contrast version


РАСПРАЦОЎКА ЎРОКА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў 5 КЛАСЕ

НАСТАЎНІК РАБЦАВА ЛЮДМІЛА УЛАДЗІМІРАЎНА

 

Тэма ўрока:   ………………(Антонімы)

Мэта: авалодаць навыкамі тлумачэння, абмеркавання і навучання моўнаму аналізу слоў з супрацьлеглым значэннем.

Ход урока.

1.Звярнуць увагу на выдзеленыя літары ў трактоўцы мэты. Якое слова схавалася? (Выводзіцца тэма ўрока).

2.На дошцы запісаны словы:

суровы – ласкавы;

хадзіць – ездзіць;

доўгі – кароткі;

баязлівы – смелы;

павольны – імклівы;

пакаты – круты;

пасіўны – актыўны.

-          Першыя літары другога слупка слоў указваюць на …….(лексіку). Вучнем чытаецца лінгвістычны верш, які з’яўляецца візітнай карткай кожнага ўрока па раздзеле мовы “Лексіка”:

Я – Лексіка заўжды гатова

Аж з цэлым светам гаварыць,

Раскрыць вам таямніцы слова,

Усе скарбы мовы падарыць.

-          Звяртаемся да канцоўкі мэты ўрока (…моўнаму аналізу слоў з супрацьлеглым значэннем). Менавіта лексічныя таямніцы такіх слоў мы сёння і будзем раскрываць. І прыклады супрацьлеглых па значэнні слоў былі прыведзены ў заданні №2. Мы бачым перад сабой антонімы – словы…..(зачытваецца першы абзац правіла ў падручніку).

3.А на гэтым этапе ўрока прапаную кожнаму падабраць пары антонімаў:

1)Баязлівы – (смелы).

2)Павольны – (хуткі).

3)Высокі – (нізкі).

4)Буйны – (спакойны).

5)Сумаваць – (весяліцца).

6)Цвёрды – (мяккі).

7)Раніца – (вечар).

8)Цяжкі – (лёгкі).

9)Белы – (чорны).

10)Позні – (ранні). і г д.

-          Ацэнка калектыўнай работы.

4.Работа ў парах. “3 лішні”; запісаць пару антонімаў:

1.Беларускі – блізкі – далёкі.

2.Радасць – сляза – смутак.

3.Шырокі – вузкі – далёкі.

4.Бялее – іскрыцца – чарнее.

5.Восень – вясна – лета.

6.Абараняць – слабець – мацнець і г д.

5.Работа ў парах. “Белыя плямы”. Уставіць словы з супрацьлеглым значэннм у прыказкі.

1.… сяброў набывай, але … не забывай. (новых – старых).

2.Слухай …, а гавары … . (многа – мала).

3.Дождж …, а сонейка … . (намачыў – высушыць).

4.З … грому, … дождж бывае. (вялікага – малы).

5.… пасварыцца, … памірыцца. (лёгка – цяжка).

6.Кніга літаратуры. (с. 70, “Прыметы і павер’і”). Адшукаць прыметы, дзе ўжываюцца антонімы (вусна).

-          Ацэнкіа работы ў групах, парах.

7.Аналізуючы работу над папярэднімі заданнямі, напрошваецца пытанне:

-          Для чаго ўжываюцца ў мове антонімы? (2 абзац правіла п.17).

-          А яшчэ антонімы надаюць мове …… (3 абзац правіла п.17).

-          Практыкаванне 121. Прачытаць, стыль, тып. Выпісаць антонімы, назваць. Вывады пра іх ролю.

8.А). Слыхавая размінка. Выпісаць з тэксту на слых антонімы.

Б). Выпісаць з верша па памяці прыклады антонімаў:

Вось і згінулі халодныя мяцеліцы,

Вось і аджылі цёплыя дні.

Нам з табою не верыцца:

Зноў дачакаліся прыходу вясны.

-          Ацэнка дадзенага этапа работы.

9.Лічбавы дыктант: словы-антонімы – 1, словы-не антонімы – 2.

1) 1   чыста – брудна,

2) 2   ашукаць – схітрыць,

3) 2   вывад – заключэнне,

4) 1   зашпіліць – расшпіліць,

5) 2   загадка – рэбус,

6) 1   старт – фініш,

7) 1   весяліцца – сумаваць,

8) 2   вастрыць – тачыць,

9) 2   эфектыўны – эфектны,

10) 1 здароўе – хвароба.

- Узаемаправерка, самаацэнка работы.

10. На дошцы карціны сумнай пары восені. Паспрабуем ажывіць дошку радаснай парой вясны. ( Індывідуальнае заданне: прычапіць “карціны-антонімы”).

11. Вусная работа ў групах: замяніць выдзеленыя словы ў тэксце на антанімічныя.

Восень лічыцца сумнай парой. Гаснуць у гэты час яркія зялёныя фарбы. Змаўкае лес. Хмурнее неба. Уся прырода замірае.

12.Абагульненне тэставай работай.

1)Словы з супрацьлеглым значэннем:

а) сінонімы;

б) антонімы;

в) амонімы.

2)Словы з супрацьлеглым значэннем – гэта словы:

а) адной часціны мовы;

б) розных часцін мовы.

3)Антонімы надаюць мове:

а) супрацьпастаўленні толькі нейкіх з’яў;

б) выразнасць.

4)Антонімы служаць:

а) сродкам сувязі сказаў у тэсце;

б) супрацьпастаўленнем сказаў у тэксце.

           5) Антонімы ўжываюцца ў мове для таго, каб:

               а) пазбягаць паўтораў;

               б) апісваць прадметы, з’явы, супрацьлеглых па якіх-небудзь     значэннях.  

Ацэньваецца работа.

Д/з: 1) пр. 119; 2) пр. 123; 3) пр. 124; 4) лінгвістычная казка “Жылі-былі антонімы.

Вывад па ўроку, ацэнка ўроку і рабоце на ўроку ўсіх і асобных вучняў.