contrast version
Урок чатырнаццаты Правапіс літары й

Уводзіны. У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" напісанне літары й вызначаецца ў параграфе "Нескладовае й". Хаця пытанні напісання яе рэ-гламентуюцца яшчэ двума параграфамі: "Прыстаўкі", "Спалучэнні галосных у запазычаных словах". Апошні, яко-га не было ў праекце НАН Беларусі, быў вымушаны распаў-сюджанасцю ў запазычаных словах спалучэння й + галос-ны (йо, йе, йа), што ў беларускай мове перадаецца праз ё', е, я: маёр, ёд, езуіт, більён, фае, Мая і інш. Праігнараваць даволі распаўсюджаную з'яву было нельга. Напісанне й па-сля прыставак заняло сваё месца ў главе 5 "Правапіс нека-торых марфем". На першы погляд можа падацца, што га-ворка ідзе пра адно і тое ж. Аднак пры ўважлівым разглядзе відавочным становіцца наступнае. Асноўнае прызначэнне параграфа "Нескладовае й", які ўзнік на месцы "/ (складо-вае) і й (нескладовае) пасля прыставак" "Правіл" (1959), — адцяніць спецыфічную фанетычную рысу роднай мовы: гук [і] можа чаргавацца з гукамі [й], [ы] ці захоўвацца. Гэта мае важнае значэнне, калі параўнаць наяўнасць гука [й] і яго абазначэнне літарай й у трох усходнеславянскіх мовах: беларускай, рускай і ўкраінскай.

Тэорыя эканоміі маўленчых намаганняў. У роднай мове з гукам [й] звязана шмат працэсаў, якія вылучаюць яе паводле тэорыі эканоміі маўленчых намаганняў: эка-номнымі сродкамі перадаць як мага больш інфармацыі. Для ілюстрацыі суаднясём марфалагічныя формы: добры і добрый, сіні і снннй, вялікі і велнкнй. Паводле "Зваротнага слоўніка"  агульнай колькасцю 99 430 адзінак, у рускай мове на гук [й] заканчваецца 20 866 слоў. Калі спраектаваць гэта на беларускую мову, то іх прыблізна на 18 тысяч менш. Ліч-ба даволі паказальная... Уявім, колькі пісьмовых і гукавых намаганняў, рухаў органаў вымаўлення і рукі (пры напісан-ні) будуць празмернымі, бо мы добра адрозніваем пры-метнікавыя, займеннікавыя, дзеепрыметнікавыя формы і без канцавога [й]; гнуткі — гнбкнй, гэткі — этакнй, коўкі — ковкнй, ляжачы — лежачнй і тысячы іншых слоў. Няма яго і ў польскіх формах; бовгу, зтагу і г. д. У банальнай статыс-тыцы адцяняецца зладжанасць той ці іншай мовы, могуць быць вызначаны тэндэнцыі ў яе развіцці. Пра гэта больш падрабязна пагаворым іншым разам.

Лішняя літара? Страта канцавога й — працэс гіста-рычны і вымушаны ў розных выпадках рознымі прычына-мі. На сучасным этапе назіраем, як сказалі б некаторыя лінгвісты, "паразітарную сутнасць" йу рускай іўкраінскай мовах. Хаця рабіць такія вывады — справа не зусім год-ная, бо кожная мова мае свой арсенал эканомных і, так бы мовіць, лішкавых сродкаў, якія не супрацьпастаўлены, а сістэмна арганізаваны. Такое становішча спраў выраз-на адбілася і на лёсе літары й.

Пстарычны лёс літары й. У кірыліцы літара й не ме-ла свайго пэўнага месца і не раз цярпела ад розных асоб, рэформ. Так, у грамадзянскім шрыфце, уведзеным Пят-ром I у 1708 п, з прычыны ліквідацыі ўсіх дыякрытычных знакаў быў адменены і сімвал й, аднак вернуты пры кан-чатковым афармленні грамадзянскай азбукі ў 1735 г., што дае падставы некаторым даследчыкам увогуле дата-ваць гэтым годам з'яўленне літары й. У старабеларускай графіцы яна пачынае ўжывацца з канца XVI ст. (А. М. Бу-лыка). Да рэформы 1917—1918 гг. у алфавіце ў лік літар не ўключалася, у слоўніках аб'ядноўвалася з літарай м. У XVIII—XIX ст. літара й увайшла ў грамадзянскія шрыфты балгарскай, украінскай і беларускай моў. Да сярэдзіны XIX ст. выкарыстоўвалася ў сербаў, але затым была заме-нена лацінскім ётам 0). Ва ўкраінскай і балгарскай мовах няма літары ё, таму замест яе ў пачатку слоў і пасля га-лосных выкарыстоўваецца спалучэнне йо.

Новая рэдакцыя. Правілы напісання літары й у но-вай рэдакцыі амаль не памяняліся. Канкрэтныя змены датычацца толькі пачатковага [й] у запазычаннях. "Праві-ламі" (2008) прадпісваецца: гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:

• у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на мес-цы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайме-наваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;

• у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] за-хоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, за-ікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстра-ваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, За-ішым'е, Заілійскі, праіранскі. Якбачым, правіла перадачы гука [й] у гэтых выпадках стала больш рэгламентаваным.

У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз-і інш.), [і] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.

У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.

Звярніце ўвагу: гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаец-ца ётаванымі гапоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;

• пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;

• пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.

Слоўнік. Слоў з пачатковым [й] мала, часцей за ўсё гэта імёны ўласныя. Прывядзём ^х больш поўны пералік: [йэ] — Ханс Хенрык Егер, Іштван Едлік, Езд (горад у Іра-не), Эльфрыда Елінэк, уранавыя Еліры, Елоўнайф (горад у Канадзе), Елоўстан (прыток ракі Місуры), Ельскі ўнівер-сітэт, Зігмунд Ен, Ена (горад у Германіі), Вальтэр Енс, Вільгельм Енсэн, енскія рамантыкі, Енчэпінг (горад у Швецыі), Анкер Ергенсэн, Еркская астранамічная абсер-ваторыя, Хасэ Ера; [йі] — Іглава (горад у Чэхіі), Іржы Падэбрад, Уільям Батлер Ітс (вымаўляецца / ётавае — [йі]); [йо] — Слабадан Ёванавіч, Франчэска Ёўкаў.

 

Детям и родителям