contrast version
Урок цваццаты Правапіс прыставак

Уводзіны. У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" замест раздзелаў 9—13 "Правіл" (1959) уведзена глава 5 "Правапіс некаторых марфем". У названых раздзелах ішла гаворка пра напісанне галос-ных у суфіксах назоўнікаў, прыметнікаў і дзеепрыметні-каў, дзеясловаў, у канчатках назоўнікаў, прыметнікаў і займеннікаў, лічэбнікаў, асабовых дзеясловаў. Нават гэ-ты пералік паказвае, наколькі няпросты быў шлях да адка-зу на пытанне, як напісацьтое ці іншае слова. Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак і суфіксаў, канчаткаў у "Правілах" (1959) быў размеркаваны па часцінах мовы: для таго каб даведацца, як трэба пісаць слова, трэба было вызначыць прыналежнасць яго да канкрэтнай часціны мовы.

Чаму ў новай рэдакцыі "Правіл" не гаворыцца пра правапіс канчаткаў? У новай рэдакцыі напісанне прыставак і суфіксаў падаецца асобнымі параграфамі не-залежна ад таго, да якой часціны мовы адносіцца слова. У "Правілах" (2008) не гаворыцца пра напісанне канчат-каў. I гэта невыпадкова.

Канчаткі ўяўляюць сабой граматычны сродак спалу-чэння слоў. Родная мова, як усе славянскія, акрамя балгарскай, адносіцца да флектыўных, у якіх словаспа-лучальнасць забяспечваецца перш за ўсё флексіяй (канчаткам). У аглютынатыўных мовах дамінуе так зва-нае "прыклейванне" розных суфіксаў і прэфіксаў, пры-чым кожны з іх мае адно значэнне, важную ролю адыгрываюць артыклі, прыназоўнікі. Такім чынам, кан-чатак — гэта сродак словазмянення, што адносіць яго да граматыкі. Правапіс канчаткаў рэгламентуецца гра-матыкамі. Праца над новай акадэмічнай граматыкай ужо інтэнсіўна вядзецца, і неўзабаве яна з'явіцца. У ёй будуць вызначаны канкрэтныя выпадкі напісання кан-чаткаў, удакладнены ранейшыя фармулёўкі. Напры-клад, у залежнасці ад значэння слова дуб у родным склоне можа мець канчатак -а ці -у: падышоў да дуба (канкрэтнае дрэва) і ўзяў дубу на калодзеж (будаўнічы матэрыял). Лексіка-граматычны разрад (канкрэтны, зборны, асабовы, рэчыўны і інш.) прынцыпова ўплывае на напісанне канчаткаў назоўніка: напрыклад, у месным склоне на вучню, аб аратару, але на кані, на пні, на трактары. Асабовыя назоўнікі (якія ўказваюць на асобу) у такім выпадку маюць канчатак -у, -ю. Як відаць з ілюстрацый, выкарыстанне канчаткаў — з'ява грама-тычная.

"Праблемны" канчатак. Найбольшы клопат выклі-кае напісанне назоўнікаў другога скланення ў родным склоне. Трэба заўважыць, што канчатак выконвае, так бы мовіць, сэнсаадрознівальную функцыю: да пад'езда (до-ма) і няма пад'езду (да дома).

У роднай мове назіраецца тэндэнцыя да паступовага пашырэння ўтакіх выпадках канчатку -у. У рускай мове прэ-вапюе канчатак -а. У ёй засталіся некаторыя распазнаваль-ныя формы на -з і -у, аднак яны ўжо цяжка распазнаюцца, напрыклад: чашка чаю (частка ад цэлага) і стонмость чая (цэлае). Ва ўкраінскай мове дамінуе форма на -у. Як ба­чым, родная мова прынцыпова адрозніваецца ад сва-іх суседак і ў гэтым пытанні, бо канчатак -з ці -у з'яўля-ецца ў назоўніках другога скланення ў залежнасці ад сэн-су: няма пропуску заняткаў і няма пропуска (дакумента), сёмага лістапада (назва месяца) і няма ранняга лістапа-ду (ранняга ападзення лістоў з дрэў).

Займальныя гісторыі. У беларускай граматыцы да пэўнага часу існавала выключэнне, якое датычылася слоў т. зв. рэвалюцыйнага паходжання: назоўнікі II скланення, якія пазначаюць грамадскія фармацыі, сацыяльна-палі-тычныя і навуковыя плыні, навуковыя тэорыі і інш., у род-ным склоне пішуцца з канчаткам -у: капіталізму, феада-лізму, матэрыялізму, дарвінізму, рэалізму, прагматызму, рэлятывізму, фаталізму, меркантылізму, фармалізму, футурызму, рамантызму, класіцызму і інш. Выключэнне з гэтай групы слоў складаюць словы камунізм, сацыялізм, марксізм, ленінізм, якія патрадыцыі ўжываюцца з канчат-кам -а (камунізма, сацыялізма, марксізма, ленінізма). 3 выключэння пайшлі гумарыстычныя гісторыі, якія рас-паўсюджваліся ў настаўніцкім і школьным асяродку. На-прыклад, дапытлівы вучань на ўроку разважае ўслых: "У родным склоне з канчаткам -у пішуцца словы, якія аба-значаюць грамадскія фармацыі — капіталізму, але сацы-ялізма, камунізма. Значыць, гэта не грамадскія фармацыі! Назвы навуковых тэорый таксама пішуцца з канчат-кам -у — дарвінізму, але ленінізма. Значыць, гэта не наву-ковая плынь!" Можна ўявіць рэакцыю настаўніка на "выва-ды" школьніка, асабліва ў тыя часы. Ці яшчэ. На перака-нанне вядомага вучонага пра тое, што абстрактныя назоў-нікі павінны мець у родным склоне канчатак -у і сюды ж падпадае ленінізм, марксізм, ад партыйнага чыноўніка грымнула: "Вы што, ленінізм лічыце нейкай абстракцы-яй?!" Каментарыі тут лішнія...

Правапіс прыназоўнікаў. У "Правілах" (1959) не да-валася дакладнага правіла аб напісанні прыназоўнікаў аб, над, пад, перад пры спалучэнні з формамі асабовага зай-менніка я, якія пачынаюцца збегам зычных. У новай рэ-дакцыі зафіксавана, што яны пішуцца з дадатковым а: аба мне, нада мной, перада мной. Прыназоўнік з замяняецца ў падобных выпадках на са: са мной; але: з мяне. Прына-зоўнік у набывае форму ва ў спалучэннях са словамі з па-чатковым у: ва ўніверсітэце, ва ўрачыстасцях, ва ўрочыш-чы, ва ўкраінскай, ва ўнісон, ва Уроцлаве, але: увучыліш-чы, у амбары, у вогнішчы.

Варыянт са прыназоўніка з згодна з вымаўленнем пі-шацца перад збегам зычных, калі першы з іх — шыпячы або свісцячы: са школы, са шкіперам, са сваякамі, са смеху, са зброяй, са старых часоў, са сваімі сябрамі, са звонам, са здымка, велічынёй са шраціну, са знічкай; але: з братам, з праўдай, з пляча, з грукатам, з цвіком, адно з двух. Апошнім часам гэтая рэкамендацыя не вытрымліва-лася. Так, у некаторых дапаможніках можна знайсці: прыйшоў з школы, размаўляў з мною, з школы, з зруба. Апошнія дзве формы прымаліся і граматыкай Браніслава Тарашкевіча. Сучасная фармулёўка адпавядае традыцыі вымаўлення, пакладзенай яшчэ ў далёкую даўніну, калі існавалі рэдукаваныя. Гэтай жа старадаўняй уласцівасці падлягае і наступнае правіла: да прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз- (рас-), с- (з-), уз- (ус-) пры спалучэнні з марфемамі, якія пачынаюцца збегам зычных, далуча-ецца дадатковае а. абарваць (абрываць), абагнаць (абга-няць), адаспацца (адсыпацца), адапхнуць (адпіхваць), сабраць (збяру), сарваць (зрываць), надагнуць (надгі-наць), падаспець, сатлелы, абамлець. Дапускаецца напі-санне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абабягаць, абаперціся.

Са спашукальнікам і з саіскальнікам. Прыстаўкі су- і са-. У новай рэдакцыі надаецца ўвага напісанню прыставак са-, су-, пра якія ў "Правілах" (1959) увогуле не гаварылася. Справа ў тым, што гэтыя шматзначныя прыстаўкі сталі актыўна пранікаць у маўленчую практы-ку. Паводле "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы" (1977—1984), прыстаўка су- абазначае: сумеснасць, саўдзел (суапякун, сумоўца); сукупнасць, зборнасць (сузор'е, суквецце); суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі (сугучны, супамерны); збліжэнне, супа-дзенне ў прасторы або часе (суладны, сучасны); ука-занне на ўнутранае адзінства чаго-небудзь (суцэльны); сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаўленне суадно-сін паміж чым-небудзь (сумясціць, суаднесці). Пры-стаўка са- таксама можа мець значэнне сумеснасці (саўдзельнік, сааўтар), таму напісанне абодвух прэфік-саў павінна было грунтавацца не толькі на семантыч-ным прынцыпе.

Такім чынам, прыстаўка су- пішацца:

• у назоўніках, дзе су- выдзяляецца толькі гістарыч-на: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат, супоня, суткі, сутокі, суцяга, су-мёт, сустаў;

• у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-: сугра-мадзянін, супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супа-стаўшчык, сучлен, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоў-шчык, сувыканаўца і інш.;

• у словах, якія без су- не ўжываюцца: суквецце, су-зор'е, суладдзе, сугучча, суглінак, супесак, сукраві-ца, сузіральнік, сумежжа, сухмарак;

• у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, су-мяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэ-чыць, супастаўляць, супадаць;

• у прыметніках: сумежны, сукупны, суладны, сугуч-ны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльны;

• у прыслоўях: супраць (супроць).

Прыстаўка су- захоўваецца ў лексемах, словаўтва-ральна звязаных са словамі, што маюць прыстаўку су-: сутачны (суткі), суцяжнічаць (суцяга), сурэдактарства-ваць (сурэдактар), суапякунства (суапякун), сузіранне (сузіраць), сумяшчальнік (сумяшчаць), сустрэчны (су-стрэча), супярэчлівасць (супярэчлівы), сумежнасць (су-межны), супольнасць (супольны), сумесна (сумесны), на-суперак(супраць)і інш.

Прыстаўка са- пішацца:

• у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка выдзяля-ецца толькі гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе;

ш у запазычаннях і кальках (пераважна з рускай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік, са-чыненне, састаў, саслужывец і інш. Варта спыніцца на слове саіскальнік, якое пранікла ў родную мову з рускай. Напісанне яго падавалася слоўнікамі па-роз-наму: і з прыстаўкай са-, і з прыстаўкай су-. У новай рэдакцыі правіл перавага аддаецца першай, аднак русізм усё часцей замяняецца словам спашукальнік.

Прыстаўка са- захоўваецца:

• у лексемах, словаўтваральна звязаных са словамі з прыстаўкай са-: саўдзел (саўдзельнік), саслоўны (саслоўе), састыкоўванне (састыкаваць), састаўляць (састаў), сашчэпка (сашчапіць) і інш.;

• у дзеясловах, калі са- з'яўляецца варыянтам с- (пе-рад збегам зычных): садраць (здзяру), сагнаць (зга-ню), саскочыць, сажмурыць, сапсець, сасмажыць, саслабець, сасватаць, састроіць, сашмаргнуць, са-шпіліць, саштурхнуць, сасмягнуць, сагнуць, сагра-шыць, сашчыкнуць, сашчапіць і інш.;

• у прыметніку сапраўдны і вытворных ад яго. Напісанне прыставак су- і са- ў іншых выпадках вы-

значаецца па слоўніку.

 

Детям и родителям