contrast version

Дзень роднай мовы ў СШ №20

21 лютага ў школе адзначыўся Сусветны Дзень роднай мовы. Сярод вуняў 5,6 і 8 класаў быў праведзены конкурс “З любоўю да роднага слова”, які складаўся з пяці этапаў. Таксама класы спаборнічалі паміж сабой у правядзенні акцыі “Пачытай мяне”, а перад пачаткам заняткаў вучняў, бацькоў і настаўнікаў сустракалі з прапановай папрацаваць перакладчыкамі. За правільны пераклад слова ўвайшоўшых ганаравалі цукеркамі і эмблемай “Размаўляй са мной па-беларуску”.


Школьная фае і лесвічныя пляцоўкі былі аздоблены газетамі, выслоўямі, ілюстрацыямі на тэму “Мая родная мова”. На кожным перапынку дэманстраваліся відэакліпы з беларускімі песнямі. Пераможцы былі ганараваныя граматамі. Арганізацыю правядзення конкурсаў узялі на сябе настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Прыемна было чуць ў школьных калідорах жывую беларускую гаворку, бачыць вучняў і настаўнікаў з прымацаванымі да адзення беларускімі выслоўямі, назіраць за заклапочанымі творамі маленькіх канкурсантаў.