contrast version
Индекс материала
Классные часы
Города Беларуси
Государственные символы Беларуси
«Государственные символы Республики Беларусь»
Дзяржаўныя сімвалы Беларусі
“Зямля пад белымі крыламі”
Классный час «Край мой Белая Русь»
«Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!»
Классный час на тему
КЛАССНЫЙ ЧАС «ЧТО ЗНАЧИТ БЫТЬ ПАТРИОТОМ?»
Беларусь – краіна маёй будучыні
Нами будет Родина гордиться
Тобой живу, моя природа!
Я-Гражданин РБ
Все страницы

Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь


Мэты ўрока:

 

  •    ствараць умовы для развіцця пазнавальнай дзейнасці вучняў, з дапамогай мастацкага слова дзейсна ўплываць на іх думкі, пачуцці, памкненні і спрыяць фарміраванню светапогляду;
  •     абуджаць цікавасць да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа;
  •     спрыяць выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за сваю Радзіму, за свой народ.
  •     
  • Абсталяванне:

Карта Беларусі, карткі з прыказкамі, матэрыялы для складання кластараў на дошцы (лісты з пералікам правоў, абавязкаў), малюнкі з краявідамі Беларусі.

 



 

Тема. Я-Гражданин РБ

Ход урока

Настаўнік: Добры дзень, паважаныя сябры! Хоць мы яшчэ з вамі мала знаёмыя, але я спадзяюся, што мы станем сапраўднымі сябрамі. Вітаю вас на класнай гадзіне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына. Гэтыя словы мы чулі з самых малых год, мы да іх прывыклі, як прывыклі да слоў мама, тата, сям’я. І, магчыма, мы яшчэ не задумваліся над тым, што значаць яны для кожнага з нас. Многае можа родная сям’я, многае можа родная зямля. Можа накарміць нас цёплым і смачным хлебам, напаіць крынічнай вадой, зачараваць сваёй прыгажосцю, даць сцяжынку ў самастойнае жыццё.

І сёння ў нас размова пойдзе пра нашу Радзіму (карта Беларусі).

Якая яна, наша родная зямля? Што б вы пра яе расказалі людзям, якія ўпершыню пачулі пра Беларусь? (выказванні вучняў)

А яшчэ гэта –

1 вучань: Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, і пушчы, падобныя на гатычныя храмы, пушчы, дзе блукаюць зубры-волаты і горда нясуць свае кароны алені.

2-гі вучань: Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца.

3-ці вучань: Гэта амаль 11 тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.

4-ты вучань: Наша зямля – гэта старадаўнія гарадзішчы і курганы, пад якімі спяць яе абаронцы, у барвовых, быццам ад крыві, мурах замкаў.

5-ты вучань: Гэта бязмежныя палі, дзе працавіты плуг часам выворвае каменную сякеру, меч або гільзы часоў апошняй вайны.

6-ты вучань: Гэта вечныя агні перад помнікамі салдатам.

7-мы вучань: Наша зямля – гэта людзі і іх вечная, неўміручая праца.

Многае перацярпела наша беларуская зямля, але засталася незалежнай, самастойнай. Яна мае сёння багатую гісторыю, культуру, мову. І калі мы сапраўдныя грамадзяне сваёй краіны, мы будзем клапаціцца аб тым, каб усё гэта багацце не знікла.

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

 

1-ы чытальнік:

У нас хапае слоў такіх

Чысцюткіх, ядраных, як ранне.

Яны выказваюць услых

Пяшчоту, ласку і каханне.

Хапае слоў і гаманкіх,

І мяккіх, як у лузе травы,

Ствараючы, шліфуюць іх,

Але не для сваёй забавы.

У нас хапае рэдкіх слоў,

І палюбі ты іх бязмежна.

Яны ад чысціні снягоў

І ад пялёсткаў беласнекжных.

Яны ўвабралі звон крыніц,

Шум лесу і дыханне ночы…

Ад ліўняў і ад навальніц –

Грымяць, іскрацца і шапочуць.

 

Мова чалавека, народа багатая, калі ў ёй шмат песень, казак, прыказак. І зараз я прапаную вам праверыць, наколькі добра вы ведаеце нашу культурную спадчыну. Складзіце, калі ласка, прыказкі.

Няма смачнейшай вадзіцы

бору песню спявае

Усякай птушцы сваё

ад Радзімы не адракайся

Родная зямелька як

і цябе пашануюць

На чужыне і

дарэмна не гаворыцца

Кожная сасна свайму

гняздо міла

Родная зямля мякчэй

як з роднай крыніцы

Бацькоў не цурайся, а

зморанаму пасцелька

Шануй людзей, то

камар загіне

Бацькоўскае слова

чужой пярыны

 

Галоўны скарб нашай зямлі – гэта людзі, якія ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае імя беларусаў.

2-гі чытальнік:

Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі.

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя!

Аб добрай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здаля.

Кожны чалавек выконвае розныя ролі ў сваім жыцці. Якія яны? (Кластар на дошцы). Назавём галоўныя з іх.

Я – чалавек, беларус, грамадзянін, вучань, сын (дачка), барысаўчанін.

Хто ж такі грамадзянін?

Гэта чалавек, які пастаянна жыве ў дзяржаве, карыстаецца яго абаронай, мае шэраг сваіх правоў і абавязкаў. У Старажытнай Грэцыі быць грамадзянінам маглі нямногія, гэта было ганаровае званне.

Звернемся да правоў і абавязкаў. Якімі правамі валодаеце вы як вучні? Давайце пералічым асноўныя з іх (кластар).

-         Права на адукацыю;

-         Права на павагу сваёй годнасці

-         Права на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання

-         Права на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці.

Якія ж абавязкі маюць вучні? (складаем кластар на дошцы)

-         Старанна вучыцца

-         Дастойна і культурна паводзіць сябе ў класе, школе і за яе межамі

-         Паважаць погляды, свабоду і годнасць як старэйшых так і равеснікаў

-         Клапаціцца пра здароўе і бяспеку ўласнага жыцця і жыцця сваіх таварышаў

-         Быць акуратным, прытрымлівацца дзелавога стылю адзення

Мы з вамі барысаўчане. І ад нас залежыць, якім будзе наш горад. А каб жылося ў ім добра, неабходна, канечне, яго любіць.

2-гі чытальнік:

Я люблю цябе, мой горад,

Як магчыма толькі ў свеце.

Самы чысты і зялёны,

Самы родны на планеце.

Я табою ганаруся,

Гавару табе я “дзякуй”.

Ты мой лёс. І не патрэбна

Больш Радзімы мне ніякай.

Я жадаю табе шчасця,

Даўгалецця, прыгажосці.

Каб любілі цябе людзі –

Землякі мае і госці.

Грамадзяне абавязаны шанаваць законы дзяржавы, ведаць яе гісторыю, культуру і шанаваць яе. А зараз папрашу вас быць уважлівымі: мы правядзём з вамі невялікую віктарыну і даведаемся, наколькі сапраўднымі грамадзянамі роднай зямлі вы з’яўляецеся.

Віктарына.

  1. 1.Як у даўніну называлі Беларусь?

Белая Русь

  1. 2.Назваць сінонім слова Радзіма

Айчына, Бацькаўшчына

  1. 3.Колькі абласцей у нашай дзяржаве? Пералічыць іх.

6: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская

  1. 4.Які злак намаляваны на гербе Беларусі?

пшаніца

  1. 5.Якога колеру больш за ўсё на сцягу нашай рэспублікі?

чырвонага

  1. 6.Якімі словамі пачынаецца гімн Беларусі?

Мы – беларусы, мірныя людзі

  1. 7.Ад якіх плямёнаў пайшлі беларусы?

крывічы, дрыгавічы, радзімічы

  1. 8.Якая плошча нашай дзяржавы?

207 тысяч кв. км

  1. 9.Колькі краін мяжуе з нашай Беларуссю? Назавіце іх.

5: Расія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча

  1. 10. Якая прыблізная колькасць насельніцтва нашай дзяржавы?

Каля 10 мільёнаў чалавек

  1. 11. Назваць галоўныя рэкі Беларусі.

Нёман, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Днепр, Сож, Беразіна

  1. 12. Назавіце найбольш вядомых пісьменнікаў і паэтаў.

Я. Колас, Я.Купала, М.Танк, М.Багдановіч і інш.

  1. 13. Хто з’яўляецца беларускім першадрукаром?

Ф.Скарына

  1. 14. Як звалі беларускую жанчыну, якую царква аб’явіла святой?

Е. Полацкая

  1. 15. Назваць мемарыяльны комплекс, прысвечаны спаленым у час Вялікай айчыннай вайны вёскам?

Хатынь

  1. 16. Калі наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці?

3 ліпеня

 

 

Дзякуй вам усім за удзел.

Як вы зразумелі, хто такі грамадзянін? (выказванні вучняў)

Вось і заканчваецца наш з вамі урок “Я – грамадзянін РБ”. Я думаю, вы зразумелі, што першы ваш абавязак перад дзяржавай – атрымаць адукацыю, каб у далейшым быць паўнацэнным членам той дзяржавы, у якой ты нарадзіўся. А таксама я спадзяюся, што калі пройдуць гады і вы вывучыцеся, атрымаеце прафесію і будзеце дастойнымі прадаўжальнікамі дастойных спраў вашых бацькоў, усяго нашага народа.