contrast version
Урок сёмы Правапіс прыстаўных галосных , а

Уводзіны. Прыстаўныя галосныя I, а — яскравая ад-метнасць нашага правапісу. Яны не ўласцівы ні польскай, ні рускай, ні ўкраінскай мовам, што сведчыць пра іх бела-рускае паходжанне. Узніклі яны ў XIII ст. у выніку падзен-ня рэдукаваных галосных.

3 гісторыі. Мы ўжо гаварылі пра асаблівасці вака-лізму (сістэмы галосных) старажытнай мовы. Напры-клад, ва ўсходнеславянскай мове рэдукаваныя ь (ёр) і ь (ер) былі самастойнымі гукамі. Але крыху асаблівымі: вымаўляліся яны ў залежнасці ад пазіцыі. Так, у слове кьннжька абодва рэдукаваныя былі ў слабай пазіцыі, бо былі ненаціскнымі. Са змяненнем націску — з музычна-га на сілавы — адны склады ўзмацніліся, другія паслабі-ліся. Калі націск падаў на рэдукаваны, то ён паступова ператвараўся ў галосны поўнага ўтварэння. У ненаціс-кной жа пазіцыі рэдукаваны знікаў. Страта рэдукаваных прывяла амаль да рэвалюцыйных змен у мове. Гэта і аглушэнне/азванчэнне зычных (казка, малацьба), і ўзнікненне ўстаўных галосных (рубль — рубель), і стра-та канцавога л (несль — несл — нёс), і ўзнікненне бег-лых галосных (сон — сну), і падаўжэнне зычных (вясел-ле), і змяненні в і цвёрдага л на ў і інш.

У выніку падзення рэдукаваных у роднай мове з'явілі-ся і прыстаўныя галосныя: Орша, аржаны, ільгота, ільня-ны, іржавы, ільвіца, ірдзець, іржышча, ілгаць, ільсніцца і інш. Яны стагоддзямі ўжываліся ў вуснай беларускай мове, пранікалі ў пісьмовыя тэксты.

Прычыны ўзнікнення прыстаўных. Назіраецца да-волі цікавая адметнасць: прыстаўныя галосныя развіва-юцца не перад усімі зычнымі, а толькі перад р, л, м, якія пэўны час маглі ўтвараць склады. Здольнасць гэтых гукаў развіваць склады была выклікана нязручнасцю, "няўмен-нем" нашых продкаў вымаўляць словы са збегам зычных. Затым санорныя трацяць складовасць. Перад імі, як адзначаў акадэмік Карскі, "для ўхіленьня няўдобнага за-чыну слова" развіваюцца галосныя і, а.

У гісторыі беларускай мовы ведаем і прыстаўны о: Рьша — Рша — Рша (дзе гук [р] пэўны час мог утвараць склад) — Орша. Ёсцьсведчанні, што прыстаўны могузні-каць і перад в (ў). аўторак (вьт), але ў сучаснай практы-цы гэтае слова не мае правапісных варыянтаў.

Новая рэдакцыя. У новай рэдакцыі правіл напісан-не прыстаўных галосных і" і а рэгламентавана наступ-ным чынам.

Прыстаўная галосная і пішацца:

■ у пачатку слова перад спалучэннямі зы першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, ім імклівы;

■ у пачатку некаторых слоў перад спалучэння ных з першымі літарамі р, л: іржа, іржаць, ір, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна;

■ калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачын сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, канчваецца на зычную: Іржуць коні, калёсы ет адДонада Буга (Я. Купала); Часамі на цэлыя і ры рассцілалася дарога роўным, нібы выбелі сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). Прыстаўная літара /' не пішацца, калі слова

пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля якое заканчваецца на галосную, і пасля яго ням прыпынку: Азалаціла восень поле ржышчам, др. цем, гумны снапамі (К. Чорны); Люблю я прыво^ рокіхпалёў, зялёнае мора ржаныхкаласоў... (Я. I

Дзеянне фанетычнага закону спынена? У не прыстаўных /' і а абумоўлена гістарычна і даты^ лёка не ўсіх слоў. Напрыклад, не развіваецца прі гук у словах ртуць, млосны, мсцівец, млын. Гэта і ставы меркаваць, што дзеянне фанетычнага з пэўны час было спынена і ён распаўсюдзіўся толь вялікую групу спрадвечна беларускіх слоў. Нель таць напісанні запазычанняў тыпу імперыя, ім, цыя, імпарт, імпульс, імпічмент, імпрэсарыа са с прыстаўной і'. У прыведзеных словах /' не з'яўляеі. стаўной літарай: напрыклад, імпарт паходзіцьзл; мовы ітрогтаге — увозіць.

Узаемазамяняльнасць. У некаторых слов. з'яўляцца прыстаўная галосная а: амшара, , аржанішча, якая ўзаемазамяняльная з прыст імшара, іржаны, іржышча (жніво), іржэўнік. Н; амшара і імшара, аржаны і іржаны не ўплывае на тавае напаўненне, гэтыя словы не маюць сэнс; розненняў. Напрыклад: амшалы — абымшэлы нік — імшанік, амшара — імшара (мохавае амшарына — імшарына, амшарысты — імш амшыць — абымшыць (перакласці мохам бярвён бе; заткнуць мохам шчыліны), амшэлы — абь амшэць — абымшэць, імшанка, імшарніца (п ядовмтый полукустарнмк, подбел). Хаця ў мг практыцы больш частотныя выпадкі на прыс Імшара, зарослая карлікавымі бярозкамі і сас (П. Броўка); Калі бусел ляцеў паляваць да імш, частай, выганялі суседкірупліва жывёлу... (П. Пг

Ногі правальваліся ў мох: блізка была імшара (I. Пташні-каў); Іржышча тады касіць не давалі — заворвалі, каб гніло ў зямлі... Цяпер ніхто не забараняе касіць іржышча і ніхто і не косіць яго — хапае сена і калгасу (А. Жук); Мы звярнулі-ся ў Мінсельгасхарч з просьбай прыняць дзейсныя меры па недапушчэнні выпальвання на палях іржышча, пажніў-ныхастагкаў, сціртз саломай, сухойрасліннасці... ("Звяз-да"); Пасля збору жыта і пшаніцы жывёла з папару перахо-дзіла на выпас іржышча, а папар падрыхтоўваўся пад за-сеўазімага жыта (<пПр://\лллл/у.\л/е5М.іп{о/аггукпІу>).

Наяўнасць назваў вёсак тыпу Амшара на расійскай тэрыторыі (напрыклад, у Цвярской і Смаленскай аблас-цях) можа сведчыць пра тое, што ў старадаўнія часы пры-стаўныя маглі мець месца і ў дыялектах нашых суседзяў.

Арфаграфічны разнабой. Не заўсёды правіла напі-сання прыстаўногаівытрымліваецца: Сугліністыя глыбіны-вывараціны грувасціліся па берагах, камякі зямлі абсыпалі ўсё іржышча (трэба; ржышча) навокал... (з інтэрнэту).

Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзец-ца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна. У су-часнай арфаграфіі гэтае правіла не заўсёды вытрымліва-лася, Сучасныя слоўнікі дапускаюць варыянты ў напісан-ні прыведзеных слоў з прыстаўной і". Новай рэдакцыяй правіл такі разнабой выключаны.

 

Детям и родителям