contrast version
Индекс материала
Классные часы
Города Беларуси
Государственные символы Беларуси
«Государственные символы Республики Беларусь»
Дзяржаўныя сімвалы Беларусі
“Зямля пад белымі крыламі”
Классный час «Край мой Белая Русь»
«Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!»
Классный час на тему
КЛАССНЫЙ ЧАС «ЧТО ЗНАЧИТ БЫТЬ ПАТРИОТОМ?»
Беларусь – краіна маёй будучыні
Нами будет Родина гордиться
Тобой живу, моя природа!
Я-Гражданин РБ
Все страницы

 

Беларусь – краіна маёй будучыні

Мэта класнай гадзіны:

  • садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю, яго мінулага, цяперашняга і будучага;
  • садзейнічаць развіццю мыслення і пазнавальнай актыўнасці, камунікатыўных здольнасцей вучняў.

Эпіграф да ўрока:

О Беларусь, мая калыска,
Жыццё маё, прытулак мой!
З гарачаю любоўю нізка
Схіляюся перад табой.

Зямны паклон табе, Радзіма,
Тваім палям, тваім лясам,
Тваім гасцінцам і шляхам.

 

Ход класнай гадзіны

  1. 1.А.м.

2. Слова настаўніка. Мая Беларусь... Гэта азёрны край. Дзесяццю тысячамі блакiтных, чыстых вачэй пазiрае мая радзiма на Млечны Шлях. А на знакамiтых азёрах — Нарачы, Свiцязі, Браслаýскiх — адпачывае, кажуць, сам Бог.

 

Віктарына

1. Як называюцца людзі, ад якіх мы вядзём свае паходжанне.

(Продкі)

2. Пералічыце абласныя гарады нашай рэспублікі.

(Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў)

3. Пералічыце краіны , з якімі мяжуе Беларусь.

(Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія)

4. Каго называюць беларускім першадрукаром?

(Францішка Скарыну)

5. Каго называюць нябеснай заступніцай зямлі беларускай?

(Еўфрасінню Полацкую)

6. Што называюць «беларускім морам»?

(возера Нарач)

7. Як называецца нацыянальны парк, які ў мінулым годзе адзначыў юбілей?

(Нацыянальны парк «Белавежская Пушча»)

Беларусь мая сінявокая

Вядучы 1. Наш родны беларускі край прыгожы і па-свойму адметны на поўначы і на поўдні, на ўсходзе і на захадзе: там, дзе цячэ Дзвіна, у якую па-паўночнаму задумліва глядзяцца елкі і сосны, і пятляе між палёў Бярэзіна; дзе струменіць, набіраючыся сілы, Нёман і шырыцца, выбіраючыся з балот Прыпяць, дзе гамоніць з высокімі берагамі Дняпро і трэцца хвалямі аб лодкі паўднёва-ласкавы Сож...

Вядучы 2. Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня — усё гэта наш родны край, наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём.

Нашу краіну называюць «сінявокай». Чаму? Беларусь багатая азёрамі, рэкамі, вадасховішчамі. Азёры — гэта блакітныя вочы нашай краіны.

Вядучы 1. Край Нарачанскі… Святая беларуская зямля, мілая і дарагая сэрцу мясціна.

Нарачанскі край — гэта, найперш, азёры. Менавіта яны надаюць гэтай зямлі непаўторную адметнасць, якая вабіць да сябе блізкіх і далёкіх падарожнікаў.

Азёр у Нарачанскім краі шмат, каля паўсотні, і кожнае з іх не толькі цікавы прыродны аб'ект, але і скарб духоўны, у якім назапашаны шматлікія легенды і паданні, цікавыя назвы і мясцовыя здарэнні.

На жаль, азёры не размаўляюць. Але кожнае возера мае сваю непаўторную энергетыку, сваю аўру. Яна — у мелодыях хваляў, у шэпце чаротаў і трыснягоў, у плёскаце рыбы, галасах жывёл, птушак, дрэў.

Вядучы 2. Прырода – гэта наша багацце. Шкада, што мы належным чынам не беражом яго.

Ахова прыроды з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай і справай кожнага грамадзяніна У нашых запаведніках ахоўваюцца непаўторныя куточкі беларускай прыроды.

Настаўнік. Давайце зараз мы з вамі у думках перанясёмся ў Белавежскую пушчу. Некаторым з вас гэта зрабіць лёгка, бо мы туды ездзілі. Я думаю, што там недастаткова сродкаў для падтрымання належнага парадку, для догляду жывёл у вальерах. Вельмі хацелася б, каб сітуацыя змянілася. У мінулым годзе пушча адзначыла свой юбілей — 600 гадоў запаведнага рэжыму. Па сваіх памерах, багаццю і разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету Белавежская пушча займае першае месца сярод буйных лясоў Еўропы.

Вядучы 1. З даўніх, вельмі даўніх часоў Пушча была аплотам нашых продкаў, надзейным прытулкам ў цяжкія гады. Яна карміла і паіла, гартавала мужнасць і сілу людзей.

Усё тут было. Каралеўскія і царскія паляванні, браканьеры, масавыя высечкі лесу іншаземнымі фірмамі, грабежніцтва акупантаў. Цяпер тут запаведна-паляўнічая гаспадарка. Высякаюць толькі нязначную частку лесу.Рэдкіх звяроў берагуць. Стрэл у Пушчы — падзея. Непрыемная для таго, хто страляе.

Вядучы 2. Шмат птушак у пушчы. Вучоныя абмеркавалі і вырашылі, што белавежскія салаўі — самыя галасістыя і багатыя на спевы ў цэлым свеце. Самыя-самыя! А тут яшчэ больш за дзвесце відаў птушак! Уяўляеце, што такое веснавы белавежскі канцэрт?!

Вучань 1.    Как хочу я, люди,

Получить ответ —

Чем дышать мы будем

Через двадцать лет?

И что скажут внуки,

Внукам — их же дети, —

Если наши руки

Вред несут планете.

Истребляют рощу,

Не щадят полей,

Делают, что проще,

Только бы быстрей!

Губят водоемы,

Из которых пьем,

Так скажите кто мы,

Для кого живем?

А ведь мы в ответе

За судьбу земли

И за то, чтоб дети

                                Счастливо росли.

Мая Беларусь... Мая зямля …

Вядучы 1. У яе нетрах знойдзены нафта, калiйныя i каменныя солi, торф, глiна, гранiт, сланцы, руды, золата... Вялікае значэнне для Беларусі маюць запасы калійных солей. Па запасах і здабычы гэтай каштоўнай хімічнай сыравіны Беларусь уваходзіць у першую пяцёрку краін свету.

Вядучы 2. Новыя паселiшчы ХХ стагоддзя: Салiгорск — горад хiмiкаý, Наваполацк — горад нафтавiкоý, Жодзiна — горад машынабудаýнiкоý, Новалукомль — горад энергетыкаý. (Пералічаныя гарады паказваюцца на карце. Па жаданні настаўнік можа спыніцца на адным з гарадоў больш падрабязна).

Вядучы 1. Зямля для народа неабходна, як глеба для дрэва. А мова, літаратура кожнай краіны, яе культура — гэта багацце развіцця нацыі. Толькі на роднай зямлі чалавек дыхае свабодна, адчувае падтрымку сваіх блізкіх і родных, можа карыстацца спадчынай продкаў.

  • гульня «Знайдзіце пару» (прыказкі і прымаўкі падзяляюцца на часткі і раздаюцца вучням). Неабходна скласці прыказку (прымаўку).

Няма смачнейшае вадзіцы,                                        як з роднай крыніцы.

Усякай птушцы  сваё                                                     гняздо міла.

Роднаму зямелька, як                                            зморанаму — пасцелька.

На чужыне і                                                                камар загіне.

Кожная сасна свайму                                                бору песню пяе.

Родная зямля мякчэй                                                 чужой пярыны.

Бацькоў не цурайся, а                                          ад Радзімы не адракайся

З роднага боку і                                                                 варона мілая.

Шануй людзей, то                                                           і цябе пашануюць.

Бацькоўскае слова                                                    дарэмна не гаворыцца.

Людзі зямлі беларускай

Вядучы 2. Галоýны скарб маёй краіны — ЛЮДЗI! Яны ýслаýляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаý.

Вядучы 1. «Ці задумваліся, які ён, беларус?... Што гэта за народ? Беларус якраз адрозніваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Калі раней у каго на вёсцы здараўся пажар — вёска талакою ішла красці панскі лес, калі не было свайго, за пару дзен ставілі пагарэльцу новую хату, дзялілася з ім жытам … . Потым з кожнай хаты неслі рэчы: хто посцілку, хто палатно, хто гаршкі. Галоўнае ў нашым характары — гасціннасць добрага да добрых». (Уладзімір Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі.)

Вядучы 2. Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць.

Настаўнік. Вось мы і пагаварылі пра нашу радзіму, пра яе блакітныя азёры і рэкі. І дзе б мы ні апынуліся, куды б ні закінуў нас лёс, вельмі хацелася б, каб у нашай душы, у нашым сэрцы заўсёды было з намі адчуванне моцнай повязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў.

Чым жа мы ганарымся у нашай Беларусі?

     Паспрабуем разгадаць крыжаванку

 

 

Па гарызанталі:

3. Марка тэлевізараў, якія выпускаюць у Мінску. (Гарызонт)

4. Сімвал сучаснай Беларусі, адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года. (Бібліятэка)

6. Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі. (Скарына)

8. Літаратурны псеўданім К. М. Міцкевіча. (Колас)

Па вертыкалі:

1. Сталіца Беларусі. (Мінск)

2. Магутны звер вагой больш за тону, выява якога змешчана на самым вялікім БелАЗе. (Зубр)

5. Вялікая птушка, белыя крылы якой «накрываюць» Беларусь кожную вясну. (Бусел)

7. Марка халадзільнікаў і пральных машын, што выпускаюць у Мінску. (Атлант)

8. Літаратурны псеўданім I.Д. Луцэвіча. (Купала)

 

Вядучы 1.

Xiбa можна кут не любіць,

Дзе твае нарадзілісь бацькі,

Дзе жыццё пражылі дзяды,

Дзе спрадвеку твае карані?

 

Настаўнік. Главное сокровище нашей страны, как и любой другой, – люди, а главное сокровище нашей школы - ученики, особенно те, кто осознанно приходит сюда за знаниями. Вы уже почти взрослые, скоро поплывете в большое плавание, и очень хочется, чтобы вы встретили там замечательных людей. Но прежде вы и сами должны стать замечательными. Что же для этого необходимо?

Сейчас я предлагаю вам ответить на этот вопрос, используя подсказки (работа с пазлами в парах).

После выполнения задания ребята озвучивают заповеди настоящего человека.

1.Делай добро

2. Люби и прощай людей

3. Относись к людям так, как хотел бы, чтобы относились к тебе

4. Бойся обидеть человека

5. Найди свою цель в жизни

6. Не ищи оправдания собственным слабостям и не ленись

7. Познавай себя и мир

8. Не теряй веры в себя

9. Лучше отдай своё, чем возьми чужое. Рука дающего не оскудеет

10. Умей дарить радость людям

 

Давайте же руководствоваться этими заповедями и в отношениях со своими одноклассниками. И тогда я, как классный руководитель, как старший товарищ, буду спокойна за ваше будущее.