contrast version

30 кастрычніка наша школа гасцінна расчыніла дзверы для наведвальнікаў заключнага занятка майстар-класа С.А. Васільковай «Сем спосабаў выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў на ўроках мовы і літаратуры», які быў праведзены ў форме педагагічнай майстэрні. Настаўнікам дэманстраваліся тэсты, падрыхтаваныя ў праграмах My test, Hot Potatoes, былі створаныя ўмовы для знаёмства з дадзенымі праграмамі. Вучыліся працаваць па алгарытме дзеля засваення тэхналогіі стварэння заданняў з пытаннямі тыпу “Выбар адказу” з дапамогаю модуля JQuiz. На этапе афішавання выкананых работ быў праведзены кантрольны тэст, з якім удзельнікі паспяхова справіліся. Рэфлексія, праведзеная у форме гульні “Гарачая бульба”, сведчыць пра дасягненне пастаўленых задач і ўдзячнасць настаўніку-майстру за прадстаўленую магчымасць набыцця новых ведаў.