contrast version

Перамога на Міжнародным конкурсе рэцэнзій і эсэ на зададзены фільм «Па той бок экрана"

У чэрвені Дзяржаўная бюджэтная ўстанова Рэспублікі Крым "Крымскі кінамедыяцэнтр" падвяла канчатковыя вынікі VI Міжнароднага конкурсу рэцэнзій і эсэ на зададзены фільм «Па той бок экрана". Конкурс праводзіцца з 2014 года, і ў ім удзельнічаюць школьнікі і студэнты з Расіі, Беларусі, Арменіі і Ўкраіны, дасылаючы свае эсэ і рэцэнзіі на фільмы, якія падбірае ім для прагляду і аналізу аргкамітэт на чале з намеснікам дырэктара Крымскага кінамедыяцэнтра, кіназнаўцай і кінапедагогам Аленай Куценка. Ідэя конкурсу заключаецца ў тым, каб зацікавіць сучасных школьнікаў класікай кіно праз іх разважанні пра рэжысуру, акцёраў і праблематыку фільмаў. Мэта конкурсу – фарміраванне крытычнага і эстэтычнага ўспрыняцця падлеткамі і моладдзю карціны свету, якая адлюстравана ў кінематографе, развіццё і папулярызацыя дзяцячай і юнацкай медыятворчасці.

Дзякуючы падтрымцы конкурсу з боку Міністэрства адукацыі, навукі і моладзі Рэспублікі Крым, сёлета на конкурс было пададзена 152 работы з Расіі, Арменіі, Рэспублікі Беларусь і Украіны.

Прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі медыяпедагогі Карыне Самвелян і Наір Баля (Арменія), Алена Панкратава (Беларусь), кандыдат пед. навук, дацэнт ФГБОУ ВО "РГЭУ (РИНХ)" Ірына Челышева (г. Таганрог), кандыдат пед. навук, дацэнт МГПА Святлана Гудзіліна (Масква), кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сяргей Карпушина (Беларусь), грамадскі дзеяч, прэзідэнт Цэнтра мастацтваў «Арт-Прастора» Ігар Гармаш (Запарожжа, Украіна) кіназнаўца, журналіст, доктар мастацтвазнаўства, прафесар УДІК Кірыл Разлогаў (Масква), пісьменнік Віктар Сарокін (Францыя), адзначылі, што ў гэтым годе на конкурсе паступіла шмат вельмі добрых, творчых і цікавых, вучнёўскіх работ.

Прыемна адзначыць, што сярод удзельнікаў і пераможцаў конкурсу ёсць і аршанскія школьнікі:

1.Дзямешка Аліна, вучаніца 11 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №20 г.Оршы”, 1 месца ў намінацыі “Дакументальныя фільмы” (фільм “Смецце”, рэжысёр Кадзіда Брэйдзі).

2.Вараб’ёва Аліна, вучаніца 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №20 г.Оршы”, 1 месца ў намінацыі “Ігравое кіно” (фільм “Бабулін унук”, рэжысёр А. С. Бергункер).

3.Савіцкая Лізавета, вучаніца 11“Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №20 г.Оршы”, 2 месца ў намінацыі “Ігравое кіно” (фільм “Перад класам”, рэжысёр Пітэр Уэрнер).

Дыпломы і Сертыфікаты ўдзельнікаў і пераможцаў у самы бліжэйшы час будуць выстаўлены на сайце Конкурсу http://essay.center і ў сацыяльных сетках. Таксама па выніках Конкурсу будзе падрыхтаваны электронны каталог з усімі працамі ўдзельнікаў, які будзе выстаўлены ў свабодны доступ.