contrast version

Віншуем з перамогай!

Побач з намі ў адным класе ўжо сёмы год вучыцца на першы погляд звычайны хлопец: ціхмяны, сціплы, старанны, ветлівы… З першага погляду Слава Зарубіцкі, вучань 7 “Б” класа, нічым не вылучаецца сярод іншых вучняў. Мы, яго аднакласнікі, добра ведаем, што Слава з сямі год сур’ёзна займаецца шахматамі. Сваё захапленне гэтым відам спорту ён перадаў і нам: калі зайсці ў наш клас на перапынку, можна пабачыць, што хто-небудзь абавязкова гуляе ў шахматы.

Мы ўжо даўно звыкліся з тым, што Славы часта няма ў школе, бо ён ездзіць на спаборніцтвы, і вельмі прыемна, калі ён прывозіць нам з-за мяжы свае ўражанні, фотаздымкі, відэазапісы і … сувеніры.

 

Але нядаўна, праводзячы Славу на чарговыя спаборніцтвы ў Афрыку, мы хваляваліся асабліва, бо гэта былі спаборніцтвы свету, на якіх змагаліся самыя моцныя юнакі-шахматысты планеты. І наш Слава нас не падвёў: ён стаў чэмпіёнам, заваяваўшы срэбраны медаль! Мы ганарымся сваім аднакласнікам і жадаем яму новых перамог!

Ліза Савіцкая, Юля Навічэнка,

вучаніцы 7 “Б” класа