contrast version
Урок шосты  Правапіс е, ё, я ў складаных словах

Аканне і яканне. Мы шмат ужо гаварылі пра пера-дачу на пісьме акання і якання. Нават тое, што гэтаму надаецца столькі ўвагі, сведчыць пра надзвычайную актуальнасць пытанняў вымаўлення і напісання літар а о э пасля цёрдых і літар е, ё', я пасля мяккіх зычных. Акан-не — наша прыродная адметнасць, фанетычная асаблі-васць, якая ў роднай мове ў адрозненне ад іншых усход-неславянскіх моў адлюстроўваецца на пісьме. Таму ча-сам і называюць яго татальным.

3 гісторыі. Сучасная сістэма галосных, ці так званы вакалізм, вельмі адрозніваецца ад старажытнай. Напры-клад, у нас некалі было амаль удвая больш галосных, што, канечне, адбівалася на націску, мелодыцы, інтанацыйным малюнку. Ва ўсходнеславянскай мове націск быў іншы, чым сёння. Ён меў музычны характар, а гэта значыць, што націс-кны склад адрозніваўся ад ненаціскнога не толькі сілай го-ласу, а перш за ўсё павышэннем ці паніжэннем тону. У бе-ларускай і рускай мовах ён стаў дынамічны: націскны склад адрозніваецца ад ненаціскных большай напружанасцю, большай выдыхальнай сілай. У іншых мовах, напрыклад сербскахарвацкай, ён стаў дынамічна-музычны. Інтана-цыйны малюнак нашых продкаў настолькі адрозніваўся ад сучаснага, што, пачуўшы гаворку славяніна XI—XIV ст., мы не зусім змаглі б зразумець, гаворыць ён ці нешта напявае. Змяненне націску прывяло да пераразмеркавання выды-хальнай сілы пры вымаўленні слоў, у выніку чаго адны скла-ды ўзмацніліся, другія паслабіліся.

Зараз нам цяжка ўявіць, што на месцы я ў слове мяса некалі было е насавое, а ў слове дуб на месцы у — о на-савое. Дарэчы, гэтыя галосныя — адметнасць суседняй мовы, польскай.

Невялічкі экскурс у гісторыю роднай мовы меў на мэце адцяніць фанетычныя асаблівасці, ркімушаныя зменамі ў вакалізме, спыненнем дзеяння закона адкрытага склада, падзеннем рэдукаваных, што перайначыла ўвогуле фане-тычную сістэму роднай мовы і наблізіла яе да сучаснай. Напрыклад, для нашага продка вымавіць прозвішча тыпу Мкртчан было б цэлым выпрабаваннем. Можна сцвяр-джаць, што ў гісторыі роднай мовы назіраем тэндэнцыю да функцыянальнага пашырэння галосных а і я.

Пераемнасць. У новай рэдакцыі беларускай арфаграфіі правіла напісання літар е, ё', я ў склада-ных словах не памянялася: у першай частцы склада-нага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасілка, серпадзюб, верхнеазёрскі, белабрысы, светапбгляд, свежавымыты, свежамарбжаны, сенажаць. Таксама гэ-та датычыць першых частак складаных слоў: бензака-лонка, бетонамяшалка, веерападобны, веласпорт, венцаносны, вераадступнік, ветрагон, вечназялёны, геолагаразведачны, герантамарфоз, дзевяцігадовы, дзесяцібальны, дзетсадаўскі, зверабой, земляроб, зернесушылка, крэменякіслы, лесаруб, летапісец, мегатоп, медагон, медналісты, мезазой, меладрама, метафізіка, першабытны, севазварот, сейсмаграфія, селеахова, селенаграфія, семасіялогія, семядольны, серавадарод, сернакіслы, серпадзюб, фенагенетыка, ферасплаў, цеплатраса і інш.

Велік/вялік-. Націск становіцца вызначальным і ў некаторых іншых выпадках. Так, напісанне літар е або я ў першай частцы складаных слоў асновы велік-/вялік-залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: ка-лі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: веліка-дўшны, велікарўскі, велікамўчанік, велікасвёцкі; Вяліка-брытанія, вялікадзяржаўны, вялікагалбвы.

Вялікдзень. Звернем увагу на напісанне назвы ад-наго з найважнейшых хрысціянскіх свят Уваскрэсення Хрыстова. Паводле новай рэдакцыі правільна пісаць гэ-тае слова праз я і з вялікай літары: Вялікдзень.

У першай частцы складанага слова літара ё' захоўва-ецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск падае на першы склад дру-гой часткі: лёгкаатлеть'ічны, лёдадрабі'лка, мёдаварэнне; ледарбз, медагбнка, легкадўмна.

Злучальныя галосныя. Да гэтага размова ішла пра галосныя е, ё", я ў асновах слова. Аднак яны, як і галосныя а і о, могуць выступаць у якасці злучальных галосных. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё" пішуцца толькі пад націскам, галосная а — у любым ненаціскным складзе: ільновалакнб, Вадбхрышча, курбдым, часбпіс, геліёграф, марозаўстбйлівы, прыборабудаўнічы.

Злучальная галосная е ў складаных словах перахо-дзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздбльны, зернясхбвішча, земля-рбб, жыццярадасны, крывятвбрны; але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебаббвы.

Е перад у нескладовым. Трэба памятаць, што злу-чальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, ка-лі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зер-неўббрачны, вогнеўстбйлівы.

Складанаскарочаныя словы. Пры напісанні звы-чайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфонд, лясгас.

(Працяг будзе)

(Працяг. Пачагаку№ 11, 12/2009)

 

Детям и родителям