contrast version

21 лютага- Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні свята наша школа гасцінна расчыніла дзверы, каб сустрэць калег г. Оршы і раёна на метадычнае аб’яднанне настаўніаў беларускай мовы і літаратуры. Тэма паседжання: “Эфектыўны вопыт выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Наведвальнікі падзяліліся вопытам арганізацыі даследчай дзейнасці, падрыхтоўкі вучняў да атэстацыі, вопыам працы з высокаматываванымі вунчнямі, а настаўнікі сярэдняй школы № 20 прадэманстравалі практычнае выкарыстанне эфектыўных метадаў і прыёмаў на ўроках.

   У Дзень роднай мовы, які адзначаецца ўжо 20-ы раз, былі праведзены “Брэйн-рынг”, “Падарожжа ў казку”, “КВЗ”. У святочных мерапрыемствах бралі ўдзел вучні 5-х- 7-х класаў.

 

Сяргей Чыгрын

Кажыце сваяцтва, а не радство,

Кажыце краса, пекната, хараство,

І дабрыня, меншыня, меншыня —

Кажыце, пакуль вам падказваю я.

Адметны кажыце і адмысловы —

Такія прыгожыя родныя словы.

...Ёсць слова таннець — не дзешавець…

Нам блізкія словы лягчэй зразумець.

На іх і трымаецца родная мова —

Таму беражыце яе кожнае слова!