contrast version
Урок дванаццаты Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных

Прыстаўныя зычныя

Уводзіны. Беларускай мове не ўласціва, каб словы і склады пачыналіся з так званых лабіялізаваных (агубле-ных) галосных [о] і [у]. Таму мы і маем: вобмаль, вобмац-кам, вобмельгам, вобмешка, вогнік, водшуб, вожаг, ву-гал, вуда, вуліца, вусы, вусны, вушы, вучань.

Калі [о] ста-новіцца ненаціскным, а значыць, пераходзіць у [а], то прыстаўны [в], як правіла, адпадае: вобад —абады, воб-лака — аблокі, вобласць — абласцей, воблік — аблічча, вобраць — аброць, водкуп — адкупіць, водступ — адсту-піць, возера — азёры, вопіс — апісваць, волава — алавя-ны, вркіс — акісляць.

3 гісторыі. Заўважым, што ў нашай мове амаль не засталося спрадвечных слоў з пачатковым [о]. Яго на-яўнасць сведчыць пра запазычанасць слова: омуль, онікс, опера, опіум, оптам, оптыка, опус, орган, ордэн. Толькі зрэдку націскны [о] сустракаецца на пачатку слоў славянскага паходжання: одум, ойча, оканне, часціца от. Гэта словы параўнальна нядаўняга ўтварэння. Націск­ное о на пачатку слова сустракаецца ў назвах уласных: Обаль — прыток Заходняй Дзвіны і назва гарадскога па-сёлка, Ольса — прыток Бярэзіны, Дняпра, Орпа — пры-ток Віліі, Нёмана, Ордаць — назва перасохлай ракі.

Непадляганне запазычаных і нядаўна ўтвораных слоў фанетычнаму закону ўзнікнення прыстаўных зычных пе-рад [о] і [у] можа сведчыць пра тое, што гэты працэс у бе-ларускай мове спынены, чаму, відаць, паспрыяла фікса-ванне прыстаўных на пісьме. Калі, напрыклад, прыстаўны Ш пісьмова не пазначаўся, то ён і застаўся і ў запазыча-ных, і ў спрадвечных словах.

Пратэзы. Прыстаўныя гукі ў мовазнаўстве называ-юць пратэзамі (з грэч. ргоіпезіз — дадатак, далучэнне), ці пратэтычнымі, што паказвае на іх функцыю — дабаўлен-не, прыстаўка да пачатку слова неэтымалагічнага гука для зручнасці вымаўлення.

Праблемнае поле. Прыстаўныя зычныя развіваліся і пашыраліся на моўнай глебе беларусаў. Яны ўзнікалі не толькі перад пачатковымі в і у. Напрыклад, прыстаўны []] з'явіўся перад пачатковым [і]. Пісьмовая традыцыя замі-нала перадачы гэтай фанетычнай з'явы, што назіраем і зараз: яна не фіксуецца на пісьме, аднак адлюстроўва-ецца ў транскрыпцыі (гуказапісе): іх — Ціх], імя — [іім'а], ікаўка — ^ікаўка]. Шчыра казаць, у сучасным вымаўленні губляецца гэтая прыроджаная асаблівасць роднай мовы. Мы часцей за ўсё словы на [і] вымаўляем без прыстаўно-га Ш, чым парушаем арфаэпічную норму. Забываемся на рэкамендацыі, якія можам знайсці ў шматлікіх падручні-ках. Напрыклад: "Перад кожным гукам [і] ў пачатку слова і пачатку склада захоўваецца ў беларускай мове гук Ш (й)... У беларускай мове гук [і] нідзе не сустрака-ецца ў пачатку слова і склада" (Юргелевіч, П. Я. Курс су-часнай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыя-мі. — Мінск, 1974. — С. 83). Сучасныя фармулёўкі больш стрыманыя: "Як прыстаўны звычайна разглядаюць [й] у пачатку слова перад націскным галосным [і]: іней [йін'эй], іскра [йіскра], іхні [йіхн'і]". I далей: "Ён не ўзнікае перад ненаціскным [і], асабліва калі апошні сам з'яўля-ецца прыстаўным: інтарэс, інстытут, ільняны, ірдзець, істужка" (Беларуская мова : энцыкл. — Мінск, 1994. — С. 438). Відавочна, што арфаэпічная норма, якая не фік-суецца на пісьме, можа страціцца хутчэй. Але ж сёння мы павінны вымаўляць [іісны], [^каўка], а пісаць — існы, ікаў-ка. Калі папярэдняе слова заканчваецца зычным гукам і пасля яго няма паўзы, на месцы [і] вымаўляецца [ы]: [адыскры], [адын'эйу], а пасля галоснага — гук [і] пе-раходзіць у [й]: [мац'ійсын]. Хаця пішам: ад іскры, ад інею, маці і сын.

Новая рэдакцыя. У новай рэдакцыі "Правіл бела-рускай арфаграфіі і пунктуацыі" правапіс прыстаўных зычных паслядоўна адлюстроўвае асаблівчсці сучаснага літаратурнага вымаўлення і амаль не памяняўся.

Прыстаўная літара в пішацца перад націскным [о]:

• у пачатку слоў: вбзера, вбльха, вбсень, вбспа, вось, вбкны, вбтчына, вбйкаць, вббад, вбрыва, вбблака, вббласць, вбстраў, Вбгненная Зямля, Вбльга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвбстра-ны, адвбрваць, павбйкаць, увбсень; але: бкаць (і вы-творныя ад яго), бдум. Пры змене месца націску о пе-раходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады, азёрны, асенні;

• перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вбкіс, вбкісел, вбклік, вбкліч, вбкрык, вбпыт, вбпіс, вббземлю, вбб-мацкам, вббыск, вбдгалас, вбдгук, вбддаль, вбдзыў, вддпаведзь, вбдпуск, водсвет, вбдступ, вбтруб'е і інш., а таксама навббмацак, навбддалек, павбдле, навбдшыбе і інш.

У словах вбка, вбстры, вбсем, вакбл і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завбчны, увачавідкі, уваччў; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра; вакбліца, навакблле, вакблічны.

Зрухі ў правапісе. Можам заўважыць пэўныя зрухі ў правапісе прыстаўнога [в]: чым больш слова засвойва-ецца і частотнасць яго ўжывання павышаецца, тым больш паслядоўна яно падлягае законам мовы, у якую трапіла. Напрыклад, слова грэчаскага паходжання охра (так мы называем даволі танную з-за сваёй распаў-сюджанасці ў прыродзе мінеральную натуральную фарбу) раней падавалася без прыстаўнога в (Лобан, М. П. Арфаграфічны слоўнік / М. П. Лобан, М. Р. Суднік. — Мінск, 1971. — С. 187). На сёння яно і вы-творныя ад яго падаюцца з прыстаўной в: вохра, вохра-вы, вохрыць. Пачатковае о ў гэтых выпадках трэба лічыць ужо факультатыўнай праявай. Таму ў адпаведнасці з но-вай рэдакцыяй прыстаўная літара в пішацца перад націс-кным [о] ў запазычаных словах: вохра, воцат\ вытворных ад іх: вбхрыць, павбхрыць, вбцатнакіслы і інш.

Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных сло-вах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатко-вым націскным [о]: бпера, бперны, бда, брдэн, бфіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

Як адзначалася, прыстаўны [в] узнікаетаксама перад націскным [у]. Прыстаўная літара в пішацца:

• перад каранёвым у ў пачатку слоў: вўгал, вўда, вў-галь, вуж, вўзел, вўзы, вўліца, вунь, вус, вўсны, вўха, вўчань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалеж-на ад месца націску: абвўглены, каменнавўгальны, чатырохвугбльнік, завўлак, навўдзіць, вудзільна, вуз-лы, вузлаваты, вусаты, чарнавўсы, вусач, вучыцца, навўка, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавўхі, залатавўст і інш.;

• перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-). вўпраж, вўзгалаўе, вўсцілка, вўсціш, вўсцішна. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным

пачатковым [у]:

• у запазычаных словах: ўльтра, ультрафіялетавы, ўнтэр, ўнікум, ўнія, ўрна; угра-фінскі, узі (аўтамат ізраільскай вытворчасці), але: вўстрыца;

• ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уз-дзенскіраён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.

Прыстаўны [г]. Акрамя ўказаных пратэтычных гукаў у роднай мове існўе прыстаўны зычны [г]. Больш распаў-сюджаны ён у паўднёва-заходніх гаворках: гавёс, гарэх, гікаць і інш. У літаратурнай мове прадстаўлены невялікай групай слоў: гэты і запазычаннямі гармата, Ганна. Часам прыстаўным беспадстаўна лічылі гук [г] у словах гісто-рыя, гарбуз. Статус літары г як прыстаўной і да сёння аспрэчваецца, хаця значная распаўсюджанасць гэтай з'явы ў дыялектах пацвярджае яго.

У новай рэдакцыі адзначаецца: прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

3 прыстаўной літарай гпішуцца выклічнікі: гэй, го, га. Устаўныя зычныя

Уводзіны. Важнымі гірыметамі слова з'яўляюцца яго аднаўляльнасць і непранікальнасць. Гэтыя паняцці цесна ўзаемазвязаны: слова толькі тады будзе аднаўляльным, калі яно пабудавана па пэўных фанетычных законах. Кра-нуць яго гукавую абалонку без разбурэння сэнсу нельга. У мовах адбываюцца працэсы, якія вызначаюць іх адмет-насць, выразна адлюстроўваюць прыродныя асаблівас-ці. Мы ўжо распаЕядалі пра выпадзенне гукаў (дыярэза), пра прыстаўныя гукі (пратэза). Сёння пагаворым пра ўстаўку гукаў у сярэдзіну слова, што яскрава вылучае родную мову ад іншых славянскіх.

Паразважаем. Мы не прыдумляем кожны раз новыя словы, а толькі аднаўляем іх. Такіх слоў тысячы. Адны ўжы-ваем даволі часта, іншыя — зрэдку. Нязмушанаму чытачу нячаста прыходзіцца мець справу, напрыклад, са словамі "дыярэза", "пратэза", "эпентэза". Кожны з гэтых тэрмінаў ёмка пазначае фанетычны працэс, уласцівы роднай мове. Аднак можна дапусціць, што нехта з чытачоў даведаўся пра іх значэнне толькі з нашай рубрыкі. I гэта натуральна. Слоўны запас чалавека розны і залежыць ад разумовых здольнасцей, узроўню адукаванасці, нават прафесіі. Але чым больш ён ведае слоў, тым больш доказнай будзе яго аргументацыя, больш выразным маўленне, а значыць, ён будзе больш паспяховы. Так ладзіцца наша жыццё, асаблі-ва сучаснае, дзе слова набывае асаблівую каштоўнасць, назапашвае і акумулюе веды, якія ў эпоху інфармацыйна-га грамадства становяцца жыццезабяспечвальным рэсур-сам. Аднак мы не можам ведаць усе словы.

Калі слоў пэўная колькасць, то як можна адрозніць звычайнага чалавека ад масцітага пісьменніка. Часам зда-ецца, што апошні прыдумляе словы. Калі так было б, то мы назіралі б прыблізна тую сітуацыю, у якую чытача заво-дзіць руская пісьменніца Людміла Петрушэўская. Вядомы яе казкі, створаныя не словамі, а толькі граматычнымі формамі. Вось адна з іх у адаптаваным да нашай мовы ва-рыянце: Сяпала Калуша з Калушанятамі па ўлешку. Увазі-ла Буцяўку і воліць: — Калушаняты! Калушанятачкі! Буцяў-ка! Калушаняты прысяпалі і Буцяўку страмкалі. I падудоні-ліся. А Калуша воліць: — Оеё! Оеё! Буцяўка ж некузявая! Калушаняты Буцяўку вычучылі. Буцяўка ўздрыкнулася, сапрыцюкнулася і ўсяпала з узлешку. А Калуша воліць ка-лушанятам: — Калушанятачкі! Не трамкайце буцявак, бу-цяўкідзюбыя ізюма-зюма некузявыя. Ад буцявакдудоняц-ца. А Буцяўка воліць за ўлешкам: — Калушаняты падудоні-ліся! Зюма некузявыя! Пуські бятыя! ("Пуські бятыя!").

Шаснаццаць лінгвістычных гісторый складаюць зборнік звязаных апавяданняў з інтуітыўна зразумелым сюжэтам. Л. Петрушэўскай у такой манеры напісаны ра-ман "Бурлак". Такое эксперыментатарства назіраем і ў Льюіса Кэрала ("Бармаглот"). Гэтын "творы" даюць шмат падстаў спецыялістам паразважаць на сур'ёзныя мова-знаўчыя тэмы, для іншых з'яўляюцца проста жартам.

Такім чынам, толькі аднаўляльнасцю слова забяспеч-ваецца кантактаванне людзей. Нават пісьменнікі не мо-гуць паўплываць на колькаснае папаўненне мовы. На-прыклад, вядомы наватворы Якуба Коласа (златадзён-ны, срэбраплынны, санцавеі), Янкі Купалы (азярняціць, аквечаны, ацямраць, мглавіца, павеўны, цемравіць), Максіма Танка (абліскавічаны, агромлены, арлаваць, асамотнены, вадарой, дабравей, зразорыць, небасяж-ны, умаіць), Рыгора Барадуліна (нашчыць, надзеіць, ні-цець, травець, курганець, звуглець, славяніцца, галініц-ца, антэніцца, калодна, вульна, прадонна, прыплодна, ліхвярна, борна, азёрна, нарачонка), Уладзіміра Дубоў-кі (агнявейны, водарыць, дамэтна, ёсцьны, жальбаваць, заістужыць, іглініць, паветрыцца, крынічыць, сітаваць, смутнагляд, ставокі, устроміць). Дзякуючы У. Дубоўку ўвайшлі ў літаратурную мову словы адлюстроўваць, ажыццяўленне, дабрабыт, мілагучны, мэтазгодны, цем-рашалец. Зафіксаваны тлумачальнымі слоўнікамі нава-творы Якуба Коласа: выразлівы, грамозны, мнагалучны, надзем'е, прохаладзь, рухлівы, сінеча, цемрадзь, сумота.

"Адраснасць" слова ў большасці выпадкаў нельга вы-значыць, і пералічаныя наватворы — гэта кропелька ў акі-яне мовы. Пісьменнік можа стаць сусветна вядомым, ка-лі ўмее не прыдумляць словы, а ўжываць іх, знаходзячы мільённыя варыянты спалучальнасці. У гэтым і праяўля-ецца талент, творчасць, адчуванне мовы, якая сістэмна будуецца па сваіх законах.

Аднаўляльнасць слова гарантавана яго непранікаль-насцю, г. зн. немагчымасцю ўставіць у яго нейкі гук ці лі-тару. Паспрабуем уставіць літару ў любое слова, напры-клад мора — мозра, неба — неааба... Губляецца сэнс, слова перастае выконваць сваю асноўную функцыю — забяспечваць камунікацыю.

Чаму існуюць устаўныя літары і якая з іх ка-рысць? I ўсё ж уставіць у слова "лішнюю" літару можна, але ж толькі тады, калі гэта вынікае з законаў функцыяна-вання і развіцця мовы. Так і сталася з устаўнымі зычнымі: у беларускіх словах яны ўзніклі толькі пры пэўных умовах і для зручнасці маўлення. Напрыклад, збег галосных (зі-янне) прыводзіць да ўзнікнення зычнага паміж імі: паук — павук, кліент — [кл'ійэнт]. Часцей за ўсё яны ўзнікаюць пры засваенні запазычаных і неўласцівых роднай мове спалучэнняў гукаў. Як бачым, наяўнасць устаўнога [в] ад-рознівае родную і рускую мовы, тады калі ўстаўны [й] сведчыць пра іх блізкароднаснасць. Апошні гук не фіксу-ецца на пісьме.

Часам устаўны гук можа прывесці да змены марфа-лагічнай будовы слова, што і адбылося з неазначальнай формай дзеяслова (інфінітывам). У пісьмовую пару пе-рад ч з'явіўся ўстаўны заднеязычны (г, к). мочіл — мог-чн — магчы, лечн — легчн — легчы. Таму сёння маем не-спрагальныя формы: стрыгчы, дапамагчы, бегчы, секчы, якіх няма ў іншых славянскіх мовах (польск. /ес, тос, зіпус; руск. лечь, мочь, стрнчь; укр. легтн, могтн, стрнгтн).

Эпентэза. Устаўка гука называецца эпентэзай.

У "Правілах" 1959 г. напісанне ўстаўных гукаў разгля-далася ў раздзеле "Прыстаўныя зычныя", што не зусім правамерна. Таму ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных дыферэнцыраваны. У прыватнасці, адзначаецца: перад націскным о ў сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: нівбдзін, Гіявбн, Лявбнчанка, Радзівб-наў і інш. Перад націскным о ўзнікае в у словах навбшта, нізавбшта, навбдмаш.

У новай рэдакцыі пашыраны пералік слоў, у якіх пе-рад націскным у ўзнікае в. Гаворыцца, што ўстаўная літа-ра в пішацца ў сярэдзіне слоў перад націскным у: павўк, цівўн, каравўл, есавўл, а таксама ў вытворных ад іх сло-вах незалежна ад месца націску: павукі, павуцінне, паву-чбк; цівунбм; каравўльны; есавўльскі, пад'есавўл. Устаў-ная літара в пішацца перад у ва ўласных імёнах і геагра-фічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

 

Детям и родителям