contrast version
Урок пяты  Правапіс літары я

Літара-гарэза. Так літару я называюць з-за яе "няў-лоўнасці": яна можа хутка мяняць сваё аблічча і ўзнікае, як правіла, на месцы е, ё ў першым складзе перад націскам. Гэтая фанетычная асаблівасць увайшла ў нашу літаратур-ную мову пад назваю якання, чым беларуская мова вельмі адрозніваецца ад іншых славянскіх моў.

Напрыклад, у рус-кай мове яканне лічыцца дыялектнай рысай, бо ў аснову рускага літаратурнага вымаўлення пакладзены акаючыя маскоўскія гаворкі. Так склалася гістарычна: менавіта Мас-ква аб'яднала рускія землі, стала цэнтрам дзяржавы. Калі б уявіцьсабе, штосталіцай суседняй краіны стаў, напрыклад, Ноўгарад або Уладзімір, то літаратурнай нормай было б оканне, а калі б лёс распарадзіўся, каб сталіцай рускай дзяржавы была Разань, то рускія якалі б. Прыблізна так, як гэта робім сёння мы.

Новая рэдакцыя. У роднай мове яканне фіксуецца на пісьме: лесня — пясняр, цецярук — цецерукоў, Азярук — Азеруку, сёлы — сяло — селянін, сёстры — сястра — сес-трын. "Гарэзлівасць" літары я залежыць ад фанетычнай па-зіцыі. У новай рэдакцыі правіл норма напісання літары я не памянялася: галосныя е, ё"ў першым складзе перад націс-кам абазначаюцца на пісьме літарай я: зёмлі — зямля, зё-лень — зялёны, сём'і — сям'я, сёлы — сялб, вёслы — вяс-лб, вёска — вяскбвы, ёлка — яліна, ёздзіць — язда, ёмкі — ямчэй, ёрш — ярша. Аднак было ліквідавана старое вы-ключэнне, якое тычылася напісання некаторых лічэбнікаў. Замацоўваецца норма: дзёвяць — дзявяты, дзесяць — дзясяты, сем — сямнаццаць, вбсем — васямнаццаць. Сю-ды ж адносім і словы сямнаццаты, васямнаццаты, шасці-дзясяты, сямідзясяты, васьмідзясяты.

Трэба спыніцца асобна на слове шэсцьдзесят. Справа ў тым, што пад дыялектным уплывам яно часам трапляе ў літаратурную мову з націскам на апошнім складзе. Такая акцэнтная норма зафіксавана, напрыклад, слоўнікам 1987 г. (Слоўнік беларускай мовы : Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. — Мінск: БелСЭ, 1987. — 903 с). У якасці ілюстрацыі лічэбнік трапіў і ў новую рэдакцыю. Прапанавана напісанне: шэсць-дзясят. Такое напісанне пададзена і ў ілюстрацыях правапі-су мяккага знака "Правіл беларускай арфаграфіі і пункту-ацыі" 2008 г. Аднак трэба мець на ўвазе, што на сёння вы-маўленне гэтага слова варыянтнае і яго трэба прымаць як вымушанае няўстойлівасцю націску. У літаратурнай мове перавага павінна аддавацца вымаўленню з націскам на першым складзе і напісанню шэсцьдзесят.

Увага! Неабходна заўважыць, што часопіс "Роднае слова" (№ 2. — 2009. — С. 90) у рубрыцы "Новыя правілы беларускага правапісу" падаў некарэктную рэкамендацыю аб напісанні лічэбнікаў семдзесят і восемдзесят, неправа-мерна пашырыўшы напісанне літары я: семдзясят\ восем-дзясят, пры тым што націск у гэтых словах падае на першы склад. Апошнія часткі колькасных лічэбнікаў -дзесят/ -дзясят не з'яўляюцца самастойнымі словамі. У шостым нумары часопіса за гэты год зроблена адпаведная папраў-ка. Як бачым, "гарэзлівая" літара можа завесці ў зман чыта-чоў аўтарытэтнага выдання.

Не першыя склады перад націскам. У іншых не-націскных складах пішацца е: селянін, зеляні'на, весту-ны, леснікі', векавёчны, верацянб, нерухбмы, безупын-ны, вбзера, цёмень, дзевятнёццаты, дзесяткбвы. Літа-ра я пішацца ў першым складзе перад націскам у імё-нах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных з неславянскіх моў словах: Бялынічы, Лемяшэвічы, Аляксандр, Сяргей, Бялінскі, Няхода, дзяжурства, каляндар, яф-рэйтар, сяржант, Яршоў, Яфім. Сюды ж можам аднесці словы ляўконія, янот, яхідна, Аляксей, Валянцін, Панця-лей, Ягор, Яўген і інш.

Запазычаныя словы. У большасці запазычаных слоў пераход е ў я ў першым складзе перад націскам не адбыва-ецца: метро, пенал, педаль, перыяд, перон, элемент, бен-зін, феерверк, універсам, легальны, летальны (не блытаць злятальны апарат) і інш. Як бачым, і ў гэтым выпадку запа-зычаныя словы займаюць у нашай мове асаблівае месца: не падпарадкоўваюцца агульным правілам. Хаця назіраем тэндэнцыю да адаптавання іх да законаў мовы, у якую тра-пілі, сведчаннем чаго з'яўляюцца даўно запазычаныя, ці, як іх яшчэ часам называюць, даўно асвоеныя словы.

Спалучэнні ге, ке, хе. Трэба заўважыць, што ў род-най мове, як, дарэчы, і ў іншых славянскіх мовах, асаблі-вай увагі патрабуюць спалучэнні ге, ке, хе, што абумоў-лена гістарычна. Гукі [г], [к], [х] маюць свае даўнія адмет-насці. Напрыклад, доўгі час яны не маглі памякчацца. I гэта было ім настолькі ўласціва, што пры "вымушаным" памякчэнні яны пераходзілі ў іншую гукавую якасць. Вось адкуль у нас чаргаванні: нага — назе, рука — руцэ, стра-ха — страсе і інш. Літара е ў першым складзе перад на-ціскам пасля заднеязычных г, к, х заўсёды захоўваецца: гербй, Герёсім, кераміка, кефір, Херсбн. Пасля задне-язычных г, к, ху запазычаннях я можа пісацца толькі та-ды, калі яно спрадвечнае: гяур, кярыз, Сігітас Гяда, Гян-джа, Кяхта, Хямяляйнен і інш.

Часціца не, прыназоўнік без. Правіламі таксама замацавана норма аб напісанні часціцы не і прыназоўні-ка без як самастойных слоў, нягледзячы на тое, што яны ўтвараюць так званае фанетычнае (з адным націскам) слова: не быў, не браў, не ідзе, без меры, не без вынікаў. Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галос-ных літар е, я: няхай, нястбмна, няштатны, бязмёжны, бяскбнца; але: непісьмённы, безупынны, безапеляцый-ны, бескарысны, беспаварбтны.

Важна ведаць, што літара я пішацца ў некаторых ка-ранях слоў нязменна: віцязь, сўвязь, зйяц, яравы, вязіць, Зсівязь,   пбвязь,   мяккаваты,   цягавіты,   цяжкаваты,

Бёсядзь, Прыпяць; япрўк — япрука, япрукбвы; ядлб-вец — ядлаўцбвы.

 

Детям и родителям