contrast version
Урок першы  Правапіс літары   о

Беларускае аканне. У роднай мове паводле трады-цыі аканне (недысімілятыўнае) фіксуецца на пісьме. Гэ-тым яна адрозніваецца ад дзвюх усходнеславянскіх сясцёр-суседак — рускай і ўкраінскай. Параўнаем: молоко (рус), молоко (укр.) і малако (бел.). Чаму так сталася? Мы амаль не маем рэдукаванасці галосных о, э, г. зн. іх своесаблівага скарачэння не ў націскных пазіцыях: воды — вада, рэкі — рака, у той час як у рускай мове рэдукцыя — з'ява распаўсюджаная і нават вызначае традыцыю вымаўлення. Мы ж акаем, і татальнае аканне — гэта прымета нашай мовы. I ад яго нікуды не падзенешся.

Калі не зважаць на невялікую групу слоў, то і сёння можна пачуць: у беларускай мове о пішацца толькі пад націскам. Але ў існуючым правапісе маюцца выключэнні: трыо, адажыо, партфоліо і інш. Як бачым, перад намі запазычанні. Такіх слоў набярэцца няшмат. Каб ліквідаваць разнабой, было ўдасканалена старое правіла: літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк, ко-лас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога, разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар, окан-не, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск, Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа. Амальні-чога новага, акрамя двух апошніх слоў. Заўважу, што га-ворка ідзе не пра складаныя словы, а простыя. У склада-ных і складанаскарочаных словах сітуацыя крыху іншая, пра што пагаворым пазней.

Увага! Змены. Напісанне слоў тыпу адажыа, арпеджыа, дызажыа, капрычыа, імпрэсарыа, сальфеджыа выклікала шмат дыскусій. Прапаноўвалася на канцы такіх слоў пісаць ё' на манер слова радыё. Але ж ці варта з-за аднаго выпадку рабіць выключэннем цэлую групу слоў? Было прынята рашэнне —пашырыць прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. Паводле новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" трэба пісаць: Антарыа, Антоніа, Баа, Байляньцзяа, Бар-неа, Більбаа, Ваяа, Гаа, Галілеа, Даа, Лаа, Леа, Ляа, Маа, Мантэвідэа, Мінданаа, Мяа, Рамэа, Сяа, Таа, Цаа, Цічаа, Цындаа, Цяа, Чаа, Чжаа, Чжаадаа, Чырчэа, Яншаа. Для большага ўяўлення, пра якія словы ідзе га-ворка, працягнем гэты шэраг: Асорыа, Бакачыа, Бенво-ліа, Біа-Біа, Валенцыа, Грэгорыа, Д'Анунцыа, Еўстахіа, Капіа, Кастэліа, Кіа, Кліа, Лючэнцыа, Мазачыа, Мерку-цыа, Нунцыа, Паладыа, Петручыа, Пінокіа, Тэлезіа, Фульвіа і інш.

Мужчынскія і жаночыя імёны. Ёсць запазычаныя словы, у якіх канцавы галосны служыць своеасаблівым распазнавальнікам родавай прыналежнасці імя. Напры-клад, па існуючым правіле імя Атавіо пазначае асобу муж-чынскага полу, а Атавія — жаночага. Паводле новага правіла акцэнты зменяцца: Атавіа (ён) — Атавія (яна). Тое ж будзем назіраць у імёнах Аўрэліа — Аўрэлія; Базіліа — Базілія; Эміліа — Эмілія; Эўгеніа — Эўгенія; Фабрыцыа — Фаб-рыцыя; Лючыа — Лючыя; Марыа — Марыя; Маўрыцыа — Маўрыцыя; Разарыа — Разарыя, Сільвіа — Сільвія і г. д.

Літара о пішацца толькі пад націскам! Заўважым, словы, якія заканчваліся спалучэннем зычны + галосны, даўно падпарадкаваны агульнаму правілу: бельканта, лібрэта, ламента, брута, нета і інш. Такім чынам, у новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" рэалізуецца асноўнае беларускае правіла — літара о ў простых словах пішацца толькі пад націскам.

N3: У "Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (Мінск : Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. — 144 с.) наглядаем апячатку: на с. 42 замест Тао Юаньмінь трэба чытаць Таа Юаньмінь.

 

 

Детям и родителям