contrast version
Урок шаснаццаты Правапіс мяккага знака

3 гісторыі. Мяккі знак у гісторыі беларускага пісьма займае асаблівае месца. Часам ён станавіўся аб'ектам кпінаў за сваю "нікчэмную паўсюднасць", а часцей узво-дзіўся ў абсалют, становячыся сімвалам адраджэння роднай мовы. Полюсныя меркаванні прыдавалі свое-асаблівы смак: тэма абрастала палітычнымі матывамі, узбройвала аргументамі як апанентаў адмены ь, так і заў-зятараў дарэформеннага правапісу (1933).

Рэформай правапісу 1933 г. прадпісвалася выкарыс-тоўваць ь толькі для абазначэння спрадвечнай мяккасці, якая назіраецца і перад цвёрдымі: Кузьме — Кузьма, на пісьме — пісьмо. Напісанне мяккага знака пры так званай суседняй мяккасці (вымушанай гукавой пазіцыяй, на-прыклад сьціпласьць) адмянялася. Паводле новага пра-вапісу сталі пісаць снег, звер, дзверы.

Універсальнае правіла. Асноўнае правіла напісан-ня ь лічыцца ўніверсальным для роднай і рускай моў: мяккі знак пішацца ў сярэдзіне слова пасля мяккіх, калі наступны мяккі можа чаргавацца з цвёрдым: цьмяны — цьма, убарацьбе - барацьба.

"Мяккасць" і "цвёрдасць" знакаў. У пісьмовай практыцы мы прызвычаіліся графемай ь абазначаць мяк-касць на канцы слова: лось, пень, конь, ветразь. Шчыра казаць, самі паняцці мяккага і цвёрдага (у рускай мове) знакаў узніклі параўнальна нядаўна: калі перасталі існа-ваць рэдукаваныя ер (ь) і ёр (ь), са стратай якіх звязаны амаль рэвалюцыйныя змены ва ўсходнеславянскіх мо-вах. Да 1917—1918 гг. у рускай мове ўсе словы, якія за-канчваліся на зычны, павінны былі пісацца 3 ь ці з ь: вь толкь, сь полкомь, конь, грань.

Дзеянне тэорыі эканоміі маўленчых намаганняў. Сёння цяжка не пагадзіцца з тым, што адмена ў 1917— 1918 гг. у рускай мове цвёрдага знака на канцы слоў ты-пу онь, столь, возь ёсць прагрэсіўны крок у напрамку эканоміі і паперы, і маўленчых намаганняў носьбіта рус-кай мовы. Цвёрды знак на той час у канцавой пазіцыі стаў неінфарматыўным" ён страціў сваю функцыю, і яго лёгка можна было зняць з правапісу. У Вікіпедыі знаходзім: "...дастаткова беекарысны Ь на канцы слоў займаў пры-кладна 4 % аб'ёму тэксту, і па падліках Л. В. Успенскага, да рэформы правапісу на яго штогод ішло каля 8,5 млн лішніх старонак" (МрУ/гамкіресІіа.огд/м/ікі). У рускай мове цвёрды знак стаў празмерным. Чаму прыводжу та-кія аналогіі?

Усходнеславянскія мовы функцыянуюць у блізкай роднасці і вылучыліся ў розныя групы параўнальна ня-даўна. Што для мовы шэсць стагоддзяў? Доля секунды для жыцця чалавека. Гэта зараз рускі, беларус, украінец амаль разумеюць адзін аднаго, а дайце яшчэ з дзесятак стагоддзяў. Што будзе пры натуральным ходзе развіцця? Мовы настолькі аддаляцца, што наўрад ці мы будзем та-кімі зразумелымі, як сёння. I гэта заканамерна, бо мовы адгаліноўваюцца адна ад адной, утвараючы новыя групы. Праўда, для гэтага патрэбна адна істотная ўмова — каб засталіся яе носьбіты...

Нельга двойчы ўвайсці ў адну і тую ж раку. Як для рускай мовы стаў празмерным на канцы слова цвёрды знак, былы ёр, так для нашай — мяккі, былы ер, пры аба-значэнні асіміляцыйнай мяккасці. I на пачатку XX ст., і на пачатку XXI ст. шматлікімі рупліўцамі чамусьці не бралася і не бярэцца зараз пад увагу тая акалічнасць, што пазна-чэнне асіміляцыйных працэсаў (прыпадабнення аднаго зычнага да другога ў суседстве: кладка — [клатка], вак-зал — [вагзал], сшытак — [шшытак], знесці — [з'н'эс'ц'і]) справа не арфаграфіі, а другой навукі — арфаэпіі. Арфа-эпічная норма дыктуе: значная частка зычных гукаў, асабліва [з], [с], прыпадабняецца па мяккасці. Выклю-чэннем з'яўляюцца заднеязычныя і губныя: склеп — [скл'эп], плюралізм — [пл'урал'ізм]. Нельга ламацца ў адчыненыя дзверы, як і нельга двойчы ўвайсці ў адну раку...

Займальнае пытанне. На ўроку дзявятым было па-стаўлена пытанне, чаму сёння мы пішам мяккі знак на канцы слова пасля мяккага зычнага, а не пішам цвёрды знак, калі слова заканчваецца на цвёрды. Гэта магло вы-глядаць так: кон (конь), дубь (дуб). Адказ даволі просты. Назіраем дзеянне тэорыі эканоміі маўленчых намаган-няў: калі параўнаць колькасць слоў, якія заканчваюцца на цвёрды зычны, са словамі, што заканчваюцца на мяккі, то першых будзе значна болей.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" ўслед за "Правіламі" (1959) вылучаюцца змякчальны і раздзяляльны ь. Істотных змен у правапісе змякчальнага ь няма, акрамя таго, што было ліквідавана выключэнне, якое датычылася прыметнікаў, утвораных ад кітайскіх назваў.

Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяк-кага г), дз (з мяккага д):

• для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на кан-цы слова: мядзведзь, дзень, соль, вось, чытаць, пі-саць, стань, кінь, лезь, шэсць,дзесяць, штось, дзесь. кудысь, чагось, вішань, кухань, соцень, песень;

• для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым зычным: дзядзька, бацька, касьба, бараць-ба, пісьмо, Вязьма, Кузьма, восьмы, процьма, дзьму-хавец;

• для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад наступным мяккім зычным тады, калі пры змене фор-мы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) гэты мяккі зычны становіцца цвёрдым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць: бараць-бе, барацьбіт (барацьба), пісьменнік (пісьмо), васьмі, васьмю (восьмы), цьмяны (цьма). Калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім сло-вам таго ж кораня) мяккасць зычных не захоўваецца, то мяккасць зычнага перад наступным мяккім зычным на пісьме мяккім знакам не абазначаецца: дзве — два, шэсць — шосты, звінець — звон.

Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зыч-ных у дзеясловах загаднага ладу:

• перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: кіньма, сядзьма, станьма;

• перад канчаткам другой асобы множнага ліку -це: будзьце, кіньце, сядзьце, станьце, намыльце;

• перад зваротнай часціцай -ся: кінься, звесься. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зыч-

ных у назоўніках перад канчаткам творнага склону множ-нага ліку -мі: коньмі, людзьмі, грудзьмі, дзецьмі. Мяккі знак пішацца:

• у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, пяцьсот, шэсць-сот, дзевяцьсот;

• у часціцы -сьці, якая ўваходзіць у склад слова: што-сьці, чагосьці, кудысьці, дзесьці, чамусьці, якісьці;

• у слове ледзьве.

Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяк-касці [л] перад зычнымі: пальцы, кольцы, відэльцы, саль-ца, вальцы, колькі, толькі, гульні, вельмі, Альф'еры, бра-зільскі (Бразілія), венесуэльскі (Венесуэла), ураль-скі (Урал), лепельскі (Лепель), лільскі (Ліль), Мангальф'е.

Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяк-касці [н]:

• перад суфіксам -к-, а таксама перад суфіксам -чык-(калі слова без суфікса -чык- заканчваецца мяккім знакам): песенька, вішанька, нянька (і няньчыць); ка-меньчык (камень), праменьчык (прамень), карэньчык (корань), агеньчык (агонь);

• перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад на-зваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н'], і назоў-ніка восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, сне-жаньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа;

• у суфіксе -еньк- (-эньк-, -аньк-): маленькі, дара-жэнькі, прыгожанькі.

Мяккі знак не пішацца:

• пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш), р, ц (не з т мяккага) і д, т, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф: дождж, ноч, мыш, цар, купец, голуб, п'едэстал, сям'я, В'етнам, верф;

• пасля з, с, ц,дз перад мяккімі зычнымі, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім сло-вам) таго ж кораня нельга паставіць гэтыя з, с, ц, дз перад цвёрдым зычным: песня — песні — песнямі, звер —- зверам — звяроў, свет — свяціць — асвятленне, дзверы — дзвярэй, чацвер — чацвяргом, чацвёрты — чацвярціна — чацверыком, цвёрды — сцвярджаць; схі-ліцца, скінуць, ёсць, Дзвіна, Дзмітрый;

• пры падаўжэнні зычных: насенне, ралля, галлё, ка-лоссе, а таксама падваенні: ззяць;

• у прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўні-каў на -нь: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), лю-банскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).

Увага! Новае напісанне. Звернем увагу на апошні абзац: якраз у ім ідзе гаворка пра прыметнікі, утвораныя ад кітайскіх назваў на -нь. 3 1 верасня 2010 г. іх будзем пісаць па-новаму: юньнанскі (Юньнань), аньшанскі (Ань-шань), сычуанскі (Сычуань), цзілінскі (Цзілінь), цяньцзін-скі (Цяньцзінь), фуцзянскі (Фуцзянь), хунанскі (Хунань), хэнанскі (Хэнань), сямынскі (Сямынь), бачуанскі (Бачу-ань), дунгуанскі (Дунгуань), мааньшанскі (Мааньшань), чжуншанскі (Чжуншань), лушанскі (Лушань), лэншуйтан-скі (Лэншуйтань), ляньюанскі (Ляньюань), цяньмэнскі (Цяньмэнь), шыянскі (Шыянь), далянскі (Далянь), вафан-дзянскі (Вафандзянь), іньчуанскі (Іньчуань), тайюанскі (Тайюань), цзінанскі (Цзінань) і інш.

 

Детям и родителям