contrast version
Индекс материала
Классные часы
Города Беларуси
Государственные символы Беларуси
«Государственные символы Республики Беларусь»
Дзяржаўныя сімвалы Беларусі
“Зямля пад белымі крыламі”
Классный час «Край мой Белая Русь»
«Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!»
Классный час на тему
КЛАССНЫЙ ЧАС «ЧТО ЗНАЧИТ БЫТЬ ПАТРИОТОМ?»
Беларусь – краіна маёй будучыні
Нами будет Родина гордиться
Тобой живу, моя природа!
Я-Гражданин РБ
Все страницы

 

 

“Зямля пад белымі крыламі”

 

Цель:         воспитание любви к родине, родному краю, традициям белорусского народа.

 

Задачи:     1. расширение представлений детей о Республике, ее богатствах, углубление знаний детей о белорусских традициях.

 

                   2. формирование интереса к белорусским народным песням, танцам; к белорусскому языку, как средству общения.

 

                   3. воспитание уважительного отношения к традициям и обычаям.

 

Ход занятия

 

  1. I.Организационный момент. Приветствие гостей.
  2. II.Введение в тему. Актуализация знаний.

 

 

 

1. На фоне музыки (бел.) в записи звучит легенда из повести «Земля под белыми крыльями» Владимира Короткевича:

 

         «Бог дзяліў між народамі землі. Адным – тое, другім – тое. Прыйшлі беларусы… Вельмі ж пану Богу спадабаліся. Ен і пачаў нас надзяляць: “Рэкі даю вам поўныя, пушчы – нямераныя, азеры – нялічаныя… Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, у голад людзі будуць да вас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта. А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках – касякамі, пчолы ў вуллях – мільенамі. А травы – як чай. Не будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці – дужыя, сады – багатыя, грыбоў ды ягад – заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку, песні, вершы – здатныя. І будзеце вы жыць ды жыць..” »

 

2. О какой стране идет речь в легенде?

 

- Да, действительно, здесь говорится о нашей прекрасной Родине.

 

- Как еще люди называют свою родину? (Отчизна, Бацькаўшчына)

 

( Настаўнік чытае верш )

 

 

 

Да апошняй бярозкі…

 

Ты такі ненаглядны –

 

Мой радзімы куточак зямлі.

 

Ты такі ненаглядны –

 

Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,

 

Дзе асколачкам неба

 

Васілек у мірным поле цвіце

 

І ля кожнай хацінкі

 

Прыгажуня бярозка расце,

 

Край азераў глыбокіх

 

І чаромхавых белых завей,

 

Ідэалаў высокіх

 

Працавітых і шчырых людзей

 

Тут з адкрытай душою

 

Запрашаюць часцей у свой дом.

 

Тут накормяць, напояць,

 

Абагрэюць сардэчным цяплом.

 

                                                                  Я.Жабко

 

 

 

(На доске карта Беларуси)

 

- Посмотрите, что вы видите на доске?

 

- А сегодня мы с вами создадим свою карту Беларуси – карту богатств Беларуси.

 

(Снимается карта, остаются контуры)

 

- В легенде говорилось о несметных богатствах Беларуси. Назовите их. (Леса, озера)

 

В лесах - …звери.

 

- Каких животных вы знаете, отгадайте загадки?

 

Хитрая плутовка,                                    За горами, за полями,

 

Рыжая головка,                                       за высокими лесами,

 

Пушистый хвост – краса.                       хищник - ворище

 

Кто это?       (лиса)                                ночами рыщет, добычу ищет.

 

                                                                  Зубами щелк. Кто это?   (волк)

 

- Кого называют царем белорусских лесов? (зубр)

 

- А остальных животных мы покажем:

 

- Длинноухий заяц, который испугался лисы.

 

- Медведь, которому веселый ручеек штаны промочил.

 

- Маленький ежик, которого разбудило весеннее солнышко, и он недовольно зафыркал (фыр-фыр).

 

- Хищная рысь, которая крадется, мягко ступая своими подушечками ног.

 

…И птицы.

 

- Назовите птиц Беларуси.

 

- Какую птицу называют символом Беларуси? (вывешивается рисунок аиста)

 

…и рыбы…

 

           Главное богатство – это люди, населяющие эту землю. Это еще и язык (мова) и традиции.

 

         А что такое традиции?

 

(это то, что переходит из одного поколения к другому, то, что унаследовано нами от наших предков: порядок, нормы поведения)

 

- Какие традиции вы знаете?

 

- Сегодня мы немного поговорим об одной из традиций белорусского народа «Гуканне вясны».

 

Гаспадар        Вясновае свята –

 

                        Найлепшае свята!

 

                        Яно падарункаў

 

                        Прыносіць багата.

 

                        І сонца, і траўку, і першыя кветкі

 

                        Таму так чакаюць яго ўсе дзеткі.

 

Гаспадыня     А як жа раней, у краіне, у нашай

 

                        Вясну сустракалі?

 

                        Як сустракалі?

 

Гаспадар        Часцей сазывалі, ды стол накрывалі,

 

                        Песні разам спявалі, байкі казалі,

 

                        Вясну заклікалі…

 

 

 

(стук у дзверы)

 

 

 

                        - А вось і госці.

 

Гаспадыня     Праходзьце госцікі, праходзьце даражэнькія,

 

                        Заходзьце хлопцы, заходзьце дзяўчаты.

 

                        Сення у нас свята – Вясновае свята.

 

1 госць            Добры вечар вам у хату

 

                        Нашы ягамосці,

 

                        Прыбылі да вас

 

                        Мы сення ў госці.

 

2 госць            Шчыра вам жадаем

 

                        Шчасця і здароўя,

 

                        Каб было часцей у вас

 

                        Поўнае застолле.

 

Гаспадыня     Рады мы ўбачыць вас

 

                        У сябе ў хаце.

 

                        Нашым хлебам – соллю

 

                        Вас пачаставаці.

 

Гаспадар        Мы звычай зямлі сваёй зберагаем

 

                        Усіх гасцей хлебам – соллю вітаем.

 

 

 

(падн. хлеб на ручніку)

 

Гаспадыня     А тым часам і пачастункі гатовыя

 

                        Пачынаем свята вясновае.

 

3госць             Хто прыносіць нам вясну?

 

                        Сонцам поплаў меціць?

 

                        Будзіць поле ада сну?

 

                        Жаваронак, дзеці!

 

4госць             Сонца грэе, прыпякае,

 

                        Лед на рэчцы затрашчаў.

 

                        Цеплы ветрык павявае,

 

                        Хмар дажджлівых ен прыслаў.

 

                        Гусі дзікія ляцяць,

 

                        Шпак на грушы расспяваўся

 

                        Жураўлі ўжо ляцяць,

 

                        Вось і бусел паказаўся.

 

                               Бусел і хлопчык (сцэнка)

 

Хлопчык        Бусел, бусел, Клека, Клека,

 

                        Дзе ж ты быў?

 

Бусел              Я жыў далека:

 

                        За гарамі, за лясамі,

 

                        Там дзе Ніл,

 

                        На поўдні самым.

 

Хлопчык        Як жа ты там бусел жыў?

 

Бусел              Я не жыў, я ўсе тужыў.

 

                        Дзе б ні быў, дзе б ні лятаў,

 

                        Родны край успамінаў.

 

Гаспадыня     Так, няма лепшага куточка, чым родная старонка.

 

5 госць            А ці ведаеце вы, адкуль буслы на Беларусі і чаму іх так называюць. Вось паслухайце легенду.

 

                        Было гэта вельмі даўно. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывелам. І вырашыў адзін чараўнік знішчыць усіх гадаў. Сабраў ен іх у мяшок, завязаў, узваліў на плечы аднаму чалавеку і загадаў укінуць мяшок у праддонне. Узяла чалавека цікавасць: што ж ен нясе? Ен развязаў торбу і аслупянеў ад жаху. Гады тым часам вылезлі і распаўзліся па зямлі. Разгневаны чараўнік не захацеў другі раз іх збіраць. Ен накінуў на чалавека мяшок і ператварыў яго ў бусла. Загадаў збіраць гадаў усё яго жыцце, да самай смерці. Так і ходзіць ен па лугах і балотах, ды збірае гадаў, але не можа сабраць. Так і ходзіць каля людзей і мала іх баіцца.

 

Гаспадар        А чаму ж у нашай хаце песень не чуваць?

 

Гаспадыня     Чаму ж мне не пець

 

                        Чаму ж не гудзець,

 

                        Калі ў нашу хату

 

                        Ўжо вясна ідзець?

 

 

 

Песня “Чорна галка”( выконвае Ісаенка Марына на цымбалах)

 

Ясь                  (пад сучасную музыку ўбягае Ясь, хапае са стала блін, кладзе ў рот)

 

                        Што тут у вас робіцца?

 

Гаспадыня     Мы вясну Лёлю сустракаем.

 

Ясь                  А што гэта, новая рок-група да нас прыехала?

 

Гаспадар        Табе б, Ясь, толькі рок ды джас, а ў нас вясновае свята. І саромна не ведаць.

 

Ясь                  Свята дык свята. Пайшлі бабулька танцаваць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

(танец пад сучасную музыку)

 

 

 

Гаспадыня     Ну, пацешыў ты мяне, дык пацешыў. Я такіх танцаў з роду не танцавала і не бачыла.

 

Ясь                  Ай, што ў вас за танцы былі.

 

Гаспадар        Унучак, не трэба так! Гэта наша музыка, твая і мая. Паглядзі, як зараз весела будзе! Пясядзі, павучыся.

 

         ( Дзеці выконваюць бел. нар. песню “Прыляцелі шпакі”

 

6 госць            На сонечным узлеску апошні снег растаў

 

                        Вяселыя пралескі зірнулі з-пад ліста.

 

                        Празрыста ззяюць вочы, нібы блакіт нябес

 

                        Халоднай весняй ноччу іх не кране мароз.

 

                        Пралескі на ўзгорку пад леташняй травой

 

                        Сіяюць нібы зоркі агністай сінявой.

 

7 госць            Сення раніцай ліў першы дожджык з громам

 

                        Праляцелі журавы і над нашым домам.

 

                        Распранула крылы пчрлка, зелянее збожжа

 

                        Загарэлася вяселка, дожджык ей паможа.

 

8 госць            Вясна, вясна ідзе. Шмат працы ўсім нясе

 

                        Трэба поле засяваць

 

                        Трэба бульбачку саджаць.

 

9госць             У гародзе, каля градак

 

                        Шмат цікавых есць загадак,

 

                        Той, хто градкі даглядае,

 

                        Той загадкі адгадае.

 

10госць           От, бабуля, важна села,

 

                        І глядзіць навокал смела,

 

                        У зямлю схавала лапаць,

 

                        Як зачэпім, будзем плакаць.

 

                        Гэта злосная бабуля называецца…

 

11госць           У бабулі родны брат

 

                        Ласкавейшы быццам

 

                        А да слез давесці рад

 

                        Так як і сястрыца.

 

                        Сам сабе на ўме панок,

 

                        А завуць яго…

 

12госць           З вусамі, а не страы, заўдросныя вочы,

 

                        За што-небудзь на двары ўчапіцца хоча

 

                        Хопіць хітрасці на трох

 

                        А завуць яго…

 

13госць           Гэта што за важнгы туз,

 

                        Хвост зялены, цэпкі вус.

 

                        Усім вядомы карапуз

 

                        Пузан-Пузанавіч…

 

14госць           І не Маша, і не Галя, а дзяўчына ў крыўдзе,

 

                        За касу яе цягае кожны, хто не прыйдзе.

 

                        Абнімаюць вельмі рэдка, бо яна завецца…

 

                                                                    ( рэпка)

 

(сцэнка “Рэпка”)

 

                        Гэй, хлопцы, гэй дзяўчаты. Хопіць байкі баіць. Давайце вясну Лёлю клікаць.

 

Гаспадыня     Абяцала да нас вясна – Лёля завітацца, маладая ды прыгожая.

 

Гаспдар          Што прынесла нам вясна?

 

Вясна              Я прынесла вам песні-песенькі, каб спявалі іх шчыра з году ў год. Каб вадзілі весела вы карагод.

 

 

 

(Вясна праводзіць з дзецьмі гульню”А мы проса сеялі”)

 

 

 

                        Вясна-красна,

 

                        Адкуль прыйшла,

 

                        Адкуль прыйшла, што прынесла?

 

                        - Малодачкам – па чаўночку,

 

                        А дзевачкам – па вяночку,

 

                        А дзевачкам – па вяночку.

 

                        А пастушкам – па кіечку,

 

                        Старым бабам – па галушачцы,

 

                        Малым дзеткам – па птушачцы.

 

Гаспадар        Што падорыш нам вясна-весенка?

 

Вясна              Падарую вам шмат пралесачак

 

                        Будуць кветачкі кругом расцвітаць,

 

                        Будуць птушачкі звонка шчабятаць.

 

Гаспадар        Вясна-Леля, а ці памятаеш ты, як раней цябе сустракалі?

 

Вясна              Памятаю. На Вялікдзень ад хаты да хаты хадзілі Валачобнікі. Услаўлялі гаспадара і гаспадыню, іх дзетак, бабу і дзеда. Гаспадары частавалі іх святочнай ежай. Валачобнікі жадалі добрага ўраджаю, прыплоду скаціны, каб дзеці раслі здаровыя і дужыя, прыгожыя.

 

- А пра якія традыцыі вы сення даведаліся?

 

(дзеці адказваюць на пытанні, Вясна адарвае ўсіх дзяцей і гасцей спечанымі жаваронкамі, якія падрыхтавалі бацькі)

 

Вясна              А я падрыхтавала яшчэ адзін падарунак. Я запрашаю ўсіх у актавую залу паглядзець танец, у якім сустрэліся сучаснасць і мінулае.

 

(усе ідуць у актавую залу)

 

Танец “Біла дзеўку маці”

 

                                       Литература

 

1. Буткевич В.В. Моё Отечество. Республика Беларусь: разработки занятий / В.В. Буткевич, Н.Г. Ванина, О.А. Толкачёва – Минск: Пачатковая школа, 2006.

 

2. Красоўская Г.І. І слова гучала, чароўнае слова… - Мн.: УП “Тэхнапрынт”, 2005.

 

3. Неборская Т.А., Кудейко М.В. Ура! Мы снова вместе. – Мозырь: ООО ИД «Белый Ветер», 2005.

 

4. Творчество и традиции / Авторы – составители: Н.В. Зайцева, С.Н. Галенко, Т.П. Воронова – Мозырь: РИФ «Белый Ветер», 1999.

 

5. Журнал «Пачатковае навучанне», 2001 №4,6

 

   Журнал «Пачатковая школа»,2003 №3, 2005.