contrast version
Урок дзясяты Правапіс дз і ц

Уводзіны. Вызначальнай адметнасцю роднай мовы з'яўляюцца дзеканне і цеканне. Беларускія [дз'] і [ц'] у параўнанні з адпаведнымі гукамі іншых славянскіх моў больш мяккія. Пайшло гэта з таго, што былыя ўсходне-славянскія мяккія [д'] і [т'] значна памякчыліся і сталі вы-маўляцца як [дз'] і [ц']. Такое вымаўленне яшчэ ў перыяд утварэння беларускай народнасці забяспечваецца і артыкуляцыяй — працай органаў маўлення.

Увогуле, свісцячыя ў нашай мове вылучаюцца сваёй мяккасцю. Адтуль і пайшла пагалоска пра "пяшчотнасць" беларускага вымаўлення. У такім выпадку кончык языка менш напружаны і атрыкулюе не да альвеол, як пры вы­маўленні рускага [д'], а да часткі нёба, блізкай да сярэд-няй. Ненапружанасць кончыка языка пры памякчэнні зуб-ных [д], [т] ператварае іх у мяккія змычна-шчылінныя [дз'] і [ц']. Неспакушанаму чытачу гэта, відаць, мала што скажа. Аднак паспрабуйце вымавіць гэтыя два гукі і пра-сачыце за рухамі языка — розніца адчувальная.

Інтэрферэнцыя. Дарэчы, менавіта дзеканне і цекан-не становіцца значнай перашкодай для засваення руска-га літаратурнага вымаўлення. Пераконваюся ў гэтым на практыцы, калі студэнтам на занятках па арфаэпіі прапа-ную вымавіць па-руску сказ Дядн н тетн снделн в тенн деревьев. Часам прыходзіцца прыбягаць нават да паслуг лагапеда.

Функцыянаванне дзвюх блізкароднасных моў можа прывесці да так званай інтэрферэнцыі, калі валоданне роднай мовай уплывае на засваенне іншай. Дзеканне і цеканне якраз і ёсць праява гэтай інтэрферэнцыі.

Мы дзекаем і цекаем, нават не заўважаючы гэтага, а дадаць сюды яшчэ цвёрдыя [р] і [ч], губна-губное вымаў-ленне [в] на манер нашага [ў], адкрытае аканне, якан-не — і часам ад рускага маўлення застаецца толькі слоў-нае напаўненне з вонкавай гукавой абалонкай роднай мовы.

Адкуль пайшла трасянка? Таму і ўзніклі так званыя трасянка (мешаніна сена з саломай) і суржык (хлеб ці мука з сумесі розных відаў зерня або ў сацыялекце Адэсы — дзеці ад змешаных шлюбаў). Адзін з часопісаў адзначае: "Тэрмін "трасянка" пайшоўад назвы кормудля каровы. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён да-баўляе салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з'ядае трасянку".

Не трэба блытаць. Трасянка і суржык — гэта хутчэй за ўсё сацыялекты. Іх трэба адрозніваць ад такой даволі цікавай з'явы, як змешванне моў, што ўзнікае ў экстрэ-мальнай сітуацыі міжэтнічных кантактаў. Так утвараецца піджын (з англ. рісідіп). Пры яго ўтварэнні, як правіла, кантактуюць тры мовы і больш. Ён можа ўзнікнуць у выні-ку гандлёвых адносін. Напрыклад, піджынам лічыцца змешаная руска-нарвежская мова русенорск, русанорск (з нарв. Пііззепогзк, Вііззопогзк), ці "Мая-па-твая" (па-нарвежску: Моіа ре 1\/о\а). Выступала сродкам зносін па-між паморскімі і нарвежскімі гандлярамі на паўночным прыбярэжжы Нарвегіі, калі актыўна вёўся марскі гандаль збожжам і рыбай. Зафіксавана каля 400 слоў, 50 % лексі-кі — з нарвежскай мовы, 40 % — з рускай, астатнія запа-зычанні — з англійскай, нідэрландскай, ніжненямецкай, фінскай і саамскай.

Існуюць крэольскія мовы (з ісп. сгіоііо — от сгіаг 'кар-міць', 'вырошчваць', 'выводзіць') — другая ступень эва-люцыі піджынаў, якія становяцца роднымі для значнай часткі змешанага па паходжанні насельніцтва і ператва-раюцца ў самастойную мову. Да крэольскіх моў адносяц-ца пап'ямента — родная мова для 329 тыс. чалавек, санга — дзяржаўная мова Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі.

Большасць крэольскіх моў і піджынаў узнікла ў эпох\ еўрапейскай каланізацыі Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі ў XV—XX ст. Напрыклад, у выніку кантактаў рознамоўных вы-хадцаў з розных ціхаакіянскіх астравоў падчас працы на плантацыях у Квінслендзе ўзнік піджын — ток-пісін. Ягс лексіка заснавана на англійскай мове і ўвабрала ў сябе эле-менты нямецкай і партугальскай, а таксама розных аўстра-незійскіх моў, носьбітамі якіх былі работнікі плантацый.

"Артыстычная" трасянка. Некаторыя артысты на гэтых сацыялектах са спрытам рабілі і сёння робяць сабе імя і, дарэчы, карысталіся і карыстаюцца папулярнасцю. Узгадаем Тарапуньку (Юрыя Цімашэнку) са Штэпселем (Яфімам Бярэзіным) ці сучаснага Андрэя Данілку (Сяр-дзючку), ска-панк групу "Ляпіс Трубяцкой" і палітызава-ных Сашу і Сірожу, што вяшчаюць з Белсату. Відаць, у кожнага лінгвіста падобная мова выклікала б сумную ўсмешку: маўленне характарызуе эпоху, эпоха адлюст-роўваецца ў маўленні. Такія з'явы ўзнікаюць, як правіла, пры блізкароднасным двухмоўі. Таму надзвычай актуаль-ным становіцца выслоўе: двухмоўе не раскоша, а вялікі абавязак...

Паходжанне дзекання і цекання. Сёння няма адна-го гледжання на паходжанне дзекання і цекання. Вядома, што гэтая з'ява не ўласціва іншым усходнеславянскім мовам — рускай і ўкраінскай. Але яна ёсць у польскай мове, што і дало падставы некаторым вучоным гаварыць пра польскія карані беларускага дзекання і цекання. Ад-нак дзеканне і цеканне вядома не толькі заходнім гавор-кам Беларусі, а ўсёй мове, што дае падставы выключыць названае дапушчэнне. Такога погляду прытрымліваліся Я. Карскі, П. Растаргуеў і іншыя вучоныя. Акадэмік Карскі лічыў, што дзеканне і цеканне самастойна развілася на беларускай глебе не пазней як у XIV ст. у выніку празмер-нага памякчэння зубных д і г, якія сталі вымаўляцца са "свісцячым адценнем, уласцівым гукам з I с, што і дало мяккія афрыкаты дз і ц". У польскай мове яны зусім іншыя — свісцяча-шыпячыя.

У новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" правапіс д, т,дз, ц не памяняўся: замест д, гперад е, ё', /, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады — у горадзе, народы — у народзе, сады — у садзе, іду — ідзом, вяду — вядзі, вада — вадзяны, грудны — грудзі, люду — людзі, варта — на варце, хата — ухаце, чысты — чысцюткі, выток — выцякаць, карта — на карце, катлы — кацёл, тру — церці, шосты — шэсць, пяты — пяць, ла-тынь — лацінка.

Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два — дзве, дзвесце, рута — руцвяны, мёр-твы — мярцвяк, чатыры — чацвёрты, чэрствы — счар-сцвелы.

Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бац-вінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвін-ка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік\ інш. Выключэн-не: твіст.

Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в'] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюц-ца адпаведна літарамі д і т: адвезці, утаварыстве, уаген-цтве, увыдавецтве, аб прыродазнаўстве, уграмадстве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаец-ца літарай г перад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўні-ках і ў словах, вытворных ад іх: бітва — у бітве, брытва — брытве, брытвенны, клятва — клятве, клятвенны, пітво — у пітве, паства — у пастве. Літары д і г пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва — мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва — уЛітве.

У роднай мове правапіс літар д, г, ц і дыграфадз не выклікае цяжкасцей у спрадвечна беларускіх словах. Ад-нак складанасці з'яўляюцца пры напісанні запазычанняў, пра што мы падрабязна пагаворым наступным разам.

Афрыкаты. Экскурс у гісторыю. У беларускім алфавіце гукі [д], [дз] і [дж] традыцыйна пазначаюцца як Д д (ДЖдж, ДЗ дз). Пры размяшчэнні слоў у алфавіт-ным парадку дж і дз разглядаюцца кожная як дзве літа-ры. У слоўніках лексемы з пачатковымі дж і дз падаюцца пад літарай д. Перад намі так званыя афрыкаты — зыч-ныя, злітнае вымаўленне якіх дае адпаведны гук. Даафрыкатадносяццач(з [т] + [ш]), ц (з [т] + [с]), англій-скаеI (з [д] + [ж]), нямецкае г (з [т] + [с]).

Афрыкаты могуць пазначацца адной літарай ці дзвю-ма. У англійскай мове выкарыстоўваюцца, напрыклад, дыграфы г/і, сп, вп. оо, ды, існуюць трыграфы — еач ў французскай, всп у нямецкай. Апошніх шмату кірылічных алфавітах: абазінскім (Гьв, Гьь, Пв, Джв, Кьв, Кьь, Ків, Хів, Чів), адыгейскім, кабардзіна-чаркескім (Джь, Гьу, Дзу, Жьу, Тіу, Хьу; Кхь, Кьу, Кіу). Больш за тое, у нека-торых азбуках выкарыстоўваюцца тэтраграфы: у кабар-дзіна-чаркескай (Кхьу), аварскай (КІкІ, ЦІцІ, ЧІчІ), лак-скай (Хьхь) і інш. Найбольш вядомым тэтраграфам, ці тэтраграмай (тэтраграматонам), з'яўляецца чатырохлі-тарнае невымаўляльнае ўласнае імя Бога. Па-лацінску яно падаецца як УНІ/Ш або іУНІ/Ш (Яхве, Іегава).

Кароткі экскурс у гісторыю літар абвяргае, здавалася б, просты і зразумелы прынцып, прыхільнікаў якога было ня-мала: аднаму гуку — адна літара. Калі мы надалі б кожнаму гуку асобную літару, то апошніх стала б значна болей.

Напісанне. Афрыката дз у роднай мове пазначае складаны гук, які абазначаецца дзвюма літарамі. Вось чаму ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" прынята наступная норма: калі імя або імя па бацьку пачынаецца з дыграфаДз, то ініцыялам выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч —Д. Д.

Напісанне літар д і гу словах славянскага паходжан-ня амаль не выклікае пытанняў. Трэба толькі ведаць, што на стыку марфем — прыстаўкі і кораня, кораня і суфік-са — чаргавання [д], [т] з мяккімі [дз'] [ц'] не назіраецца. Гэта датычыць прыставак пад-, ад- і суфікса -ств-: ад-дзячыць, адвезці, падвесці, падвяду і на ваяводстве, у грамадстве.

Перад суфіксам -ск- застаецца спалучэнне літар дс: гарадскі, грамадскі, суседскі, галандскі, самаркандскі, тады калі перад такім жа суфіксам спалучэнне гс перахо-дзіць у ц: брацкі (з брат + ск-\), салдацкі (з салдат + ск-\),старасвецкі (старсвет + ск-'\).

Дзеканне і цеканне найбольш паслядоўна праяўля-юцца ў спрадвечна беларускіх словах: вадзяны, чысціня, зацвярдзець, ачарсцвець, бацвяны, здранцвець, цвёр-ды, цвік, цвінтар, чацвер і інш.

Звернем увагу на слова пацвердзіць, напісанне якога часта выклікае цяжкасці: спрацоўвае памылковая для нашай мовы мадэль пад + цвердзіць. Правільна: па-цвердзіць (думку).

Як ужо не раз адзначалася, правапісныя клопаты прыносяць запазычаныя словы.

У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэ-ра, тэхніка, тыраж, скептык, ератык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура, акадэмік, акрэдытыў, актыўны, артылерыя, артыст, артэкавец, артэрыя, асістэнт, атэ-ізм, аўтарытэтны, гіпатэнуза, гіпотэза, граматыка, ды-зайнер, дыктант, дыктар, дыліжанс, дынама, дыпламант, дыпламатыя, дырыжор, дысананс, дыскатэка, дысерта-цыя, дэкада, джальтэ, дэкан, дэкарацыя, дэлегат, дэр-матыт, стэнаграма, стэнд, традыцыйны, тыпаж, тытул, тэарэма, факультэт, фанетыка, семантыка, кінетыка, фестываль, фіктыўны, дагматыка, лагатып і інш. Нагля-даецца тэндэнцыя да цвёрдага вымаўлення д і т у па-добных запазычаннях.

Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага пахо-джання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец, -ейск- у словах інша-моўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды — сульфідзін, каманда — камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя — індыец, індыйскі, індый-цы), гвардыя — гвардзеец, гвардзейскі, мантаж — ман-цёр, манціроўка, манціровачны, білет — білецёр, білецік, эпізод — эпізодзік, жакет — жакецік, акрыдзін, акцін, амплідзін, астацін, бландзін, вацін, дэрмацін, каранцін, леваміцэцін, нейтрадзін, панкрэацін, пекцін, пласціна, сацін, серпанцін, амнісціраваць, арыенціроўка, бамбар-дзір, брыгадзір, інвесціраваць, камандзіроўка, карэкці-роўшчык, скандзіраваць, складзіраваць, штудзіраваць, аксідзіраваць, зандзіраваць, дэкаціраваць, юсціраваць, дыфундзіраваць, акцёр, бронетранспарцёр, бузацёр, гімнасцёрка, грэнадзёр, імпарцёр, кінаакцёр, марадзёр, мушкецёр, парламенцёр, рэпарцёр, транспарцёр, бе-лагвардзеец і інш.

Асаблівай увагі заслугоўвае суфікс -ік-, які прыўно-сіць у слова памяншальна-ласкальнае значэнне: мосцік, годзік, коцік, хвосцік, Фядоцік, дзоцік, градзік. Шмат за­пазычаных слоў утрымліваюць аманімічны суфікс -ік-/ -ык- з іншымі значэннямі: флегматык, скептык, лагістык; парадыгматыка, сінтагматыка, эпідэгматыка, матэматы-ка, эстэтыка; аўтэнтык. Традыцыйна і вымаўляецца, і пі-шацца: лунацік, масціка.

Правапіс некаторых слоў трэба вызначаць па слоўні-ку: арцель, арцішок, бардзюр, гасцініца, дзюна, дзюшэс, мундзір, накцюрн, нацюрморт, уверцюра, цір, цітр, эцюд, цюль, цюльпан, цюркскі.

№: Заўважым, што ў часопісе "Роднае слова" па-даецца некарэктнае напісанне слова арцішок: на с. 51 — арцішок, а на с. 52 — артышок (№ 5/2009, с. 51—52). Пе-равагу трэба аддаць напісанню, пададзенаму ў "Праві-лах", зацверджаных законам (§ 12, п. 6).

Пашыраецца напісанне д і г перад суфіксамі -ыст-, -ынг-, -ызм-: авангардыст, мітынг, дагматызм.

Зычныя д, табодз, ц пішуцца ў адпаведнасці з бела-рускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, "Юманітэ", Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзі-васток, Гоадзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбін-скі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіціі інш.

Мушу адзначыць, што імёны ўласныя заўсёды выкліка-лі пэўныя цяжкасці ў напісанні дз і ц, таму што чаргаванне [д] і [т] з [дз'], [ц'] не адносіцца да ўніверсальных фанетыч-ных з'яў. Правапіс такіх слоў трэба вызначаць па слоўніку. (Працяг будзе)

(Працяг. Пачагаку№ 11, 12/2009, 1/2010)

 

Детям и родителям