contrast version
Индекс материала
Праздники
Страница 2
Гульня- віктарына “Наша Беларусь”
Классный вечер, посвященный Дню защитника Отечества 23 февраля
Праздник «Чудо земли — хлеб!»
Свята “Нам засталася спадчына”
День Учителя
Все страницы

 

Свята “Нам засталася спадчына”

 

Мэта: далучаць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа,

фарміраваць цікавасць і павагу да роднага слова;

развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў, творчыя здольнасці;

выхоўваць моўнае чуццё і ўвагу да слова,

прывіваць любоў да роднага краю.

Ход мерапрыемства

Вядучы: Усiх да нас мы запрашаем

I сардэчна ўсiх вiтаем—

I дарослых i дзяцей,

I шаноўных усiх гасцей.

Неба чыстае i глыбокае

I бярозавы цiхi гай.

Беларусь мая сiнявокая,

Беларусь мая — родны край!

У густых садах ты красуешся,

Сiлай поўная маладой.

У агнях уся ярка свецiшся,

Разлiваешся збажыной.

Славай слаўная ты былiннаю,

Залатою сваёю красой,

Майскай песняю салаўiнаю

I вясёлкамi над ракой.

Вядучы: Дарагiя сябры! Сення мы павядзём размову аб самым галоўным, самым каштоўным — аб нашай Бацькаўшчыне.

Рака пачынаецца з ручаiн. Дрэва мае каранi, а чалавечая годнасць i вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасцi сваёй Радзiме, з пашаны да яе спадчыны, з ведання сваёй гiсторыi, з любовi да матчынай мовы.

Дала мне мацi гэту мову,

Каб не нямым прыйшоў у свет.

Дала мне мацi гэту мову

Як спадчыну i запавет.

З такою моваю не сорам

I да суседзяў — хоць на Марс.

З любым народам мы гаворым,

I людзi разумеюць нас.

Родная мова, лагодная мова,

Мова Купалы i мова Брыля.

Ты — беларускай культуры аснова,

Мова Радзiмы i мова мая.

Мова, якую шануюць i любяць,

Мова, якая застанецца жыць.

Хай яна самай жаданаю будзе,

Хай яна шчыраю песняй гучыць.

(Гучыць песня)

Вядучы: Любiць i шанаваць родную мову — гэта мала. Трэба ведаць i вывучаць культуру Беларусi, яе святы, традыцыi, фальклор. Фальклор — аснова ўсёй беларускай культуры. I сёння мы з вамi ўспомнiм беларускае народнае свята «Калядкi».

(Выходзiць гаспадыня, за ёй выскоквае Каза з Гандляром.)

Гаспадыня (да Казы):

Бегла белая козачка,

Бегла берагам козытка,

Рожкi казытунчыкi,

Ножкi тапатунчыкi.

(Каза iдзе па крузе, падскоквае)

Гаспадыня: Дзе рожкi дзела?

Каза: На соль праела.

Гаспадыня: Лезь, каза, на печ.

Пакажы на чапец.

(Каза дастае чапец, прымярае яго.)

Гаспадыня: Лезь, каза, на пол,

Пакажы хахол.

(Каза хапае за чуб сябе i скача, потым iдзе па крузе.)

Каза: Дзе каза ходзiць, там жыта родзiць,

Дзе каза рогам, там жыта стогам,

Дзе каза нагой, там жыта капой.

Дзе каза хвастом, там жыта кустом.

Гаспадыня: Вось дык каза! Прадайце ж вы мне яе.

Гандляр: А колькi грошай заплацiце?

Гаспадыня: Аддай казу так!

Гандляр: Дай хоць пятак!

(Гаспадыня дае грошы, бярэ казу, але тая не хоча iсцi, упiраецца, брыкаецца. Гандляр б'е яе лазовым кiем, а каза—брык i ляжыць «мёртвая». Падбягае доктар, пырскае на яе «жывой» вадой, каза «ажывае», скача, потым iдзе да дзяцей.)

Каза (для дзяцей): А вы паваражыць хацелi б? Ну, давайце паварожым на саломiнках.

(Выклiкае з залы 6 чалавек).

— Цягнiце!

(Каза трымае ў руцэ саломiнкi, якiя маюць розную даўжыню,

але гледачам яны здаюцца аднолькавымi.)

Каза: Ну, хто доўгую выцягнуў? Хто кароткую?

(Дзецi адказваюць.)

Каза (гарэзлiва): Хто выцягнуў самую доўгую саломiнку, той будзе вучыцца на «дзесяць», а той, хто самую кароткую, — на «дзевяць». Да сустрэчы!

(Каза ўцякае.)

 

Вядучы: Гумар i жарт—адметная рыса беларускага народа. I жартоўныя песнi вельмi любяць беларусы.

(Жартоўная песня… )

Вядучы: Беларускiя пасядзелкi… З глыбокай даўнiны прыйшоў да нас гэты народны звычай — беларускiя пасядзелкi. Доўгiмi зiмнiмi вечарамi збiралiся жонкi, мужыкi, сялянская моладзь для рукадзелля i пражы, а больш для забаў i песень.

На пасядзелкi мы прыйшлi,

Дарагiя дзевачкi.

Гарманiст у нас прыгожы,

Грае вам прыпевачкi.

Мы прыпеўкi вам спяваем,

Каб смяялiся ўвесь час.

Калi мы вам да спадобы,

Запрашайце ўсiх да вас.

Цi я ў мамкi не дачка,

Цi я не дачушка,

Хоць малая я расточкам,

Але ж весялушка.

У гародзе на лясе

Вырасла пятрушка.

Мяне вельмi хлопцы любяць,

Бо я весялушка!

Ой, пiнжак, мой пiнжак,

Парваныя плечы.

Чым такая вечарынка

Лепш сядзець на печы.

Дзяўчынка чарнаброва

Паехала ў лес па дровы,

Зачапiлася за пень,

Прастаяла цэлы дзень.

Мы прапелi вам частушкi

Вы скажыце ад душы

Харашы нашы частушкi,

Чым жа мы не харашы!

 

Вядучы: …Усiх нас гадуюць матчыны казкi.

Яны вучаць родную мову любiць,

 

^ З няпраўдай змагацца, а з праўдай дружыць

I аб неабсяжным i сонечным марыць

— Сапраўды, з самых малых год, казка iшла i жыла побач з намi. Яна захапляла нас святлом незвычайнага, неверагоднага, фантастычнага.

— Мы любiм казкi за тое, што ў iх заўсёды дабро перамагае над злом, мудрыя, мужныя, знаходлiвыя людзi перамагаюць несумленных, нядобрых, лiхiх. Казкi сеюць зерне мудрасцi.

— Давайце паклiчам да нас герояў казкi ….

(Інсцэніроўка казкі.)

Вядучы: Чытайце казкi, бо няма

У iх хлуснi нiколькi,

Чытайце казкi, бо яны

Нясуць нам радасць толькi,

Святлом i шчырасцю заўжды

Напоўняць нашы сэрцы.

Чытайце казкi i ў дабро

Заўсёды, дзецi, верце.

— А зараз мы даведаемся, як добра вы ведаеце казкi, i правядзем вiктарыну.

1. Гэй, каза, збірай манаткі,

Уцякай хутчэй ты з хаткі,

Бо вунь дзед ідзе, ён касу нясе! (“Каза-манюка”)

2. Кар-кар! Кра-кра! Гэй-гэй!

Я – паўночны салавей! (“Ганарыстая варона”)

3. Дык вось, каточак, мой галубочак, хлеб ёсць, соль ёсць – капусты няма. (“Каток – залаты лабок”)

4. З таго часу больш і не сябруюць сабакі з ваўкамі.

(“Сабака і воўк”)

5. А спевакі засталіся ў той хаце, жывуць-пажываюць і бяды-ліха не знаюць. (“Музыкі”)

6. Дык вось, каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль. Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй!

(“Пшанічны каласок”)

7. Карова, карова, дай масла! Пеўнік ляжыць і не дыхае, бобінкай падавіўся. (“Як курачка пеўніка ратавала”)

Вядучы: Час настаў нам паказаць,

Як умеем танцаваць.

(Танец «Бульба-полька»)

Вядучы: Пасля танца няхай песня

Добрай хваляй к нам нясецца.

(Гучыць песня)

Вядучы: Колькi вас усiх тут ёсць,

Кожнаму дам па зярнятку,

Кожны дарагi мой госць

Хай паслухае загадку.

1. Нос вусаты, лоб паласаты,

хвосцiк пушысты, сам кiпцюрысты. (Кот.)

2. У лазню iдзе чорным, выходзiць чырвоным. (Рак.)

3. Дзяўчынка кветку ўзяць хацела,

А кветка—пырх i паляцела.

Завецца як жа кветка тая,

Што крылцы мае i лятае? (Матылёк.)

4. Круглы, як мяч, салодкi, як мёд,

зверху зялёны, а ўнутры чырвоны. (Кавун.)

5. На лузе браточкi з адной сямейкi:

залатыя вочкi, беленькiя вейкi. (Рамонкi.)

6. Маленькi сам, нос доўгi, колкi,

танчэй, вастрэй любой iголкi.

Пакуль ляцеў — усё крычаў,

а толькi сеў — i замаўчаў. (Камар.)

7. Я расту не на ствале,

я заўсёды на стале.

Мяне ўкусiш, небарача,

дык адразу i заплачаш. (Цыбуля.)

 

 (Выходзяць вучні, чытаюць вершы.)

Кажуць, ёсць краiны-цуды,

Дзе зусiм няма зiмы.

Мы ж не рвёмся анiкуды,

Любiм свой куточак мы.

Куды нi глянь—лясы шумяць,

Цвiце над полем гай,

А поле—вокам не абняць,

I гэта ўсё мой край!

Пшанiца, жыта на палях,

Усюды ўраджай,

Стагi, як горы на лугах,

I гэта ўсё мой край!

Жыве, працуе наш народ

Цi ў снежань, цi ў май.

I харашэе з года у год

Мой родны, вольны край!

Вядучы: Надыходзiць сумны час—

Нам пара растацца,

Але просiм шчыра вас

Нас не забывацца.

Вучыцеся добра вы

I не сумуйце,

I родную мову

Сваю вы шануйце.

Цi ўсё ў нас добра атрымалася?

Як вам, госцi, спадабалася?

I шкада, а ўсё ж бывайце:

Матулiнай мовы не забывайце!