contrast version
Урок трыццаць пяты   Правапіс вялікай і малой літар у геаграфічных, астранамічных назвах (працяг)

Альпы, Каўказ, Алтай, Карпаты, Апеніны, Пірэ-неі, Капернік, Кеплер, Арыстарх, Анаксагор... Пра што скажуць сучасніку гэтыя назвы? Відаць, пра тое, што гэта самыя высокія горы Заходняй Еўропы, якія распас-церліся на 1200 км, ці рэгіён на мяжы Еўропы і Азіі, ці рэ-гіён, размешчаны на поўдні Сібіры і ў Цэнтральнай Азіі, ці горная сістэма Цэнтральнай Еўропы... Так мы называем геаграфічныя аб'екты на Зямлі. А Капернік?

Гэта назва і хімічнага элемента № 112, і арбітальнай астранамічнай станцыі, і ўніверсітэта ўТаруне. Аднак імёны ўласныя ма-юць жыццё не толькі на нашай планеце. Аказваецца, на Месяцы таксама ёсць горныя хрыбты Альпы, Каўказ, Алтай, Карпаты, Апеніны, Пірэнеі. 

Незаўважны Галілей. Езуіт Джавані Батыста Рычолі кратары назваў імёнамі вучоных, якія даследавалі Месяц: Кеплер, Арыстарх, Анаксагор, прычым найбуйнейшы з іх стаў Капернікам. А вось Галілею, з якога бярэ пачатактэ-лескапічнае вывучэнне неба і які ў той час падвяргаўся царкоўным ганенням за падтрымку сістэмы Каперніка, пашанцавала менш. Яго імя дадзена невялікаму кратару на самым краі бачнага нам паўшар'я Месяца. I тут мы вы-карысталі сваё права, што і чым назваць. Калі б гэта ад-бывалася сёння, а не ў 1651 г., то карціна, відаць, была б іншай.

Урэгуляванне месячнай наменклатуры. Сотні га-доў астраномы дапаўнялі карты Месяца і іншых планет

новымі астронімамі. Аднак у хуткім часе высветлілася, што ў некаторых селенаграфічных аб'ектаў маецца па два, а то і па тры імені. Англічанка Мэры Блэг у 1913 г. у сваіх публікацыях указала на рэльефы, што мелі адноль-кавыя назвы. У 1919 г. быў створаны Міжнародны астра-намічны саюз, пры якім і па сёння дзейнічае экспертны камітэт для ўрэгулявання месячнай наменклатуры. Сюды ўваходзілі як імёны ўласныя, так і родавыя паняцці: гара, даліна, заліў і інш. У 1935 г. Міжнародны астранамічны са-юз зацвердзіў пералік назваў аб'ектаў на бачным баку Месяца, які ўтрымліваў амаль 600 найменняў, і прыдаў яму афіцыйны міжнародны статус.

Неадноўленая справядлівасць, Вядома, што вучо-ныя імкнуліся аднавіць справядлівасць і прапанавалі пе-ранесці імя Галілея на адзін з самых буйных кратараў паў-днёвага полюса Месяца. Гэтым яны хацелі адзначыць асноваўкладальны ўнёсак Галілея ў развіццё астраноміі. Аднак правілы Міжнароднага астранамічнага саюза заба-раняюць такія перамяшчэнні назваў. Так і засталося імя, па словах Эйнштэйна, "бацькі айчыннай навукі", Галілеа Галілея за самым непрыкметным кратарам.

Жаночыя імёны Венеры. Па звестках інтэрнэт-вы-дання "Тэлеграф "Вакол свету", на сёння за межамі Зям-лі ёсць 7300 назваў дэталяў рэльефу на 37 планетах. Ціка-ва, што з іх больш за чвэрць (1970) прыпадае на Венеру, і паколькі яна адзіная з буйных планет мае жаночае імя, то па рашэнні Міжнароднага астранамічнага саюза на яе карце з'яўляюцца толькі жаночыя імёны: раўніна Снягур-кі, каньён Бабы Ягі. Сярод сотняў жаночых імён з розных моў свету на Венеры раскіданы квет жаночых імён з "га-рэма" Сухава ("Белае сонца пустыні") — невялікія крата-ры Зарына, Джаміля, Гюзэль, Саіда, Хафіза, Зухра, Лей-.ла, Зульфія і... Гюльчатай. Ёсць на Венеры і кратар Каця ў гонар "любай Кацярыны Мацвееўны".

У 2011 г. на арбіту вакол Меркурыя выйдзе амерыканская міжпланетная станцыя "Месэнджар", якая павінна завяршыць картаграфаванне планеты. Тады ж Меркурый папоўніцца новымі імёнамі. Калі ў чытачоў з'явіцца жаданне ўнесці прапановы, то гэ-та можна зрабіць, пакінуўшы заяўку на сайце пКр://ріапе-Іагупатез.\л/г.ііздз.доу у адну з шасці рабочых груп (па Меркурыю) Міжнароднага астранамічнага саюза.

"Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (2008). Абагульняючы сказанае, падкрэслю, што асноў-ныя выпадкі напісання з вялікай ці малой літары геагра-фічных і астранамічных назваў акрэслены "Правіламі бе-ларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (2008).

Такім чынам, з вялікай літары пішуцца: ■ уласныя назвы прыродных геаграфічных аб'ектаў: кантынентаў, гор, рэк, азёраў, лясоў, балот і інш.: Еўразія, Антарктыда, Аўстралія; Альпы, Кардыльеры; Манблан, Арарат; Везувій, Фудзіяма; Дняпро (Днепр), Нёман, Прыпяць; Вікторыя, Ківач; Нарач, Свіцязь; Гібралтар, Басфор; Тайвань, Готланд, Саха-лін; Таймыр; Сахара, Гобі; Акіянія, Адрыятыка; Палес-се, Панямонне, Задняпроўе; Струціна, Бель; Вялле, Ельня, Налібокі; Кручок, Альховец; ш уласныя назвы краін, іх аб'яднанняў і частак, паселіш-чаў і іх частак, урочышчаў: Беларусь, Кітай; Бенілюкс, Антанта; Запарожжа, Сібір; Міншчына,Лепельшчына, Случчына, Навагрудчына; Мінск, Токіа, Мазыр, Орша; Вязынка, Мікалаеўшчына, Слабада; Вал, Падол, За-рэчча, Цэнтр; Усход, Вяснянка, Зялёны Луг; Ляды, Паддуб'е; Цагельня, Царковішча, Кальварыя; Ніўкі, Камяніца;

ш уласныя назвы астранамічных аб'ектаў: Андрамеда; Стажары, Валапас; Сонца, Вега; Зямля, Юпітэр; Ме-сяц, Фобас;

ш назвы напрамкаў свету ў пераносным значэнні назваў адпаведнай групы краін або тэрыторыі: Захад (краіны заходняй часткі Еўропы разам з ЗША), Усход (азіяцкія краіны), народы Поўначы;

ш пачатковая службовая частка ў іншамоўных уласных геаграфічных назвах, якая пішацца з імі праз злучок: Дан-Лэры (горад), Дэ-Кастры (горад), Ла-Пампа (правінцыя), Ла-Манш (праліў), Лос-Анджэлес (го-рад);

■ іншамоўныя родавыя агульныя назвы ў складаных уласных геаграфічных назвах: Рыа-Гоандэ (рыа — ра-ка), Лоб-Нор (нор — возера), Ісык-Куль (куль — во-зера), Пуэрта-Рыка (пуэрта — порт);

■ часткі складаных уласных геаграфічных назваў, што пішуцца праз злучок (назоўнікі, прыметнікі): Аўстра-Венгрыя, Эльзас-Латарынгія, Давыд-Гарадок, Брэст-Літоўскі, Буда-Кашалёва, Мінск-Мазавецкі, Картуз-Бяроза;

ш першае слова ў састаўных уласных геаграфічных і астранамічных назвах: Атлантычны акіян, Ціхі акіян, Паўночны полюс, Балтыйскае мора, Мінскае мора, Берынгаў праліў, Белае возера, Асіповіцкае вадасхо-вішча, Лысая гара, Бярэзінскі біясферны запаведнік, Палярная зорка;

ш усе часткі складанага прыметніка ў састаўных улас-ных назвах, калі такія часткі пішуцца праз злучок: Азі-яцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Мінска-Маладзечанскае ўзвышша, Дняпроўска-Бугскі канал, Паўночна-За-ходні край;

ш усе знамянальныя словы ў афіцыйных уласных назвах дзяржаў і іх аб'яднанняў: Рэспубліка Беларусь, Са-дружнасць Незалежных Дзяржаў, Расійская Федэра-цыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Арабская Рэспубліка Егіпет, Кітайская На-родная Рэспубліка, Дзяржава Кувейт, Вялікае Княс-тва Літоўскае, Рускае IЖамойцкае;

ш усе знамянальныя словы ў вобразных састаўных уласных геаграфічных і астранамічных назвах, калі гэ-тыя ўласныя назвы ўжываюцца без агульнай родавай назвы: Стары Свет (краіны Еўропы і Азіі), Блізкі Усход, Чорная Афрыка, Крайняя Поўнач, Старыя Дарогі (го-рад), Зямля Каралевы Мод, Дзікі Захад (у ЗША); у на-зоўным і родным склонах у спалучэнні з агульнай ро-давай назвай: туманнасць Конская Галава, бухта За-латы Рог, астравы Паўночная Зямля, праліў Матачкін Шар; мыс Добрай Надзеі, астравы Каралевы Шарло-ты, заліў Святога Лаўрэнція. 3 малой літары пішуцца:

■ агульныя родавыя назвы геаграфічных, астранаміч-ных і іншых падобных аб'ектаў у складзе ўласных назваў: Афрыканскі кантынент, Атлантычны акіян, Уральскія горы, гара Казбек, рака Вілія, возера Сві-цязь, пустыня Сахара, Белавежская пушча, зорка Венера, Лагойскі тракт, вуліца Касманаўтаў, пра-спект Незалежнасці, плошча Перамогі, Князь-во-зера, Сапун-гара;

ш службовыя часткі ў складзе састаўных уласных ге-аграфічных найменняў: Франкфурт-на-Майне, Рыа-дэ-Жанэйра, Па-дэ-Кале, Булонь-сэр-Мэр, Сьера-дэ-лас-Мінас, Дар-эс-Салам, Салам-І-Гомес.

 

Детям и родителям