contrast version

У ДАПАМОГУ КЕМЛІВЫМ, ДАПЫТЛІВЫМ, ЭРУДЫРАВАНЫМ ВУЧНЯМ

*Тэставыя заданні

1.Вызначце, у якім радку ў словах правільна пастаўлены націскі:

а) асака/, на/крыўка, блытаніна/, беларусы/, цэме/нт;

б) асака/, накры/ўка, блытані/на, белару/сы, цэме/нт;

в) асака/, на/крыўка, блытані/на, белару/сы, цэме/нт.

2.Гукі, якія складаюцца толькі з голасу, называюцца:

а) галоснымі; б) зычнымі.

3.Укажыце слупок, у якім паслядоўна дадзеныя спалучэнні гукаў адпавядаюць вымаўленню гукаў, абазначаных выдзеленымі літарамі, у словах, размешчаных злева:

а) б) в) г)

ззянне [н’] [нн’] [н’] [нн’]

дождж [шч] [шч] [жшч] [шч]

світанне [св’] [с’в’] [с’в] [с’в’]

дзядзька [ц] [дз’] [ц’] [ц’]

лье [йэ] [й’э] [й’э] [й’э]

4.Выберыце групу слоў, у кожным з якіх ёсць мяккія зычныя гукі:

а) гай, цень, лье, ноч, радасць;

б) гай, цень, лье, вазьму, дзверы, сям’я;

в) гай, цень, лье, вазьму, баян;

г) юла, гай, цень, вазьму, баян.

5.Выберыце групу слоў, у кожнай з якой ёсць словы са свісцячымі зычнымі:.

а) дзень, паглядзець, цана, цэх;

б) стужка, морж, вуж, грэбці;

в) удваіх, удзвюх, паблізу, назаўсёды;

г) дзядзька, сонца, зіхацець, селядзец;

д) шэрсць, шэсць, шаптаць, шарсцяны.

6.Выберыце групу слоў, у кожнай з якой ёсць словы з шыпячымі зычнымі:

а) барацьба, сцежка, усмешка, ноч;

б) цэны, сцежка, усмешка, ноч;

в) чысты, сцежка, усмешка, ноч;

г) цыган, сцежка, усмешка, джала.

7.Гукі, якія складаюцца толькі з голасу і шуму ці толькі з шуму, называюцца:

а) галоснымі; б) зычнымі;

8.Выберыце групу слоў, у кожным з якіх ёсць звонкія зычныя гукі:

а) удар, грыб, зараза, баян;

б) удар, рыба, зараза, баян;

в) удар, рыба, зараза, баяніст.

г) удар, рыбак, зараза, баян.

9.Па ўдзелу голасу і шуму зычныя гукі [ш, ж, дж, ч] называюцца:

а) свісцячымі; б) губнымі; в) шыпячымі.

10. Вызначце, колькі гукаў і літар у слове ўздзеянне:

а) 8л., 9г.; б) 8л., 8г.; в) 9л., 8г.; г) 9л., 9г.

11. Выберыце групу слоў, якія правільна падзелены для пераносу:

а) адзі-нац-цаць; дзя-ўчын-ка; узбярэж-жа;

б) адзі-нац-цаць, дзяў-чынка, уз-бярэж-жа;

в) адзі-на-ццаць, дзяў-чын-ка, уз-бярэж-жа.

12. Вызначце , у якім радку знаходзяцца словы з асіміляцыяй па глухасці:

а) мароз, касьба, дзядзька, дождж;

б) мароз, снег, футбол, казка;

в) мароз, снег, дзядзька, дождж;

г) мароз, снег, носьбіт, дождж.

13. Вызначце, у якім радку дадзены словы, дзе свісцячыя зычныя вымаўляюцца як шыпячыя:

а) сшытак, шчасце, расчысціць, зжаць;

б) сшытак, бясшумна, расчыніць, зняць;

в) сшытак, здзіўляешся, расчысціць, зжаць;

г) сшытак, бясшумна, расчысціць, зжаць.

14. Вызначце радок, дзе знаходзяцца словы, у якіх адбылася асіміляцыя па звонкасці:

а) малацьба, грыб, просьба, носьбіт;

б) малацьба, барацьба, дзюба, носьбіт;

в) малацьба, барацьба, просьба; носьбіт;

г) малацьба, барацьба, просьба, адхон.

15. Знайдзіце ў кожным радку “чацвёртае лішняе” слова (па фанетычных законах беларускай мовы):

а) падзяка, падзяліць, падзеляніць, падзяжурыць;

б) цэны, цацка, цэдзіць, цень;

в) аджыць, джала, ураджай, сяджу;

г) гадзіннік, ззянне, каменны, пантонны;

д) лью, Савельеў, цень, Ульяна;

е) расчоска, перапісчьк, счарнець, у бочцы;

ё) юла, юны, раз’юшаны, цюльпан.

  • 16. Рашыце наступныя прапорцыі і вызначце гукі, якімі адрозніваюцца або суадносяцца члены другой прапорцыі насенне : на сене = Палессе : ?:

а) [с] : [с’] б) [с’] : [с’].

17. Вызначце, якую літару трэба ўставіць у фанетычную прапорцыю а) [ш]; б) [ж]; в) [ч].

18. Вызначце, па якім прынцыпе аб’яднаны зычныя гукі ў адну групу [ж, ш, дж, ч]: а) няпарныя звонкія зычныя; б) падоўжаныя зычныя; в) шыпячыя зычныя; г) свісцячыя зычныя.

19. Вызначце, у якім радку знаходзяцца толькі тыя словы, у якіх шыпячыя зычныя вымаўляюцца як свісцячыя:

а) на фортачцы, зжаць, пясчынка, любуешся;

б) на фортачцы, апранаешся, любуешся, пры дачцэ;

в) возчык, перабежчык, на лямпачцы, сшытак;

г) схопішся, у бочцы, счарнець, расказчык.

20. Укажыце, па якім прынцыпе аб’яднаны зычныя ў пэўную групу:

[ в, л, м, н, р, й’, ў]:

а) падоўжаныя зычныя; б) свісцячыя зычныя; в) няпарныя звонкія;

г) шыпячыя зычныя.

21.Рашыце наступныя парпорцыі і вызначце гукі, якімі адрозніваюцца або суадносяцца члены другой прапорцыі банка : банька = ? : галька:

а) [ н ][ н’] б) [ л ][ л’ ]

22. Вызначце, якую літару трэба ўставіць у фанетычную прапорцыю [ з ] : [ с ] = [ г ] : [ ? ]:

а) [ к ] ; б) [ х ] ; в) [ ф ].

23. Укажыце, па якім прынцыпе аб’яднаны зычныя ў пэўную групу

[ с, с’, з, з’, дз’, ц’ ]:

а) падоўжаныя зычныя;

б) свісцячыя зычныя;

в) няпарныя зычныя;

г) шыпячыя зычныя.

24. Рашыце наступныя прапорцыі і вызначце гукі, якімі адрозніваюцца або суадносяцца члены першай прапорцыі

бар : ? = пара : тара:

а) [ б ] - [ б’ ] б) [ б ] - [ п ]

25. Вызначце, якую літару трэба ўставіць у фанетычную прапорцыю [ б – п ] = [ дз’ - ? ]:

а) [ ц’ ]; б) [ з ]; в) [ с ].

26. Укажыце, у якіх словах колькасць гукаў і літар не супадае:

а) павільён; б) мерыдыян; в) брыльянт; г) зацінькаць; д) шчымлівы; е) удзячны.

27. Укажыце правільную фанетычную транскрыпцыю слоў адчапіся і нясвіжскі :

а) [ н’ас’в’іск’і ]; [ ачап’іс’а];

б) [н’ас’в’іск’і ]; [ аччап’іс’а ];

в) [ н’ас’в’с’к’і]; [ аччап’іс’а ];

г) [ н’асв’іск’і ]; [ ачап’іс’а ].

28. Укажыце групу слоў, у кожным з якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі:

а) ежа, леў, злёт, уюн;

б) радыё, уюн, даіць, з’ява;

в) злёт, радыё, сінь, пяць;

г) Юльян, леў, злёт, з’ява.

29. Вызначце, колькі гукаў у слове аддзячыць;

а) 7 г., б) 6 г., в) 8 г., г) 10г.

30. Адкажыце, у якіх словах літары з, с абазначаюць гук с;

а) расшчапіць;

б) бразнуць;

в) сажаць;

г) зяць;

д) казка;

е) бліснуць.

АЛІМПІЯДА ПА ФАНЕТЫЦЫ.

1.Згрупуйце словы па колькасці гукаў у канчатках: 0 г., 1г., 2 г., 3 г.

Армія, бярозавая, вясеняя, гуляю, дом, дрэва, лес, мара, печ, працую, сабака, сіняга.

2.Падбярыце пары слоў, каб іх значэнне залежала ад цвёрдага – мяккага зычнага гука (нос – нёс ).

3.Пастаўце націскі ў словах:

Алфавіт, алібі, іскра, мальберт, нектар, статуя, беларусы.

4.Змяніце словы галоснымі, але каб сэнс слова не змяніўся:

Лётаць, навокал, нанава, супраць.

1.Запішыце па-беларуску. Пастаўце націскі ў рускіх і беларускіх словах:

Верба, четырнадцать, некоторые, Несвиж, ненависть, дубрава, ремень.

2.Як пішуцца словы, якія вымаўляюцца так:

[ лотка], [ й’аблык ], [ рашчоска ], [ намас’с’а ], [ на л’ампаццы ], [ ноз’біт ], [ н’ац’ашка ], [ й’астрап ], [ с’л’эт ].

3.Як вымаўляюцца наступныя словы: перапісчык, разжыцца, Ганачцы, счарнець, народ, смяешся?

4.Прывядзіце тры прыклады слоў, у якіх свісцячыя вымаўляюцца як шыпячыя.

5.Назавіце гукі, якія могуць выступаць у ролі прыстаўных. На кожны выпадак прывесці па тры прыклады.

6. Прывядзіце па два прыклады слоў, у якіх

а) толькі зацвярдзелыя зычныя; б) толькі мяккія зычныя;

в) толькі санорныя зычныя; г) толькі зычныя