contrast version

28 лютага, у апошні дзень зімы і напярэдадні жаночага свята, у школьным тэатры прайшла сямейная паэтычная імпрэза “Мужчына. Жанчына. Жыццё”. Мы, вучні 10 “А” класа, вялі гутарку пра адвечнае- пра каханне: чыталі вершы, самі сабе акампанавалі, спявалі, інсцэніравалі абразкі…

    Асаблівасцю вечарыны было тое, што яе ўдзельнікамі былі і нашы бацькі, ад якіх мы таксама пачулі ў гэты вечар вершы-наказы пра каханне на беларускай мове.

На адну гадзіну мы разам з самымі блізкімі нам людзьмі акунуліся ў свет кахання і звязаных з ім эмоцый: шчырасці і даверу, смеху і слёз, радасці і роспачы. Думаю, што гэты эпізод школьнага жыцця запомніцца нам надоўга.

Ідэйным натхняльнікам і пастаноўшчыкам вечарыны была наша настаўніца беларускай мовы. Вялікі дзякуй Вам, Алена Яўгенаўна.