contrast version
Урок сямнаццаты Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

Уводзіны. Літара ь у роднай мове выконвае дзве да-волі важныя функцыі: змякчальную — перадаваць мяк-касць папярэдняй літары (дзень, песень, гляньце) і раз-дзяляльную — перадаваць асобнае вымаўленне зычных з наступнымі галоснымі (мільён, куп'істы, В'етнам).

Мяккасць — цвёрдасць — раздзельнасць. Апош-няя функцыя не заўсёды вызначаецца карыстальнікамі мовы, і прычына гэтаму апостраф, які ў нашым пісьме вы-ступае таксама ў ролі раздзяляльнага знака. Адсюль ча-сам раздзяляльны мяккі знак і апостраф блытаюцца: інтэрв'ю і няправільнае інтэрвью. У словез'яднаць [з'] па-мылкова вымаўляецца цвёрда. Хаця ў гэтым выпадку гук [з'] павінен гучаць мякка. Ён раздзяляецца ад наступных галосных гукам [)], які па традыцыі "хаваецца" ў літары я.

Пакрыўджаны ёрык? Нязмушаных носьбітаў двух-моўя, якія памылкова ставяць знак роўнасці паміж апос-трафам і рускім цвёрдым знакам (ёрам, ёрыкам), такая сітуацыя заводзіць у зман. У рускай мове назва літары ь "цвёрды знак" цалкам апраўдвала сябе да рэформы 1917—1918 гг., калі ён пісаўся сапраўды пасля цвёрдых зычных, не абазначаючы ніякага гука (узг„даем: столь, борь). Пасля рэформы назва літары стала ўмоўнай, бо ў рускай мове цвёрды знак, як і ў роднай апостраф, пазна-чае раздзельнасць вымаўлення, а не цвёрдасць папярэд-няга зычнага.

Такім чынам, памылкова лічыць, што зычны гук, пасля якога стаіць апостраф, заўсёды трэба вымаўляць цвёрда. У большасці выпадкаў гэта сапраўды так: б'е — [біэ], ад'ехаць — [адіэхац' ], сем'янін — [с'эміан'ін]. Аднак гукі [з], [н] памякчаюцца перад Ш (Фанетыка беларускай літаратур-най мовы. — Мінск, 1989. — С. 324—325). Напрыклад, з'есці— [з'іэс'ц'і], кан'юнктура — [кан'іунктура], ін'екцыя — [ін'іэкцыіа]. Надрадковы знак ', як бачым, можа пазначаць і мяккасць гука ў транскрыпцыі — гуказапісе слова. Гук Ш з'яўляецца заўсёды мяккім, таму ў транскрыбіраваных сло-вах мяккасць яго звычайна не паказваецца.

Апостраф у беларускай графіцы і ў мовах свету. У беларускай графіцы апостраф як раздзяляльны сродак стаў выкарыстоўвацца ў "Беларускай граматыцы для школ" Браніслава Тарашкевіча. Аднак канчатковае зама­цаванне за ім гэтай функцыі адбылося пасля Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу 1926 г. (А. М. Булыка).

Апостраф у мовах свету выконвае розныя функцыі. У некаторых з іх абазначае пропуск галосных (фр. І'поііе), у англійскай мове можа выкарыстоўвацца пры перадачы форм прыналежнага склону: саіз — кошкі, саі'з — які на-лежыць кошцы, саіз' — які належыць кошкам, а таксама абазначаць пропуск не толькі галосных ці зычных, а нават спалучэнняў гукаў. У нямецкай мове з'яўляецца арфагра-фічным выражэннем роднага склону: Магх — Маркс, Магх' — Маркса. У рускай арфаграфіі апостраф прымя-няўся замест ь у газетах да 50-х гг. XX ст., што было выні-кам практыкі поўнага вынятку з друкарскага набору літа-ры ь, не сустракалася яна і ў некаторых відах пішучых ма-шынак. Напрыклад: "XI с'езд ВЛКСМ дополннл уставные положення..." (Комсомольская правда, 22 мюля 1949 г.). На сёння апостраф у рускай мове ў функцыі раздзяляль-нага знака неактуальны, затое добра прыжыўся ў бела-рускім правапісе.

"Нязвыклае" выкарыстанне апострафа. Апос-траф у роднай мове (як і ў рускай) таксама выкарыстоўва-ецца пры скланенні запазычаных слоў для аддзялення асновы слова, напісанай лацінскім шрыфтам, ад склона-вых канчаткаў. Напрыклад: пераклад А. Ргеспас'а, у \/оі(аіг'а, с-тоІГная ўверцюра, карыстацца е-таіі'ам. Часта ўжываецца на месцы іншамоўнага апострафа ў за-межных імёнах уласных пасля пачатковых элементаў д' м О': Жанна д'Арк, О'Конар, Д'Артаньян; Кот-д'Івуар.

Вымаўленне слова "апостраф". Заўважым, што слова апостраф вымаўляецца па-рознаму: у беларускай мове апостраф і толькі апострбф па-руску. У рускамоўнай практыцы беларусаў гэтая акалічнасць часта ігнаруецца, што тлумачыцца інтэрферэнтным уплывам, калі веданне роднай мовы напластоўваецца на валоданне іншай.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" правапісу раздзяляльнага мяккага знака і апострафа прысвечаны § 19. У "Правілах" (1959) адпавед-ны раздзел называўся крыху інакш: "Раздзяляльныя апостраф і мяккі знак". Новая фармулёўка выклікана тым, што ў сучаснасці за апострафам традыцыйна замацава-лася ўказанне на раздзельнае вымаўленне, таму слова-злучэнне раздзяляльны апостраф сёння ўспрымаецца як таўталагічнае, чаго не скажаш пра рускую мову.

Паводле новай рэдакцыі, раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц (з мяккага т),дз і не-прыставачных н і з перад е, ё', і', ю, я ў словах іншамоў-нага паходжання: вальера, рэльеф, калье, мільён, ме-дальён, павільён, більярд, дасье, канферансье, ман-пансье, пасьянс, парцье, парцьера, ранцье, Фацьян, Тэнардзье, Дзьюі, мадзьяры, кастаньеты, Тэньер, кань-ён, Тасіньі, Авіньі, Сеньі, Нью-Ёрк, каньяк, Карбюзье, Лавуазье, разьянскі.

Ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -і'й (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Ва-сільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.

Увага! Трэба адрозніваць так званыя фінальныя (Васілій, Аркадзій) і бесфінальныя (Васіль, Аркадзь) фор-мы, ад якіх утвараюцца імёны па бацьку. У напісанні і вымаўленні яны не супадаюць: Васільевіч і Васілевіч, Аркадзьевіч і Аркадзевіч.

Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфік-сальным -еў- (-ев-) пішацца / (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч; але: Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Клі-менцьевіч і інш.

Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зыч-ных з наступным галосным:

• пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, пе-

рад е, ё", ю, я і націскным і': ад'езд, аб'ём, аб'ява, аб'яднацца, пад'ёмны, раз'юшыцца, між'ярусны, аб'інець, уз'яднанне, ад'ютант, ін'екцыя, кан'юнкту-ра; Пад'юлішкі, Пад'яварка, Пад'яменец;

• у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, задне-язычных г, к, х, зубных д, т і дрыжачага р перад літа-рамі е, ё, /', ю, я: б'ецца, вераб'і, В'етнам, інтэрв'ю, сям'я, Дзям'ян, Камп'ен, куп'ё, куп'істы, п'юць, саф'ян, Пракоф'еў, Пракоф'евіч, Мантэг'ю, Лук'ян, Х'юстан, Аж'е, Ч'япа, Буш'е, Д'еп, бар'ер, надвор'е, Грыгор'еў, Юр'еў, Мар'іна Горка, Загор'е, Паддуб'е, Падліп'е, Аліг'еры, к'янці, Донах'ю;

• у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох- шмат- перад літарамі е, ё', ю, я: двух'ярусны, трох'ярусны, шмат'ядзерны, шмат'-ёмісты. Апошняга абзаца ў "Правілах" (1959) не было. Яго з'яўленне здымае шэраг пытанняў напісання апострафа.

Апостраф не пішацца:

• пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё", /', ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі, Крапіўе, Ваўкаўё, Гаўя;

• у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніёны, Мінюст.

 

Детям и родителям