contrast version
Урок трэці   Правапіс літары э

Уводзіны. У адрозненне ад напісання літары о, якое адназначна акрэслена новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", правапіс літары "э" мае свае асаб-лівасці, якія перш за ўсё датычаць запазычаных слоў. Можна меркаваць, што напісанне яе будзе выклікаць шмат пытанняў не толькі ў сучаснікаў, але і ў будучых пакаленняў. Бо тут мае месца традыцыя вымаўлення, якую фарміруем мы з вамі, носьбіты мовы.

Таму пры абмеркаванні напісання гэтай літары мы часта будзем звяртацца да фармулёўкі "ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем".

Што такое традыцыйнае вымаўленне? Гэта тое, што не заўсёды можа строга вызначацца сучаснымі законамі і, значыць, мець небяспеку трактавацца згодна з моўным густам той ці іншай асобы або групы асоб. Традыцыя ў вымаўленні — звычка, навык маўленчай практыкі, які пе-радаецца з пакалення ў пакаленне. Калі мы ведаем, што ў словах славянскага паходжання гук [э] у ненаціскным становішчы пераходзіць у [а] і гэта адлюстроўваецца на пісьме (рэкі — рака), то запазычанні маюць свае асаблі-васці: дэкрэт, дэвіз, сэрвіс, сервіз.

3 гісторыі. Літара э з'явілася ў беларускіх тэкстах у канцы XV ст., само яе ўзнікненне ў нашай мове звязва-ецца з запазычаннямі. Дарэчы, ёсць меркаванне, што ў рускую мову яна прыйшла праз беларускую. Так, Традзі-якоўскі ў працы "Размова пра арфаграфію" ўказвае на вынаходства яе Мялеціем Сматрыцкім. Як гэта і водзіц-ца, прызнанне новай літары ішло цяжка. Яе называлі і "уродом", і "бездельной", і "протмвнейшей", а часам лі-чылі "поврежденмем кмрмллпцы". Але гэтаўсё ў мінулым: літара э трывала прапісалася ў беларускай і рускай азбуках. У іншых сучасных славянскіх кірылічных алфавітах яна не выкарыстоўваецца.

Сучаснае напісанне. Сёння напісанне э ў спрадвечнабеларускіх словах не выклікае цяжкасцей, бо яно падлягае закону акання: літара э пішацца пад націскам, не-націскное э пераходзіць у а: стрэхі — страха, шэры — ша-рэць, чэргі — чарга, крэмль — крамлёўскі, жэмчуг — жамчужына, жазло, жарало, шаптаць і інш.

Калі словы даўно трапілі ў беларускую мову і частыя ва ўжытку, то маюць шанец падпарадкавацца агульнаму правілу. Традыцыйна такія словы называюць даўно запа-зычанымі: арэнда — арандаваць, майстэрня — майстар, адрас, габраістыка, галантарэя, далікатны, літара, літа-ратура, лямант, латарэя, момант, рамонт. Як бачым, на­зіраецца тэндэнцыя да паступовага пераходу э не пад націскам у э нават у словах запазычаных, што і павінна адбывацца: з цягам часу запазычанае слова падпарадку-ецца законам мовы, у якую трапіла. Таму ў новай рэдак-цыі правіл зафіксавана норма: ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных сло-вах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] пад-парадкоўваецца агульным правілам акання — пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно, Чарапавец, Жамчужнікаў, Чарнышэўскі, Шаўчэнка, Чалюскін, транслітарацыя. Сюды ж можна аднесці і наступныя імёны ўласныя: Гашак, Пра-абражэнскі, Чалябінск, Чаркасы, Чачэнія, Шарамецьеў.

У пачатку запазычаных слоў э пішацца ў адпаведнас-ці з беларускім літаратурным вымаўленнем: эканомія, экзамен, экватар, этажэрка. Літараэ пішацца пасля пры-ставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзамена-ваць, трохэлементны, квінтэсэнцыя.

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імёнаў і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамял, к, пішаццаэ: купэ, рэзюмэ, рэнамэ, кафэ, галі-фэ, кашнэ, кабернэ, фрыкасэ, плісэ, каратэ, дэкальтэ; Струвэ, Мерымэ, Эйвэ, Хасэ, Морзэ, Табідзэ, Брыгва-дзэ, Каба-Вердэ, Душанбэ, Сан-Тамэ; але: сальта-мартале, філе, камюніке, піке.

Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, экзэмпляр, маянэз, тунэль, сэрвіс, інтэрнэт пішуцца з літарай э, а словы медаль, менеджмент, нервы, парламент, перспектыва, газета, сервіз — з літарай е.

Вызначыць нюансныя заканамернасці вымаўлення даволі цяжка, асабліва калі гэта датычыць мяккіх і цвёр-дых зычных. Адзначым адно: у беларускай мове вы-маўленне э ў словах іншамоўнага паходжання дакладна не рэгламентавана. Дарэчы, як і ў рускай. Звяртае на сябе ўвагу толькі тая акалічнасць, што ў параўнанні з рускай у роднай мове літара э адпавядае і напісанню, і вымаўленню. Цяжкія пытанні трэба будзе вызначаць па слоўніку.

Удакладненні і змены. У новай рэдакцыі правіл напісанне э ў запазычаннях значна пашыраецца. Напрыклад, на сёння існуе два варыянты: інтэрнэт і інтэрнет, экзэмпляр і экземпляр, тунэль і тунель. Паводле правапісных удакладненняў, перавага аддаецца літары э. Трэба заўважыць, што ў некаторых запазычаных словах ненаціскны спрадвечны [э] перадаецца праз ы: брызент, дрызіна, інжынер, канцылярыя, рысора, цырымонія.

Тое ж назіраецца ў беларускіх прозвішчах, утвораных ад імёнаў іншамоўнага паходжання на -эй: Андрыеўскі (ад Андрэй), Кірыеўскі (ад Кірэй).

Увага! У перадачу акання на пісьме была ўнесена да-волі істотная змена. Яна датычыць ненаціскных -эль, -эр.

Своеасаблівым штуршком да выяўлення гэтай пра-блемы стала моднае на сёння слова камп'ютар (з англ. сотрціег — вылічальнік). Даволі хуткае пашырэнне выкарыстання слова, як і распаўсюджанне самога камп'ютара, прывяло да арфаграфічнага і вымаўленчага разнабою: камп'ютэр — камп'ютар — кампутар. Ужо гаварылася пра тое, што запазычанае слова мае быць адаптаваным і падпарадкаваным законам той мовы, у якую яно трапіла. Асабліва калі становіцца высокачастотным ва ўжытку.

Мы сталі сведкамі той з'явы, што ненаціскныя фіна-лі -эль, -эр усё часцей пачалі падлягаць аканню. Гэта актыўна адлюстроўвалася ў друку, нават у падручніках, што стала заканамерным крокам засваення запазыча-ных слоў роднай мовай. Адсюль натуральнай выглядае норма ў новай рэдакцыі правіл: ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шніцаль, шпаталь, міталь, форталь, карцар, грэй-дар, лідар, камп'ютар, пэйджар, рэйсфедар, эспандар, тэндар, ордар, менеджар, фарватар, альма-матар, кратар, прэсвітар.

Выключэнне было пакінута для ўласных імёнаў: не-націскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

Вынікі змен. Трэба перасцерагчыся, што новаўвя-дзенне выклікае ўзнікненне поўных амонімаў: катар 'тып судна' і 'насмарк'; статар 'палова унцыі, манета' і 'частка электрарухавіка'. З'явяцца амафоны (словы з аднолька-вым гучаннем, але розным значэннем і напісаннем): катар 'тып судна' і Катар (дзяржава ў Азіі), а таксама амо-графы (словы з аднолькавым напісаннем, але розным значэннем і гучаннем): ліхтар 'тып баржы' \ліхтар 'асвят-ляльная прылада', пёдаль 'судовы служка' і педАль (ве-ласіпеда). Гэта натуральная для мовы справа, і для асаб-лівых хваляванняў падстаў няма.

Слоўнік. Прапануем да новага правіла пералік слоў, якія яно закране: адаптар, азотабактар, альмаматар, альтар эга, аўтагрэйдар, аўтсайдар, афрыкандар, бараль, бартар, баўар, беталь, блістар, брандар, брандмаўар, бранякатар, брудар, брыдаль мерталь, брыдар, брэкватар, бустар, вакодар, вальтар, ватар, відэарэкор-дар, віндроўар, вінчэстар, газгольдар, гальванакаўтар, гангстар, гастарбайтар, гелертар, гендар, гетар, грундар, грэйдар, гунтар, дрыфтар, дрэгстар, дыптар, дэбаркадар, дэтандар, дэфібрар, кагерар, калеоптар, ка-тэтар, каўтар, кікстартар, кільватар, кластар, клафтар, крофтар, кутар, лістар, манадэтандар, маркшэйдар, мідаль, містар, ордар, паліптар, патар, патэрностар, пендаль, перыптар, пойнтар, польдар, портар, правайдар, протапрэсвітар, псеўдадыптар, псеўдаперыптар, ротэнфюрар, рутар, рэйдар, рэйсфедар, рэкордар, рэпетытар, світар, скватар, скутар, спічрайтар, спрынтар, стартар, статар, стэндар, сэтар, тайм-чартар, трансмітар, трэйдар, тэлетайпсетар, тэндар, тэрмакаўтар, уіт-лендар, унтар, фарватар, фідаль, фідар, філістар, фіні-шар, фламастар, флатар, фолдар, форталь, фотасетар, фотаэмітар, фрыгольдар, фрытрэдар, фухталь, фюрар, херталь, хескер-шрэдар, цугундар, чартар, чэстар, шар-фюрар, шкенталь, шпахталь, шпіндаль, шрэдар, штаб-сшарфюрар, штатгальтар, штурмбанфюрар, эспандар, эмітар, юпітар.

Застануцца нязменнымі ў напісанні імёны ўласныя: Адэнаўэр, Бендэр, Бідэр, Блантэр, Вестмінстэр, Він-дэль, Вінтэр, Вінчэстэр, Вундэрэр, Вустэр, Гайдэль, Гайдэр, Гендэль, Геншэр, Гердэр, Гёдэль, Гпостэр, Гро-тэр, Гюнтэр, Джынджэр, Дзюрэр, Карпентэр, Картэр, Клемперэр, Ланкастэр, Лоўэр, Ландэр, Маўэр, Мёсбаў-эр, Ноэль, Одэр, Ольстэр, (Ульстэр, Алстэр), Паўдэр, Петэр, Рочэстэр, Рыхтэр, Таўэр, Уайтуотэр, Уінчэстэр, Уолтэр, Уотэр, Фальстэр, Фасбіндэр, Фёрстэр, Фор-стэр, Фостэр, Чэленджэр, Шапенгаўэр, Шнайдэр, Шрэдэр, Шустэр, Шэдэль, Шэхтэль, Эксітэр, Юпітэр.

 

Детям и родителям