contrast version
Индекс материала
Классные часы
Города Беларуси
Государственные символы Беларуси
«Государственные символы Республики Беларусь»
Дзяржаўныя сімвалы Беларусі
“Зямля пад белымі крыламі”
Классный час «Край мой Белая Русь»
«Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!»
Классный час на тему
КЛАССНЫЙ ЧАС «ЧТО ЗНАЧИТ БЫТЬ ПАТРИОТОМ?»
Беларусь – краіна маёй будучыні
Нами будет Родина гордиться
Тобой живу, моя природа!
Я-Гражданин РБ
Все страницы

 

 

Дзяржаўныя сімвалы Беларусі

Задачы: вхоўваць пачуцце любві і павагі да сваей краіны, гонар за галоўныя сімвалы дзяржаўнага сувернітэта Рэспублікі Беларусь, развівіць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці.

 

Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Усе вучні ўстаюць і спяваюць гімн.

1-ы вучань.     

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край!

2-і вучань.

У густых садах ты красуешся,

Сілай поўная маладой,

У агнях уся ярка свецішся,

Разліваешся збажыной.

3-і вучань.

Славай слаўная ты быліннаю,

Залатою сваёй красой,

Майскай песняю салаўінаю

І вясёлкамі над ракой…

4-ы вучань.

Неба чыстае і глыбокае

І бярозавы ціхі гай –

Беларусь мая сінявокая,

Беларусь мая, родны край!

(У. Карызна. Беларусь мая сінявокая.)

Настаўнік. Рэспубліка Беларусь –незалежная, суверэнная дзяржава. Як і ўсе незалежныя дзяржавы, Беларусь мае дзяржаўныя сімвалы – гімн, герб і сцяг. У артыкуле 19 раздзела 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Асноўнага Закона нашай краіны) запісана: “ Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн”. Знаёмству з імі будзе прысвечаны наш урок.

.

1-ы вучань. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе собой прамавугольнае палотнішча, якое мае дзве гарызантальна размешчаныя паласы: верхнюю – чырвонага колеру і ніжнюю – зялёнага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны арнамент чырвонага колеру на белым полі.

Расказ суправаждаецца дэманстрацыяй.

2-і вучань. Чырвоны колер са старажытных часоў з’яўляецца знакам Сонца. Ён сімвалізуе роднасць і братэрства. Чырвоны колер звязаны таксама з барацьбой за свабоду і справядлівасць. Гэта знак перамогі і шчаслівага жыцця.

3-і вучань. Зялёны колер – колер дабра і міру. Гэта колер прыроды, зялёнай расліннасці палёў, лясоў, лугоў. Ён заўсёды азначаў вясновае абуджэнне прыроды пасля доўгага зімовага сну.

4-ы вучань. Белы колер – колер свабоды. Ён пераклікаецца з назвай нашай краіны – Беларусь. Белы колер азначае таксама гасціннасць, добразычлівасць і мудрасць жыхароў Беларусі.

1-ы вучань. Дзяржаўны герб Республікі Беларусь змяшчае геаграфічны абрыс нашай краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Зверху знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – ільну. Каласы, абвітыя чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам: “Рэспубліка Беларусь”.

Расказ суправаджаецца дэманстрацыяй.

2-і вучань. Зямны шар – знак таго, што Рэспубліка Беларусь – адна з дзяржаў у свеце.

3-і вучань. Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні – маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць таксама надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі.

4-ы вучань. Пяціканцовая зорка на гербе – знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў. Азначае гатоўнасць кожнага жыхара да абороны сваёй Радзімы.

5-ы вучань. Склад вянка ў нашым гербе таксама невыпадковы. Усё тут сімвалізуе працу і багацце. Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу.

Выявы герба і сцяга ўмацоўваюцца каля дошкі. Настаўнік прапануе дзецям уважліва іх разгледзець і запомніць.

Праводзіцца гульня “Знайдзі сцяг і герб Беларусі”. Вучні класа дзеляцца на групы. Кожнай групе раздаюцца карткі з выявамі гербоў і сцягоў розных краін. Даецца заданне знайсці герб і сцяг Рэспублікі Беларусь і назваць іх прыкметы.

 

Крыжаванка

“Мая Радзіма – Беларусь”

1, 3,4. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.(Гімн, сцяг, герб.)

2. Аснаўны закон Рэспублікі Беларусь. (Канстытуцыя.)

5.Прэзідэнт Рэспублікі Беларусі. (Лукашэнка.)

6, 8, 12, 14, 17, 18. Вобласці Рэспублікі Беларусь.(Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская, Брэсцкая, Гомельская.)

7.Хто за...гарой, той сапраўдны герой. (Радзіму.)

9.Сталіца Рэспублікі Беларусь.(Мінск)

10.Беларусь – край блакітных...(Азёр.)

11. Беларусь дасталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іхніх бацькоў – нашых дзядоў. Таму Беларусь называюць...(Бацькаўшчынай.)

13, 16.Вядомыя беларускія пісьменнікі. (Колас, Купала.)

15. Беларускі першадрукар.(Скарына.)

 

 

 

 

 

18

5

6

7

 

 

 

 

 

12

 

15

 

17

 

1

 

3

4

 

 

 

 

13

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

8

 

 

14

 

16

 

 

М

А

Я

 

Р

А

Д

З

І

10А

-

11Б

Е

Л

А

Р

У

С

Ь

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Настаўнік. Малайцы! Вы добра выканалі ўсе заданні. Вось і падышло да завяршэння наша свята. Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам, дзеці, што вы – юныя грамадзяне нашай краіны. Ваша Радзіма – Рэспубліка Беларусь. Любіце і шануйце яе. Беларусы ніколі не забываліся пра свой сцяг і герб . Памятайце і вы пра іх.