contrast version
Индекс материала
Праздники
Страница 2
Гульня- віктарына “Наша Беларусь”
Классный вечер, посвященный Дню защитника Отечества 23 февраля
Праздник «Чудо земли — хлеб!»
Свята “Нам засталася спадчына”
День Учителя
Все страницы

 

Гарачая бульба

Спартыўны турнір

Мэты: замацоўваць навыкі дзеянняў у камандзе; развіваць каардынацыйныя здольнасці; выхоўваць пачуццё адказнасці за калектыўную справу.

Абсталяванне: бульба, яблыкі, грушы, кубікі, некалькі невялікіх вёдзер; кухарскія каўпакі, чарпакі, дзве каструлі, два кошыкі, два мяшкі, абруч.

Ход мерапрыемства

I. Арганізацыйны момант.

Пастраенне каманд, прадстаўленне журы.

Вядучы. Нашы сённяшнія спаборніцтвы мы прысвя-чаем бульбе.

Ода бульбе

О ты, ачышчаная ці ў мундзіры,

Табе спяваю оду я.

Калі прыходзіш ты з кефірам,

То радасцьдорыш мне штодня...

Цябе ніколі не забудзем,

Хай спакушаюць нас сушы.

Цябе заўжды мы есці будзем,

Віват, о бульба, ты ў душы!

II. Прадстаўленне каманд.

Вядучы. Сёння сустракаюцца каманды "Бульбатут" і "Бульбатам". Давайце пазнаёмімся!

Каманда "Бульбатут". Камандзе "Бульбатам" фізкульт-прывет! Наш дэвіз!

Бульба тут! Бульба там!

Бульба ням, ням, ням!

Чароўны пах, прыемны смак,

Еш і гэтак, еш і так.

Каманда "Бульбатам". Камандзе "Бульбатут" фізкульт-прывет! Наш дэвіз!

Бульба, бульба — толькі наша,

Не заменім ні на што.

Смажым, варым, запякаем.

Бульба гэта наша ўсё!

III. Спартыўныя конкурсы.

Эстафета "Пасадзі бульбу"

На шляху кожнай каманды выкладваюць 5 кругоў з бульбы. Камандзе даецца вядро з пяццю бульбінамі. Першы ўдзельнік бяжыць і "садзіць" па адной бульбіне ў круг, аббягае паваротную стойку і вяртаецца, перадаючы вядро другому ўдзельніку. Той "збірае" бульбу, вярта­ецца і перадае эстафету далей.

Перамагае каманда, якая першай закончыць эстафету.

"Правы" спорт

У гульні бяруць удзел па адным чалавеку ад каманды. "Асілак" за 30 секунд падымае дзіцячае вядзерца з бульбай ад пляча ўверх максімальную колькасць разоў.

Пераможца вызначаецца па колькасці поўных выжымаў.

Эстафета "Хуткі кухар"

На адлегласці 5 м ад лініі старту знаходзіцца каструля. На лініі старту стаіць вядро з бульбай.

Першы ўдзельнік апранае кухарскі каўпак, з бульбай у чарпаку бяжыць да каструлі, перакладае туды бульбу, вяртаецца і перадае прыстасаванні наступнаму ўдзельніку каманды.

Пераможца вызначаецца па хуткасці заканчэння эстафеты.

Гульня для балельшчыкаў "Гарачая бульба"

Пакуль гучыць музыка, з рукі ў руку балельшчыкі перадаюць адзін аднаму бульбу. Той, на кім спыняецца му­зыка, павінен пахваліць бульбу. Паўтарацца нельга.

Перамагае той, хто назаве апошнюю характарыстыку.

"Бульбяны дартс"

У кожнага члена каманды па адной бульбіне. На адлегласці 3 м знаходзіцца вядро, у якое ад лініі старту кідаюць бульбу.

Пераможца вызначаецца па колькасці дакладных кідкоў.

"Збяры ўраджай"

Кожную каманду прадстаўляюць два ўдзельнікі. Яны з завязанымі вачыма за адну хвіліну выбіраюць бульбу (разам з бульбай ляжаць яблыкі, кубікі і інш.) і кладуць у кошык сваёй каманды.

Пераможца вызначаецца па колькасці сабраных бульбін.

Эстафета "Бульбяны кёрлінг"

На шляху кожнай каманды выкладваюць 5 кругоў з бульбы. Першы ўдзельнік прымае ўпор лежачы, другі бярэ яго за ногі; рухаючыся ўперад, яны "пракладваюць ба-разну" і вяртаюцца назад. Трэці і чацвёрты ўдзельнікі бягуць з вядром па "баразне" І "выкопваюць" па 2 бульбіны з кожнага круга, высыпаюць з вядра ў мяшок і перадаюць эстафету наступнай чацвёрцы ўдзельнікаў.

Пераможца вызначаецца па хуткасці заканчэння эстафеты.

Гульня для балельшчыкаў "Лішні рот"

У сярэдзіне абруча ляжаць бульбіны. Іх заўсёды на адну менш, чым удзельнікаў.

Гучыць музыка, дзеці ходзяць вакол абруча. Калі му­зыка спыняецца, дзеці павінны ўхапіць па адной бульбіне. Той, каму не хапіла бульбіны, пакідае гульню.

Пераможцам становіцца ўдзельнік гульні, якому дасталася апошняя бульбіна.

IV. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне каманд.

 

Верасень

Вось і лета сышло,

Адспявалі калоссі,

Цяжка нам заўважаць,

Як з'яўляецца восень.

Непрыкметна зусім —

Прыплыве павуцінкай,

Гляне жоўтым лістком

3-пад зялёнай хусцінкі.

Усплыве туманом

Над рачулкаю соннай,

 

Устрывожыць дымком

3 пахам бульбы пячонай.

Зачаруе агнём

Маладзенькай рабіны,

На адлёце крылом

Памахае бусліным.

А пасля, А пасля

Ліст апошні сарвецца...

Ды не знаю, чаму

Ты мне, восень, па сэрцу! П. Броўка


 

Верасень. Ён мае мудрагелісты нораў, здатны на розныя выдумкі і дзівосы. Гэты месяц адлюстроўвае і лета, і восень. Усе колеры і адценні падабаюцца нам: і аксаміт, і парча, і золата, і яхант.

I. Ад куль пайшла назва ме­сяца?

Беларускае найменне верасень атрымаў дзякуючы меданоснаму ве­расу, з якога пчолы бяруць апошнюю ношку нектару якраз у гэты час.

Сімвал восені — жоўты колер. Менавіта з жоўтага лісця пачынаецца яе час. За тое, што ў верасні так мно-га гэтага яркага колеру, яго завуць жоўцень. Сонечны, залаты ўбор садоў, паркаў і лесу далі назву таму ча­су, які пачынаецца з сярэдзіны верасня, — пара залатой восені.

Усё часцей пачынае хмурыцца неба. За згасанне сонца і частую хмарнасць верасень атрымаў назву хмурань. Равуном і дажджазвонам яго празвалі за вецер, які часам раве, як звер, і за дажджы-вадалеі.

У верасні становіцца смачнай рабіна. Раней гэта было асабліва паважанае дрэва. Людзі верылі, што яно выратоўвае чалавека ад хвароб і сурокаў. Вялікім грахом лічылася зламаць рабіну. Казалі, што той, хто ссячэ гэта дрэва, сам хутка памрэ.

Яшчэ адно найменне верасня — багач. 21 верасня адзначаецца Раство Багародзіцы, яно супадае са старадаўнім земляробчым святам беларусаў пад назвай Багач, што ладзіцца па заканчэнні жніва.

II. Азбука народнай мудрасці.

Першы дзень восені ў свядомасці народа паяднаўся з пачаткам новага навучальнага года. Народжаныя ў гэты дзень людзі практычныя, лёгка пераадольваюць жыццёвыя цяжкасці. Творчыя, ініцыятыўныя, гарманічныя, яны не любяць марнаваць час.

23 верасня — дзень апосталаў Пятра і Паўла. На Белай Русі два Пятры і Паўлы — вялікі ды малы, летні (12 ліпеня) ды восеньскі. Дазвалялася з Пятра і Паўла восеньскага рваць рабіну, якая пасаладзела ад ранішні-каў-замаразкаў. 23 верасня — пача-так астранамічнай восені, дзень асенняга сонцастаяння, дзень і ноч раўняюцца. Затым дзень прыкметна змяншаецца, а ноч прыбаўляецца.

27 верасня — Узвіжанне, Звіжанне. Свята "закрывания" зямлі на зіму. Наступаюць першыя замаразкі. У на-родзе назва свята тлумачыцца апрадмечваннем бытавых сялянскіх работ, наданнем ім руху, перамяшчэння. "Звіжанне цяпло зрушвае, а холад насоўвае", "Звіжанне лета за­мыкав, ключык шэрая птушачка за мора панесла", "Са Звіжання восень да зімы ўсё хутчэй ідзе".

Існуе легенда, што калі на свята гады збіраюцца ў адно месца, то па-перадзе іх заўсёды ідзе змяіны цар, у якога на галаве залатая карона ці рожкі. Хто падбярэ скінутую царом карону, той стане надзвычай муд­рым, будзе ўгадваць чужыя думкі, не будзе баяцца змяінага яду. Каб за-добрыць цара, варта разаслаць пе-рад ім белы абрус з хлебам-соллю і пакланіцца, тады ён у знак падзякі і скіне карону.

30 верасня — імяніны Веры, Надзеі, Любові і Соф'і (у гонар трох сёстраў: Веры, Надзеі, Любові — і маці іх Соф'і, якія прынялі неверагод-ныя пакуты і смерць (137 г. н. э.) па за-гадзе імператара Адрыяна за тое, што не адмовіліся ад Хрыстовага вучэння). Людзі, народжаныя ў гэты дзень, вель-мі цікаўныя, творчыя. Але з узростам забываюцца пра самакрытычныя ад-носіны, у выніку чаго часам застаюцца ў адзіноце.

"Верасень з досвіткам дзень", "Як настане верасень, у гаспадара поўныя гумно і кішэнь", — казалі ў народзе. А вось яшчэ: • Прыйшоў верасень — супакоіў прыроду.

У верасні сініца восень у госці просіць.

У верасні лес радзейшы і птушы-ны голас цішэйшы. У верасні і ліст на дрэве не трымаецца.

У верасні адна ягада, дый тая горкая рабіна. • У селянінаў верасні поўныя кішэ-

ні і засекі. • Халодны бацюхна-верасень, ды корміць добра. Восень у верасні ідзе і дождж за

сабой вядзе. • У верасні зямля апранаецца ў азімую зелень.

III. Вераснёўскія прыкметы.

Рана пажаўцела на рабіне лісце — чакай ранняй восені і ранняй халоднай зімы.

Вераснёўскі гром абяцае цёплую восень.

Калі ў верасні шмат павуціння — чакай яснай і вельмі халоднай зімы.

Калі ў верасні шмат павуціння, гусі садзяцца, шпакі яшчэ не адлятаюць — восень будзе доўгая і сухая.

Калі ў верасні лісце на дрэвах трымаецца моцна, чакай позняй зімы

IV. Што адбываецца ў прыродзе.

Адгрымела летняя сімфонія. Лес прыціх, ажно чуваць, як звініць вада ў невялічкім ручайку. Толькі конікі-цвыркуны часам бяруцца за свае ма-ленькія скрыпкі. Восень. Дажджы не як "вясной з хмаркі, а з ясені": яны і маўчаць, і доўга цягнуцца. Да апош-няга лісцейка намоклі кусты і дрэвы. Прыціх і насупіўся лес. Раптам асен-нюю цішыню парушае заўзятае, про­ста веснавое мармытанне цецерука.

Учора з раніцы і да самага вечара дажджыла. А сёння зусім па-ліпеньску спякотлівы дзень. Сонца шчодра дзеліцца сваім апошнім цяплом. Яшчаркі грэюцца на сонейку. Бліскаціць у полі свежая маладая зеляніна. "Бабіна лета ўстае", — усміхаючыся, кажуць у народзе. У полі і на лузе з подыхам халоднага ветру ляціць тон­кая срэбная павуціна. Гэта малыя вандроўнікі павучкі вяртаюць нам на тыдзень цудоўныя дзянькі, якія назы-ваюцца бабіным летам.

Паступова дні становяцца кароткімі, а ночы — доўгімі і халоднымі. Вятры-вандроўнікі аж праз вокны ня-суць халады. Раніцою на траве, на лістах хмызняку зіхацяць буйныя кроплі халоднай і чыстай расы. Па небе таропка бягуць лёгкія шэрыя аблачынкі, над лугамі, балотамі, паплавам! сцелецца касмылямі густы туман.

Як вясёлка, усюды раскідаў вера­сень свае яркія, стракатыя фарбы. На ўзлесках цвіце верас. Востры яго пах напаўняе сасновыя бары і пералескі. Цалкам перафарбавала сваё лісце садовая груша, за ёй змяніў зялёны колер на залаціста-аранжавы клён, пажаўцела і ўбранне ліпы. Толькі лісце бэзу, ясеня і вольхі не змяняецца. Да-цвітаюць лугавыя лілова-пурпурныя валошкі. Асыпаюцца на зямлю белыя, ружовыя, вогненна-чырвоныя пялёс-ткі вяргіні. Буйна цвітуць астры.

Восень закранула ягаднікі і кустоўе. Паступова становіцца фіялетавым лісце буякоў (дурніц), чорна-чырвонымі — кусцікі чарніц, пунсовымі — талакнянкі. Прыйшла пара рваць буракі і моркву.

У лесе ўсё хаваецца, цёпла ўхутваецца. У верасні пачынаецца лінька ў казуль, зайцоў — шарака і беляка, ліса звычайнага, куніц. Старанна рыхтуецца да зімы вожык, носіць са­бе ў нару апалае лісце.

Наведваюць дубовыя гаі і ляшчынкі дзікі. Тут цяпер можна ўдос-таль паласавацца жалудамі і арэхамі. Закопваецца ў зямлю рапуха чаротная, падлясны подсціл — рапуха шэрая. Асабліва старанна рыхту­ецца да зімы барсук: змяняе пад-сцілку ў нары, дабаўляе ў яе гаючую сумесь — мох-сфагнум, які дапама-гае загойваць на целе драпіны. Каб выгнаць надакучлівых насякомых, кладзе галінкі чаромхі і сцябліны рамонку. А вось у вельмі рэдкага і каштоўнага звярка — хахулі — нара-джаюцца дзіцяняты (адно-два).

 

V. Вершы і загадкі пра восень.

 

У высокім сінім небе над полем не чуваць ужо звонкага спеву жаваранка. Зніклі ўсе пеўчыя птушкі ў яркім і стракатым уборы. Не лятаюць стрыжы. Ластаўкі і іншыя пера-лётныя птушкі збіраюцца ў вырай. Надышоў час развітання з радзімай, час вялікага перасялення птушак з поўначы на поўдзень. Адлятаць у вырай птушкі пачалі яшчэ ў ліпені, але своеасаблівы пік адлёту прыпадае якраз на верасень: на балотах чародамі збіраюцца і жыру-юць, рыхтуючыся да выраю, качкі. Да вялікага падарожжа рыхтуюцца жоравы. Зязюлі, буслы, чаплі, пе-начкі, падворлікі, чайкі развітва-юцца з роднымі мясцінамі ў самым пачатку верасня, у сярэдзіне адля-таюць салаўі, заранкі, шпакі, гарых-восткі, напрыканцы месяца збіра-юцца ў далёкую дарогу берасцянкі, дразды, канаплянкі. Пакідаюць свае дазорныя вышкі канюкі, пільныя абаронцы палёў ад шкодных мы-шэй-палёвак.

У рэчках і азёрах вада становіцца празрыстай і халоднай. Пакідаюць свае летнія сховішчы ментузы, акуні, плоткі і іншая рыба, шукаючы глыбей-шых мясцін. 3 надыходам халадоў жыхары падводнага царства стано­вяцца ўсё менш рухавымі.

V. Вершы і загадкі пра восень.

Адыход лета

Зноў верасня чутны здалёку

крокі —

3 узлескаў, лугавін і бальшакоў, Бо дні такія чыстыя і крохкія, Як шапачкі ў тугіх баравікоў. Астыла лета. Ды яшчэ не верыцца, Што больш не будзе Цёплых летніх дзён. I хочацца, забыўшыся

на верасень, За летам паімчацца наўздагон I клікнуць, каб яно хоць азірнулася, I папрасіць,

Каб зноў назад вярнулася

I пасвяціла, хоць адзін дзянёк...

А верасень за ўсіх дзяцей

турбуецца,

Як першакласнік радасны,

хвалюецца, Трасе, як грушу спелую, званок. Ю. Свірка

Верасень Чарадзейны Верасень Заквітнеўся верасам. Голле дуба-волата Ён прыбраў у золата. На рабінках быццам кралі. Гэта — ягады-каралі. А кляновае адзенне — Фарбаў рознае адценне. Як у хустачках дзяўчынкі, Чырванеюць дзве асінкі. Чарадзейны Верасень Расквітнеўся верасам. А. Дзеружынскі

Лісток

Звонкі лісток адарваўся ад клёна I пакаціўся, пабег па зямлі. А на палянцы жоўта-зялёнай, Быццам на струнах, іграюць чмялі. Верас ліловы, як на цымбалах, Ціха трымціць увесь дзень

дацямна. Колеры лета рабіна сабрала, I чырванее на сонцы яна. Як я люблю вераснёвыя дзівы! Ходзяць па лесе вятры-трубачы. Толькі грыбы паглядаюць

маўкліва — Песням патрэбны свае слухачы. Э. Агняцвет

Рыжая восень

На парозе восень Рыжая стаіць I вачмі дажджлівымі На лугі глядзіць. Ахінае посцілкай Жоўтаю лясы. Пакрывалам бэзавым Ззяюць верасы. Туманы бялёсыя Над вадой плывуць. 3 крыкамі журботнымі Журавы лятуць. На лугах пакошаных Копы і стагі. Край мой беларускі, Родны, дарагі. С. Панарад

Верасень

Ехаў Верасень па верас

На кабылцы цёмна-шэрай.

Шпарка воз каціўся ўлегцы,

Тузаў Верасень за лейцы.

А за ім сядзеў сынок,

У руках трымаў званок.

Як наскаквалі на пні,

Ён званіўу цішыні.

Забаўляў малога звон:

"Прэч, сум! Прэч, сон!.."

(Восень)

Хоць і крыл яны не маюць, А ўгары заўжды лятаюць, Спёкі, сцюжы не баяцца I ніколі не садзяцца. (Воблакі)

Кішэняў не мае, а сонца хавае, Страху не знае ад ветру ўцякае, Хоць і сляпай слязу пралівае. (Хмара)

Без шляху, без дарогі Ходзіць самы даўганогі. У хмарках хаваецца, На зямлю праліваецца. (Дождж)

То страляла, як з гармат, То скакала весела, Каляровую дугу Між аблок павесіла. (Навальніца, вясёлка)

Па-над лугам І ракой Разлілося малако. Хтосьці з сівай барадою Нас частуе сырадоем. (Туман)

Вісіць сіта, не рукамі звіта. (Павуцінне)

VI. Чытаем разам.

Сарока-вартаўніца

Беларуская народная казка Дзеці, вы, напэўна, усе былі ў ле­се? Калі хто не быў яшчэ не бяда. Абавязкова пабудзеце. Яктолькі зой-дзеце ў лес, вас адразу сустрэне вартаўнік. Ён сядзіць на дрэве.

— Вартаўнік у лесе? На дрэве? спытаецеся вы.

Так, вартаўнік. Ды яшчэ які пільны. Ніхто не можа прайсці незаў-важаным: ні звер, ні чалавек.

Хто ён? Каго і што вартуе?

Не спяшайцеся. Пачнём усё па парадку.

...Аднойчы ў лесе пачалі адбывац-ца вельмі непрыемныя здарэнні: то яйкі з птушынага гнязда знікнуць, то само гняздо хтосьці разбурыць, то дзі-ця звярынае знікне немаведама куды. Трывожна зрабілася на сэрцы ў лясных жыхароў. Думалі яны, думал! і рашылі склікаць сход. Зайцы, сарокі, сініцы ўтой жа дзень разнеслі запрашэнні. Сабраліся лясныя жыхары на самай вялікай папянцы вакол стогадовага ду­ба. Звяры, вядома, расселіся на траве, а птушкі размясціліся на дрэве. Стар-шынёй выбралі магутнага зубра. Першай пачала гаварыць малінаўка.

— Толькі адляцела на хвілінку ва-ды папіць, — казала яна, заліваючы-ся слязамі, — вярнулася, а замест гнязда адно некалькі саломінак на кусце вісіць. Вось-вось павінны былі дзеткі з яек з'явіцца. Ой, гора мае...

I ў мяне, і ў мяне, жалобна запішчала на ўвесь лес сінічка.

— Калі да гнязда сінічкі вораг да-браўся, — зазначыла шэрая варона, якая сядзела на тоўстым дубовым суку, то справы зусім кепскія.

Гняздо сінічкі знаходзіцца заўсё-ды ў дупле дрэва, і дабрацца да яго не так проста.

Трэба жыць гуртам, як мы, важна сказаў чорны грак і памахаў сваей белай дзюбай. Да нас ніхто не падыдзе непрыкметна. А вы адна-асобнікі.

Павольна ступаючы нязграбнымі лапамі, чапляючыся кіпцюрамі за траву, на паляну выйшаў сівы барсук і спыніўся перад зубрам. Потым пад-няў сваю паласатую мордачку і ціхім голасам сказаў:

А да маёй нары нехта падкід-вае ўсялякія смярдзючыя косткі. Проста жыць стала немагчыма.

Барсук вельмі акуратны звер. У яго нары заўсёды адмысловыя чысціня і парадак.

Кр-р-р, — пракрычаў над га-ловамі крумкач, парушаючы стоеную цішыню. — Кр-р-р! Я буду гаварыць.

I хоць ніхто не любіць крумкачоў, але ж яны самыя мудрыя, бо жывуць на свеце больш за ўсіх — трыста гадоў!

Крумкач паглядзеў на шэрую ва-рону, якая не праляціць міма чужога гнязда, каб не паласавацца.

Варона хуценька апусціла долу сваю заскарузлую дзюбу. А крумкач працягваў:

— Трэба выбраць вартаўніка. Ка-лі хто чужы з'явіцца ў нашым лесе, вартаўнік дасць сігнал.

Тук-тук-тук! — застукаў дзю­бай па кары дзяцел. — Вельмі добра, вельмі добра. Як запрацуешся, нічо-га не чуеш і не бачыш. Гучны сігнал ой як патрэбен!

Няхай вартаўніцай будзе са-рока, — выслухаўшы ўсіх, прапана-ваў зубр.

Што тут пачалося пасля яго слоў! Усе пачалі абмяркоўваць прапанову, і кожны на сваей мове. Пачуліся піск, брэх, рохканне, лопанне крыламі. Кожны казаў свае. Але ўсе згадзілісяз прапановай зубра. Вавёрка першая ўскочыла на галінку і зацокала:

— Праўду сказаў зубр! Сарока — лепшая гаспадыня ў лесе, не кажучы пра мяне. У яе хатка нават на маю падобна, і лётае яна спрытна. Цок-цок-цок!..

Гняздо ў сарокі сапраўды выдат-нае: вялікае, утульнае, з добрай стра-хой, дзвярамі, пабудавана ў самым гушчары.

Нават магутны стары лось патрос барадой у знак згоды. Заяц, які сядзеў збоку, недалёка ў кустах, запляскаў з усяе моцы лапкамі-далонямі. Толькі зя-зюля засталася незадаволенай. Яна спрадвеку не любіць сароку, бо той не-магчыма падкінуць яйка ў гняздо.

— Глупства, глупства, — пракука-вала яна і паляцела ў гушчар.

Запярэчыла таксама і лісіца:

Я больш за ўсіх па лесе бегаю, я таксама магла б быць вартаўніцай!

Але на яе словы ніхто не звярнуў увагі. Усе ведаюць: ліса пранырлівая і хітрая.

Сароку, сароку! рэхам прака-цілася над палянай.

Сарока, якая любіць быць навідаво-ку, узляцела на самую верхавіну дуба І любавалася сабой, трасучы хвастом.

Ліса вельмі пакрыўдзілася, што лясныя жыхары не зрабілі яе вартаўні-цай, і так паглядзела ў бок зайца, што той палічыў за лепшае перасесці блі-жэй да зубра. Ліса толькі аблізнулася, ганарліва махнула пушыстым хвастом і знікла ў хмызняку.

— I без вашага вартаўніка абыду-ся, — кінула рыжая на хаду. — Сама сябе вартаваць буду.

Сарока вельмі задаволена сваёй пасадай, пільна нясе варту ў лесе. Ляс­ныя жыхары спадзяюцца на яе. Ледзь толькі прагучыць яе рэзкае і гучнае чыр-р-р, чыр-р-р, чыр-рык! звяры І птушкі адразу ж насцярожваюцца, га-товыя кожную хвіліну схавацца або кі-нуцца наўцёкі. Таму і завуць сарокуляс-ным вартаўніком. I адзенне ў яе такое стракатае — белае з чорнымі пляма-мі, — каб бачылі ўсе здалёк; і хвост такі доўгі, каб добра руляваць ім у час палё-ту; і лётае яна, нібы ўсё бачыць і ўнізе, і ўверсе. Сарока вартуе цішыню лесу. Аб ёй і песня нават ёсць:

А сарока-белабока

Блізка лётае, далёка.

Вестку ўсім нясе адну:

— Сцеражыце цішыню!