contrast version
Урок чацвёрты  Правапіс літар а, о, э ў складаных словах

Уводзіны. Паводле новай рэдакцыі "Правіл беларус-кай арфаграфіі і пунктуацыі", напісанне літары о ў про-стых словах не выклікае цяжкасцей: о пішацца толькі пад націскам. Ліквідаваны выключэнні, прыведзены ў адпа-веднасць ілюстрацыі. Аднак даволі праблемным застаўся правапіс гэтай літары ў складаных словах: яна то захоў-ваецца, то пераходзіць у а. Прычына — у пабочным на-ціску, які развіваецца ў вялікім па аб'ёме слове.

I гэта на-туральна, бо чым яно даўжэйшае, тым складаней яго вы-мавіць. Параўнаем: вада і водазабеспячэнне, пара — па-равоз — паравозавагонарамонтны і шмат іншых.

Асноўнае правіла. Правіламі прадпісваецца: калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: да-брадзёй, скарахбд, салявйр, дабраякасны, галавалбмка, вадасхбвішча, малатаббец, бамбасхбвішча, раўнапраўе.

Праблемы. Калі б прапанаваная норма вытрымлі-валася ва ўсіх выпадках, то правапісных цяжкасцей амаль не было б. Аднак ёсць значная перашкода — сэн-савая нераспазнавальнасць. Шматлікія словы маглі б выклікаць цяжкасці пры асэнсаванні значэння: крон-прынц (тытул наследніка трона), шоттэніс (гульня, у якой аб'ядноўваюцца правілы вялікага і настольнага тэ-ніса), электронвбльт (пазасістэмная адзінка энергіі), блокбёстар (першапачаткова — магутная авіябомба; пераноснае значэнне: асабліва паспяховая акцёрская гульня, высокабюджэтны галівудскі фільм), блокпбст (абаронны прапускны пункт), азотагён, коксагазавы, польскамбўны, фосфарнакіслы, хваробатвбрны і інш. Напрыклад, напісанне слова блогасфёра (сукупнасць усіх блогаў як сацыяльнай сеткі) праз а ў першай частцы магло б прывесці да семантычнага казусу.

Усе гэтыя акалічнасці не дазволілі зрабіць правіла пра-зрыстым і адназначным у дзеянні. Таму з некаторым уда-кладненнем пакінута правіла 1959 г.: у першай частцы не-каторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмі-наў, пабочны націск можа выразна праяўляцца і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой час-ткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агроафобія, азбта-стбйкі, азбтнакіслы, зббжжасхбвішча, коксагазавы, мдва-зніўства, мдвазнаўчы, матдразбдрка, рабдтадавец, слова-твбрчасць, фбндасхбвішча і інш.

Даніна традыцыі. Нягледзячы на месца націску, лі-тара о захоўваецца ў складаных словах, першая частка якіх слова- (словафдрма, словатвбрчасць), што- (што-дзённы, штомёсяц, штогбд), фота- (фотаздымак, фота-кбпія, фотаплёнка, фотакамера, фотавыстаўка і г. д.; але: фатаграфія і вытворныя ад яго), мота- (мотагонкі, мотакрбс, мотаспбрт і г. д.; але: матавбз, матацыкл і вы-творныя ад \х). Зазначу, што словы з часткамі фота- і мота- ў параўнанні з 1959 г. сталі больш звыклымі і, ка-нешне, маглі б падпарадкавацца асноўнаму правілу. У новай рэдакцыі яны засталіся як даніна традыцыі.

Асноўнае правіла. У адрозненне ад асноўнага правіла ў новай рэдакцыі зафіксавана: калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асно-вапалажэнне, бавбўнапрадзільны, вбгнетрывалы, вбда-размеркавальнік, вагбнарамбнтны, вбстракамбінацый-ны, высокаідэйны, галоўнакамандуючы, кбрмана-рыхтбўка, кбнегадбўля.

Словы з пачатковым у, якія становяцца другой час-ткай складаных слоў, маюць адметнасць. Пры пераходзе у ў ў мяняецца парадак складоў і націск прыпадае на першы склад асновы: новаўтвораны, поўнаўладдзе. Та-ды дзейнічае норма: літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў: марозаўстойлівы, торфаўборачны, вог-неўстойлівы, збожжаўборка. I гэта правільна, бо перад намі ўжо не галосны, а зычны, які не можа мець націску.

Літара э. У параўнанні з правапісам літары о ў скла-даных словах напісанне літары э больш рэгламентава-нае: гук [э] у першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздоль-насць, тэлебачанне.

Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор.

"Камп'ютарныя" словы. Напісанне запазычанняў заўсёды выклікае шмат пытанняў. Гэта вымагаецца хут-кім пашырэннем іх ва ўжытку і першапачатковым напі-саннем на мове-крыніцы, у прыватнасці англійскай: камп'ютарная лексіка запазычваецца часцей за ўсё з яе. Напрыклад, слова анлайн магло б біць рэкорды па варыянтнасці напісання. Часам яго памылкова лічаць складаным.

Слова анлайн мае некалькі значэнняў. Параўнаем: Правесці галасаванне анлайн. Колькі часу вы праводзіце ў анлайне? Аб'ём анлайн інфармацыі ў сетцы.

Перад намі тры розныя значэнні. У першым сказе анлайн азначае 'ў рэжыме рэальнага часу' і выступае ў ролі прыслоўя (галасаванне правесці як?). У другім сказе слова анлайн мае значэнні 'частка інтэрнэту, якая дзей-нічае ў рэжыме рэальнага часу', 'інфармацыйная прасто-ра інтэрнэту як аўтаномная ад рэальнага свету' і можа скланяцца. У трэцім выпадку — нязменнае і аналагічнае па значэнні слову "анлайнавы": Аб'ём анлайнавай інфар-мацыі ў сетцы. Увага: нельга блытаць з напісаннямі анлайн-банкінг, анлайн-магазін, анлайн-гульня, якія ўза-емазамяняльныя са словамі з першай часткай інтэрнэт-і, дарэчы, ужываюцца ў значэнні 'сусветная інфармацый-ная камп'ютарная сетка'.

Анлайн (з англ. оп-Ііпе) азначае 'быць у стане пад-ключэння', першапачатковы пераклад— "не вешаючы трубкі", "за адзін тэлефонны званок", г. зн. у рэжыме рэальнага часу.

Другое высокачастотнае слова афлайн (з англ. оіт-Ііпе) мае значэнне 'адключаны ад сеткі', супрацьлег-лае анлайну.

Арфаграфічна карэктнае напісанне: анлайн, кан-салтынг анлайн, анлайн-кансалтынг, анлайнавы, аф-лайн, афлайнавы. У рускай мове: онлайн-журнал, офлайн, быть в онлайне, быть онлайн.

Заўважу, што і ў рускай мове напісанне слова "офлайн" непаслядоўнае. Так, дапускаюцца варыянты: офф-лайн, оффлайн, офф-лайновый, оффлайновый (Толковый словарь русского языка начала XXI века. Акту-альная лекспка / под ред. Г. Н. Скляревской. — М., 2006. — С. 700). Аднак перавагу вартааддацьварыянтам онлайн і офлайн, прапанаваным акадэмічным "Русскмм орфографпческнм словарем" (М., 2007), я.чі быў падрых-таваны калектывам Інстытута рускай мовы імя В. У. Ві-наградава Расійскай акадэміі навук пад навуковым кіраў-ніцтвам прафесара У. Лапаціна.

 

Детям и родителям