ў настаўніцкім і школьным асяродку. На-прыклад, дапытлівы вучань на ўроку разважае ўслых: "У родным склоне з канчаткам -упішуццасловы, якіяаба-значаюць грамадскія фармацыі — капіталізму, але сацы-ялізма, камунізма. Значыць, гэта не грамадскія фармацыі! Назвы навуковых тэорый таксама пішуцца з канчат-кам -у — дарвінізму, апеленінізма. Значыць, гэта не наву-ковая плынь!" Можна ўявіць рэакцыю настаўніка на "выва-ды" школьніка, асабліва ў тыя часы. Ці яшчэ. На перака-нанне вядомага вучонага пра тое, што абстрактныя назоў-нікі павінны мець у родным склоне канчатак -у і сюды ж падпадае ленінізм, марксізм, ад партыйнага чыноўніка грымнула: "Вы што, ленінізм лічыце нейкай абстракцы-яй?!" Каментарыі тут лішнія...

Правапіс прыназоўнікаў. У "Правілах" (1959) не да-валася дакладнага правіла аб напісанні прыназоўнікаў аб, над, пад, перад пры спалучэнні з формамі асабовага зай-менніка я, якія пачынаюцца збегам зычных. У новай рэ-дакцыі зафіксавана, што яны пішуцца з дадатковым а. аба мне, нада мной, перада мной. Прыназоўнікз замяняецца ў падобных выпадках на са: са мной; але: з мяне. Прына-зоўнік у набывае форму ва ў спалучэннях са словамі з па-чатковым у: ва ўніверсітэце, ва ўрачыстасцях, ва ўрочыш-чы, ва ўкраінскай, ва ўнісон, ва Уроцлаве, але: увучыліш-чы, у амбары, у вогнішчы.

Варыянт са прыназоўніка з згодна з вымаўленнем пі-шацца перад збегам зычных, калі першы з іх — шыпячы або свісцячы: са школы, са шкіперам, са сваякамі, са смеху, са эброяй, са старых часоў, са сваімі сябрамі, са звонам, са здымка, велічынёй са шраціну, са знічкай; але: з братам, з праўдай, з пляча, з грукатам, з цвіком, адно з двух. Апошнім часам гэтая рэкамендацыя не вытрымліва-лася. Так, у некаторых дапаможніках можна знайсці: прыйшоў з школы, размаўляў з мною, з школы, з зруба. Апошнія дзве формы прымаліся і граматыкай Браніслава Тарашкевіча. Сучасная фармулёўка адпавядае традыцыі вымаўлення, пакладзенай яшчэ ў далёкую даўніну, калі існавалі рэдукаваныя. Гэтай жа старадаўняй уласцівасці падлягае і наступнае правіла: да прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз- (рас-), с- (з-), уз- (ус-) пры спалучэнні з марфемамі, якія пачынаюцца збегам зычных, далуча-ецца дадатковае а: абарваць (абрываць), абагнаць (абга-няць), адаспацца (адсыпацца), адапхнуць (адпіхваць), сабраць (збяру), сарваць (зрываць), надагнуць (надгі-наць), падаспець, сатлелы, абамлець. Дапускаецца напі-санне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абабягаць, абаперціся.

Са спашукальнікам і з саіскальнікам. Прыстаўкі су- і са-. У новай рэдакцыі надаецца ўвага напісанню прыставак са-, су-, пра якія ў "Правілах" (1959) увогуле не гаварылася. Справа ў тым, што гэтыя шматзначныя прыстаўкі сталі актыўна пранікаць у маўленчую практы-ку. Паводле "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы" (1977—1984), прыстаўка су- абазначае: сумеснасць, саўдзел (суапякун, сумоўца); сукупнасць, зборнасць (сузор'е, суквецце); суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі (сугучны, супамерны); збліжэнне, супа-дзенне ў прасторы або часе (суладны, сучасны); ука-занне на ўнутранае адзінства чаго-небудзь (суцэльны); сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаўленне суадно-сін паміж чым-небудзь (сумясціць, суаднесці). Пры-стаўка са- таксама можа мець значэнне сумеснасці (саўдзельнік, сааўтар), таму напісанне абодвух прэфік-саў павінна было грунтавацца не толькі на семантыч-ным прынцыпе.

Такім чынам, прыстаўка су- пішацца:

• у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарыч-на: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат, супоня, суткі, сутокі, суцяга, су-мёт, сустаў;

• у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: сугра-мадзянін, супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супа-стаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоў-шчык, сувыканаўца і інш.;

• у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, су-зор'е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукраві-ца, сузіральнік, сумежжа, сухмарак;

• у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, су-мяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэ-чыць, супастаўляць, супадаць;

• у прыметніках: сумежны, сукупны, суладны, сугуч-ны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны;

• у прыслоўях: супраць (супроць).

Прыстаўка су- захоўваецца ў лексемах, словаўтва-ральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су-: сутачны (суткі), суцяжнічаць (суцяга), сурэдактарства-ваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузіранне (сузіраць), сумяшчальнік (сумяшчаць), сустрэчны (су-стрэча), супярэчлівасць (супярэчлівы), сумежнасць (су-межны), супольнасць (супольны), сумесна (сумесны), на-суперак (супраць) і інш.

Прыстаўка са- пішацца:

• у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка выдзяля-ецца толькі гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;

• у запазычаннях і кальках (пераважна з рускай мовы); саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік, са-чыненне, састаў, саслужывец і інш. Варта спыніцца на слове саіскальнік, якое пранікла ў родную мову з рускай. Напісанне яго падавалася слоўнікамі па-роз-наму: і з прыстаўкай са-, і з прыстаўкай су-. У новай рэдакцыі правіл перавага аддаецца першай, аднак русізм усё часцей замяняецца словам спашукальнік.

зысці — сысці, зысціся — сысціся, зыходзіць — сыходзіць, зыходзячы — сыходзячы, зыходны — сходны, сыходны, зыход — сход. Напрыклад: сышоў, сыходзіць, сыходзячы (з ганку), але: зыходзіць (з меркавання), зыходны (пункт гледжання), зыходны (націск).

У новую рэдакцыю ўнесены дапаўненні: 1. У пры-стаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пі-шацца з, а перад зычнымі — с: дызасацыяцыя, дызар-трыя, дыз 'юнкцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя, дысква-ліфікаваць, дысфункцыя, дыскрэдытаваць, дыскамфорт; 2. Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя, дэ-зарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя, дэзурбані-зацыя.

Такім чынам, упарадкавана напісанне слоў з пры-стаўкамі дыз- і дыс-: дызасмія, дызурыя, дыз 'юнкт і дыс-руптыўны, дысбаланс, дыслацыраваць, дысменарэя, дыспазіцыя, дысплэй, дыспрапорцыя, дыстрыбутыў.

Заўважым, што некаторыя слоўнікі фіксуюць у якасці самастойнай лексему дэза. Гэтае гутарковае ўтварэнне трэба лічыць своеасаблівым спрашчэннем слова дэзын-фармацыя.

Актуальнае пытанне. У выпушчаным нядаўна "Бе-ларускім арфаграфічным слоўніку" (Беларускі арфагра-фічны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы ; пад рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск : Беларуская навука, 2009. — 695 с.) на с. 238 падаюцца словы зарыентавацца, зары-ентаваць.

У "Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", за-цверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г., у чацвёртым абзацы пункта 8 § 22 "Прыстаўкі" прадпісваецца: калі корань слова пачынаецца з га-лосных а, у, э або ненаціскнога /', якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-: сарга-нізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць; але: зымправі-заваць, зыначыць.

Правільна: сарыентавацца, сарыентаваць.

 

Детям и родителям