contrast version
Урок адзінаццаты  Правапіс спалучэнняў зычных

Уводзіны. Беларуская мова вылучаецца процілеглы-мі фанетычнымі працэсамі, якія паслядоўна адлюстроў-ваюцца на пісьме. Гаворка ідзе пра выпадкі, калі ў слова ўстаўляецца нейкі гук, часцей [в] і [й]: павўк, цівўн, кара-вўл, есавўл, Лявон, Ларывон, Радзівон, Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш, аксіёма ([йо]), дыета ([йе]), хі-мія ([йа]). Устаўка ў сярэдзіну слова гука называецца эпентэзай (з грэч. ерептпезіэ — устаўка).

У словах тыпу сэрца, абласны, позна назіраем адваротнае — пэўныя гукі выпадаюць. Такую з'яву прынята называць дыярэзай (з грэч. йіагезіз — выпадзенне). У падручніках яна па-даецца як спрашчэнне груп зычных. Могуць выпадаць не толькі гукі, а і склады. Гэты працэс атрымаў назву гапла-логіі (з грэч. даріоз — просты; чысты, сапраўдны і Іодоз — веды, слова). Яна прадстаўлена ў словах мінералогія (за-мест мінералалогія), военачальнік (замест ваеннана-чальнік). Заўважым, што ў самім слове гаплалогія выпа-дзення "лішняга" склада не назіраецца.

3 гісторыі. Спрашчэнне некаторых груп зычных адбы-лося яшчэ ў агульнаславянскую (дапісьмовую) эпоху і бы-ло выклікана дзейнасцю закону адкрытага склада, а ў пісьмовую пару — стратай рэдукаваных галосных. У агуль-наславянскім *сьпнь першы склад быў закрыты, яго "за-мыкаў" зычны, што знаходзіўся перад наступным зычным. У выніку дзейнасці закону адкрытага склада зычны п вы-паў, усе склады сталі адкрытыя: сьнь, што ў пісьмовую эпоху (пасля страты рэдукаваных) дало сон (з сьнь).

У агульнаславянскую эпоху змяніліся такія групы зыч-ных, якбв -*б(*обвозь — обозь — абоз), бн-> н(пагібель, гінуць), дн -* н (кідаць, кінуць), дм - м (плод, племя). У гісторыі славянскіх моў вядома таксама спрашчэнне ў спалучэннях зычных як з'ява не агульнаславянская, а ўсходнеславянская (Ф. Янкоўскі). Маюцца на ўвазе спа-лучэнні дл (кладу, клала), тл(мяту, мяла) і дм (седмьн). У апошнім слове яшчэ ў дапісьмовую пару ва ўсходніх славян зычны д выпаў, атрымалася сем (рус. семь). У рускай мове седьмой — са стараславянскай мовы. У беларускай і ўкраінскай мовах ужываецца заканамер-ная ўсходнеславянская форма без д: сёмы і сьомнй. Па-раўн.: балг. седем, польск. еіебет.

Эканомія маўленчых намаганняў. Псторыя за-сведчвае, што спрашчэнне груп зычных пачынае адбы-вацца яшчэ ў дапісьмовую эпоху. Інтэнсіўны працяг яго прыпадае на час, калі з'яўляецца пісьмо. I гэта натураль­на, бо абазначэнне слоў літарамі патрабавала эканом-насці: гукі, якія гублялі сваю "інфарматыўнасць", знікалі з пісьма. "Выгнанне" невымаўляльных зычных з пісьма — даволі прагрэсіўны ход развіцця мовы. Як бачым, дыярэ-за паслядоўна адлюстроўваецца ў мовах агульнаславян-скай эпохі: у пісьмо трапляюць ужо спрошчаныя формы. Гэты працэс прыпыняецца ў пісьмовую эпоху, напрыклад у рускай мове: агентство (агенцтва), мгантскнй (гіган-цкі), днлетантскнй (дылетанцкі), костный (косны), нена-внстный (ненавісны), счастлнвый (шчаслівы), гростннк (траснік), целостный (цэласны).

Пісьмо не "церпіць" лішніх літар. Канечне, толькі пры той умове, што не губляецца сэнс слова. Як далёка можа пайсці гэты працэс? Пэўны адказ на пытанне дае гульня "Зрокавыя ілюзіі, ці На што здольны наш мозг", калі па-даецца тэкст з хаатычным размяшчэннем літар у слове, акрамя першай і апошняй. Пры беглым чытанні тэкст распазнаецца, хаця напісаны зусім не па правілах: "Мзог члаевка за лчіаныя скеудны ўлкчюае саве рзэеврныя сву-зяі, дабуўвадоючы солва". Галоўнае, каб для чалавека пададзеныя словы былі звыклымі, добра вядомымі. Не заклікаю да такога "правапісу", аднак ён можа праілюс-траваць натуральнасць узнікнення дыярэзы: выпадзенне адной літары не шкодзіць асэнсаванню слова. Напры-клад, у слове птаства з ранейшых дзесяці гукаў застало-ся сем.

Новая рэдакцыя. У новай рэдакцыі "Правіл беларус-кай арфаграфіі і пунктуацыі" маецца істотнае ўдакладнен-не, якое тычыцца запазычаных слоў са спалучэннем зыч-ных сгн. У "Правілах" 1959 г. была зроблена заўвага: у прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў іншамоўнага паходжання з канцавым сг, спа-лучэнне літар стн захоўваецца. На сёння гэтае выключэн-не ліквідавана.

Гістарычныя спалучэнні здн, згн, ждн, кдз, лвт, рдн, рнч, сгн, скн, сгл вымаўляюцца як зн, жн, дз, ўт, рн, нч, сн, сл, што і адлюстроўваецца на пісьме:

• здн — зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

• згн — зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);

• ждн — жн: кожны (параўн.: рус. каждый);

• кьд — кдз — дз: дзе (параўн.: кьде);

• лвг — ўт; паўтара (параўн.: полвьтора);

• рдн — рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сар-дэчны);

• рнч — нч: ганчар (параўн.: гьрньчарь);

• сгн — сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: ско­расць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (па-раўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.; густы, гусцець), аб-весны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца).

Тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кан-траст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (па-раўн.: фарпост);

• скн - сн: бліснуць (параўн.; бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (па-раўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэс-нуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;

• стл — сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (па-раўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель). Спалучэнні зычных ск, ст, с'ц' на канцы кораня мо-

гуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы — гушчар, хрысціць — хрышчоны. Калі ка-ранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чар-гавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні — [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

Па традыцыі спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, Клімт, Шарт, Рохштат, Гольдшміт, фарштат.

Актуальныя пытанні. Як правільна перакласці на беларускую мову словазлучэнне за бескорыстный труді

Трэба адрозніваць міжмоўныя амонімы: карыслівы, што адпавядае рускаму корыстный, і карысны, які адпа-вядае рускаму полезный. Часам няправільна дзякуюць за бескарысную працу, чытай: бесполезную. Асабліва гэта не да месца, калі так пішуць у некралогу, што не раз да-водзілася бачыць. Правільна: за бескарыслівую працу.

Як правільна пішацца і вымаўляецца прозвішча Рем-брандт? Націск падае на першы ці другі склад?

Па-беларуску трэба: Рэмбрант.

Як правільна напісаць па-беларуску словазлучэнне согласно Ннштадтскому договору?

Правільна; згодна з Ніштадскай дамовай.

 

Детям и родителям