contrast version

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

ад 18.06.2010  №  420

 

 

Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

 

Навучанне беларускай мове як вучэбнаму прадмету мае на мэце сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); фарміраваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення.

Плануемыя вынікі навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаюцца вучэбнымі праграмамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская мова».

У адпаведнасці са зместам і аб’ёмам лінгвістычных і маўленчых ведаў, уменняў і навыкаў кантролю і ацэнцы належаць:

узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу;

узровень сфарміраванасці вучэбна-моўных і нарматыўных (арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных) уменняў і навыкаў;

узровень сфарміраванасці камунікатыўных уменняў і навыкаў.

Ацэнка вуснага адказу

Вуснае апытанне з’яўляецца адным з метадаў кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

Вуснае звязнае выказванне паказвае ўзровень засваення вучнем агульных палажэнняў, правілаў, азначэнняў і ўменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы, а таксама ўменне школьнікаў ствараць звязнае, лагічна паслядоўнае паведамленне на пэўную тэму.

Пры ацэнцы адказу вучня ўлічваюцца:

1) ступень усвядомленасці вывучанага;

2) пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамі;

3) паўната;

4) фактычная дакладнасць адказу;

5) лагічнасць і дакладнасць маўлення;

6) правільнасць маўлення.

 

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вуснага адказу

 

Бал

Усвядомленасць

Пацвярджэнне тэарэтычных звестак  прыкладамі

Паўната

Фактычная дакладнасць

Лагічнасць і дакладнасць маўлення

Правільнасць маўлення

1

2

3

4

5

6

7

1

Узнаўляе матэрыял неўсвядомлена

Прыклады прывесці не можа

Фрагментарна ўзнаўляе нязначную частку матэрыялу

Пры ўзнаўленні матэрыялу робіць памылкі ў фармулёўках азначэнняў і правілаў, якія скажаюць іх сэнс

Выкладае хаатычна, бязладна

У маўленні вялікая колькасць памылак

2

Не можа абгрунтаваць свае меркаванні

Прыклады прывесці не можа

Узнаўляе нязначную частку матэрыялу

Пры ўзнаўленні матэрыялу робіць памылкі ў фармулёўках азначэнняў і правілаў

Выкладае непаслядоўна

Робіць шматлікія маўленчыя памылкі, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх

3

Не можа доказна

абгрунтаваць свае меркаванні

Адчувае цяжкасці ў прывядзенні прыкладаў

 

Узнаўляе матэрыял часткова

 

Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх

Выкладае непаслядоўна

Робіць нязначную колькасць маўленчых памылак, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх

 

4

Паказвае разуменне  асноўных палажэнняў, без глыбокага і доказнага іх абгрунтавання

Адчувае цяжкасці ў прывядзенні большай часткі прыкладаў

 

 

Узнаўляе матэрыял у няпоўным аб’ёме

Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, якія не можа выправіць пры ўказанні на іх

Выкладае з парушэннямі  паслядоўнасці

 

Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе  з дапамогай настаўніка

 

5

Паказвае разуменне  асноўных палажэнняў, але недастаткова абгрунтоўвае свае меркаванні

 

Тэарэтычныя звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка без абгрунтавання

 

Узнаўляе асноўныя палажэнні

 

Пры ўзнаўленні матэрыялу дапускае ў азначэннях паняццяў і фармулёўцы правілаў недакладнасці, большую частку якіх не можа выправіць пры ўказанні на іх

 

Выкладае з пэўнай дакладнасцю, але з недахопамі ў паслядоўнасці

 

Робіць маўленчыя памылкі, якія выпраўляе самастойна або з дапамогай пытанняў настаўніка

6

Ведае і разумее большую частку матэрыялу

 

Тэарэтычныя звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка

 

Узнаўляе большую частку матэрыялу

 

Пры выкладанні матэрыялу дае азначэнні і фармулюе правілы, але дапускае недакладнасці, якія выпраўляе з дапамогай настаўніка

 

Выкладае ў асноўным у адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці

Дапускае асобныя  маўленчыя памылкі

7

Ведае і разумее матэрыял, можа абгрунтаваць свае меркаванні

 

 

Тэарэтычныя звесткі падмацоўвае прыкладамі з падручніка

 

Узнаўляе матэрыял у цэлым

 

Выкладае тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляючы азначэнні і правілы, дапускае неістотныя памылкі зместавага характару, якія выпраўляе з дапамогай пытанняў настаўніка

Выкладае ў цэлым у адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці

Дапускае асобныя  маўленчыя недахопы

 

8

Паказвае поўнае разуменне вучэбнага матэрыялу, уменне аргументавана яго выкладаць

 

Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі з падручніка і адзінкавымі, якія падабраны самастойна

 

Узнаўляе матэрыял поўнасцю

Выкладае тэарэтычны матэрыял з неістотнымі, самастойна выпраўленымі памылкамі зместавага характару, дакладна  ўзнаўляе азначэнні і правілы

Выкладае  з дастатковай лагічнасцю і дакладнасцю

 

Дапускае  адзінкавыя  маўленчыя недахопы

 

9

Паказвае высокую ступень усведамлення вучэбнага матэрыялу, уменне аргументавана яго выкладаць

Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі не толькі з падручніка, але і самастойна падабранымі

 

Поўнасцю ўзнаўляе матэрыял

 

Правільна выкладае  тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляе  азначэнні і правілы

 

Выкладае  ў адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці

Дапускае  адзінкавыя  і нязначныя маўленчыя недахопы

 

10

Выкладае свабодна, з высокай ступенню ўсведамлення і аргументавансці; робіць самастойныя вывады і абагульненні

 

Тэарэтычныя звесткі ілюструе прыкладамі не толькі з падручніка, але і самастойна падабранымі

 

 

Поўнасцю ўзнаўляе матэрыял

 

 

 

Правільна выкладае  тэарэтычны матэрыял, дакладна ўзнаўляе  азначэнні і правілы

 

Выкладае ў поўным аб’ёме  ў адпаведнасці з патрабаваннямі лагічнасці і дакладнасці

Маўленчых недахопаў не дапускае

 

 

 

Ацэнка ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў

Сфарміраванасць вучэбна-моўных уменняў і навыкаў правяраецца з дапамогай практычных заданняў на аснове моўнай тэорыі.

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных
уменняў і навыкаў

 

бал

Паказчыкі ацэнкі ступені сфарміраванасці вучэбна-моўных уменняў і навыкаў

1

Распазнае прад’яўленыя ў гатовым выглядзе моўныя з’явы

2

Распазнае вывучаныя моўныя з’явы сярод іншых; неўсвядомлена выконвае самыя простыя заданні

3

Распазнае вывучаныя моўныя з’явы, паказвае іх асобныя прыметы; выконвае самыя простыя заданні

4

Распазнае вывучаныя моўныя з’явы па асобных прыметах; выконвае нескладаныя заданні па ўзоры

5

Усвядомлена адрознівае вывучаныя моўныя з’явы на аснове сукупнасці іх прымет; выконвае заданні па ўзоры

6

Усвядомлена адрознівае вывучаныя моўныя з’явы на аснове параўнання і супастаўлення з іншымі з’явамі; свабодна выконвае заданні па ўзоры

7

Аналізуе і сістэматызуе моўны матэрыял; выконвае заданні па аналогіі

8

Свабодна аналізуе і сістэматызуе моўны матэрыял з улікам прычынна-выніковых сувязей паміж з’явамі; выконвае заданні аналітыка-сінтэтычнага характару

9

Выконвае дзеянні з моўным матэрыялам на аснове абагульнення і сістэматызацыі; выконвае заданні на трансфармацыю моўнага матэрыялу

10

Бездакорна выконвае дзеянні са складаным моўным матэрыялам, дэманструючы высокі ўзровень ведаў, уменняў, навыкаў

 

Ацэнка арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў

Для праверкі арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў выкарыстоўваюцца дыктант (слоўнікавы, тэкставы) і тэставыя заданні. З іх дапамогай правяраюцца:

па арфаграфіі:

уменне правільна пісаць словы на вывучаныя правілы;

па пунктуацыі:

уменне ставіць знакі прыпынку ў адпаведнасці з вывучанымі правіламі.

З мэтай праверкі арфаграфічнай пісьменнасці праводзяцца слоўнікавыя дыктанты. Аб’ём слоўнікавага дыктанта павінен адпавядаць патрабаванням Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

Крытэрыі ацэнкі слоўнікавага дыктанта

 

Бал

Колькасць памылак

1

7 і больш

2

6

3

5

4

4

5

3

6

2

7

1 памылка або 3 выпраўленні на месцы арфаграмы

8

0 памылак або 1–2 выпраўленні на месцы арфаграмы

9

0 памылак, 1–2 выпраўленні не на месцы арфаграмы

10

0 памылак, без выпраўленняў

 

У кантрольных тэкставых дыктантах тэксты павінны быць даступныя па змесце для вучняў пэўнага класа і адпавядаць нормам сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Аб’ём тэксту кантрольнага дыктанта павінен адпавядаць патрабаванням Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя, захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

 

Пры падліку колькасці слоў у тэксце бяруцца пад увагу загаловак, усе самастойныя і службовыя часціны мовы, выклічнікі.

Перад правядзеннем дыктанта на дошцы запісваюцца словы, незразумелыя вучням, а таксама тыя, з напісаннем якіх вучні яшчэ не знаёміліся.

Для кантрольнага дыктанта падбіраюцца тэксты, у якіх вывучаныя арфаграмы і пунктаграмы пададзены не менш чым 2—3 разы. Узровень насычанасці тэкстаў павінен быць прыкладна такім: V клас — не больш за 5 слоў; VI—VII — не больш за 7; VIII—IX — не больш за 10; Х—ХІ класы — не больш за 12 слоў.

У тэксты кантрольных дыктантаў уключаюцца словы толькі на тыя арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы, якія замацоўваліся на папярэдніх уроках.

Кантрольныя дыктанты рэкамендуецца праводзіць пасля вывучэння найбольш значных тэм, найважнейшых і цяжкіх для засваення арфаграфічных правілаў, у канцы чвэрці і навучальнага года.

Ацэньваючы работы, неабходна зыходзіць з таго, што можна прад’яўляць патрабаванні толькі да тых ведаў, якія павінны быць засвоены вучнямі. Таму ў час праверкі пісьмовых работ усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя школьнікамі, выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы ўлічваюцца не ўсе.

Не ўлічваюцца пры ацэнцы і не выносяцца на палі наступныя памылкі:

1) на правілы, не прадугледжаныя школьнай праграмай для пэўнага класа;

2) на яшчэ не вывучаныя правілы;

3) у слоўнікавых словах, праца над якімі яшчэ не праводзілася;

4) апіскі, якія скажаюць графічны выгляд слова (пульба, мямля замест бульба, зямля);

5) асобныя няправільныя напісанні, што з’явіліся ў вучняў пад уплывам графікі іншай мовы (іи);

6) незахаванне аўтарскіх знакаў прыпынку.

Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі.

Пры выстаўленні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.

Памылкі, якія паўтараюцца (колькі б іх ні было), лічацца за адну.

Першыя тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная падобная памылка залічваецца як самастойная.

Калі ў адным слоўнікавым слове дапушчаны 2 і больш памылкі, то ўсе яны лічацца за адну.

Два выпраўленні на месцы арфаграм ці пунктаграм неабходна лічыць за адну памылку.

Пры наяўнасці ў рабоце 5–7 выпраўленняў не на месцы арфаграм (пунктаграм) адзнака зніжаецца на 1 бал. Пры наяўнасці больш за 7 выпраўленняў — на 2 балы.

 

Крытэрыі ацэнкі тэкставага дыктанта

 

Бал

Колькасць памылак

1

Больш, як на 2 балы

2

10/0, 9/1, 9/0, 8/2, 8/1, 7/2, 6/4, 6/3, 5/5, 5/4, 4/6, 4/5, 3/7, 3/6, 2/8, 2/7, 1/9, 1/8, 0/10, 0/9

3

8/0, 7/1, 7/0, 6/2, 6/1, 6/0, 5/3, 5/2, 4/4, 4/3, 3/5, 3/4, 2/6, 2/5, 1/7, 1/6, 0/8, 0/7

4

5/0, 5/1, 4/2, 3/3, 2/4, 1/5, 0/6

5

4/0, 4/1, 3/2, 2/3, 1/4, 0/5

6

3/0, 3/1, 2/2, 1/3, 0/4

7

2/1, 2/0, 1/2, 1/1, 0/3, 0/2 або 4 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

8

1/0, 0/1 або 3 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

9

1 нягрубая арфаграфічная памылка, або 1 нягрубая пунктуацыйная памылка, або 1–2 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

10

0/0, дапускаецца 1–2 выпраўленні не на месцы арфаграм (пунктаграм)

 

Пералік нягрубых, аднатыпных і іншых памылак прыведзены ў дадатку.

У комплекснай кантрольнай рабоце, якая складаецца з дыктанта і дадатковых заданняў (фанетычных, лексічных, граматычных і інш.), выстаўляюцца дзве адзнакі — за кожны від працы. Абедзве адзнакі выстаў-ляюцца па беларускай мове ў адну графу журнала: 8/7, 5/4, 3/3.

 

Крытэрыі ацэнкі дадатковага задання

 

Бал

Ступень выканання заданняў

1–2

Выканана менш за 1/4 заданняў

3–4

Выканана не менш за 1/4 заданняў

5–6

Выканана не менш за 1/2 заданняў (з улікам пэўных недахопаў у афармленні і фармулёўках)

7–8

Выканана не менш за 3/4 заданняў (з улікам пэўных недахопаў у афармленні і фармулёўках)

9

Выкананы ўсе заданні, пры гэтым дапускаюцца нязначныя недахопы ў фармулёўках або афармленні работы

10

Выкананы ўсе заданні

 

Арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя пры выкананні дадатковых заданняў, уключаюцца ў лік памылак дыктанта.

Калі праводзіцца кантрольны дыктант з дадатковымі заданнямі, аб’ём тэксту дыктанта памяншаецца на 20 слоў.

Калі дадатковае заданне мае творчы характар, то яно ацэньваецца ў адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі творчых работ.

Ацэнка камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў

На гэтым узроўні ацэньваюцца ўменні правільна і паслядоўна выкладаць думкі ў адпаведнасці з тэмай і задумай, узровень маўленчай падрыхтоўкі вучняў, г. зн. уменні карыстацца моўнымі сродкамі ў адпаведнасці са стылем і жанрам, тэмай і задачамі выказвання. Для ацэнкі камунікатыўных уменняў і навыкаў выкарыстоўваюцца розныя віды творчых работ, у першую чаргу пераказы, пераклады і сачыненні.

У якасці навучальных выкарыстоўваюцца падрабязныя, сціслыя, выбарачныя пераказы, пераказы з дадатковымі заданнямі. У якасці кантрольных — падрабязныя пераказы.

Аб’ём тэксту кантрольнага пераказу павінен адпавядаць патрабаванням Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

У І паўгоддзі ў V класе агульнаадукацыйных устаноў праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца па нормах для IV класа.

Пераказы, пераклады і сачыненні ацэньваюцца дзвюма адзнакамі: першай ацэньваюцца змест і маўленчае афармленне, другой — арфаграфічныя, пунктуацыйныя і граматычныя памылкі:

З—М

І—V—Г

Змест ацэньваецца па наступных крытэрыях:

адпаведнасці работы тэме і асноўнай думцы;

паўнаце і глыбіні раскрыцця тэмы;

правільнасці выкладу фактычнага матэрыялу;

звязнасці, лагічнасці, паслядоўнасці выкладу.

Пры ацэнцы маўленчага афармлення творчых работ улічваюцца:

разнастайнасць слоўніка і граматычнага ладу маўлення вучняў;

стылявое адзінства і выразнасць маўлення, наяўнасць (адсутнасць) маўленчых недахопаў.

Пісьменнасць ацэньваецца паводле колькасці дапушчаных арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак.

Наяўнасць арыгінальнай задумы і яе добрая рэалізацыя дазваляюць павысіць першую адзнаку за сачыненне на 1 бал.

 

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі творчых работ вучняў

 

Бал

Змест 

Маўленчае афармленне 

Пісьменнасць 

1

1.        Работа не адпавядае тэме або тэма не раскрыта.

2.        Парушаны сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі.

3.        Дапускаецца больш за 8 недахопаў у змесце.

1.        Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, кароткімі аднатыпнымі канструкцыямі.

2.        Дапускаецца больш за 8 маўленчых недахопаў: парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

Больш як на 2 балы

2

1.        Работа не адпавядае тэме.

2.        Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі часта парушаюцца.

3.        Дапускаецца не больш за 8 недахопаў у змесце.

1.        Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый.

2.        Дапускаецца не больш за 8 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

ад 7/2 да 10/1

і 10 граматычных памылак

3

1.        Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку.

2.        Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў некаторых выпадках парушаюцца.

3.        Дапускаецца не больш за 7 недахопаў у змесце.

1.        Работа вызначаецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый.

2.        Дапускаецца не больш за 7 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

0/8, 1/7, 2/6, 3/5, 4/4, 5/3, 6/2, 7/1 і 7

граматычных памылак

4

1.        Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы.

2.        Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў адзінкавых выпадках парушаюцца.

3.        Дапускаецца не больш за 6 недахопаў у змесце.

1.        Работа вызначаецца пэўнай беднасцю слоўнікавага запасу і аднатыпнасцю сінтаксічных канструкцый.

2.        Дапускаецца не больш за 6 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

0/7, 1/6, 2/5, 3/4, 4/3, 5/2, 6/0, 6/1

і 6 граматычных памылак

5

1.        Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы.

2.        Вытрымліваецца агульнае сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў цэлым захоўваюцца.

3.        Дапускаецца не больш за 5 недахопаў у змесце.

1.        У рабоце ёсць адзінкавыя выпадкі выкарыстання выяўленчых сродкаў мовы.

2. Дапускаецца не больш за 5 маўленчых недахопаў,                         у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

0/6, 1/5, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1 і 5 граматычных памылак

6

 

1.        Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы.

2.        Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3.        Дапускаецца не больш за 4 недахопы ў змесце.

1. Работа ў цэлым вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю.

2. Дапускаецца не больш за 4 маўленчыя недахопы, у тым ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу і  стылявога адзінства.

0/5, 1/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1

і 4 граматычныя памылкі

7

1.        Работа раскрывае тэму і асноўную думку.

2.         Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3.        Дапускаецца не больш за 3 недахопы ў змесце.

1.        Работа вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю.

2.        Дапускаецца не больш за 3 маўленчыя недахопы, у тым ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства  тэксту.

0/4, 1/3, 2/1, 2/2, 3/0, 3/1

і 3 граматычныя памылкі

8

1.        Работа раскрывае тэму і асноўную думку.

2.        Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3.        Дапускаецца не больш за 2 недахопы ў змесце.

1.        Работа характарызуецца багаццем слоўніка, разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, агульнай лагічнасцю, выразнасцю, стыль работы ў цэлым характарызуецца адзінствам выкарыстання моўных сродкаў.

2.        Дапускаецца не больш за 2 маўленчыя недахопы – парушэнні логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту.

2/0, 1/1, 1/2, 0/2, 0/3

і 2 граматычныя памылкі або 3 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

9

1.        Работа цалкам раскрывае тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства).

2.        Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3.        Дапускаецца не больш за 1 недахоп у змесце.

1.        Работа характарызуецца багаццем слоўніка і   разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, лагічнасцю, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю, вызначаецца адзінствам выкарыстання моўных сродкаў.

2.        Дапускаецца не больш за 1 маўленчы недахоп.

1/0, 0/1

і 1 граматычная памылка, або 1–2 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

10

1.        Работа поўнасцю раскрывае тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства).

2.        Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3.        Недахопаў у змесце не дапускаецца.

1.        Работа характарызуецца багаццем слоўніка і  разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю, лагічнасцю, дарэчнасцю, выразнасцю.

2.        Маўленчыя недахопы адсутнічаюць.

 

0/0, 1/0 (нягрубая),

0/1 (нягрубая),  1–2 выпраўленні не на месцы арфаграм (пунктаграм)

Ацэнка тэстаў

Эфектыўным спосабам праверкі вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў з’яўляюцца тэставыя заданні, на выкананне якіх патрабуецца мінімальная колькасць часу.

Тэсты можна выкарыстоўваць у якасці навучальных і кантрольных. З іх дапамогай настаўнік зможа праверыць, а вучні замацаваць вучэбны матэрыял па ўсіх тэмах і раздзелах курса беларускай мовы. Колькасць заданняў па розных тэмах можа быць неаднолькавая (ад 5 і больш). Тэст за ўзровень агульнай базавай адукацыі ўключае ад 10 да 30 заданняў, за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі — да 40 (у залежнасці ад мэт і задач праверкі).

 

Крытэрыі ацэнкі тэставых работ

 

Бал

Ступень выканання заданняў

1

Менш, як на 2 балы

2

Выканана не менш за 20 % прапанаваных заданняў

3

Выканана не менш за 30 % прапанаваных заданняў

4

Выканана не менш за 40 % прапанаваных заданняў

5

Выканана не менш за 50 % прапанаваных заданняў

6

Выканана не менш за 60 % прапанаваных заданняў

7

Выканана не менш за 70 % прапанаваных заданняў

8

Выканана не менш за 80 % прапанаваных заданняў

9

Выканана не менш за 90 % прапанаваных заданняў

10

Выкананы ўсе прапанаваныя заданні

 

Класіфікацыя памылак

Тэкставыя (зместавыя) памылкі

Памылкі, якія прыводзяць да парушэння асноўных прымет тэксту, у лінгваметодыцы называюць тэкставымі. Да тыповых тэкставых памылак адносяцца:

1) падмена тэмы, асноўнай думкі і аўтарскай пазіцыі тэксту-арыгінала пры напісанні пераказу;

2) неапраўданае скарачэнне або павелічэнне падтэм пры пераказе тэксту-арыгінала;

3) непаўната раскрыцця асноўных падтэм, якія аб’ядноўваюць змест тэксту;

4) адсутнасць аргументаў для доказу выказаных у сачыненні думак;

5) няўменне выкарыстоўваць веды, уласныя назіранні, літаратурныя крыніцы, жыццёвы вопыт для абгрунтавання ўласнай пазіцыі ў сачыненні;

6) неадпаведнасць зместу сачынення заяўленай у загалоўку тэме;

7) скажэнне фактаў, падзей, імён, назваў, дат;

8) парушэнне паслядоўнасці развіцця думкі ў тэксце;

9) парушэнне прычынна-выніковых, часавых сувязей паміж сказамі;

10) парушэнне сэнсавай цэласнасці тэксту;

11) парушэнне лагічнай сувязі паміж сказамі ў межах адной сэнсавай часткі;

12) пропуск сказаў, неабходных для лагічнага развіцця думкі;

13) неабгрунтаваны падзел тэксту на абзацы;

14) парушэнне суразмернасці частак тэксту (уступ, асноўная частка, заключэнне).

Тэкставыя памылкі ў школьнай практыцы традыцыйна абазначаюцца літарай З (змест).

 

 

Маўленчыя памылкі

Маўленчыя памылкі — гэта парушэнні патрабаванняў камунікатыўных якасцей маўлення (дакладнасці, лагічнасці, чысціні, дарэчнасці, выразнасці і багацця).

Да маўленчых памылак адносяцца наступныя:

1) ужыванне слова ці ўстойлівага выразу з неўласцівым яму значэннем: Чарнавус валодае добрымі адносінамі з супрацоўнікамі інстытута (правільна: мае адносіны). Уверсе нешта звінела, як быццам нехта гуляў на дудачцы (правільна: іграў на дудачцы).

2) парушэнне лексічнай спалучальнасці: На паляўнічага накінуўся пажылы мядзведзь (правільна: стары). Васіль адчуваў сябе адзіночным чалавекам (правільна: адзінокім).

3) выкарыстанне русізмаў: Народ мог узнаць пра падзеі, якія былі ў далёкім прошлым. Вумныя і добрыя людзі.

4) неадрозненне адценняў значэння сінонімаў ці блізкіх па значэнні слоў: Ён шырока расчыніў вочы (правільна: расплюшчыў). Варыць чай (малако) (правільна: гатаваць чай, парыць малако).

5) неадрозненне паронімаў (аднакаранёвых слоў з розным значэннем): Абагуліць матэрыял (правільна: абагульніць); каменная дарога (правільна: камяністая).

6) ужыванне лішняга слова (плеаназм): Народныя песні спявалі маладыя маладзіцы (правільна: спявалі маладзіцы).

7) ужыванне адзін каля аднаго (або блізка) аднакаранёвых слоў (таўталогія): Шмат твораў стварыў Янка Купала для дзяцей.

8) паўтарэнне аднаго і таго ж слова побач: Ён прыехаў з Парыжа. Як толькі ён адчыніў дзверы, людзі кінуліся да яго.

9) ужыванне слова або выразу іншай стылявой афарбоўкі: Важна разгульвае па мястэчку ўраднік. Школьнікі рынуліся ўручаць букеты кветак любімым настаўнікам.

10) неапраўданае ўжыванне прастамоўных і дыялектных слоў і выразаў: Высокі ўраджай кіяхоў на палях краіны вывеў гаспадарку на першае месца ў раёне (замест кукурузы).

11) неразмежаванне лексікі розных гістарычных эпох: Абдумваючы адказ на пытанне, вучань нахмурыў чало (замест лоб); Лабановіч ведаў, што знойдзе пісара ў рэстаране (замест карчме).

12) недакладнае ўжыванне асабовых і ўказальных займеннікаў: Маці прапанавала сыну наліць сабе чаю (маці ці сыну?). Настаўнік параіў вучню прачытаць яго даклад (настаўніка ці вучня?).

13) беднасць і аднастайнасць сінтаксічных канструкцый:

Мы жылі ў палатцы. Палатка стаяла на беразе. Ён быў абрывісты. На беразе раслі сосны. Яны былі стромкія.

14) неабгрунтаванае выкарыстанне сродкаў сувязі (злучнікаў, злучальных слоў, пабочных слоў, лексічных паўтораў) паміж сказамі і сэнсавымі часткамі.

Граматычныя памылкі

Граматычныя — гэта памылкі, дапушчаныя пры ўтварэнні слоў розных часцін мовы і іх формаў, пабудове словазлучэнняў і сказаў, г. зн. парушэнне словаўтваральнай, марфалагічнай або сінтаксічнай нормаў.

Да тыповых граматычных памылак адносяцца:

I. Памылкі ў структуры слова

1. Пры ўтварэнні слова: стварацель (правільна: стваральнік), Толін (правільна: Толеў), ластаўкаў (правільна: ластаўчын), кароўскае (правільна: каровіна).

2. Пры ўтварэнні формы

а) назоўніка: дзвер (правільна: дзверы), праменні (правільна: праменне), медаллю (правільна: медалём), на жалюзях (правільна: на жалюзі), кусты ажынніка (правільна: ажынніку), пры доктары (правільна: пры доктару), кошык яблык (правільна: яблыкаў);

б) прыметніка: малодшы на пяць гадоў (правільна: маладзейшы), самы большы будынак (правільна: самы вялікі), бачу братава сына (правільна: братавага); сястра вышэй за мяне (правільна: вышэйшая);

в) лічэбніка: дзвюмя камандамі (правільна: дзвюма), стамі вучнямі (правільна: ста), паўтарамі кіламетрамі (правільна: паўтара);

г) займенніка: самаго сябе (правільна: самога), сваяго народа (правільна: свайго); сваі пытанні (правільна: свае);

д) дзеяслова, дзеепрыметніка, дзеепрыслоўя: ідзець (правільна: ідзе), гавора (правільна: гаворыць), змяркаць (правільна: змяркацца), ён было пайшоў (правільна: быў пайшоў); рассмяяўшаяся дзіця (правільна: дзіця, якое рассмяялася; рассмяянае); сядзеў, чытая кнігу (правільна: чытаючы);

е) прыслоўя: свяціў ярчэе (правільна: свяціў ярчэй), паступіў сама наймудрэй (правільна: сама мудра).

II. Памылкі ў структуры словазлучэння

1. Памылкі ў дапасаванні: тры высокіх будынкі (правільна: высокія), два любімых творы (правільна: любімыя), даручыць заданне саміх дзецям (правільна: самім).

2. Памылкі ў кіраванні: дзякаваць настаўніка (правільна: настаўніку), звярнуцца па адрасе (правільна: на адрас), хварэць грыпам (правільна: хварэць на грып), пайсці за хлебам (правільна: па хлеб), загадчык бібліятэкай (правільна: бібліятэкі), заклапочанасць над пытаннямі (правільна: заклапочанасць пытаннямі), тры пятыя гектары (правільна: гектара).

III. Памылкі ў структуры сказа

1. Парушэнне межаў сказа: Нам радасна бачыць. Як прыгажэе родны Мінск.

2. Парушэнне сувязі паміж дзейнікам і выказнікам: Вакол вогнішча сядзелі і размаўлялі група аднакласнікаў (правільна: сядзела і размаўляла). Большасць кніг прачытаны Андрэем (правільна: прачытана).

3. Парушэнне суаднесенасці трывання і часу дзеяслоўных формаў: Калі пачалася вайна, яго мабілізоўваюць у армію. Ён накіроўваецца ў Санкт-Пецярбург і з лёгкасцю паступіў у інстытут.

4. Памылкі ў пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымі зваротамі: Едучы ў цягніку, у мяне прапалі рэчы. Радуючы Максіма, на вуліцы стала марозна і сонечна. Падыходзячы да школы, мы зайшлі ў клас.

5. Памылкі ў пабудове сказаў з дзеепрыметнымі зваротамі: Каля дарогі ляжалі паваленыя дрэвы бурай (правільна: паваленыя бурай дрэвы або дрэвы, паваленыя бурай). Пякло нахіленае сонца на захад (правільна: нахіленае на захад сонца або сонца, нахіленае на захад).

6. Памылкі ў пабудове сказаў з аднароднымі членамі: На пасяджэнні савета класа гаварылі пра збор макулатуры, металалому і аб дапамозе шэфам.

7. Памылкі ў пабудове складаных сказаў: У вобразе дзядзькі Антося аўтар паказвае загубленую маладосць, і ва ўсім гэтым трэба вініць самадзяржаўе.

8. Памылкі пры складанні сказаў з ускоснай мовай: Ужо неяк пад восень сказала Аленка Сцёпку, што я хачу працягваць вучобу (правільна: што хоча працягваць вучобу).

9. Пропуск слоў у сказе: Вася хуценька паабедаў і пабег у валейбол (замест гуляць у валейбол).

10. Няўдалы парадак слоў у сказе: Ён выйшаў з ужо кепскім настроем.

11. Дубліраванне дзейніка: Маці, яна заўсёды намагалася дапамагчы мне.

Граматычныя памылкі, дапушчаныя ў напісанні формаў слоў у дыктантах, пры падліку далучаюцца да арфаграфічных. Пры гэтым за адну памылку, напрыклад, лічыцца напісанне канчатка ў родным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў воск, жвір, лёд. Але калі дапушчаны памылкі ў выразах тыпу лісце дуба — шафа з дубу, падысці да перахода — не было пераходу праз вуліцу, другога лістапада — у час лістападу дрэвы стаяць аголеныя і падобных, кожную такую памылку трэба лічыць за асобную.

Арфаграфічныя памылкі

У пісьмовых работах вучняў могуць быць дапушчаны памылкі, якія паўтараюцца, аднатыпныя, грубыя (нягрубыя) памылкі.

Памылкамі, якія паўтараюцца, лічацца памылкі, дапушчаныя ў адным і тым жа слове некалькі разоў (напрыклад, земля, да землі) або ў аднакаранёвых словах (напрыклад, мілодыя, міладычны).

Памылкі, якія паўтараюцца, лічацца за адну.

Да аднатыпных адносяцца памылкі на адно правіла, калі выбар правільнага напісання вызначаецца аднымі і тымі ўмовамі: зямля, вясна, сцяна (е, ё — я); на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ў нескладовага), па-першае, па-другое, па-трэцяе (правапіс прыслоўяў з прыстаўкай па-, утвораных ад парадкавых лічэбнікаў) і г. д.

Не кваліфікуюцца як аднатыпныя напісанні, якія вызначаюцца рознымі ўмовамі аднаго і таго правіла: вясна, зямля, сцяна (правапіс я ў першым складзе перад націскам — адна памылка), завязь, пояс, месяц (правапіс слоў з каранёвым я — другая памылка), сезон, герой, кефір (напісанне е ў запазычаных словах — трэцяя памылка) і г. д.; на ўсходзе, ва ўмовах (напісанне ў нескладовага пасля галосных у пачатку слова — адна памылка), траўка, шаўковы, воўк (другая памылка), жанчына-ўрач, паўночна-ўсходні (трэцяя памылка), аўдыторыя, паўза, джоўль (чацвёртая памылка) і г. д.

Першыя тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная з аднатыпных — як самастойная.

Грубымі лічацца арфаграфічныя памылкі на вывучаныя правілы (перадача акання, якання на пісьме, правапіс о, э, а, е, ё, я ў складаных словах, правапіс прыстаўных галосных і зычных, нескладовага ў і у складовага, падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных, апострафа і мяккага знака, напісанні суфіксаў і канчаткаў розных часцін мовы, не з рознымі часцінамі мовы, напісанні слоў розных часцін мовы разам, асобна або праз злучок і інш.).

Да нягрубых адносяцца арфаграфічныя памылкі:

пры пераносе слоў: а-сака замест аса-ка, сенаў-борка замест се-на-ўбор-ка;

няправільнае ўжыванне вялікай і малой літар у складаных уласных назвах і назвах неславянскага паходжання: Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт замест Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; (возера) Рыца; (гара) Манблан;

у выбары літары ы, і пасля прыставак на зычны: безідэйны (замест безыдэйны);

у словах-выключэннях з правілаў: бонна, мецца; фатаграфія, матавоз, вустрыца;

у напісанні прыслоўяў і блізкіх да іх па значэнні спалучэнняў назоўнікаў з прыназоўнікамі: напамяць (замест на памяць), без перастанку (замест бесперастанку);

напісанні разам і асобна не з прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў ролі выказніка: Праца няцяжкая. Праца не цяжкая. Заданне нявыкананае. Заданне не выкананае;

напісанні не, ні ў спалучэннях не хто іншы, як...; ніхто іншы не

Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі.

Пунктуацыйныя памылкі

Пунктуацыйныя — гэта памылкі, якія дапускаюцца вучнямі ў дыктантах, пераказах, сачыненнях і іншых пісьмовых работах. Яны звязаны з парушэннем пунктуацыйных правілаў. Класіфікацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасці з раздзеламі сінтаксісу:

знак прыпынку ў канцы сказа;

працяжнік паміж галоўнымі членамі;

працяжнік у няпоўным сказе;

знакі прыпынку пры зваротках;

знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях;

знакі прыпынку пры аднародных членах;

знакі прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымі словамі;

знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях;

знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках;

знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных дзеепрыслоўямі;

знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных назоўнікамі і прыслоўямі;

знакі прыпынку пры параўнальных зваротах;

знакі прыпынку для выдзялення простай мовы;

знакі прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара;

знакі прыпынку для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе;

знакі прыпынку для раздзялення аднародных частак, што ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

коска і коска з кропкай для раздзялення частак, якія ўваходзяць у склад бяззлучнікавага сказа;

двукроп’е і працяжнік для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад бяззлучнікавага складанага сказа.

Сярод пунктуацыйных памылак выдзяляюць грубыя і нягрубыя. Аднатыпных пунктуацыйных памылак не бывае, паколькі ў кожным канкрэтным выпадку праблема выбару і пастаноўкі знака прыпынку вырашаецца з улікам структуры і сэнсу запісу. Сярод пунктуацыйных памылак могуць быць памылкі, якія паўтараюцца, калі ўявіць, што адна і тая ж канструкцыя, з адным і тым жа лексічным напаўненнем паўтараецца ў запісваемым тэксце некалькі разоў.

Грубымі пунктуацыйнымі памылкамі лічацца тыя, якія парушаюць структурна-сэнсавае чляненне пісьмовага маўлення, таму што з’яўляюцца вынікам незахавання асноўных пунктуацыйных правілаў.

Нягрубыя пунктуацыйныя памылкі з’яўляюцца вынікам парушэння другасных, часцей негатыўных (якія адмяняюць дзеянне асноўных) правілаў, якія звычайна прыводзяцца ў заўвагах і рэгулююць норму, якая не мае шырокага распаўсюджання ці ўяўляе сабою прыватныя выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку.

 

Тып памылкі

Правіла

Грубая

Нягрубая

1.Знак прыпынку ў канцы сказа:

Раніца. Спеў жаўранка.

Пропуск знака прыпынку:

Раніца_ Спеў жаўранка.

Памылка ў выбары знака:

1.Раніца!

Спеў жаўранка!

2. Бабуля запыталася, хто  прынёс сюды красак?

3. Пастаноўка кропкі ў загалоўку тэксту: Зіма.

2.Працяжнік паміж галоўнымі членамі

1. Пастаноўка коскі паміж дзейнікам і выказнікам:

Белы пясок паблізу вады, быў затканы зялёнымі верасамі.

2. Пропуск працяжніка на месцы нулявой звязкі:

Плошча поля_20 гектараў.

Пастаноўка працяжніка на месцы нулявой звязкі, калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а выказнік – назоўнікам у назоўным склоне ці калі паміж дзейнікам і выказнікам, які выражаны назоўнікам у назоўным склоне, стаіць часціца не:

Я _ чалавек. Кажан _ не птушка.

У выпадку, калі дапускаюцца варыянты ўжывання ці неўжывання працяжніка, любое адхіленне ад нормы можна не браць у разлік пры выстаўленні адзнакі.

3.Знакі прыпынку пры аднародных членах

1. Пропуск коскі паміж аднароднымі членамі (акрамя пастаноўкі коскі паміж неаднароднымі азначэннямі):

Згінулі сцюжы_ марозы_ мяцеліцы.

2.Пропуск двукроп’я ці працяжніка для аддзялення аднародных членаў ад абагульняльных слоў:

У хаце не было нікога_ ні старых, ні малых.

Будынак, парк і агароджа _ было ўсё слаўна і прыгожа.

1. Пастаноўка лішняй коскі паміж аднароднымі членамі:

Пажар заўважылі, як з баракаў, так і з пасёлка.

Я ўсміхаюся, і вясне, і сонцу, і дожджыку.

2. Ужыванне коскі паміж неаднароднымі азначэннямі:

Насталі кароткія, летнія ночы.  А пад бэзам раслі высокія, чырвоныя вяргіні.

3.Няправільны выбар двукроп’я ці працяжніка пры абагульняльных словах:

Мы з талентамі ўсе і лекар, і пажарнік, і слуцкі хлебасей.

У нас і цыбуля, і сала, і бульба: усё ёсць.

4.Знакі прыпынку пры зваротках

Пропуск знака для выдзялення зваротка:

Я помню летнія часіны і вас _ грыбныя баравіны!

Тужыць_ браток_ не маем часу!

Мой сынок_ Усміхайся, шчаслівыя песні спявай!

1.Няправільны выбар знака прыпынку пры зваротках у выпадках, калі эмацыянальнасць выказвання падкрэсліваецца лексічна:

“Алесь. Уцякай хутчэй! загаласіў сусед.

2.Пастаноўка лішняй коскі пасля часціцы о пры  зваротку:

О, родны край, не дай забыцца  аб радасці сустрэчы.

3.Пропуск косак для выдзялення паясняльных слоў да зваротка пры іх раздзяленні:

Мая рыбка, спі _ залатая!

5.Знакі прыпынку пры пабочных словах і сказах

Пропуск знака прыпынку для выдзялення найбольш ужывальных пабочных слоў, сказаў:

Словам_сабраліся выходзіць удвух.

Спрадвеку_ як людзі сцвярджаюць_праз бор гасцінец ляжаў.

Няправільны выбар знакаў прыпынку для выдзялення пабочных і ўстаўных канструкцый:

Хлопцы, а іх было чалавек восем, дружна запляскалі Сцёпку.

6.Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа

Памылкі, звязаныя з выдзяленнем знакамі прыпынку адасобленых членаў сказа (акрамя зваротаў з як):

Полымем палае дол_ зарослы пералескамі.

Здзіўлены_ я паволі ўстаю з лаўкі.

Час ад часу бліскала маланка_ асвятляючы паплавы.

1.Пропуск другой коскі для выдзялення адасобленага члена сказа перад злучнікам і (ці пасля яго), які спалучае аднародныя члены:

Сонца апусцілася зусім нізка і_ стаміўшыся, пачало хіліцца на захад.

2.Пропуск адасаблення адзіночных дзеепрыслоўяў:

Раз-пораз стукалі_ падаючы_спілаваныя дрэвы.

3.Адасабленне акалічнасцей, выражаных адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў спосабу дзеяння ці часу:

Лена бегла, не азіраючыся.

4.Адсутнасць знакаў прыпынку для выдзялення адасобленых акалічнасцей, выражаных назоўнікамі з прыназоўнікамі дзякуючы, адпаведна, насуперак, у адпаведнасці з, са згоды і іншымі са значэннем прычыны, умовы, уступкі, спосабу дзеяння:

Нягледзячы на трывожны час_ рынак жыў сваім звычайным жыццём.

У адпаведнасці з законам_ кожны мае права на працу.

7.Знакі прыпынку пры ўдакладняльных акалічнасцях месца і часу

Пропуск косак пры выдзяленні ўдакладняльных акалічнасцей месца і часу:

За дваром_ на бярозах_ была пасека.

На другі дзень _зранку_ па вёсцы пранеслася чутка пра дзіўнае здарэнне.

 

8.Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

1.Памылкі ў пропуску знакаў для выдзялення простай мовы:

_Сцяпанка, — сказаў чалавек, — ідзі пасядзі ў цяньку_.

2. Памылкі ў пропуску знакаў для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара, а таксама знакаў у канцы простай мовы:

“Гэй, паромшчык!_ нехта гучна клікаў з другога берага.

Пропуск аднаго з парных знакаў ці некалькіх лічыцца за адну памылку.

1.Пастаноўка лішніх двукоссяў, коскі замест кропкі пасля слоў аўтара, што разрываюць простую мову, якая складаецца з рознатыпных па мэце выказвання і інтанацыі сказаў, замена двукроп’я кропкай ці коскай пасля слоў аўтара, у якіх ёсць указанне на працяг простай мовы, парушэнне паслядоўнасці размяшчэння  знакаў пры іх спалучэнні.

 

2.Памылковы выбар знака прыпынку пры простай мове:

Стораж загадаў: “Пакіньце памяшканне!”, і выключыў святло.

 

9.Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе

Пропуск коскі для раздзялення частак складаназлучанага сказа:

Палівае стэпы дожджык бойкі_ ды шумяць высокія пшаніцы.

Пастаноўка лішняй коскі ў складаназлучаным сказе з агульным даданым членам або агульным пабочным словам ці часціцай:

Праз нейкі час вецер разагнаў хмары, і дождж сціх.

Толькі верхавіны соснаў гулі, ды шалясцелі асіны.

10.Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах

1.Пропуск знака прыпынку для выдзялення даданай часткі:

Мы пайшлі туды_ адкуль чулася песня.

2.Пастаноўка коскі перад злучнікам і , які спалучае аднародныя даданыя часткі ў складаназалежным сказе:

Чуваць было, як цвыркае конік у траве, і як гулка стукае дзяцел.

 

11.Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

1.Пропуск знака для раздзялення частак бяззлучнікавага складанага сказа:

Цвітуць лугі_ ўздымае жыта каласы.

Падрасцеш вялікі _ раскажу тады.

Усе бачылі _ яна і прыгожая, і ўдалая.

2. Памылковы выбар знака паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа:

Алесь зразумеў нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу.

Слова сказаў: сякераю адсек.