contrast version
Урок васямнаццаты Правапіс абрэвіятур

Уводзіны. У пісьмовай практыцы мы часта сутыка-емся са словамі, якія прымушаюць задумацца і над напі-саннем, і над сваім значэннем, — абрэвіятурамі. Ёсць выпадкі, калі яны застаюцца зразумелымі толькі для іх стваральнікаў. Напрыклад, у Вікіпедыі фіксуецца най-даўжэйшая абрэвіятура ў рускай мове, якая складаецца з 55-ці літар: НННОМТПЛАБОПАРМБЕТЖЕЛБЕТРАБ СБОРМОННМОНКОНОТДТЕХСТРОМОНТ. Расшыфра-ваць яе нялёгка, ды, відаць, і не вельмі патрэбна. Гэты запіс можа праілюстраваць тое, куды здольна завесці страсць да рознага чыну скарачэнняў. Хаця абрэвіятура павінна быць максімальна вядомай, бо інакш губляецца сэнс у яе стварэнні. Малавядомыя абрэвіятуры не рэка-мендуецца выкарыстоўвацьудруку. Больш шырокае пры-мяненне яны набываюць у афіцыйна-справавым стылі.

Страсць да скарачэнняў. XX стагоддзе прыўнесла ў пісьмо шмат слоўных скарачэнняў, пад якімі хаваліся на-звы краін, устаноў, арганізацый, імёны. Прычыны ўзнік-нення складанаскарочаных слоў зразумелыя: жаданне як мага карацей, эканомна выказацьтую ці іншую назву або зафіксаваць важную падзею, навуковае адкрыццё, "далу-чыцца" да вядомай асобы. Так з'явіліся БАМ, СССР, ЗША, ААН, РАН, МТЗ, Уладлен і шмат іншых. Складанаскароча-ныя словы і абрэвіятуры пранікалі амаль ва ўсе сферы жыцця. Часцей у навуку: нейлон — адкрыты хімікам У. Ка-розерсам паліямідны палімер, назва якога ўтворана ад пачатковых літар гарадоў Нью-Ёрка і Лондана; лаўсан — назва сінтэтычнага валакна і тканіны, утвораная ад "лаба-раторыя высокамалекулярных злучэнняў Акадэміі навук" СССР. А карбафос аказваеццадыкарбаэтаксіэтылдытыя-фасфатам. Побытавае бярушы скарачэнне ад "беражы вушы".

Мэлс, Рэм, Фэд. У першай палове XX ст. карысталі-ся попытам імёны Мэлс (Маркс, Энгельс, Ленін, Сталін), Арлен (армія Леніна), Вілен (Уладзімір (Владкммр) Ільіч Ленін), Марлен (Маркс, Ленін), Рэм (рэвалюцыя, элек-трыфікацыя, мадэрнізацыя, або рэвалюцыя, Энгельс, Маркс, або рэвалюцыя, электрыфікацыя, мір), Фэд (Фе-лікс Эдмундавіч Дзяржынскі), Нінэль (чытай наадварот Ленін) і інш.

Абрэвіятуры і складанаскарочаныя словы. Сёння абрэвіятуры сталі звычайнымі складнікамі нашага маў-лення. Таму ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфа-графіі і пунктуацыі" напісанню іх прысвечаны § 20 "Пра-вапіс абрэвіятур", куды ўвайшлі і правілы напісання складанаскарочаных слоў. Заўважым, што ў некаторых падручніках гэтыя тэрміны не атаясамліваюцца, а выдзя-ляюцца літарныя (РБ, РФ, ЗША), гукавыя (раа, замест ранейшага рана, ААН, ЮНЕСКА) абрэвіятуры і склада-наскарочаныя словы {спецадзенне, калгас). У новай рэ-дакцыі гэтыя паняцці прыняты як узаемазамяняльныя.

Выканкам і лінкар. У параўнанні з "Правіламі" (1959) рэгламентавана напісанне скарочаных частак слоў: у аб-рэвіятурах яны пішуцца так, як у адпаведных поўных сло-вах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), дзярж-цырк (дзяржаўны), прамкамбінат (прамысловы), галоў-урач (галоўны), генплан (генеральны), Еўрасаюз (еўра-пейскі), заапарк (заалагічны), музвучылішча (музычнае), Белдзяржпраект (беларускі, дзяржаўны), Беллітфонд (беларускі, літаратурны), райбудкантора (раённая, бу-даўнічая), педфак (педагагічны факультэт), камбат (каман-дзір батальёна), ваенкамат (ваенны камісарыят), эсмінец (эскадраны мінаносец), прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камісар), гарвыканкам (гарадскі выканаў-чы камітэт), член-кар (член-карэспандэнт), лясгас (лясная гаспадарка), рыбгас (рыбная гаспадарка), інтэрпал (інтэр-нацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).

Як бачым, правіла наблізіла напісанне слоў тыпу вы-канком да натуральнага, беларускага: выканкам. Заўва-га, якая існавала ў "Правілах" (1959) пра аднаўленне так званага этымалагічнага о, ліквідавана. Сёння ста-новіцца зразумелым, што яна была выклікана абсалютна нелінгвістычнымі прычынамі: "у апошняй частцы некато-рых складанаскарочаных слоў пад націскам можа аднаў-ляцца этымалагічнае о, якога ў поўным слове не бывае, напрыклад: райком (раённы камітэт), нарком (народны камісар), селькор (сельскі карэспандэнт), парторг (пар-тыйны арганізатар) і інш." (Правілы беларускай арфагра-фіі і пунктуацыі. — Мінск, 1959. — С. 65). Гэтай заўвазе было наканавана існаваць да нашага часу, хаця яна ўжо даўно не вытрымлівалася ў пісьмовай практьіцы. Дастат-кова зірнуць на сённяшнія шыльды:.. Ды і некаторыя пры-ведзеныя словы сталі гістарызмамі. Трэба адзначыць, Што ў новага правіла было шмат апанентаў, асабліва ся-род людзей старэйшага пакалення. Ёсць яны і зараз. Але ж у мове не можа надоўга застацца неўласцівае ёй, якое не падлягае законам натуральнага развіцця...

Новай рэдакцыяй правапісу прадпісваецца: лі-тарныя, гукавыя абрэвіятуры і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ(Беларускі дзяржаўны ўнівер-сітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова), ЗША (Злучаныя Штаты Амерыкі), РВУ (рэдакцыйна-выдавец-кая ўстанова), УА (установа адукацыі), ЖЭС (жыллёва-эксплуатацыйная служба), СНД (Садружнасць Незалеж-ных Дзяржаў), НАН Белррусі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыс-тва), СМІ (сродкі масавай інфармацыі), МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод), МТЗ (Мінскі траюарны завод), ЦУМ (цэнтральны ўніверсальны магазін), УП (унітарнае прадпрыемства), ГА (грамадскае аб'яднанне), ТАА (та-варыства з абмежаванай адказнасцю), ААН (Арганіза-цыя Аб'яднаных Нацый).

Звернем увагу на абрэвіятуру ВНУ, якую "Правіла-мі" (1959) рэкамендавалася пісаць малымі літарамі (с. 66). Паводле новай рэдакцыі, трэба пісаць ВНУ (але па-руску: вуз).

Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.

Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, ра-монт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу.

Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядо-мых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: сха-дзіўужэс і інш.

Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя аб-рэвіятуры: ЛіМ, БелТА, УП "Белкніга", БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут).

БелТА — Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Вы-лучым слова БелТА, якое даволі часта няправільна пі-шуць вялікімі літарамі (БЕЛТА). Калі прыняць такое напі-санне, то перад намі будзе не змешаны тып абрэвіятуры, а гукавы. Значыць, трэба расшыфраваць усе складнікі яе (Б. Е. Л. Т. А.), што "прывядзе" не зусім да наймення па-важанага агенцтва. Апошнім часам набыў распаўсюджан-не няправільны варыянт вымаўлення гэтай абрэвіятуры: з націскам на апошнім складзе — БелТА замест правіль-нага БёлТА. Націскной пазіцыяй падкрэсліваецца сут-насць першага слова — беларускае...

Запазычаныя абрэвіятуры. Напісанне няўласнабе-ларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызначаецца па слоў-ніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае зна-чэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткі), завуч (намеснік дырэкта-ра па вучэбнай рабоце), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтаматызаваная сістэма кіравання), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пы-таннях адукацыі, навукі і культуры).

Напісанне не адпавядае вымаўленню. У некато-рых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць нату-ральнага вымаўлення: ТЮГ — Тэатр юнага гледача (вы-маўляецца [ц'ух]), РІВШ — дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" (вымаўля-ецца [рыўш]), РІПА — Рэспубліканскі інстытут прафесій-най адукацыі (вымаўляецца [рыпа]), РІКВ — Рэспублікан-скі інстытут кантролю ведаў (вымаўляецца [рыкв]) і інш.

Увага! Лексічная збыткоўнасць. Апошнім часам у пісьмовую практыку прыйшло шмат абрэвіятур-запазы-чанняў, якія вылучаюцца пэўнай плеанастычнасцю (збыткоўнасцю, лішкавасцю слоў), таму што ў іх утрым-ліваецца двайное ўказанне на прадмет размовы: СО-дыск, ОУО-дыск, ЕНО-дыяграма, П-тэхналогіі, РАЮ-ма-сіў, У\Р-персона і інш.

(Працяг будзе) пачатковых літар гарадоў Нью-Ёрка і Лондана; лаўсан — назва сінтэтычнага валакна і тканіны, утвораная ад "лаба-раторыя высокамалекулярных злучэнняў Акадэміі навук" СССР. А карбафос аказваеццадыкарбаэтаксіэтылдытыя-фасфатам. Побытавае бярушы скарачэнне ад "беражы вушы".

Мэлс, Рэм, Фэд. У першай палове XX ст. карысталі-ся попытам імёны Мэлс (Маркс, Энгельс, Ленін, Сталін), Арлен (армія Леніна), Вілен (Уладзімір (Владмммр) Ільіч Ленін), Марлен (Маркс, Ленін), Рэм (рэвалюцыя, элек-трыфікацыя, мадэрнізацыя, або рэвалюцыя, Энгельс, Маркс, або рэвалюцыя, электрыфікацыя, мір), Фэд (Фе-лікс Эдмундавіч Дзяржынскі), Нінэль (чытай наадварот Ленін) і інш.

Абрэвіятуры і складанаскарочаныя словы. Сёння абрэвіятуры сталі звычайнымі складнікамі нашага маў-лення. Таму ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфа-графіі і пунктуацыі" напісанню іх прысвечаны § 20 "Пра-вапіс абрэвіятур", куды ўвайшлі і правілы напісання складанаскарочаных слоў. Заўважым, што ў некаторых падручніках гэтыя тэрміны не атаясамліваюцца, а выдзя-ляюцца літарныя (РБ, РФ, ЗША), гукавыя (раа, замест ранейшага рана, ААН, ЮНЕСКА) абрэвіятуры і склада-наскарочаныя словы {спецадзенне, калгас). У новай рэ-дакцыі гэтыя паняцці прыняты як узаемазамяняльныя.

Выканкам і лінкар. У параўнанні з "Правіламі" (1959) рэгламентавана напісанне скарочаных частак слоў: у аб-рэвіятурах яны пішуцца так, як у адпаведных поўных сло-вах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), дзярж-цырк (дзяржаўны), прамкамбінат (прамысловы), галоў-урач (галоўны), генплан (генеральны), Еўрасаюз (еўра-пейскі), заапарк (заалагічны), музвучылішча (музычнае), Белдзяржпраект (беларускі, дзяржаўны), Беллітфонд (беларускі, літаратурны), райбудкантора (раённая, бу-даўнічая), педфак (педагагічны факультэт), камбат (каман-дзір батальёна), ваенкамат (ваенны камісарыят), эсмінец (эскадраны мінаносец), прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камісар), гарвыканкам (гарадскі выканаў-чы камітэт), член-кар (член-карэспандэнт), лясгас (лясная гаспадарка), рыбгас (рыбная гаспадарка), інтэрпал (інтэр-нацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).

Як бачым, правіла наблізіла напісанне слоў тыпу вы-канком да натуральнага, беларускага: выканкам. Заўва-га, якая існавала ў "Правілах" (1959) пра аднаўленне так званага этымалагічнага о, ліквідавана. Сёння ста-новіцца зразумелым, што яна была выклікана абсалютна нелінгвістычнымі прычынамі: "у апошняй частцы некато-рых складанаскарочаных слоў пад націскам можа аднаў-ляцца этымалагічнае о, якога ў поўным слове не бывае, напрыклад: райком (раённы камітэт), нарком (народны камісар), селькор (сельскі карэспандэнт), парторг (пар-тыйны арганізатар) і інш." (Правілы беларускай арфагра-фіі і пунктуацыі. — Мінск, 1959. — С. 65). Гэтай заўвазе было наканавана існаваць да нашага часу, хаця яна ўжо даўно не вытрымлівалася ў пісьмовай практыцы. Дастат-кова зірнуць на сённяшнія шьільды:.. Ды і некаторыя пры-ведзеныя словы сталі гістарызмамі. Трэба адзначыць, што ў новага правіла было шмат апанентаў, асабліва ся-род людзей старэйшага пакалення. Ёсць яны і зараз. Але ж у мове не можа надоўга застацца неўласЦівае ёй, якое не падлягае законам натуральнага развіцця...

Новай рэдакцыяй правапісу прадпісваецца: лі-тарныя, гукавыя абрэвіятуры і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ{Беларускі дзяржаўны ўнівер-сітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова), ЗША (Злучаныя Штаты Амерыкі), РВУ (рэдакцыйна-выдавец-кая ўстанова), УА (установа адукацыі), ЖЭС (жыллёва-эксплуатацыйная служба), СНД (Садружнасць Незалеж-ных Дзяржаў), НАН Белррусі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыс-тва), СМІ (сродкі масавай інфармацыі), МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод), МТЗ (Мінскі тракіарны завод), ЦУМ (цэнтральны ўніверсальны магазін), УП (унітарнае прадпрыемства), ГА (грамадскае аб'яднанне), ТАА (та-варыства з абмежаванай адказнасцю), ААН (Арганіза-цыя Аб'яднаных Нацый).

Звернем увагу на абрэвіятуру ВНУ, якую "Правіла-мі" (1959) рэкамендавалася пісаць малымі літарамі (с. 66). Паводле новай рэдакцыі, трэба пісаць ВНУ (але па-руску: вуз).

Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.

Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, ра-монт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу.

Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядо-мых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: сха-дзіўужэс і інш.

Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя аб-рэвіятуры: ЛІМ, БелТА, УП "Белкніга", БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут).

БелТА — Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Вы-лучым слова БелТА, якое даволі часта няправільна пі-шуць вялікімі літарамі (БЕЛТА). Калі прыняць такое напі-санне, то перад намі будзе не змешаны тып абрэвіятуры, а гукавы. Значыць, трэба расшыфраваць усе складнікі яе (Б. Е. Л. Т. А.), што "прывядзе" не зусім да наймення па-важанага агенцтва. Апошнім часам набыў распаўсюджан-не няправільны варыянт вымаўлення гэтай абрэвіятуры: з націскам на апошнім складзе — БелТА замест правіль-нага БёлТА. Націскной пазіцыяй падкрэсліваецца сут-насць першага слова — беларускае...

Запазычаныя абрэвіятуры. Напісанне няўласнабе-ларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызначаецца па слоў-ніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае зна-чэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткі), завуч (намеснік дырэкта-ра па вучэбнай рабоце), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтаматызаваная сістэма кіравання), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пы-таннях адукацыі, навукі і культуры).

Напісанне не адпавядае вымаўленню. У некато-рых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць нату-ральнага вымаўлення: ТЮГ — Тэатр юнага гледача (вы-маўляецца [ц'ух]), РІВШ — дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" (вымаўля-ецца [рыўш]), РІПА — Рэспубліканскі інстытут прафесій-най адукацыі (вымаўляецца [рыпа]), РІКВ — Рэспублікан-скі інстытут кантролю ведаў (вымаўляецца [рыкв]) і інш.

Увага! Лексічная збыткоўнасць. Апошнім часам у пісьмовую практыку прыйшло шмат абрэвіятур-запазы-чанняў, якія вылучаюцца пэўнай плеанастычнасцю (збыткоўнасцю, лішкавасцю слоў), таму што ў іх утрым-ліваецца двайное ўказанне на прадмет размовы: СЭ-дыск, ОУО-дыск, ЕНО-дыяграма, ХХ-тэхналогіі, ВАЮ-ма-сіў, \І\Р-персона і інш.

(Працяг будзе)

(Працяг. Пачатаку№ 11, 12/2009, 1-3/2010)

 

 

Детям и родителям